Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Канькабежная падрьххтоўка
Вучэбны матэрыял: бег па вялікай і малой дарожцы з пераходам на прамую, бег па павароце; бег з махавымі рухамі рук і махам адной рукі.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: практыкаванні на сушы: актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухавасці плечавых, та
97
засцегнавых і галёнкаступнёвых суставаў, імітацыйныя практыкаванні для развіцця спецыяльнай каардынацыі; практыкаванні ў вадзе: для дыхання пры плаванні выбраным стылем, для ног, для рук пры плаванні выбраным стылем, плаванне ў поўнай каардынацыі выбраным стылем; трэніровачныя заданні для развіцця вынослівасці пры плаванні выбраным стылем.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, дынамічная раўнавагя, «пачуццё вады»), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў
і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: у паўпрыседзе з захаваннем правільнай паставы.
Бег: з нізкага старту, стартавага разгону; з нізкага старту з максімальнай хуткасцю на адлегласць да 30 м; бег дробна перабіраючы нагамі з максімальнай частатой рухаў; бег з максімальнай хуткасцю на адлегласць да 50—60 м; эстафетны бег; чаўночны бег 10x5 м.
Скачкі з месца: развіццё хуткаснасілавых якасцей ног і ўдасканаленне тэхнікі скачкоў: пяцярнога скачка з месца, скачка ўверх штуршком дзвюх ног, тое самае, але падцягваючы калені без прасоўвання ўперад, з прасоўваннем уперад; скачкі на зададзеную адлегласць.
Гульні: «Конікі» (чый пяцярны, дзесяцярны скачок далейшы), «Хто каму дасць фору».
Скачкі з разгону: скачкі ў даўжыню сагнуўшы ногі з кароткага разгону, з доўгага разгону; у вышыню пераступаннем з кароткага (3—5 крокаў) і з доўгага (10—14 крокаў) разгону; скачкі з 2—3 крокаў з даставаннем нагой падвешанага мяча.
Гульня: «Якая каманда скокне далей».
Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у бок кідання з
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
98
месца, з кроку, з двух крокаў, з трох крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную і максімальную вышыню; лоўля набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра і розных рухаў пасля кідка ўверх; кіданне мяча (150 г) на далёкасць з месца, з 4—5 крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м; кіданне тэніснага мяча на далёкасць адскоку ад сцяны з месца, з кроку, з двух, трох крокаў; у гарызантальную і вертыкальную цэлі (1x1 м) з адлегласці 8—10 м.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: з набіўным мячом; з гімнастычнай лаўкай; на гімнастычнай сценцы.
Хадзьба: у прыседзе («гусіным крокам»).
Практыкаванні для правільнай паставы: замацаванне навыку захавання асноўнай і аператыўнай правільнай паставы пры хадзьбе па гімнастычнай лаўцы з паваротамі, прысяданнямі.
Практыкаванні для прызямлення: саскокванні з гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня (казла) з мяккім прызямленнем пасля апорнага скачка.
Скачок апорны: ногі паасобку цераз казла ў даўжыню (вышыня 110 см, мосцік на адлегласці не менш як 1 м) (х); ногі паасобку цераз казла ў шырыню (вышыня 100—110 см) (дз).
Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне (дз): хадзьба на насках скарочанымі і прыстаўнымі крокамі з рухамі рук; спалучэнне скачкоў на адной і дзвюх нагах на месцы з рухамі рук; спалучэнне скачкоў з нязначным прасоўваннем уперад: скачок на левую, правая назад, рукі ўбок, скачок на правую, левая ўперад, рукі ўперад, скачок на левую, правая назад, рукі ўніз; скачкі з прасоўваннем уперад: махам правай уперад скачок на дзве, правая спераду, скачок на правую, левая назад, скачок на левую, правая ўперад; крок правай, мах левай, скачок на дзве, левая спераду; махам правай уперад паварот на 180° налева, рукі праз бакі ўверх і ўніз; наскок на бервяно з апорай адной нагой; саскок з седа на правым бядры з паваротам на 180° налева абапіраючыся правай рукой на бервяно; выкананне самастойна складзенай камбінацыі з 4 вывучаных практыкаванняў, якая ўключае вывучаныя раней наскок і саскок.
Вісы: удасканаленне тэхнікі выканання практыкаванняў, вывучаных у VII класе: падцягванне ў вісе на перакладзіне (х); падцягванне ў вісе лежачы (дз); у вісе на перакладзіне размах
99
ванне выгібамі (х, дз); з размахвання саскок махам назад у мяккі даскок (х); у вісе (на перакладзіне, гімнастычнай сценцы, верхняй жэрдцы рознавысокіх брусоў) падыманне сагнутых у каленях ног з наступным іх выпростваннем і апусканнем (х, дз); развучванне пад’ёму пераваротам на высокай перакладзіне ва ўпор прагнуўшыся (х).
