• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Тэсты фізічнай падрыхтаванасці: скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе; чаўночны бег 4x9 м; віс на сагнутых руках; падцягванне ў вісе; згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы на падлозе (х), на гімнастычнай лаўцы (дз); падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с; бег на 30 м з высокага старту; 6мінутны бег на адлегласць.
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
    Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У II класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
    30
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця і падрыхтаванасці).
    2.	Умець правільна выконваць страявыя каманды і практыкаванні на месцы і ў руху.
    3.	Умець тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
    4.	Умець выконваць фізічныя практыкаванні ў зададзеным тэмпе.
    5.	Умець выконваць комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі (6—7 практыкаванняў).
    6.	Умець правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу.
    7.	Умець гуляць у 3—4 рухавыя гульні.
    III КЛАС
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У III класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (5 урокаў), а таксама на працягу навучальнага года ў працэсе вывучэння рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, развіцця рухальных здольнасцей з улікам паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя вучняў.
    Задачы раздзела:
    1.	Вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і прывучаць выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    2.	Фарміраваць веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
    3.	Фарміраваць веды пра карысць заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, загартоўвання, выканання гігіенічных патрабаванняў да догляду адзення і цела, да дыхання для ўмацавання здароўя, паспяховай вучобы, добрага настрою для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    31
    4.	Фарміраваць веды аб станоўчым уплыве выканання патрабаванняў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця на здароўе, вучобу, настрой вучняў і негатыўных выніках іх парушэння.
    5.	Вучыць правілам здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя вучня.
    6.	Вучыць патрабаванням да рухальнага рэжыму ва ўзросце 9—10 гадоў у розныя поры года з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя вучня.
    7.	Працягваць навучанне правілам прымянення фізічных практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці ў працэсе самападрыхтоўкі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    8.	Фарміраваць веды аб асноўных рухальных здольнасцях чалавека (сіла, хуткасць, хуткаснасілавыя здольнасці, гібкасць, вынослівасць, каардынацыя рухаў) і абмежаваннях іх развіцця з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    9.	Сфарміраваць уяўленне аб уплыве заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на развіццё рухальных здольнасцей чалавека і магчымасцях іх карэкцыі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    10.	Вучыць правілам трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    11.	Фарміраваць уяўленне пра сучасную алімпійскую сімволіку і цырымоніі гульняў, пра алімпізм як звод правілаў, якім павінны следаваць не толькі спартсмены, але і школьнікі.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах арганізаваных і самастойных фізкультурных заняткаў (у спартыўнай зале, на спартыўнай пляцоўцы, у басейне, у прыродзе). Правілы культурных, бяспечных паводзін і пазбягання няшчасных выпадкаў падчас наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў. Пераахаладжэнне і яго папярэджанне падчас заняткаў па лыжнай падрыхтоўцы і самастойнага гуляння зімойУ.
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    32
    Здравазнаўства. Значэнне заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для здароўя і разумовай працаздольнасці. Значэнне для здароўя выканання гігіенічных патрабаванняў да адзення. Значэнне правільнага дыхання для здароўя. Значэнне загартоўвання ў розныя поры года для ўмацавання здароўя. Значэнне правільнай паставы ў паўсядзённым жыцці для здароўя чалавека.
    Здаровы лад жыцця. Станоўчы ўплыў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця на здароўе, настрой, вучобу трэцякласніка. Негатыўны. ўплыў парушэння здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця на здароўе і вучобу школьніка. Правілы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця трэцякласніка. Рухальны рэжым трэцякласніка ў розныя поры года. Правілы кантролю яго выканання.
    Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы выканання практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці ў працэсе самападрыхтоўкі. Практыкаванні для паляпшэння і захавання правільнай паставы пры выкананні дамашніх заданняў. Асноўныя рухальныя здольнасці чалавека: сілавыя, хуткасныя, хуткаснасілавыя, спрытнасць, гібкасць, вынослівасць. Тэсты для ацэнкі кожнай з рухальных здольнасцей. Уплыў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на рухальныя здольнасці чалавека. Значэнне правільнага дыхання пры выкананні тэстаў для ацэнкі рухальных здольнасцей чалавека. Правілы дыхання пры выкананні тэстаў для ацэнкі рухальных здольнасцей. Правілы дыхання ў час бегу, хадзьбы на лыжах. Правілы. правядзення чатырох рухавых гульняў, у тым ліку беларускай народнай гульні.
    Алімпійскі даведнік. Сучасная алімпійская сімволіка: алімпійскія кольцы, алімпійскі дэвіз, алімпійская эмблема, алімпійскі флаг, алімпійскі агонь, алімпійская эстафета агню, талісманы Алімпійскіх гульняў — сімвалы ідэалаў алімпізму: дружбы народаў, гуманізму, справядлівасці, вечнасці жыцця, гонару за сваю Радзіму. Цырымоніі Алімпійскіх гульняў. Алімпізм — звод правілаў: чэснай гульні, узаемнай дапамогі, паважлівых адносін да іншых. Чаму гэтых правілаў павінны прытрымлівацца не толькі спартсмены, але і школьнікі.
    33
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці бяспечных паводзін, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
    Здравазнаўства. Гігіенічныя патрабаванні і гартавальныя працэдуры, не проціпаказаныя вучням з адхіленнямі ў стане здароўя.
    Здаровы лад жыцця. Патрабаванні да здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
    Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы самастойнага прымянення фізічных практыкаванняў, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    2.	Ведаць пра карысць заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, загартоўвання, выканання гігіенічных патрабаванняў да догляду адзення і цела, да дыхання для ўмацавання здароўя, паспяховай вучобы, добрага настрою для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    3.	Ведаць аб станоўчым уплыве выканання патрабаванняў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця на здароўе, вучобу, добры настрой вучняў і негатыўных выніках іх парушэння.
    4.	Ведаць правілы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя вучня.
    5.	Ведаць патрабаванні да рухальнага рэжыму вучня 9—10 гадоў у розныя поры года з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    6.	Ведаць правілы выканання фізічных практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці ў працэсе самападрыхтоўкі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    34
    7.	Ведаць асноўныя рухальныя здольнасці чалавека (сіла, хуткасць, хуткаснасілавыя здольнасці, гібкасць, вынослівасць, каардынацыя рухаў) і абмежаванні іх развіцця з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    8.	Мець правільнае ўяўленне аб уплыве заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на развіццё рухальных здольнасцей чалавека і магчымасцях іх карэкцыі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    9.	Ведаць правілы трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    10.	Ведаць сучасную алімпійскую сімволіку і рытуал правядзення цырымоній гульняў.
    11.	Мець уяўленне пра алімпізм і ўсведамляць неабходнасць следавання яго правілам.
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    Задачы раздзела:
    1.	Аздараўліваць вучняў сродкамі фізічнай культуры, садзейнічаць умацаванню здароўя.
    2.	Вучыць выконваць перастраенні на месцы і ў руху, удасканальваць вывучаныя раней страявыя практыкаванні.
    3.	Вучыць правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу.
    4.	Удасканальваць фізічныя практыкаванні, вывучаныя ў I—II класах.
    5.	Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці вучняў з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Фарміраваць уменне тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
    7.	Вучыць выконваць фізічныя практыкаванні ў зададзеным тэмпе.
    8.	Вучыць выконваць комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
    9.	Развіваць здольнасць да рухальнай імправізацыі, імітавання рухаў.
    10.	Вучыць рухавым гульням.