Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Здаровы лад жыцця. Асаблівасці прымянення практыкаванняў для дыхання і гартавальных працэдур, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
2 Рэкамендуемы прыкладны змест.
24
Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы састаўлення комплексу практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі і комплексу для павышэння разумовай працаздольнасці, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
2. Ведаць паказчыкі фізічнага здароўя і значэнне для яго выканання гігіенічных патрабаванняў да догляду цела і рэгулярных гартавальных працэдур з улікам захворванняў вучня.
3. Ведаць значэнне правільнай паставы для вучня і правілы яе кантролю.
4. Ведаць пра карысць для здароўя школьніка здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
5. Ведаць правілы, выкананне якіх з улікам індывідуальных асаблівасцей захворвання неабходна для здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
6. Ведаць правілы выканання рэжыму дня з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
7. Ведаць правілы выканання тэстаў для ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
8. Ведаць правілы прымянення фізічных практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
9. Ведаць правілы трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
10. Ведаць, хто такі П’ер дэ Кубертэн. Ведаць, калі і дзе былі праведзены першыя сучасныя Алімпійскія гульні. Ведаць легендарных спартсменаў сучаснасці ў любімым відзе спорту.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць вучняў сродкамі фізічнай культуры, садзейнічаць умацаванню здароўя.
2. Вучыць выконваць новыя страявыя каманды і практыкаванні на месцы і ў руху, удасканальваць вывучаныя раней.
25
3. Вучыць правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу.
4. Удасканальваць фізічныя практыкаванні, вывучаныя ў I класе.
5. Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці вучняў з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Фарміраваць уменне тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
7. Вучыць выконваць фізічныя практыкаванні ў зададзеным тэмпе.
8. Вучыць выконваць комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
9. Развіваць здольнасць да рухальнай імправізацыі, імітавання рухаў.
10. Вучыць рухавым гульням.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Страявыя практыкаванні: выкананне каманд «На першыдругі разлічыся'», «Прыстаўнымі крокамі ўлева (управа) самкніся!»; перастраенні з адной шарэнгі ў дзве, з дзвюх у адну; перамяшчэнне ў калоне па адным з выкананнем каманд «У абход — шагам марш!», «Проціходам налева (направа) — марш!», «Па дыяганалі — марш!».
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні1: выпады ўперад, у бакі, назад з адначасовым падыманнем рук у бакі, уверх; кругі рукамі ў асноўнай стойцы; кругі рукамі ў выпадах; новы комплекс ранішняй гімнастыкі.
Хадзьба: на насках з захаваннем паставы, рукі на поясе, за галаву, уверх, у бакі; спружыністым крокам; на знешнім баку ступні; з высокім падыманнем бядра («крокі жураўліка»); перавальваючыся з нагі на нагу («крокі мядзведзіка»).
1 У кожным класе пачатковай школы абнаўляецца 20—30 % агульнаразвіццёвых практыкаванняў.
26
Бег: на месцы, па лініі, «змейкай», на зададзены час, адлегласць.
Скачкі: у глыбіню з мяккім прызямленнем.
Кіданне: малога мяча з месца на далёкасць са становішча стоячы тварам у напрамку кідання на зададзеную адлегласць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2x2 м) з адлегласці 3—4 м.
Лажанне і пералажанне: лажанне па нахіленай гімнастычнай лаўцы ва ўпоры прысеўшы, упоры стоячы на каленях; па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку прыстаўнымі крокамі з папераменным перахватам рукамі; перапаўзанне на чацвярэньках, на каленях цераз горку матаў.
Практыкаванні для правільнай паставы: каля вертыкальнай плоскасці: падыманне на наскі і апусканне на ўсю ступню, падыманне ўперад сагнутай нагі з наступным выпростваннем, адвядзеннем убок і апусканнем, нахілы ўлева і ўправа з дакрананнем спінай плоскасці, прысяданне і ўставанне з прадметам на галаве; стаць на гімнастычную лаўку і сысці з яе; лажанне прыстаўным крокам у гарызантальнай плоскасці па гімнастычнай сценцы з захаваннем паставы; практыкаванні для фарміравання паставы ў руху.
Акрабатычныя практыкаванні: хуткая групоўка з наступнай яе фіксацыяй са стойкі рукі ўверх далонямі ўперад, з упору прысеўшы, са становішча лежачы на спіне рукі ўверх далонямі ўперад; перакат убок прагнуўшыся са становішча лежачы на грудзях рукі ўверх; перакат убок у групоўцы са стойкі на каленях.
Практыкаванні ў раўнавазе: стойка на дзвюх і адной назе з заплюшчанымі вачамі; тое самае на насках; тое самае з паднятымі рукамі на гімнастычнай лаўцы; хадзьба па гімнастычнай лаўцы.
Танцавальныя практыкаванні: танцавальныя крокі полькі (музычны размер 2/4, 1 такт на рух), мазуркі (музычны размер 3/4, 1 такт на рух).
Перамяшчэнне на лыжах: пастраенне з лыжамі ў руках у шарэнгу, у калону па адным, перанясенне лыж у руках, адзяванне лыж на снезе; павароты на месцы пераступаннем; перамяшчэнне на лыжах ступаючым і слізготным крокам; спускі на лыжах з малога схілу (да 15°); пад’ёмы ступаючым крокам; перамяшчэнне на лыжах з палкамі ў павольным тэмпе на адлегласць да 800 м.
