Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
— Пан Чатэрджы!
Дзяўчына заўважыла Бхабанічарона, які набліжаўся да храма, і зразумела, што брат шукае яе.
Адчуўшы, што Махамайі пагражаюць непрыемна-
сці, Раджыб хацеў пераскочыць цераз разбураную сцяну храма, аднак дзяўчына ўтрымала яго, моцна схапіўшы за руку.
Бхабанічарон увайшоў у храм і моўчкі паглядзеў на абаіх.
Махамайя смела павярнулася да Раджыба:
— Раджыб, я прыйду ў твой дом, чакай мяне!
He вымавіўшы ніводнага слова, Бхабанічарон выйшаў, таксама моўчкі рушыла следам за ім Махамайя; ашаломлены юнак замёр на месцы, быццам пачуў прысуд аб уласнай смерці.
II
У той жа вечар Бхабанічарон прынёс чырвонае чэлі і сказаў Махамайі:
— Апранайся.
Калі дзяўчына была гатова, ён загадаў ёй ісці следам за ім. He тое што загаду,— нават знака Бхабанічарона ніхто ніколі не смеў не паслухацца. He магла яму супраціўляцца і Махамайя.
Яны накіраваліся на бераг ракі, на месца крэмацыі трупаў. Яно было непадалёк ад дому. Там, у хаціне для паломнікаў, чакаў сваёй смерці стары брахман. Да яго ложка яны і падышлі. У другім куце хаціны стаяў жрэц. Бхабанічарон зрабіў яму знак, і той хутка падрыхтаваў усё для выканання абраду. «Мяне выдаюць замуж за гэтага паміраючага!»—здагадалася Махамайя, але не аказала ніякага супраціўлення. У паўцёмнай хаціне, асветленай толькі полымем двух пахавальных вогнішчаў, дзе невыразнае мармытанне мантраў 1 злівалася са стогнамі перадсмяротнай агоніі, быў спраўлены вясельны абрад.
1 Мантры — вершы са свяшчэнных кніг або заклінанні, якія чытаюць пры выкананні абраду.
На другі дзень пасля вяселля Махамайя стала ўдавой. Але гэтае няшчасце не вельмі яе засмуціла, ды і Раджыб, уражаны, як громам, весткай аб нечаканым шлюбе Махамайі, узрадаваўся, калі даведаўся, што яна аўдавела.
Аднак радасць яго была нядоўгая. Новы ўдар прыбіў юнака. Ен пачуў, што на месцы крэмацыі трупаў вялікі шум і мітусня: там рыхтавалі вогнішча для Махамайі.
Першай думкай Раджыба было паведаміць пра ўсё ўпраўляючаму і з яго дапамогай спыніць гэты жахлівы абрад. Але ён успомніў, што якраз сёння яго гаспадар паехаў у Шанапур. Ен хацеў узяць з сабой і Раджыба, але той застаўся, папрасіўшы адпачынак.
«Чакай мяне»,— сказала Раджыбу Махамайя, і ён ведаў, што яна не парушыць свайго абяцання.
Пакуль ён узяў адпачынак на месяц, але, калі будзе патрэбна, возьме на два ці на тры, а магчыма, і зусім кіне працу, будзе жабраваць, аднак усё жыццё не перастане чакаць Махамайю.
У той час як Раджыб бегаў як звар’яцелы, не ведаючы, што зрабіць — то ён хацеў накласці на сябе рукі, то спрабаваў нешта прыдумаць, каб выратаваць сваю Махамайю,— надышоў вечар, узняўся страшэнны вецер, і з неба лінулі патокі дажджу. Вецер дзьмуў так моцна, што Раджыбу часам здавалася — вось-вось абваліцца страха над яго галавой. Раз’юшаныя сілы прыроды ўторылі яго душэўнай буры, і гэта трохі супакойвала юнака. Яму здавалася, што ўвесь свет помсціць разам з ім,— тое, што ён не мог зрабіць сам, зрабіла за яго прырода, змяшаўшы нябёсы з пеклам.
Раптам нехта моцна пастукаў у дзверы, юнак хутка адчыніў. Увайшла жанчына ў мокрай вопратцы, з апушчаным на твар пакрывалам. Раджыб адразу пазнаў яе — гэта была Махамайя!
— Махамайя!—усклікнуў ён, задыхаючыся ад хвалявання.— Ты ўстала з пахавальнага вогнішча?
