Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
Спачатку Рошык ускладаў вялікія надзеі на ткацкую школу, але пасля, калі яго спадзяванні не спраўдзіліся, калі ён амаль не змог атрымаць сваёй платы за два месяцы, ён больш не меў сілы сябе стрымліваць. Яму ўсё больш і больш хацелася пераадолець сорам, вярнуцца пад страху брата з апушчанай галавой, прызнацца, што ён дарэмна на цэлы год пайшоў з дому.
Настрой Рошыка псаваўся з кожным днём, а тут яшчэ па суседству ўрачыста адсвяткавалі вяселле. У вечар, калі прыехаў жаніх, пачуліся гукі музыкі. A ноччу Рошыку снілася, быццам гэта ён, апрануты ў вясельнае чырвонае чэлі, чамусьці стаіць каля вёскі, хаваючыся ў бамбукавым зарасніку.
Вясковыя дзеці дражняць Шайробху — глядзі, твой жаніх прыехаў, а яна плача ад злосці. Рошык спрабуе падбегчы да дзяцей і пакараць іх, але вопрат-
ка яго заблыталася ў хмызняку, і ён ніяк не можа выбрацца з зарасніку.
Калі Рошык прачнуўся, яму стала вельмі сорамна. Нявеста была для яго выбрана, а ён не мог узяць яе ў дом — гэта быў самы непрыемны доказ таго, што ён не сапраўдны мужчына. He, ні ў якім разе нельга было вяртацца дамоў і цярпець такое прыніжэнне.
VI
У сухую пару года на небе цэлымі днямі не бывае ні воблачка. Калі нават яно і з’явіцца, дык справа абыходзіцца без дажджу, а калі дождж і пойдзе, то не змочыць зямлю. Але ў перыяд дажджоў варта з’явіцца воблачку, як адразу ўсё неба зацягваецца хмарамі, і зямля затапляецца няспыннымі патокамі ліўня.
Гэтак здарылася і з Рошыкам.
Джанкі Нондзі, вельмі багаты чалавек, аднойчы даведаўся пра тое, што яго зацікавіла. Хутка яго экіпаж можна было бачыць каля памяшкання ткацкай школы. Ён аб нечым коратка пагутарыў з начальнікам, і на другі дзень Рошык пакінуў пансіён і заняў пакой у вялікім трохпавярховым доме Нондзі-бабу.
Род Нондзі вёў вялікія справы, яны былі звязаны з англійскімі кампаніямі і займаліся пасрэдніцтвам, і Рошык ніяк не мог уцяміць, чаму яму без усякай просьбы далі месца з даволі ладнай платай у гэтай фірме. На такія месцы людзей ніколі не трэба шукаць — яны самі знаходзяцца, а калі іх бяруць на такую работу — за імі не прыглядваюць. Рошык паспеў усвядоміць за мінулы час, колькі ён каштуе, і KaAi Джанкі-бабу ўзяў яго да сябе ў дом, стаў карміць, паіць і апекаваць, Рошык ніяк не мог зразумець, чаму ён з’явіўся прадметам такіх незвычайных клопатаў. Яму заставалася толькі бачыць прычыну сваёй удачы ў спрыяльным для яго спалучэнні зорак і пла-
нет. Сапраўды, зорка яго шчасця была зусім не так далёка.
Трэба коратка расказаць пра гэта. Джанкі-бабу не заўсёды жыў так, як цяпер. Калісьці ён, адчуваючы вострую патрэбу, вучыўся ў каледжы. Яго аднакурснік, Харамахоп Бошу, яго лепшы сябар, быў членам таварыства «Брахма Самадж» *. Вядзенне спраў у пасрэдніцкім агеііцтве было даўнім заняткам сям’і Бошу. Іх апякун, адзін англійскі гандляр, вельмі любіў бацьку Харамахона і ўцягнуў яго ў гэтую справу, а потым Харамахон прыцягнуў да ўдзелу ў справе і свайго сябра Джанкі.
У ранняй маладосці, будучы бедняком, Джанкі быў не менш гарачым прыхільнікам сацыяльных рэформ, чым Харамахон. Таму пасля смерці бацькі ён не стаў выдаваць сястру замуж, а, адхіліўшы ўсе прапановы, прымусіў яе вучыцца. Сястра, такім чынам, выйшла са шлюбнага ўзросту, і яе замужжа ў коле касты ткачоў, да якой належала сям’я, стала немагчымым. Дапамог Харамахон, які быў членам касты кайястха. Ён сам жаніўся на сястры Джанкі.
