Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
Раптам дзверы пакоя адчыніліся, і ўвайшоў старэйшы сын Рамшундора з двума яго маленькімі ўнукамі.
— Бацька, ты што — збіраешся з торбамі нас пусціць па свеце? — запытаў сын.
Рамшундор пачырванеў.
1 Пуджа— вялікае восеньскае індуісцкае свята ў гонар вяртання багіні Дургі да бацькоў.
— Хіба я злы дух ііашай сям'і? —абураўся ён.— Але павінен жа я выканаць свой абавязак!
Выявілася, што стары зноў намерыўся прадаць дом. На гэты раз ён прыняў пэўныя меры засцярогі. каб нечаканая вестка не дайшла да сыноў. Аднак яны невядома як дазналіся пра ўсё. Рамшундор упаў у роспач.
Тым часам унук абняў калені дзеда, узняў тварык і залепятаў:
— Дзядуля, ты яшчэ не купіў мне каляскі?
Рамшундор апусціў галаву. He дачакаўшыся адказу, хлопчык падбег да Ніру.
— Цётачка, купі мне каляску! —прасіў ён.
Гэтага хапіла, каб Нірупома зразумела сапраўднае становішча сям’і.
— Бацька, калі ты дасі свёкру яшчэ хоць адну пайсуты мяне больш не ўбачыш!—сказала яна.
— He трэба так гаварыць,— запярэчыў Рамшундор.— Калі я не аддам доўгу, гэта будзе ганьбай і для мяне і для цябе!
— Наадварот, ганьба аддаваць гэтыя грошы! Ці я ўжо зусім нічога не вартая? Хіба твая дачка — кашалёк, які шануюць да таго часу, пакуль у ім ёсць грошы? Ды муж іх зусім і не патрабуе!
— Але ж яны не будуць адпускаць цябе дамоў, дачушка!
— Што ж зробіш, няхай не пускаюць. I ты іх больш не прасі!
Рамшундор дрыготкімі рукамі перакінуў цераз плячо край чадора з завязанымі ў ім грашамі. Дамоў ён вяртаўся, нібыта злодзей, пазбягаючы глядзець людзям у вочы.
Аднак тое, што Рамшундор прыносіў грошы і не аддаў іх, бо забараніла дачка, не засталося таямні-
1 П а й с a — дробная манета.
цай. Цікаўная служанка ўсё падслухала каля дзвярэй і паведаміла свайму гаспадару. Гневу райбахадура не было мяжы!
Ад гэтага часу знаходжанне ў доме свёкра ператварылася для Нірупомы ў сапраўдную пакуту. Бязрадаснае становішча маладой жанчыны пагаршалася тым, што хутка пасля вяселля яе муж атрымаў пасаду памочніка суддзі і паехаў у іншую мясцовасць. Сустракацца з бацькам і сваякамі ёй зусім забаранілі: няма чаго, маўляў, нічога добрага ад іх не набярэшся!
Неўзабаве Ніру цяжка захварэла. Але не трэба вінаваціць за гэта свякроў. Ніру сама не звяртала ніякай увагі на сваё здароўе. У халодныя дні месяца картык 1 дзверы каля яе пасцелі не зачыняліся нават уначы; зімой яна не мела цёплай вопраткі. Ела Ніру дрэнна, і калі служанкі забываліся прынесці ёй ежу, яна ніколі ім пра гэта не напамінала. Маладая жанчына прывыкла да думкі, што ў гэтым доме яна толькі нахлебніца, якая цалкам залежыць ад літасці гаспадароў.
Але такія паводзіны нявесткі прыйшліся не па душы сварлівай жонцы райбахадура. Прыкмеціўшы, што Ніру за абедам есць неахвотна, яна накідвалася на яе з папрокамі:
— Вядома ж, багатая спадчынніца! Ей, бачыш, не падабасцца ежа такіх беднякоў, як мы...
Пры ўсякім зручным выпадку яна гаварыла:
— Паглядзіце на яе, палюбуйцеся — высахла, як трэска.
Ніру адчувала сябе ўсё горш і горш, але свякроў запэўнівала ўсіх, што гэта глупства.
Нарэшце прыйшоў дзень, калі Ніру з маленнем у голасе звярнулася да свякрухі:
1 Карты к — сёмы месяц індыйскага календара, адпавядае кастрычніку — лістападу.
— Маці, дазвольце мне апошні раз перад смерцю пабачыцца з бацькам і братамі!
— Усё ты маніш!—пачула яна ў адказ.— Скажы, што проста хочаш пайсйі да байькі.
Што б ёй ні казалі, свякроў не хацела верыць. А ўвечары Ніру памерла... У гэты дзень яе ўпершыню агледзеў доктар, больш клікаць яго не давялося.
Затое пахавальныя абрады справілі з усімі ўрачыстасцямі —нябожчыца ж была жонкай старэйшага сына райбахадура! Такога вогнішча з сандалавага дрэва не бачыў яшчэ ніхто ў наваколлі. Цырымонія пахавання Ніру была такая пышная, што чуткі пра вялікасць райбахадура разнесліся ўсюды. Цяпер з яго славай магла зраўняцца толькі слава ўрачыстасцяў, калі кідалі ў ваду фігуру Дургі ў час Пуджы ў доме райчоўдхуры Так ушаноўваць маглі толькі нябожчыцу, якая належала да дома райбахадура...