— Так, я ж абяцала прыйсці ў твой дом. Я стрымала сваё абяцанне. Але ведай, Раджыб, я вельмі змянілася, няма больш ранейшай Махамайі. Толькі душа мая тая самая. У тваёй уладзе вярнуць мяне на вогнішча. Але калі ты прысягнеш, што ніколі не здымеш з мяне пакрывала і ніколі не будзеш глядзець на мой твар,— я застануся.
Калі вырвешся з рук смерці, усё астатняе здаецца нязначным.
— Няхай будзе так, як ты хочаш,— паспешліва адказаў юнак.— Але калі ты пакінеш мяне, я не перажыву гэтага.
— Дык пойдзем адсюль. Трэба знайсці івайго гаспадара.
Кінуўшы ўсё, што было ў хаце, Раджыб і Махамайя выйшлі насустрач буры. Ураган бушаваў з нябачанай сілай, цяжка было ўтрымацца на нагах. Вецер падняў у паветра хмары пяску і друзу, сек цела. Каб не трапіць у самы буралом, яны збочылі з дарогі і пайшлі адкрытым полем. Парывы ветру сцябалі ім у спіны, як бы імкнучыся адагнаць гэтых людзей ад чалавечага жытла.
Ill
Няхай чытач не палічыць гэтае апавяданне выдумкай. Кажуць, што ў тыя часы, калі існаваў звычай шахмарана такія выпадкі здараліся, хоць і рэдка.
Звязаную Махамайю паклалі на вогнішча і ў вызначаны час запалілі яго. Полымя загуло і шуганула
1 Шахмаран, або с а ц і — самаспаленне ўдавы на пахавалыіым вогнішчы свайго памерлага мужа. Звычай адменсны ў 1828 годзе.
уверх, але раптоуна падзьмуу моцны вецер і лінуу дождж. Усе, хто прысутнічаў пры спаленні, схаваліся ў хаціне паломнікаў. Дождж пагасіў агонь, аднак вяроўкі, якімі былі звязаны рукі дзяўчыны, паспелі перагарэць. Нягледзячы на нясцерпны боль, які адчувала Махамайя ад апёкаў, яна ўстала, не абазваўшыся ніводным стогнам, і развязала вяроўкі на нагах. Потым, крыху прыкрыўшы цела рэшткамі абгарэлай адзежы, яна сышла з кастра.
Спачатку Махамайя пайшла дамоў. Але нікога там не застала. Усе былі на пахаванні. Дзяўчына запаліла лямпу і, апрануўшы сукенку, зірнула на сябе ў люстэрка, але ў тую ж хвіліну з жахам кінула яго на зямлю. Потым, захутаўшы галаву пакрывалам, яна пайшла да Раджыба.
Што адбылося далей, чытачу ўжо вядома.
Цяпер Махамайя жыве ў доме Раджыба, але гэта не прынесла яму шчасця. Пакрывала ўстала паміж імі сцяной, вечнай і няўмольнай, як смерць, і нават больш пакутлівай, чым сама смерць. Калі безнадзейнасць прытупляе з цягам часу боль незваротнай страты, дык прывід надзеі, што хаваўся за пакрывалам, штодзённа, штогадзінна прыносіў Раджыбу страшэнныя пакуты.
Махамайя ад прыроды не была гаваркая, цяпер жа яе замкнёнасць павялічылася яшчэ больш, бо яна вымушана была вечна хаваць свой твар пад пакрывалам. Гэта было страшна. Дзяўчына жыла, быццам агорнутая маўчаннем смерці, і гэтая нямая смерць, што сціскала ў сваіх абдымках жыццё Раджыба, пагражала задушыць і яе.
Раджыб страціў ранейшую Махамайю, і прыгожы вобраз, які з дзяцінства ён захоўваў у сваёй памяці, паступова пачаў сцірацца, бо яго выціскала захутаная ў пакрывала істота, што заўсёды была перад яго вачамі. «Усё жывое мае покрыва, дадзенае яму прыро-
дай,— думаў Раджыб,— Махамайя ж падобна на апісанага ў пуранах Карну \ які насіў ад нараджэння панцыр. З’явіўшыся на свет у адным покрыве, яна быццам нарадзілася другі раз і знайшла новую абалонку».
Махамайя ніколі не расставалася з Раджыбам і ў той жа час была бясконца далёкая ад яго. I юнак усім сваім спакутаваным сэрцам стараўся зразумець гэтую непарушную таямніцу — падобна таму, як зоркі кожную ноч дарэмна спрабуюць развеяць сваім нягаснучым зрокам начную цемру.
Так і жылі побач гэтыя дзве адзінокія, не звязаныя адна з адной чалавечыя душы.
Аднойчы, у сезон дажджоў, першы раз прарваўшы воблакі, паказаўся месяц. Ціхая месячная ноч вартавала ўзгалоўе спячай зямлі.
