Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
РАБІНДРАНАТ ТАГОР
ВЫБРАНАЕ
Апавяданні
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1976
Н(Бенг) Т 13
Пераклад з бенгальскай
Укладальнік Б. П. Міцкевіч
„ 70304-213 17R
Т М 302(05)-76 138 76
(С)Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1976 г.
Разлікі
Калі ў сям’і Рамшундора Мітро, які ўжо меў пяцёра сыноў, нарэшце нарадзілася дачка, шчаслівыя бацькі далі ёй пяшчотнае імя — Нірупома Гэтае рэдкае імя да таго часу не сустракалася ў родзе Рамшундора. Тут дзяцей называлі часцей за ўсё імёнамі багоў — Ганеша, Карцік або Парваці 2, толькі не Нірупома.
Ішоў час. Нірупома вырасла, стала дзяўчынай на выданні. Клапатлівы бацька пачаў шукаць вартага яе прыгажосці жаніха, але доўга не мог ні на кім спыніцца. Нарэшце жаніх знайшоўся. Гэта быў адзіны сын райбахадура 3. Юнак паходзіў са знатнага, але збяднелага роду.
Бацька жаніха патрабаваў пасаг у дзесяць тысяч рупій 4. Рамшундор, не падумаўшы як след, згадзіўся, абы не ўпусціць знатнага жаніха. Аднак сабрапь патрэбную суму аказалася не так ужо і лёгка.
Рамшундор прадаў і заклаў усё, што толькі мог, але ўсё-такі да вызначанага тэрміну яму не хапала шасці-сямі тысяч рупій. А дзень вяселля няўмолыіа набліжаўся і нарэшце надышоў.
1 Нірупома — літаральна: непараўнаная.
2 Г анеша — у індыйскай міфалогіі бог мудрасці, К а рц і к — бог вайны, П а р в а ц і — жонка Ш ы в ы, бога стварэння і разбурэння.
3 Р а й б а х а д у р — ганаровы тытул, які давалі англійскія каланіяльныя ўлады.
4 Р у п і я — асноўная грашовая адзінка ў Індыі.
У апошні момант знайшоўся чалавек, які пад вялікія працэнты згадзіўся пазычыць яму гэтую суму, але па невядомай прычыне Рамшундор так і не атрымаў абяцаных грошай.
I вось за вясельным сталом пачалася лаянка. Дарэмна Рамшундор упрошваў райбахадура пачакаць з выплатай.
— Няхай вяселле ідзе,— прасіў ён.— Я абавязкова аддам вам доўг.
— He,—упарціўся райбахадур.— Пакуль я не атрымаю ўсіх грошай, жаніх за стол не сядзе!
Пры гэтых словах на жаночай палавіне дома HexTa горка заплакаў. Там знаходзілася галоўная віноўніца ўсіх непрыемнасцей. Яна, апрануўшы чырвонае чэлі 1 і зрабіўшы на лбе метку сандалавай фарбай 2, чакала вырашэння свайго лёсу. Нельга сказаць, каб тое, што адбывалася, выклікала ў яе пачуццё прыхільнасці і глыбокай павагі да будучых сваякоў.
На шчасце, падзеі набылі добры кірунак. Нечакана для ўсіх жаніх адмовіўся падпарадкавацца свайму няўмольнаму бацьку і заявіў:
— Я прыйшоў сюды не таргавацца. Я маю намер ажаніцца, і я гэта зраблю!
Абураны бацька пачаў шукаць падтрымкі ў гасЦей.
— Вы паглядзіце на яго! Вось што робіць сучасная моладзь! — скардзіўся ён.
— А ўсё таму, што ніхто болей не вучыць іх шастрам 3 і правілам паводзін! — падтакнуў нехта са старых.
1 Чэлі — шаўковая вопратка; чырвонае чэлі — адзенне нявесты.
2 Тут: частка вясельнага абраду індуістаў.
3 Ш а с т р ы — старажытныя свяшчэнныя кнігі, у якіх вытлумачаны абавязкі індуістаў; трактаты па розных рэлігійных, філасофскіх і навуковых праблемах.
Такія жахлівыя вынікі сучаснага выхавання, якія ярка выявіліся ў яго сыне, ушчэнт сапсавалі настрой райбахадура, і вяселле прайшло сумна.
Развітваючыся з дачкой, Рамшундор прытуліў яе да сваіх грудзей. Ен не мог стрымаць слёз.
— Тата, яны дазволяць мне бываць у цябе? — спытала Ніру.
— А чаму ж не? Я сам буду заходзіць да цябе,— супакойваў яе бацька.
