• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбранае  Рабіндранат Тагор

    Выбранае

    Рабіндранат Тагор

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1976
    58.19 МБ
    На другі дзень з раніцы Джацін размясціўся на верандзе. Паветра было насычана густым водарам набрынялых сокам дрэў. Нечакана ён прыкмеціў Курані, якая стаяла ў нерашучасці з чашкай чаю. У аленіх вачах заўважаўся нейкі спалох, яна нібыта не ведала, што ёй рабіпь,— баялася, што Джацін раззлуецца за тое, што яна прынесла яму чай. Джацін пашкадаваў яе, ён сам падышоў і ўзяў чашку, разумеючы, як лёгка можна пакрыўдзіць маладзенькую га-
    зель. Але калі Джацін браў чашку, ён убачыў у другім кутку веранды Патол, якая паявілася нечакана. Яна ціха засмяялася і пагразіла Джаціну кулачком, быццам кажучы: «Ага, папаўся!»
    Увечары таго ж дня Джацін чытаў медыцынскі часопіс. Раптам ён выразна адчуў моцны пах і трывожна азірнуўся — у пакой зайшла Курані з гірляндай,сплеценай з кветак бакула.
    «Справа зайшла надта далёка,— падумаў ён,— больш не трэба патураць бязлітасным жартам Патол».
    — Курані,— сказаў ён,— няўжо ты не бачыш, што дзідзі смяецца з цябе?
    Джацін яшчэ не паспеў закончыць фразы, як Курані, напалоханая і збянтэжаная, павярнулася, каб выйсці з пакоя. Джацін паклікаў яе.
    — Курані, пакажы гірлянду.
    На твары дзяўчыны свяцілася радасць, а з суседняга пакоя чуўся гучны смех.
    Раніцай Патол зноў зайшла да Джаціна, каб пасмяяцца, але ў пакоі нікога не было. На лістку паперы было напісана: «Уцёк — Джацін».
    — Ах, Курані, твой жаніх знік. I ты не змагла яго ўтрымаць,— яна патузала дзяўчыну за касу і занялася хатнімі справамі.
    Курані пакрысе ўсё зразумела. Яна пастаяла на месцы, пільна гледзячы кудысьці наперад, потым павольна зайшла ў пакой Джаціна і ўбачыла, што ён пусты. Яе ўчарашні падарунак — гірлянда—ляжаў на стале.
    Вясновай раніцай прыемна свежая прахалода. Праменні сонца прабіваліся праз квітнеючыя дрэвы на веранду. Прамчалася вавёрка. Рознагалосым хорам спявалі птушкі і, здавалася, ніяк не маглі выказаць усяго таго, што ім хацелася. У гэтым голасе згоды, у цяньку густой лістоты і ў сонечным святле душа пе-
    рапаўнялася радасцю, усё здавалася таямнічым. Як і чаму здарылася, што раніца, дом, усё навакол зрабілася такім пустым для той, якая так мала арыентавалася ў свеце? Хто кінуў яе ў бездань невядомай цяжкай пакуты і не даў ёй аніякай магчымасці зразумець. што з ёй адбываецца? Хто зможа цяпер вярнуць яе ў свет бесклапотнай радасці, свет несвядомага жыцця птушак і жывёл?
    Патол, калі скончыла з хатнімі справамі, пайшла шукаць Курані і знайшла яе ў апусцелым пакоі Джаціна. Лежачы на падлозе, дзяўчына абхапіла ножкі канапы, быццам прыпала ў роспачы да пустой пасцелі. Чаша з нектарам, што перапоўніў яе душу, перакулілася, і нектар ліўся ў пустату. Гэтая жанчына з распушчанымі валасамі, знямелая ад гора, здавалася, прасіла ратунку:
    — Забяры, ах, забяры мяне!
    Здзіўленая Патол спытала:
    — Што з табой, Курані?
    Курані нічога не адказала і нават не зварухнулася. Калі Патол нагнулася да яе, яна пачула плач.
    — Вар’ятка, што я нарабіла, загубіла чалавека,— сказала сабе Патол і заспяшалася да мужа. Яна расказала яму пра няшчасце і дадала: — I ты добры, чаму ты мяне не стрымаў?
    — Я не прывык да такога занятку. Ды і невядома, што яшчэ б тады атрымалася?
    — I гэта называецца муж. Няўжо ты не можаш стрымаць мяне ад няправільных учынкаў? I навошта ты дазволіў мне гэтую гульню.
    Патол выбегла з пакоя, кінулася да Курані і парывіста яе абняла, прыгаварваючы:
    — Мая мілая сястрычка, што за табой, ну раскажы.