Раджыб не спаў у гэтую ноч. Ён сядзеў каля расчыненага акна. 3 лесу, зняможанага спёкай, на яго павеяла водарам кветак; ціха стракаталі цыкады. Ля краю цёмнага лесу, як нашараваны ліст срэбра, блішчала возера. Цяжка сказаць, пра што думае чалавек у такую хвіліну, але ўся яго душа поўніцца адным жаданнем, як лес, насычаны духмянасцю, а ноч — стракатаннем цыкад.
Я не ведаю, пра што думаў Раджыб, але яму здавалася, быццам сёння згінуць усе перашкоды. Сёння ноч скінула з сябе воблачнае покрыва і з’явілася прыгожай і ўрачыста-маўклівай, як Махамайя мінулых дзён. Уся істота Раджыба ў адзіным парыванні імкнулася да дзяўчыны.
Раджыб устаў і, нібы лунацік, пайшоў у яе пакой.
1 Пураны — старажытныя паданні. Карна — у індыйскай міфалогіі першы сын К у н ц і (маткі пандаваў— герояў «Махабхараты») і бога сонца. Ён нарадзіўся са зброяй і ў панцыры.
Махамайя спала. Ен падышоў бліжэй і нахіліўся над яе ложкам — на твар дзяўчыны ўпала месячнае святло. Але што гэта! Дзе ж даўно знаёмыя рысы?
Полымя пахавальнага вогнішча злосным языком злізала ўсю прыгажосць з твару Махамайі, пакінуўшы на ім толькі сляды свайго ненаеднага голаду.
Юнак ускочыў са стогнам. Гэта абудзіла Махамайіо. Яна прачнулася і ўбачыла перад сабой Раджыба. У той жа момант дзяўчына накінула на твар пакрывала і, хуценька падхапіўшыся, устала з ложка.
Раджыба быццам громам ударыла. Ен упаў да яе ног:
— Даруй мне!
Нічога не сказаўшы, ні разу не азірнуўшыся, Махамайя выйшла з дому. Больш яна не вярнулася. Раджыб нідзе не мог знайсці яе.
Полымя гневу за вечную, без слоў даравання, разлуку пакінула непазбыўны след на ўсім далейшым жыцці Раджыба.
1892
Пісьменнік
Да гэтага часу я не ведаў ніякага клопату з Пробхай. Больш даводзілася турбавацца аб яе хворай маці. Я з захапленнем назіраў, як Пробха гуляла, з задавальненнем слухаў яе смех і першае дзіцячае лепятанне, ахвотна няньчыўся з ёю. Але як толькі дзяўчынка пачынала плакаць, я стараўся хутчэй перадаць яе матцы. Мне і ў галаву не прыходзіла, што неўзабаве мне давядзецца ўзяць на сябе ўвесь клопат пра дзяўчынку.
Памерла жонка, і дзіця з рук маці перайшло на мае. Я добра разумеў, што павінен выказаць падвоеную любоў асірацелай, пазбаўленай матчынай ласкі дачцэ. Але не зразумеў таго, што добра ўсвядоміла Пробха; а яна палічыла сваім абавязкам пяшчотна клапаціцца пра адзінокага бацьку.
3 шасці год яна зрабілася самастойнай гаспадыняй. Адчувалася, што гэтая маленькая дзяўчынка збіраецца стаць апякункай свайго бацькі. У душы я пасмейваўся, аднак, тым не менш, падпарадкоўваўся. Я бачыў, што ёй падабалася лічыць мяне бескарысным і бездапаможным. Калі я раскідваў свае рэчы, адзежу, парасон, яна старанна збірала ўсё, быццам яе ўмяшанне было неабходна. Яна ж ніколі пе мела такой вялікай лялькі! Таму карміць, апранаць, класці бацьку спаць прыносіла ёй велізарную радасць. I толькі калі яна вучылася пісаць і чытаць, ёй хочаш не хочаш, а прыходзілася прызнаваць маю, бацькоўскую, уладу.
Непрыкметна падышоў час задумацца над тым, каб выдаць дачку замуж за прыстойнага чалавека. Але для гэтага патрэбны грошы, а дзе іх узяць? Акрамя таго, дачка была цяпер пісьменная, і як жа ёй будзе, калі яна трапіць у рукі круглага невука! Так, трэба зарабіць грошай. Я быў занадта стары, каб служыць ва ўрадавай установе, а ісці на іншую якую работу ў мяне не было жадання, таму, добра падумаўшы, я вырашыў стаць пісьменнікам.