Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Калі Джацін выйшаў, Патол расхінула сакваяж і дастала ўборы Курані. Стараючыся як мага менш турбаваць хворую, яна асцярожна надзела на Курані чырвонае бенарэскае сары, потым нанізала на яе рукі бранзалеты і паклікала Джаціна.
Яна пасадзіла Джаціна на пасцель хворай і дала яму залатую дыядэму. Ен асцярожна надзеў яе на галаву Курані.
Світання Курані ўжо не пабачыла. Гледзячы на яе свсжы тварык, нсльга было сказаць, што яна памерла,— здавалася, яна проста заснула.
Калі мёртвае цела павінны былі выносіць, Патол з плачам кінулася на грудзі Курані:
— Сястра, ты цяпер шчаслівая? Смерць да цябе больш прыхільная, чым жыццё.
Джацін глядзеў на спакойны пяшчотны твар нябожчыцы і думаў: «Той, хто забраў гэты скарб, не пазбавіў мяне яго».
1903
Выкананае. абяцанне
/
Нават маткі не заўсёды так любяць сваіх дзяцей, як любіў Бангшыбадон свайго брата Рошыка.
Варта было Рошыку забавіцца, вяртаючыся са школы, як Бонгшы, спыніўшы работу, кідаўся яго шукаць. Ен не мог есці сам, не накарміўшы Рошыка. А калі брат хварэў, Бонгшы горка плакаў.
Рошык быў маладзейшы за брата на шаснаццаць гадоў. Ен быў самы меншы, а Бонгшы самы старэйшы ў сям’і. Усе астатнія дзеці паўміралі. Засталіся толькі гэтыя двое, калі памерла маці. Рошыку тады быў усяго адзін год. Прайшло яшчэ два гады, і яны страцілі бацьку. Абавязкі па выхаванню Рошыка цалкам леглі на плечы Бонгшы.
Ткацтва было спадчыннай прафесіяй роду, да якога належаў Бонгшы. Яно дазволіла Абхіраму Бошаку, прапрадзеду Бонгшы, пабудаваць у вёсцы храм, у якім да гэтага часу стаіць статуя Крышны. Але потым з-за мора наляцеў жалезны д’ябал і разбіў бездапаможны станок агнявымі стрэламі, пасяліў у хатах ткачоў духаў голаду і пад свіст пары пачаў іграць на трубе свой пераможны марш.
Але станок чапляўся за жыццё, ён не хацеў паміраць. Нягледзячы ні на што, чаўнок да гэтага часу спрытна снуе з ніткай у зубах, хоць яго старамодныя манеры не па душы капрызнай Лакшмі. Жалезны
д’ябал хітрасцю, сілай, праўдай і няпраўдай падпарадкаваў яе сабе.
У Бонгшы былі некаторыя спрыяльныя магчымасці. Яго падтрымлівалі мясцовыя гаспадары — Бонгшы ткаў для іх сем’яў тонкую тканіну.
Адзін ён не здолеў бы справіцца з гэтай справай, і таму ён наймаў памочнікаў. Жаніцца ў тых краях было нялёгка — нявесты каштавалі вельмі дорага,— тым не менш Бонгшы здолеў бы за ўвесь гэты час сабраць дастаткова грошай, каб узяць у хату дзяўчыну без прэтэнзій. Калі гэтага не здарылася, дык толькі праз Рошыка.
На свята Пуджы Рошыку выпісваліся строі, не горшыя за вясельныя ўборы прынца. Набываючы Рошыку дарагія рэчы, у якіх той зусім не меў патрэбы, Бонгшы павінен быў абмяжоўваць сябе ва ўсім.
Тым не менш трэба было падумаць і аб прадаўжэнні роду. Бонгшы ў думках выбраў сабе дзяўчыну з нядрэннай сям’і і пачаў збіраць грошы. «Трыста рупій бацьку дзяўчыны і сто рупій на ўборы — будзе дастаткова»,— вырашыў ён і пачаў па грошыку збіраць патрэбную суму.
Грошай пакуль што было мала, але затое і часу наперадзе было дастаткова. Яго будучай нявесце было ўсяго чатыры гады, так што ў запасе ў Бонгшы было ва ўсякім разе гадоў пяць.
Аднак зорка ў гараскопе Бонгшы, якая павінна была дапамагчы яму сабраць грошы, свяціла больш Рошыку і, такім чынам, ніяк не магла выканаць сваёй задачы.
У вёсцы Рошык быў канаводам усіх сваіх равеснікаў і меншай дзетвары. Чалавек, які расце ў дастатку і мае ўсё, што ён хоча, неадольна прываблівае да сябе пакрыўджаных лёсам. Наблізіцца да яго — гэта як быццам у нейкай ступені задаволіць свае жаданні.
