Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Дарэчы пра імя маёй жонкі. Усе ў адзін голас гаварылі, што яно ёй страшэнна не падыходзіць. Але цесць, а не я, вінаваты, што яе так назвалі.
Пікетчыкі на Барабазары (усё адбывалася ў час руху за байкот іншаземных тавараў) спрабавалі выправіць несправядлівасць — яны звалі яе Друбаброта. Зазначу, што маё імя Гірындра. Пікетчыкі яго не ведалі. Я быў для іх проста мужам Друбаброты, які не заслужыў права на сваё імя. Праўда, пра мяне ўспаміналі, калі збіралі ахвяраванні — па літасці вышэйшай боскай волі мпе сёе-тое засталося ад бацькі.
1 Чытрагупта — у індыйскай міфалогіі памочнік бога смерці Ямы, які рэгіструе грахі і дабрачыннасць.
2 Джайны — адна з сект індуізму.
Я чалавек слабавольны, нічога не трымаецца ў мяне ў руках. А жонка вызначаецца незвычайнай цвёрдасцю характару — ніколі свайго не прапусціць.
На розніцы нашых характараў падтрымлівалася раўнавага ў сям'і. А калі муж і жонка так непадобны адно на аднаго, то зладжанасць паміж імі, як дождж, іпто падае на ссохлую ад спёкі глебу.
Толькі па адным пытанні мы ніяк не маглі прыйсці да згоды. Колькі я ёй ні даказваў, жонку ніяк нельга было пераканаць, што я люблю сваю краіну, хоць і не праявіў гэтай любві ў адпаведнасці з выпрацаванымі ёю канонамі.
3 дзяцінства я люблю кнігі, купляю ўсе навінкі. Нават мае ворагі вымушаны прызнаць, што кнігі не ляжаць у мяне на паліцах непрачытанымі, а сябры добра памятаюць бясконцыя спрэчкі па гэтых кнігах. Яны набылі такі характар, што знаёмыя паступова перасталі да мяне заходзіць. Нарэшце ў мяне застаўся толькі адзін аднадумца — Банбіхары, з якім я звычайна і праводзіў святочныя дні. Зваў я яго Конбіхары, гэта значыць Біхары, які сядзіць у куце. I не раз мы праседжвалі на даху да глыбокай ночы.
А час быў трывожны і ніяк не спрыяў нашаму захапленню. Калі паліцыя знаходзіла Бхагавадгіту \ дык чалавека абвінавачвалі ў падбухторванні да бунту. А патрыёты лічылі здраднікам радзімы ўсякага, хто трымаў дома замежныя кнігі. Мяне яны ахрысцілі белым В’ясам 2, афарбаваным у чорную фарбу.
Так, цяжка было ў тыя часы пакланяцца CapacBa^, таму што яна была белакурай. Крычалі пра тое, што вада сажалкі, дзе цвітуць белыя лотасы, не тушыць полымя пакут радзімы, а толькі ўзмацняе яго.
1 Бхагавадгіта — філасофская частка старажытнаіндыйскага эпасу «Махабхарата».
2 В'я с a — міфічны мудрэц.
Я не насіў кхадора *, нягледзячы на тое, што жонка падавала мне вельмі добры прыклад і сароміла без стомы. I справа была не ў тым, што я лічыў кхадор горшым за іншае адзенне — зусім не.
Баюся, я парушаў прынцыпы «свадэты», але толькі не тым, што элегантна апранаўся. Я насіў свабоднае адзенне, абы-як зашпіленае і да таго ж не заўсёды чыстае. Туфлі з шырокімі наскамі, якія я купляў на кітайскім рынку яшчэ да таго, як адбыўся пералом у светапоглядах Калі, я ваксаваў зусім не кожны дзень; надзяваць шкарпэткі было для мяне няшчасцем, змяніць сарочку на панджабі 2 — найвялікшым дабром, і мяне зусім не турбавала, калі на ёй не хапала некалькіх гузікаў. У свой час усё гэта ледзь не прывяло да поўнага разрыву паміж мной і Калі.
—■ Мне сорамна паказвацца з табой на людзях,— казала яна.
— А ты хадзі адна,— адказваў я.
Цяпер насталі зусім іншыя часы, але ў маім лёсе нічога не перамянілася. Я ніяк не магу прымусіць сябе апранацца, як усе.
Вінаваты мой характар. Мне цяжка прымкнуць да якой-небудзь партыі, і я ніяк не магу пазбыцца гэтага недахопу. А Калі заўсёды любіла настаяць на сваім. Як вадапад дарэмна спрабуе ссунуць вялізны камень, так і яна заўсёды змагалася з маімі звычкамі, якія не супадалі з яе ўласнымі.