    Толькі дзе там, няўжо Курані магла адкрыць тайну душы. Страшэнны боль сціскаў яе сэрца. Няўжо
    яна знала, як людзі называюць гэтае пачуццё і ці можа хто-небудзь на свеце яго зведаць. Курані магла толькі плакаць — больш нічым яна не магла выказаць тое, што было ў яе ма душы.
    — Курані, у цябе вельмі дрэнная дзідзі, але і яна ніколі не думала, што ты ёй так аддана верыш. Ей наогул ніхто ніколі не верыў. Навошта ты так памылілася? Курані, ну павярніся да мяне. Паглядзі мне ў вочы. Даруй мне, сястрычка.
    Але ў душы Курані рабілася нешта такое, што не дазваляла ёй глядзець на Патол. 3 яшчэ большай сілай яна сціснула далонямі свой твар. Сама добра не разумеючы, якое пачуццё ахапіла яе, яна злавалася на Патол. Патол устала, падышла да акна і нерухома, як статуя, пачала глядзець на пышныя кароны дрэў, асвечаныя вясновым сонцам. Па шчоках яе каціліся слёзы.
    На другі дзень Курані знікла. Патол любіла прыбіраць Курані. Сама яна мала звяртала на сябе ўвагі, і ўсё сваё захапленне да ўпрыгожванняў яна ўкладвала ў клопаты аб дзяўчыне. Цяпер усё гэтае адзенне і аздобы валяліся абы-як на падлозе ў пакоі Курані, усё — нават бранзалеты. Дзяўчына як быццам хацела скінуць з сябе ўсякія клопаты Патол-дзідзі.
    Харкумар звярнуўся ў паліцыю з просьбай знайсці Курані. Але ў той час так многа людзей, напалоханых эпідэміяй чумы, бадзяліся па дарогах, што нават паліцыі было цяжка адшукаць каго-небудзь сярод людскіх натоўпаў. Некалькі чалавек памылкова было затрымана, і Харкумару-бабу давялося праз гэта перажыць нямала непрыемнасцей і цяжкіх хвілін. Урэшце, яны страцілі ўсякую надзею знайсці Курані. Некалі яна з’явілася невядома адкуль і цяпер гэтак жа раптоўна знікла невядома куды.
    Джацін пасля доўгіх турбот уладкаваўся ўрачом у бальніцу, дзе ляжалі хворыя чумой. Аднойчы, калі
    вярнуўся пасля снедання на працу, ён даведаўся, што ў жаночае аддзяленне паступіла новая хворая. Паліцыя падабрала яе на дарозе. Джацін пайшоў яе агледзець. Твар хворай быў захінуты хусткай. Першае, што ён зрабіў, памацаў пульс. Гарачка была невялікая, але жанчына, адчувалася, вельмі аслабела. Ен зняў хустку. Гэта была Курані. Джацін ведаў ад Патол пра яе знікненне. У яго памяці ў вольныя часіны часта ўзнікалі гэтыя пяшчотныя, як у лані, вочы, поўныя затоенага пачуцця і нямога смутку.
    А сёння на чароўным ілбе дзяўчыны, здавалася, ляжаў нейкі цень. Прыкмеціўшы гэта, Джацін адчуў, як сэрца яго балюча сціснулася. Як мог усявышні, надзяляючы гэтую пяшчотную, як кветка, дзяўчыну такой прыгажосцю, кінуць яе спачатку паміраць ад голаду, а потым пакутаваць ад невылечнай хваробы.
    Цяпер гэтая кволая істота, знясіленая хваробай, была перад Джацінам. Як яна перанесла ўсе страшэнныя ўдары, якія абрушыліся на яе за кароткі час? У дадатак ён, Джацін, з’явіўся на яе шляху і выклікаў яшчэ адзін крызіс у яе жыцці.
    Ен цяжка ўздыхнуў. Яму было не па сабе, але адначасна ён адчуваў і нейкую радасць. Каханне, якое так рэдка сустракаецца на зямлі, каханне, пра якое ён і не думаў, раптам звалілася да яго ног, як пышная кветка, поўная мёду. Хто ў свеце мае права валодаць гэтым цудоўным дарам, каханнем, якое дабіраецца да самых варот смерці?
    Седзячы каля Курані, Джацін асцярожна паіў яе гарачым малаком. Нарэшце, праз доўгі час, яна ўздыхнула і расплюшчыла вочы. Ёй здавалася, што выгляд гэтага маладога чалавека нагадвае ёй нейкі даўно забыты сон. А калі ён паклаў руку ёй на лоб і ціха вымавіў:
    — Курані, заслона разарвалася,— яна ўспомніла яго. Ранейшае зачараванне зноў узнікла перад ёй, апа-
    навала яе: вочы Курані, як неба лёгкімі хмаркамі, заслаліся туманам пяшчоты і пакорлівасці.