Прайшло шмат гадоў. Памёр і Харамахон, памерла і яго жонка. Амаль уся справа перайшла ў рукі Джанкі. 3 часам ён змог пераехаць з нанятага дома ва ўласны трохпавярховы, нікелевы гадзіннік, які аддана служыў гаспадару, быў з ганьбай выкінуты і заменены залатым. Новы гадзіннік, як і любімая жонка, заўсёды былі ў сэрцы гаспадара.
Цяпер, калі кашалёк быў поўны, усё захапленне гаротнага юнацтва здавалася Джанкі дурасліваспю. Ён хацеў любымі сродкамі выкрасліць гэты раздзел з гісторыі свайго роду і вярнуцца ў сваю касту. Ен цвёрда рашыў выдаць дачку замуж за чалавека
* «Брахма Самадж» — рэлігійна-філасофскае таварыства, заснаванае ў 1828 г.
са сваёй касты. Некалькі жаніхоў, якіх вабіла багацце нявесты, давалі сваю згоду, але калі аб гэтым даведваліся іх сваякі, яны наўмысна падымалі шум, і вяселле разладжвалася. Джанкі быў згодзен узяць і неадукаванага зяця, відаць, ён не баяўся нават шчасце ўсяго жыцця дачкі прынссці ў ахвяру багіні грамадскага становішча.
Вось тут ён і пачуў пра настаўніка ткацкай школы, Аказваецца, ён належаў да роду тханагорскіх Бошакаў,— а імя іх продка Абхірама Бошака было добра вядома. Цяпер яны збяднелі, але сям’я Бошакаў была больш радавітая, чым сям’я Нондзі.
Гаспадыні Рошык спадабаўся, нават калі яна глядзела на яго здалёку.
— Якая ў яго адукацыя? — запытала яна ў мужа.
— Гэта не мае для нас значэння. Наадварот, залішне адукаваныя людзі цяпер вельмі неахвотна падпарадкоўваюцца патрабаванням індуізму.
— А як у яго з грашыма?
— Ен мае ў іх немалую патрэбу. Гэта нам на карысць.
— Але давядзецца паклікаць сваякоў? — зноў запытала жонка.
— He, дзякуй, я ўжо шмат разоў гэта рабіў. Сваякі заўсёды з ахвотай прыходзілі, але вяселле кожны раз разладжвалася. Я вырашыў спачатку згуляць вяселле, а пасля ўжо весці прыемныя размовы са сваякамі.
Рошык дзень і ноч думаў пра вяртанне ў вёску. Але яму ніяк не прыходзіла ў галаву, якім незвычайным спосабам можна было б раптам хутка сабраць патрэбную суму грошай. I калі зусім нечакана з’явіліся і выхад са становішча і забяспечанасць, ён, зразумела, не збіраўся зяваць і траціць час. Калі Джанкібабу запытаў у Рошыка, ці не хоча ён паведаміць пра вяселле свайму брату, малады чалавек адказаў:
— He, y гэтым няма ніякай патрэбы.
«Калі ўсё здзейсніцца, вось тады ён здзівіць брата,— думаў Рошык.— Хіба так ужо дрэнна, калі брат непасрэдна ўпэўніцца, на што ён здольны».
Вяселле згулялі ў прызначаны час. У якасці вясельнага падарунка сярод усяго іншага першай рэччу павінен быў быць веласіпед — такое было патрабаванне Рошыка.
VII
Быў канец месяца магх. На палях цвіў лён. У дамах варылі цукровы трыснёг, і ўсюды адчуваўся яго пах, свірны былі напоўнены рысам і бобам, кулі сухой саломы ўзвышаліся каля кароўнікаў. На другім беразе ракі, на пашы, пастухі збудавалі буданы і жылі там, назіраючы за жывёлай. Перавозчыкі на рацэ засталіся амаль зусім без працы — вада спала, і людзі, закасаўшы падалы адзення, пераходзілі раку ўброд.
Рошык, акрамя кашулі з каўняром, насіў акуратна запраўленае ў складкі франтаватае дхоці; паверсе быў накінуты чорны плашч з тонкага сукна з расшпіленымі гузікамі; каляровыя шкарпэткі і модныя англійскія чаравікі з бліскучай чорнай скуры дапаўнялі малюнак. Ен хутка ехаў на веласіпедзе па акружной шашы; на незабрукаваных вуліцах вёскі яму давялося збавіць хуткасць. Жыхары роднай вёскі не пазналі яго ў такой вопратцы; ён жа ні з кім не ўступаў у размову — яму хацелася, раней чым яго пазнаюць іншыя, паказацца брату. Але ўжо каля дома яго заўважылі дзеці. Недалёка быў дом сям’і Шайробхі; дзеці пабеглі туды з крыкам:
— Прыехаў жаніх Шайробхі, прыехаў жаніх Шайробхі!