Упоры (дз): з вісу стоячы на сагнутых руках махам адной і штуршком другой нагі пераварот ва ўпор на руках на ніжнюю жэрдку, махам назад саскок з паваротам на 90°; з седу на правым (левым) бядры трымаючыся правай (левай) рукой за верхнюю жэрдку, левая (правая) убок сед вуглом — трымаць; апускаючы ногі з паваротам направа (налева) і перахопам левай за верхнюю жэрдку перахоп правай (левай) за ніжнюю жэрдку з паваротам направа, перамах дзвюма нагамі цераз ніжнюю жэрдку з перахопам правай рукой у захоп знізу і паваротам направа ў саскок у стойку правым (левым) бокам да ніжняй жэрдкі.
Пры адсутнасці рознавысокіх брусоў: на нізкай перакладзіне з вісу стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамі пераварот ва ўпор на руках прагнуўшыся, перамах левай (правай) нагой ва ўпор верхам; перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева ў саскок (дз).
Упоры (х): удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у VII класе; перамяшчэнне на брусах ва ўпоры з прамымі нагамі; размахванне ва ўпоры на нізкіх паралельных брусах з развядзеннем ног на маху спераду; сед з разведзенымі нагамі на нізкіх паралельных брусах, перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева (направа) на 180° у саскок; развучванне ўпору сагнуўшыся на руках.
Лажанне: па канаце з дапамогай ног у тры прыёмы на хуткасць (дз); лажанне па канаце без дапамогі ног на адлегласць (х).
Акрабатычныя практыкаванні: удасканаленне вывучаных у VII класе практыкаванняў: стойка на руках махам адной і штуршком другой нагі з падтрымкай, з упору прысеўшы стойка на галаве штуршком дзвюма нагамі (х); апусканне ў «мост» і ўставанне з «моста»; пераварот з «моста» ўбок (дз).
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: удасканаленне тэхнікі адначасовых хадоў на крузе асобна па элементах, адпрацоўка тэхнікі адначасо100
вых хадоў у поўнай каардынацыі, удасканаленне пераходаў з адначасовых хадоў на папераменны; праходжанне дыстанцый ад 1 да 2 км (дз), ад 1,5 да 3 км (х) з улікам абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Баскетбол: атакуючыя дзеянні з перахопам мяча ў час вядзення; тэхніка штрафнога кідка, вырывання і выбівання мяча; персанальная апека; тэхніка абарончых дзеянняў; прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
Футбол (х): тэхніка спынення мяча грудзьмі, падманныя рухі з тармажэннем і зменай напрамку без мяча; удар па мячы; удар сярэдзінай ілба па мячы, які ляціць; укідванне мяча зза бакавой лініі з разгону; прымяненне вывучаных тэхнікатактычнычных дзеянняў у вучэбнай гульні.
Гандбол: простыя індывідуальныя дзеянні ў абароне, у нападзенні; 7метровы штрафны кідок, правільны выбар пазіцыі варатара пры адбіцці кідкоў з гульні; прымяненне вывучаных тэхнікатактычных дзеянняў у вучэбнай гульні.
Валейбол: удасканаленне ў працэсе вучэбнай гульні перамяшчэнняў у высокай і сярэдняй стойцы звычайным і прыстаўным крокам; верхняй і ніжняй перадач дзвюма рукамі, ніжняй прамой падачы.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: бег угару і ўніз; бег па перасечанай мясцовасці са змяненнем напрамку; крос на адлегласць да 3,5 км.
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: бег на дыстанцыі да 1500 м.
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: практыкаванні на сушы: практыкаванні сілавога характару для развіцця сілавой вынослівасці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны; акрабатычныя практыкаванні для развіцця агульнай каардынацыі; практыкаванні для адпра
101
цоўкі павароту на сушы; практыкаванні ў вадзе: практыкаванні для адпрацоўкі паваротаў пры плаванні выбраным стылем, практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі старту.
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У VIII класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця і падрыхтаванасці і інш.).
2. Умець захоўваць правільную паставу на занятках фізічнай культурай, уроках па другіх вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.
3. Умець правільна выконваць страявыя каманды, практыкаванні і перастраенні на месцы і ў руху, вывучаныя ў V—VIII класах.
4. Умець дэманстраваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі з улікам паказанняў і абмежаванняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
5. Умець тэхнічна правільна выконваць агульнаразвіццёвыя практыкаванні на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, на снарадах і са снарадамі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.