    — Курані, дапі малако,— клапатліва сказаў ДжаЦІн.
    Курані злёгку прыўзнялася, уважліва паглядзела на Джаціна і пачала піць малако павольнымі глыткамі.
    Доктар не можа доўга знаходзіцца каля адной хворай. Але калі Джацін падняўся, каб ісці да іншых хворых, у вачах Курані з’явіўся спалох і адчай. Ен узяў яе за руку:
    — Я хутка вярнуся, ты нічога не бойся.
    На другі дзень Джацін паведаміў начальству бальніцы, што хворая, якая трапіла ўчора на вылячэнне, проста аслабела ад голаду і ёй небяспечна быць сярод чумных. Ен з цяжкасцю дамогся дазволу, каб забраць яе з бальніцы. У той жа вечар ён перавёз яе да сябе дамоў і напісаў аб усім Патол.
    Акрамя доктара і хворай, у пакоі нікога больш не было. Каля ўзгалоўя Курані стаяла газавая лямпа, прыкрытая чырвонай паперай. У мяккім прыцемку цікаў насценны гадзіннік з маятнікам. Джацін паклаў руку на лоб Курані.
    — Як ты сябе адчуваеш?
    Яна нічога яму не адказала і толькі моцна прыціснула яго руку да свайго лба.
    — Ну, як, табс лепш? — яшчэ раз спытаў ДжаЦін.
    — Так,— ціха вымавіла Курані.
    — А што ў цябе на шыі, Курані?
    Яна паспешліва нацягнула коўдру. Джацін паспеў убачыць гірлянду засохлых кветак. I адразу ж зразумеў, якая гэта была гірлянда. Мерна цікаў гадзіннік. Джацін задумаўся. Ен зразумеў, што Курані ўпершыню спрабуе ўтаіць сваё пачуццё. Калі яна паспела набыць манеры сапраўднай жанчыны? Праменні святла разагналі туман, які ахутваў яе розум і
    сэрца, і раптоўна навучылі яе зазнаваць сорам, страх і боль.
    Гадзіны ў тры ночы, дрэмлючы ў крэсле, Джацін раптам жахнуўся — нехта адчыняў дзверы. У пакой зайшлі Патол і Харкумар-бабу, несучы вялікі сакваяж.
    — Мы атрымалі тваё пісьмо і ўжо леглі спаць, думаючы прыехаць заўтра раніцай,— сказаў Харкумар.— Але апоўначы Патол захвалявалася: — «А раптам мы не застанем Курані жывою — трэба ехаць». Яна нічога не хацела слухаць, мы ўзялі экіпаж і паехалі сюды.
    — Ідзі паспі на пасцелі Джаціна,— сказала Патол мужу.
    Ен не хацеў, каб яго доўга ўгаворвалі, прайшоў у пакой Джаціна і хутка заснуў.
    Патол правяла яго і, калі вярнулася, спытала ў Джаціна:
    — Ну як, ёсць надзея?
    Ен падышоў да Курані, памацаў пульс і адмоўна пакруціў галавой:
    —He!
    — Джацін, скажы праўду: ты яе кахаеш?
    Ен нічога не адказаў, сеў побач з Курані, узяў яе за руку і нахіліўся:
    — Курані, Курані!
    Яна расплюшчыла вочы і ўсміхнулася спакойна і радасна.
    — Што дада-бабу?
    — Курані, надзень мне на шыю тваю гірлянду.
    Яна глядзела на яго, не разумеючы.
    •— Няўжо ты мне не дасі тваю гірлянду? — спытаў Джацін.
    Ласкавая просьба Джаціна абудзіла ў ёй ранейшую крыўду.
    — Навошта, дада-бабу? — спытала яна.
    Ён абняў яе галаву:
    — Я кахаю цябе, Курані.
    На хвіліну яна быццам анямела, потым з яе вачэй паліліся слёзы. Джацін стаў на калені, схіліўся да яе пасцелі і паклаў ёй на рукі сваю галаву. Тады Курані зняла гірлянду і надзела яе на шыю Джаціну.
    Патол падышла да пасцелі хворай.
    — Курані,— паклікала яна.
    Схуднелы твар дзяўчыны заліўся чырванню.
    — Што, дзідзі?
    Патол узяла яе за руку.
    —• Ты больш на мяне не сярдуеш, сястра?
    — He, дзідзі.
    —■ Джацін, выйдзі на хвілінку ў суседні пакой,— сказала Патол.