Людзі туляцца да яго зусім не таму, што многа атрымліваюць ад гэтага, калі ім нават нічога не перападае, усё роўна іх прагнае ўяўленне трохі супакойваецца.
Было б несправядліва сказаць, што толькі раскоша, якая акружала Рошыка, вабіла да яго вясковых дзяцей. Ён меў такія дзіўныя здольнасці да ўсяго, што нават дзеці з больш высокіх сем’яў, чым тая, да якой належаў ён, не маглі не схіліцца перад ім. За што б ён ні ўзяўся, усё яму ўдавалася. Ад яго, відаць, не былі схаваны веды, набытыя ў ранейшых нараджэннях, і яму не трэба было вучыцца,— ён усё схопліваў на ляту.
Здольнасці Рошыка здабылі яму папулярнасць нават сярод дарослых; не толькі дзеці, але нават іх бацькі настойліва прасілі яго зрабіць тое ці іншае.
Аднак вялікім недахопам хлопчыка было тое, што ён не мог доўга цікавіцца адным. Як толькі ён авалодваў якой-небудзь справай, ён яе тут жа закідваў і нават злаваўся, калі яму нагадвалі пра гэта. Аднойчы на свята Дзівалі з Калькуты да мясцовых гаспадароў прыехалі піратэхнікі. Рошык хутка навучыўся ў іх рабіць феерверк.
Але ўсяго толькі два гады свята Каліпуджа суправаджалася ў вёсцы бліскучай ілюмінацыяй. На трэці год ракеты і агнявыя фантаны болып не ўзляталі ў паветра — Рошыка захапіў прыклад маладога музыканта, апранутага ў чапкан і мантыю, які насіў да таго ж медаль, пачаў і ён старапна развучваць пенджабскія мелодыі на фісгармоніі.
Хаця гэтая дзіўная гульня дараванняў то набліжала, то аддаляла хлопчыка ад навакольных, ім захапляліся яшчэ больш. А пра старэйшага брата ўжо няма чаго і гаварыць. Дзівячыся з таго, якое незвычайнае дзіця нарадзілася ў іхняй сям’і, ён вырашыў, што пры ўсіх акалічнасцях трэба яго выгадаваць.
Пры гэтай думцы на вочы Бонгшы набягалі слёзы, і ён прасіў Крышну ўзяць яго раней за Рошыка з гэтага свету.
Калі даводзіцца лічыцца з вечна пераменлівымі фантазія.мі такога таленавітага брата, дык спадзяванні на хуткую жаніцьбу адкладваюцца ў туманную даль будучыпі, а гады жыцця тым не менш няўмолыіа ІДУЦЬ.
Неўзабаве Бонгшы псраваліла за трыццаць, яго зберажэнні не дасягнулі і ста рупій, і нявеста аказалася ў хаце зусім іншага жаніха. Бонгшы прызадумаўся і сказаў сабе: «На мяне спадзявацца ўжо няма чаго, прадоўжыць род прыйдзецца Рошыку».
Калі б у гэтай вёсцы дзяўчаты маглі самі выбіраць сабе жаніхоў, дык не трэба было б наогул клапаціцца аб пошуках нявесты для Рошыка. Бідху, Тара, Ноні, Шошы, Шудха — каго толькі ні назаві,— усе любілі яго. Іншы раз Рошыку прыходзіла фантазія ляпіць фігуркі з гліны, дружба дзяўчынак паміж сабой бывала на краю пагібелі праз барацьбу за права валодаць гэтымі лялькамі. Адна дзяўчынка, Шайробха, вызначалася незвычайнай сціпласцю. Яна любіла глядзець, як Рошык лепіць лялек, і падносіла яму, калі гэта было трэба, гліну і палачку. Дзяўчынцы больш за ўсё хацелася, каб Рошык загадаў ёй што-небудзь зрабіць. Ведаючы, што ён, працуючы, любіць жаваць бецель, яна кожны дзень загадзя рыхтавала яго. Часам майстар выстаўляў перад ёй вынікі сваёй працы і прапаноўваў на выбар любую ляльку, яна па нясмеласці ніяк не адважвалася ўзяць тую, якая ёй падабалася, і Рошык дарыў ляльку на свой густ.
Нарэшце Рошыку надакучыла ляпіць і ён браўся за фісгармонію, дзеці абступалі яго, усім хацелася самім пакратаць клавішы. Але Рошык адганяў іх грозным вокрыкам. Адна Шайробха ніколі не надакучвала яму; апранутая ў паласатае сары, яна, абапёршыся
на левую руку і нахіліўшыся да Рошыка, моўчкі сядзела, з захапленнем пазіраючы на музыканта. Ен клікаў яе і гаварыў: «Шойры, ідзі сюды, пакратай клавішы». Але дзяўчынка не адважвалася прыблізіцца, і тады Рошык сам браў яе за руку і прымушаў націскаць пальцамі на клавішы.