Рамшундор часта наведваў дачку. Але сярод сваіх новых сваякоў ён не карыстаўся павагай. Нават слугі ў гэтым доме і тыя глядзелі на яго скоса. Толькі зрэдку ўдавалася яму пагаварыць з Ніру пяць ці дзесяць хвілін у асобным пакоі, а часцей за ўсё ён нават не бачыў дачкі.
Горды Рамшундор не мог далей цярпець такую знявагу ў гэтым доме. «Нічога не пашкадую, а грошы аддам!» — сказаў ён сабе. Неўзабаве ён настолькі перавысіў свае плацежныя магчымасці, што цяжар даўгоў стаў для яго невыносным. Яму прыйшлося ўрэзаць усе хатнія выдаткі і ўжываць розныя хітрыкі, каб толькі не трапіць на вочы крэдыторам.
А жыццё Ніру ў доме свёкра штодзень рабілася ўсё больш бязрадаснае. Часта, посля нечых непачцівых слоў наконт яе сям’і, яна зачынялася ў сваім пакоі і горка рыдала. Але цяжэй за ўсё была для яе злоснасць свякрухі. Бывала, скажа нехта пра Ніру:
— Што за прыгажуня, проста вачэй не адвесці!
А свякроў у адказ пачынае бурчаць:
— Знайшлі прыгажуню! Вы лепш палюбуйцеся яе сямейкай!
Ніхто не клапаціўся аб Ніру, і калі якая-небудзь спагадлівая суседка заўважала, што Ніру схуднела ці апранута занадта бедна, свякроў адразу ж яе перапыняла.
— За свой пасаг яна і так зашмат атрымлівае! — заяўляла яна, нібыта падкрэсліваючы, што клопат пра маладую жанчыну будзе заўсёды залежаць ад выплаты доўгу.
Хатнія глядзелі на Нірупому так, быццам яна, не маючы на тое аніякага права, падманам увайшла ў іх сям’ю.
Рамшундор ведаў, як здзекуюцца з яго дачкі. Падумаўшы, ён урэшце вырашыў прадаць свой дом, толькі б аддаць грошы.
«Нічога, арандую дом у новага гаспадара»,— суцяніаў ён сябе, але пакуль што нікому не казаў пра свой намер, спадзеючыся, што з дапамогай такой хітрасці ён зможа ўтаіць продаж дома ад сыноў да самай смерці.
Але яны нейкім чынам даведаліся пра гэта і прыйшлі да яго. Асабліва пратэставалі тры старэйшыя сыны, якія ўжо самі мелі дзяцей. Планы бацькі сустрэлі такое ўпартае супраціўленне з іх боку, што яму давялося адмовіцца ад сваёй задумы.
Тады Рамшундор, каб неяк выйсці з цяжкага становішча, зноў пачаў пазычаць грошы пад высокія працэнты.
I вось настаў дзень, калі сям’і Рамшундора ўжо не было на што жыць. Калі Ніру сустракалася з бацькам, яна адчувала, як цяжка яму даводзіцца. Яго змарнелы твар, пасівелыя валасы і прыгнечаны выгляд гаварылі пра нястачы і цяжкія клопаты. Ды і сам ён больш не мог хаваць ад яе боль, які прыносіла яму ўсведамленне сваёй віны перад дачкой. Сумная ўсмешка Рамшундора балюча разрывала сэрца Ніру.
Яна ўсёй душой імкнулася пабываць у родным доме, каб хоць трохі суцешыць бацьку, аблегчыць яго пакуты.
— Бацька, забяры мяне дадому! — папрасіла яна аднаго разу.
— Добра,— згадзіўся Рамшундор.
Аднак ён не меў у сям’і зяця ніякага аўтарытэту, быццам замест нявыплачаных грошай назусім аддаў свае бацькоўскія правы. Нават каб толькі пабачыць дачку, ён павінен быў штораз выпрошваць асобага дазволу. Але як можа бацька адмовіць дачцэ, калі яна хоча наведаць родны дом?
Лепш не ўдавацца ў падрабязнасці, не расказваць, колькі ўніжэнняў, зняваг і пакутлівага сораму зведаў Рамшундор, перш чым сабраў тры тысячы рупій. Толькі пасля гэтага ён адважыўся выказаць сваю просьбу райбахадуру.