Гопал быў дома, аднак, раней чым ён паспеў вы-
бегчы з дому, веласіпед ужо стаяў ля дома Рошыка.
Згусціўся змрок. У пакоі было цёмна, на дзвярах вісеў замок. Пусты, пакінуты дом, здавалася, моўчкі горка плакаў: «Дома нікога няма, дома нікога няма».
Сэрца Рошыка сціснулася ад нясцерпнага болю, у вачах пацямнела. Ногі дрыжалі, ён ухапіўся за зачыненыя дзверы. Аднекуль здалёк быў чуцен звон храмавага гадзінніка,— здавалася, ён даносіў да Рошыка гукі ўрачыстага развітання з нейкім беззваротна пакінутым жыццём. Цагляныя сцены, саламяная страха, зачыненыя дзверы, жывая загарадзь вакол дома, фінікавая пальма — усё, што ён бачыў перад сабой, здавалася, не існавала, а было толькі малюнкам страчанага мінулага.
Да яго падышоў Гопал. Бледны Рошык паглядзеў яму ў твар. Гопал нічога не адказаў, апусціў вочы. Рошык з лямантам закрычаў:
— Няма больш брата! — і, знясілены, сеў каля дзвярэй.
Гопал сеў побач з ім:
— Рошык, дада, сябар, ідзём да нас, ідзём.
Рошык вырваў руку і ўпаў на зямлю.
— Дада, дада, дада! —рыдаючы, крычаў ён. Але брат, які заўсёды выбягаў на яго крокі, не адклікаўся.
Нарэшце бацьку Гопала ўдалося ўгаварыць Рошыка зайсці да іх. Падыходзячы да дома, Рошык заўважыў, што Шайробха асцярожна прыхіляе да сцяны нейкі прадмет, загорнуты ў вышытую ім калісьці коўдру. Пачуўшы крокі людзей, яна пабегла ў хату і знікла. Падышоўшы бліжэй, Рошык убачыў, што ў коўдры быў загорнуты веласіпед. Ен адразу ўсё зразумеў. Рыданне сціснула яму грудзі, спазмы не давалі выхаду слязам.
Калі Рошык пайшоў з дому, Бонгшы пачаў працаваць дзень і ноч без усякага адпачынку і змог са-
браць грошы і на веласіпед і на вяселле. Hi аб чым іншым ён не мог думаць. Як стомлены конь бяжыць, напружваючы ўсе свае сілы, і, дасягнуўшы мэты, падае мёртвы, так зваліўся і Бонгшы ў той дзень, калі ён сабраў усю патрэбную для вяселля суму і атрымаў з пошты заказаны веласіпед. Рукі яго апусціліся ў знямозе, і кросны спыніліся. Ен паклікаў бацьку Гопала і, сціскаючы яму рукі, сказаў:
— Пачакайце Рошыка яшчэ год. Вось грошы на вяселле. А калі ён прыйдзе, аддайце яму веласіпед і скажыце, каб ён не злаваўся на брата за тое, што той не змог даць яму машыну тады, калі ён прасіў.
Адыходзячы з дому, Рошык даў клятву нічога не браць у брата. Лёс пачуў гэтую бязлітасную клятву. Вярнуўшыся, Рошык убачыў, што дары брата ўжо чакаюць яго, але ўзяць іх ён не мог. Рошыку захацелася кінуць усё і аддаць сваё жыццё кроснам, на якіх Бонгшы ткаў тканіну свайго жыцця дзеля таго, каб ахвяраваць яе Рошыку. На жаль, ён не мог гэтага зрабіць — яго жыццё было ўжо назаўсёды пакладзена на алтар багацця ў Калькуце...
79/2
EEE2GEGGEEGGGGEE
Tрадыцыя
Многа грахоў чалавечых заносіць буйнымі літарамі ў свой рэестр Чытрагупта1. Некаторыя з іх невядомы нават самім грэшнікам. Але пра маю правіннасць не ведае ніхто, апрача мяне самога. Зараз я вам пра яе раскажу — бо калі я прызнаюся, перш чым з’яўлюся перад Чытрагуптай, віна мая стане меншай.
Здарылася гэта ўчора, у суботу. Джайны 2 ў нашай вёсцы адзначалі нейкае свята. А я і мая жонка Калі паехалі на шклянку чаю да Напонмахану — нашага сябра.