Гопал, брат Шайробхі, быў адным з самых гарачых паклоннікаў Рошыка. Ен адрозніваўся ад сястры тым, што яго ніколі не трэба было ўпрошваць выкарыстаць дазвол. Ён сам любіў распараджацца і не адставаў, калі яму што-небудзь не дазвалялі рабіць, жыва цікавячыся ўсім новым. Рошык не любіў патураць чужым капрызам, але Гопал карыстаўся некаторымі прывілеямі ў параўнанні з іншымі хлопчыкамі.
Бонгшы вырашыў пажаніць Рошыка і Шайробху. Але гэтая сям’я займала больш высокае становішча, і, каб дасягнуць мэты, патрэбна было мець не менш пяцісот рупій.
II
Да гэтага часу Бонгшы не прасіў брата дапамагчы яму ў працы. Усё ён рабіў сам, для яго было вялікім задавальненнем назіраць, як Рошык забаўляе людзей усякімі штукамі, якія не прыносілі, аднак, ніякай карысці дому. А Рошык у сваю чаргу здзіўляўся, як можа брат увесь дзень сядзець за ткацкім станком. «Я б нізавошта не здолеў гэтага вытрымаць»,— думаў ён. Бонгшы адмаўляў сабе ва ўсім дзеля брата, a таму Рошык лічыў яго скупым і крыху саромеўся — з дзяцінства ён прывык лічыць сябе зусім іншым чалавекам, чым яго брат. А Бонгшы сам падтрымліваў у ім гэта.
Калі Бонгшы адмовіўся ад думкі пра асабістую жаніцьбу і вырашыў узяць у хату нявесту для Рошыка, гэта думка адразу ж завалодала яго ўяўленнем. Кож-
ны месяц адцягвання здаваўся яму цяжкім. Як міраж перад знясіленым падарожнікам, які памірае ад смагі, так перад ім паўставаў радасны малюнак вяселля Рошыка — іграе музыка, гараць агні, брат у святочным адзенні.
Але зберажэнні раслі вельмі марудна. Чым больш ён стараўся, тым далей, здавалася, адсоўваўся поспех. Фізічныя сілы адмаўляліся ісці ў нагу з духоўнымі і часта яму здраджвалі. Праца рабілася непасільнай. У час, калі ўся вёска спала і толькі шакалы, як начныя вартаўнікі, пераклікаліся паміж сабою, Бонгшы працаваў пры цьмяным святле маленькай лямпы. Шмат начэй правёў ён так, і не было ў доме нікога, хто б забараніў яму гэта рабіць. У дадатак ён недаядаў, ды і яго зімовая вопратка зусім ужо знасілася. Абедзве папярэднія зімы Бонгшы гаварыў сабе: «Ну. я як-небудзь ужо дацягну гэты год, збяру яшчэ грошай; а калі на будучы год прыйдзе ў вёску разносчык і прынясе зімовае адзенне, я вазьму ў яго напавер і яшчэ праз год аддам грошы — да гэтага часу мая скрынка будзе поўная».
Але спрыяльны год усё не прыходзіў, а здароўе рабілася ўсё горшым і горшым. I вось, нарэшце, Бонгшы сказаў брату:
— Я не магу працаваць адзін на кроснах. Табе таксама давядзецца памагчы.
Рошык нічога не адказаў і толькі скрывіўся.
Але хвароба выклікала ў Бонгшы дрэнны настрой, і ён пачаў папракаць брата:
— Што з табою зробіцца, калі ты кінеш нашу спадчынную прафесію і будзеш без толку бадзяцца цэлымі днямі?
Словы брата былі справядлівыя і правільныя. Але Рошыку здалося, што ніколі ў жыцці ён яшчэ не цярпеў такой несправядлівасці. Ен не стаў есці ў гэты дзень і пайшоў вудзіць рыбу каля віру.
Быў ціхі зімовы поўдзень, дзесьці на высокім размытым беразе спявала птушка шалік, за спінай Рошыка ў мангавай дзялянцы буркаталі галубы, на прыбярэжным імху размясцілася страказа, расправіла свае доўгія празрыстыя крылы і ціхамірна грэлася на сонцы. Рошык абяцаў у гэты дзень Гопалу, што будзе вучыць яго гуляць у латхі Прадбачачы, што ўрок пачнецца не скора, Гопал пачаў гуляць з чарвякамі, якіх Рошык падрыхтаваў для рыбнай лоўлі і паклаў у збаночак.