Завязаўшы банкаўскія білеты ў рог чадора Рамшундор падаўся да свата. 3 вымучанай, ненатуральнай усмешкай ён распачаў гутарку пра апошнія навіны. Рамшундор грунтоўна расказаў пра буйны крадзеж у Харакрышна; параўнаў братоў Набінмадхора і Радхамадхора — пахваліў першага і палаяў другога; перадаў розныя чуткі пра новую эпідэмію, якая з’явілася ў горадзе. Потым ён адклаў убок хуку 2 і як бы між іншым сказаў:
— Ах, ледзьве не забыўся! За балбатнёю зусім з галавы выскачмла. Я ж табе вінен, дык вось прынёс трохі грошай... Так, дарагі, старэю, мабыць...
Пасля такой доўгай прадмовы Рамшундор лёгка і нядбайна вьшяў тры банкаўскія білеты. Але калі ўлічыць, чаго яны каштавалі яму, то, напэўна, яму б лягчэй было вырваць тры свае рабрыны.
Аднак, убачыўшы ўсяго толькі тры тысячы рупій, райбахадур пагардліва зарагатаў.
1 Чадор— кавалак тканіны, які ўжываецца ў якасці вопраткі.
2 X у к a — люлька для курэння тытуню, тыпу кальяна.
— Пакінь, сват, мне гэтая дробязь не патрэбна,— сказаў ён, успомніўшы бенгальскую прыказку пра тое, што не трэба пэцкаць рукі дробязямі.
Мабыць, у цэлым свеце не знойдзецца бацькі, які б асмеліўся пасля гэтага прасіць, каб яго дачку адпусцілі дамоў пагасйяваць.
«Не, так больш нельга!» — думаў сам сабе Рамшундор.
Прыгнечаны такім абыходжаннем райбахадура, ён доўга маўчаў, перш чым адважыўся нарэшце выказаць сваю просьбу. Але той без аніякіх тлумачэнняў адмовіў:
— He, нельга! — і пайшоў па сваіх справах.
Дрыготкімі рукамі Рамшундор завязаў у чадор банкаўскія білеты і вярнуўся дамоў, так і не пабачыўшыся з дачкой. Ен даў сабе слова, што не пераступіць парога гэтага дома, пакуль не выплаціць усіх грошай, і не будзе мець права патрабаваць у свата, каб яго дачцэ дазволілі хоць зрэдку з'яўляцца пад бацькоўскай страхой.
Прайшло шмат часу... Нірупома некалькі разоў пасылала па бацьку, але ён не прыходзіў. Урэшце яна пакрыўдзілася і больш не спрабавала ўбачыцца з ім. А Рамшундор, хоць і вельмі пакутаваў, але ў дом свата не паказваўся.
Надышлі святочныя дні ашына *. Рамшундор сказаў сабе:
— Чаго б гэта мне ні каштавала, але я даб’юся, каб на свята Ніру пабывала дома.
I ён прысягнуў найстрашнейшай клятвай.
На пяты ці шосты дзень ашына стары завязаў у чадор банкаўскія білеты і ўжо сабраўся ісці, як раптам да яго падбег пяцігадовы ўнук і спытаў:
1 А ш ы н — шосты месяц індыйскага календара, адпавядае верасню — кастрычніку.
— Дзядуля, ты ідзеш купляць мне каляску?
Хлопчык даўно марыў пакатаць па вуліцы каляску для лялькі. За ім падышла ўнучка, усяго на год старэйшая за малога, і пакрыўджана сказала:
— He, дзядуля ідзе купляць мне прыгожую сукенку! У чым жа я пайду ў госці на свята?
На вочкі яе наплылі слёзы.
Цяжка было Рамшундору чуць усё гэта. Прыгнечаны, ён доўга курыў люльку і тужліва ўздыхаў. Ен думаў пра тое, што яго нявесткам давядзецца ісці да райбахадура на свята Пуджа 1 ва ўбогім убранні, быццам япы самыя апошнія беднякі. Але, колькі ён ні думаў, нічога прыдумаць не мог — толькі зморшчыны на лбе зрабіліся глыбейшыя.
Калі засмучаны стары ўвайшоў у дом райбахадура, у яго ў вушах яшчэ гучаў плач маленькіх унукаў.
На гэты раз Рамшундор ужо не адчуваў былой сарамлівасці. Ён ішоў нібыта па сваіх пакоях і не апускаў вачэй пад позіркамі брамнікаў і слуг. Аднак самога райбахадура не аказалася дома, і яму загадалі трохі пачакаць.
Рамшундор, хвалюючыся, пайшоў да дачкі. Ад радасці абое не маглі стрымаць слёз. Плакаў бацька, плакала дачка, і нейкі час яны нічога не гаварылі. Нарэшце Рамшундор усклікнуў:
— Цяпер я забяру цябе на святы, дачушка, і ніхто мне не забароніць гэтага!