Кожны раз, як ёй пярэчылі, яна нервавалася, гневалася. Так і ўчора, калі яна тысяча першы раз пачала спрэчку аб нашэнні кхадора, гук яе голасу не вызначаўся музычным тэмбрам. Я занадта высока ставіў свой інтэлект, каб пакорліва схіліцца перад нападкамі. Жанчыны любяць нацягваць на дадзеныя
1 К х а д о р — грубая тканіна мясцовай вытворчасці.
2 Панджабі — кашуля з доўгімі рукавамі без каўняра.
ім богам вочы чорнае пакрывала: свае ўчынкі яны абумоўліваюць чыста знешнімі прычынамі. Пакланяцца для іх значна важней, чым разважаць. Яны не супакояцца, пакуль не выганяць з жыцця свабоду густаў і думак. Іх радуе, што нашэнне кхадора ператвараецца ў нашай абцяжаранай застарэлымі звычаямі краіне ў традыцыю і робіцца дабрачыннасцю.
Калі раззлавалася. У суседнім пакоі служанка, напэўна, падумала, што муж падсунуў жонцы штучныя каштоўнасці.
—Я лічу,— сцвярджала яна,— што краіна будзе выратавана толькі тады, калі чысціня, якая ўзнікае ў выніку нашэння кхадора, звяжа, як купанне ў Гангу, нашых людзей вузамі звычаю. Калі меркаванне пачынае адпавядаць прыродзе, яно ператвараецца ў прывычку, калі думка набывае цвёрдую і выразную форму, яна робіцца паняццем. Чалавек тады можа працаваць з закрытымі вачамі.
Гэтае разважанне Калі запазычыла з прамоў прафесара Найанмахона, апусціла ў ім двухкоссе і выдавала за сваё ўласнае.
Філосаф, які сцвярджаў, што ў нямых няма ворагаў, быў відавочна нежапаты. Бо Калі, бачачы, што я замоўк, абрушвалася на мяне з падвоенай заўзятасцю:
— На словах ты асуджаеш каставую сістэму, a на справе нічога не робіш для яе ліквідацыі. Нашэнне ж кхадора згладжвае розніцу паміж кастамі, разрывае сетку каставых забабонаў.
«Ну, дарагая, я публічна адмовіўся ад каст з Ta­ro часу, як пачаў есці суп, прыгатаваны мусульманінам,— падумаў я.— Гэта ўжо справы, а не словы. A кхадор толькі прыкрывае каставыя адрозненні і зусім іх не знішчае».
Я не адважваўся пярэчыць адкрыта — я занадта спакойны для гэтага чалавек — і маўчаў. Апрача та-
го, я ведаў, што Калі выкручвае, як бялізну ў пральні, усе нашы спрэчкі і нясе іх да сваіх сяброў.
Запазычыўшы свае аргументы ў прафесара філасофіі Найанмахона, яна спрабавала спыніць мяне сваім гнеўным позіркам...
Ехаць на чай да Найанмахона ў мяне не было ніякага жадання. Я ведаў, што паветра над абедзенным сталом прафесара хутка будзе вільготным і туманным не так ад пароў чаю, як ад вострых дыскусій пра тое, якое месца займаюць у індыйскай культуры розум і традыцыі, звычаі і думка і чым, дзякуючы гэтаму, вылучаецца наша краіна сярод іншых.
Апрача таго, з магазіна толькі што прыбылі новыя кнігі, упрыгожаныя залатымі ўстаўкамі, і чакалі мяне. Яны ляжалі каля маёй падушкі; я толькі паспеў кінуць на іх прагны погляд.
Незадаволенасць з кожнай хвілінай усё больш і больш расла ў маёй душы. Аднак мне прыйшлося пайсці: калі Калі чаго-небудзь хацелася і ёй перашкаджалі, супраціўленне яе расло да такой ступені, што ператваралася ў сапраўдны вадаварот і пагражала жыццю.
Мы ад’ехалі ад дома. Неўзабаве пачулі крыкі — на абочыне дарогі, за калодзежам, дзе пачыналася адкрытае поле, ля лаўкі маскатэльшчыка шумеў натоўп. Толькі што пачалося святочнае шэсце нашых суседзяў,— людзі неслі розныя ахвяры сваёй багіні. Аднак, наблізіўшыся да натоўпу, мы выразна пачулі гук удараў. Напэўна, гэта каралі нейкага злодзея. Бесперапынна сігналячы, наш аўтамабіль уехаў у сярэдзіну натоўпу. Аказваецца, па-зверску білі старога смецяра. Ен незадоўга да гэтага ля калодзежа апрануў чыстае адзенне і ішоў па вуліцы — у правай руцэ ў яго было вядро, а пад пахай — мятла. На кароткім плашчы матлялася магазінная бірка. Ен вёў за руку ўнучка—хлопчыка гадоў васьмі-дзевяці. Гэта
была прыгожая пара. Напэўна, адзін з іх зачапіў кагосьці ў натоўпе, і таму іх так па-зверску білі.