27
Плаванне: практыкаванні для асваення ў вадзе: прысяданні з апусканнем у ваду з галавой, выдых у ваду, даставанне прадметаў са дна, расплюшчваючы вочы ў вадзе; слізганне лежачы на грудзях, на спіне; рух ног спосабам «кроль» з апорай на дно, на борцік басейна, з падтрымкай партнёра, які стаіць на месцы; слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам «кроль» на спіне, на грудзях; выдыхі ў ваду з паваротам галавы, узгадненне рухаў рук з дыханнем (стоячы на дне, у спалучэнні з хадзьбой); плаванне з дошкай; плаванне з дапамогай рук і грабкоў адной рукой з рознымі палажэннямі другой рукі (удых з боку рукі, якая выконвае грабок); спад у ваду са становішча седзячы на борціку, рукі ўверсе, галаву не нахіляць, глядзець уперадуніз; скачок у ваду ўніз нагамі (пры розных палажэннях рук).
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Страявыя практыкаванні
Гульнёвыя практыкаванні: «Слухай сігнал», «Музычныя змейкі», «Хутка ў круг», «Ясна і бура», «Шукай свайго камандзіра», «Коннікіспартсмены», «Назаві свой колер».
Гульні (з элементамі строю): «Клас, смірна!», «У дзяцей парадак строгі», «Хутка па сваіх месцах», «Сонейка», «Касманаўты», «Святлафор», «Паравоз», «Усе хутчэй да мяне», «Хто цішэй», «Па сцяжынцы», «Поезд».
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: нахілы ўперад са становішча стоячы, стоячы ногі ў бакі; выкананне практыкаванняў пад музыку.
Гульнёвыя практыкаванні: «Прыдумай сам», *Мяч збоку», «Паспрабуй злаві», «Забаронены рух».
Гульні: «Мы — вясёлыя дзеці», «Каруселі», «Забаўнікі», ♦ Фігуры».
Хадзьба: у паўпрыседзе.
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
28
Гульнёвыя практыкаванні: «Па сцежачцы», «Хто як ходзіць», «Карлікі і веліканы».
Гульні: «Хто цішэй пройдзе», «Наступленне», «Хто лішні».
Бег: з высокага старту, па «кольцах», чаўночны, пад музыку.
Гульнёвыя практыкаванні: «Хутка вазьмі і пакладзі», «Займай свае месцы», «Перамяні прадмет».
Гульні: «Бег за флажкамі», «Каршун і квактуха», «Пасадка бульбы», «Мы — вясёлыя дзеці», «Коннікіспартсмены».
Скачкі: у даўжыню з разгону, убок штуршком дзвюх ног, на дзвюх нагах па разметках, на адной назе «па класах» (квадратах), на перашкоду, з кароткай скакалкай — адна нага спераду, другая ззаду.
Гульнёвыя практыкаванні: «Скакуны», «Чаўнок», «Пераскокні цераз ручай», «Конікі».
Гульні: «Парашутысты», «Паскакунчыківерабейкі», «Скачкі па палосках», «Воўк у рове», «Вудачка скачковая», «Зайцы ў агародзе».
Кіданне: набіўнога мяча (0,5 кг) дзвюма рукамі ад грудзей уперадуверх са становішча стоячы ногі на шырыні плячэй. тварам у бок кідання, знізу ўперадуверх з таго самага зыходнага становішча на далёкасць.
Гульнёвыя практыкаванні: «Лаві мяч», «Мяч цераз вяровачку», «Перадаў — садзіся».
Гульні: «Пагрузка арбузаў», «Гонка мячоў», «Меткі снайпер», *Па мішэнях».
Лажанне і пералажанне: у вертыкальным напрамку рознаіменным і аднайменным спосабамі; пералажанне цераз бервяно абапіраючыся рукамі і нагамі, па чарзе, пераносячы ногі ў седзе ўпоперак на правым (левым) бядры, і ўдоўж, пераносячы правую (левую) нагу; падцягванне на гімнастычнай лаўцы на руках, лежачы на бёдрах прагнуўшыся, у вісе на перакладзіне (х), у вісе стоячы (дз).
Гульнёвыя практыкаванні: «3 мячом пад дугой», «Перапаўзі — не кінь», «Хто хутчэй да флажка», «Кацяняты і шчаняты».
Гульні: «Пералёт птушак», «Пажарныя», «Мядзведзі і пчолы».
Практыкаванні для правільнай паставы
Гульнёвыя практыкаванні: «Хто як ходзіць», «Стоп».
Гульнізаданні (для хадзьбы з захаваннем правільнай паставы): «Стройныя бярозкі», «Жураўлікі», «Перанясі на галаве», «Балерына».
29
Акрабатычныя практыкаванні: кулёк уперад у групоўцы; стойка на лапатках з сагнутымі нагамі; перакат уперад ва ўпор прысеўшы са стойкі на лапатках з сагнутымі нагамі.
Практыкаванні ў раўнавазе: хадзьба па бервяне (вышыня 60 см); павароты стоячы на бервяне, павароты кругом на насках.
Перамяшчэнне на лыжах
Гульні: «Лыжныя рэйкі», «Лыжны поезд», «Хто самы хуткі», «Смялей з горкі».
Плаванне: агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе.
Гульнёвыя практыкаванні: «Салкі на вадзе», «Бусел», «Жучокпавучок», «Насос», «Жабкі».
Гульні: «Невад», «Карасікі і шчупак», «Карусель», «Хвалі і мора», «На буксіры», «Медуза», «Паплавок», «Цюлені», «Смелыя дзеці».