Хлопчык плакаў:
— Дзядзечкі, не біце дзядулю.
Стары прасіў:
— Даруйце мяне, я не бачыў... я не ведаў...
Але лютасць тых, хто даў абяцанне ахімсы расла. 3 вачэй перапалоханага старога цяклі слёзы, па барадзе струменілася кроў...
Я больш не меў сілы цярпець усё гэта. Выйсці да іх і рашуча заступіцца за старога было нельга. Я рашыў узяць смецяра да сябе ў аўтамабіль і тым самым паказаць усім, што не належу да фанатыкаў.
Калі заўважыла маё хваляванне і разгадала мой план. Яна з сілай сціснула маю руку:
— He смей гэтага рабіць, гэта ж смяцяр.
— Ну і няхай, хіба можна так біць чалавека.
— He, ён вінаваты! Навошта ён ішоў пасярэдзіне вуліцы? Калі б ён ішоў з краю, ніхто б яго не крануў.
— Я не разумею, у чым яго віна. Я ведаю, што яго трэба ўзяць у машыну.
— Тады пайду я. Я не магу ўзяць з сабой смецяра. Ну, калі б гэта быў хоць падмятальшчык, а то ж смяцяр!
— Ты паглядзі, ён памыўся, пераапрануўся.
— Усё ж ён смяцяр,— сказала Калі і дадала, звяртаючыся да шафёра:—Гангадзін, едзь хутчэй.
Я зноў здаўся. Я ж баязлівец.
На чаяванні Найанмахон выказваў глыбокія думкі наконт грамадскіх адносін,— я іх не слухаў і нічога на іх не адказваў.
1928'
1 А х і м с a — у індыйскай філасофіі адмова ад прычынення зла жывым істотам.
ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ
3 мест
Разлікі. Пераклала Г. Шаранговіч	 5
Неразумны Рамканаі. Пераклала Г. Шаранговіч ....	15
Спадчына. Пераклала Г. Шаранговіч	22
Шкілет. Пераклала Г. Шаранговіч .........	33
Адрачэнне. Пераклала Г. Шаранговіч	43
Шубха. Пераклала Г. Шаранговіч	51
Махамайя. Пераклала Г. Шаранговіч	59
ГІісьменнік. Пераклала Г. Шаранговіч	69
Прысуд. Пераклала Г. Шаранговіч	74
Разгаданая загадка. Пераклала Г. Шаранговіч	68
Непапраўнае няшчасце. Пераклала Г. Шаранговіч ....	96
Сшытак. Пераклала Г. Шаранговіч	100
Святло і цені. Пераклала Г. Шаранговіч	108
Суддзя. Пераклала Г. Шаранговіч	140
Старэйшая сястра. Пераклала Г. Шарцнговіч	149
Ахвярапрынашэнне. Пераклала Н. Мешчаракова .... 163
Каранацыя. Пераклаў К. Станкевіч 		169
Промах. Пераклаў Ул. Лапцёнак	184
Гірлянда кахання. Пераклаў Ул. Лапцёнак	191
Выкананае абяцанне. Пераклала Н. Мешчаракова .... 206
Традыцыя. Пераклаў К. Станкевіч	233
Tarop P.
T 13 Выбранае. Пераклад з бенгальскай. Мн., «Маст. літ.», 1976
240 с. з іл.
У эборнік увайшлі апавяданні лаўрэата Нобелеўскай прэміі Рабіндраната Тагора (1861—1941), напісаныя ў 90-х гадах XIX ст.— пачатку XX ст.
70304-213
* М302(05)-761ій'76
ІІ(Бенг)
Рабйндранат Тагор
Н 3 Б Р A Н Н О Е
Н а белорусском языке
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак _ Г. Г. Паплаўскі. Мастацкі рэдактар Ул. Ул. Даўгань. Тэхнічны рэдактар Т. М. Сокал. Карэктар Л. С. Мануленка.
Здадзена ў набор 21/V 1976 г. Падп. да друку 4/Х 1976 г. Тыраж 5000 экз. Фармат 70хЮ0‘/з2Папсра друк. № 1. Ум. друк. арк. 9,68. Ул.-выд. арк. 10,16.