Казалі, што для такога пахавання райбахадуру нават давялося пазычыць грошай.
Рамшундору ўзахапы расказвалі, з якой раскошай хавалі яго дачку. Але наўрад ці магло гэта яго суцешыць.
Тым часам ад памочніка суддзі прыйшоў ліст.
«Я ўжо ўладкаваўся на новым месцы,— пісаў ён бацькам,— хутчэй прышліце да мяне жонку!»
Маці адказала яму:
«Сын, мы знайшлі табе другую жонку. Бяры адпачынак і хутчэй прыязджай дамоў».
На гэты раз райбахадур патрабаваў у пасаг дваццаць тысяч рупій і паставіў умову: грошы наперад, да вясельнай цырымоніі.
1891
1 Райчоўдхуры — ганаровы тытул, які давалі англійскія каланіяльныя ўлады.
GEGEEEEEEEEEEEE
Неразумны Рамканаі
Толькі чалавеканенавіснікі, ахвотнікі ўсчынаць крык праз дробязі могуць сцвярджаць, што ў той час, калі Гуручарон паміраў, яго жонка гуляла ў карты на жаночай палавіне дома. He, на самой справе яна засяроджана ела халодны рыс з рыбай і вострымі прыправамі. Пачуўшы, што яе клічуць, яна выплюнула зжаваныя струкі, адставіла міску з недаедзеным рысам і злосна прабурчала:
— Часу не хапае нават на тое, каб даесці некалькі жменек рысу.
Гуручарон паміраў. Толькі што пайшоў доктар. Брат Гуручарона, Рамканаі, які стаяў ля ўзгалоўя хворага, сказаў:
— Дада, калі хочаш, прадыктуй мне завяшчанне.
— Добра, пішы,— ледзь чутна прамовіў Гуручарон.
Рамканаі падрыхтаваў пяро і паперу.
— Усю сваю рухомую і нерухомую маёмасць завяшчаю жонцы Шрымаці Барадашундары,— прашаптаў Г уручарон.
Рамканаі пісаў, хоць пяро не слухалася яго,— ён жа спадзяваўся, што бяздзетны брат пакіне маёмасць адзінаму сыну Рамканаі — Набадзіпу.
Браты даўно жылі асобна, але тым не менш жонка Рамканаі мела вялікія надзеі на багатую спадчыну. Яна нават не дазволіла сыну пайсці на службу, рана яго ажаніла, прычым шлюб не застаўся бясплодным.
Нарэшце завяшчанне было гатова. Рамканаі даў яго брату падпісаць.
У мудрагелістым кручку, які вывеў Гуручарон, цяжка было пазнаць яго імя.
Калі, пакінуўшы свой рыс, на покліч прыбегла жонка, Гуручарон ужо не мог гаварыць — пачалася дыхавіца. Барадашундары разрыдалася. Тыя, хто засталіся без спадчыны, сказалі, што гэта былі кракадзілавыя слёзы, але вы гэтаму не верце!
Жонка Рамканаі, пачуўшы пра завяшчанне, усчала сапраўдны скандал.
— Стары з глузду з’ехаў!—лямантавала яна.— Маючы такога цудоўнага пляменніка...
Рамканаі вельмі лічыўся з жонкай. Ен настолькі з ёй лічыўся, што іпшыя называлі гэта проста страхам. Але тут не вытрымаў нават ён:
— Любая, ты ж не звар’яцела, навошта так сябе паводзіць? Брат памёр, але ж я жывы, мы пра ўсё пагаворым іншым разам, а цяпер не той час, каб займацца такімі размовамі.
Калі спешна прыехаў Набадзіп, Гуручарона ўжо не было ў жывых.
— Паглядзім, хто цяпер зробіць крэмацыю па ўсіх правілах,— пагражаў ён нябожчыку дзядзьку,— ва ўсякім разе, я хаваць цябе не буду.
Нябожчык быў неўраўнаважаны чалавек і мала звяртаў увагі на грамадскую думку. Асабліва падабалася яму есці тое, што згодна з шастрамі лічылася непрыдатным. А калі яго за гэта называлі хрысціянінам, дык ён пацвельваў з субяседніка:
— Ну, калі я стану хрысціянінам, дык пачну есці ялавічыну!
Такі ён быў усё жыццё, і няма чаго было разлічваць, што ён спужаепца голаду, які яму давядзецца зведаць на тым свеце, калі яго не пахаваюць згодна з абрадамі. Але Набадзіпу больш не было чым адпом-
сЦІЦь дзядзьку. «Пакуль я жывы,— разважаў малады чалавек,— я і без дзядзькавай спадчыны зараблю на харч, а вось ён няхай паспрабуе на тым свеце выпрасіць сабе хоць крошку!» Вядома, жывыя маюць шмат перавагі над мёртвымі.
Рамканаі сказаў Барадашундары:
— Пані, дада перадаў табе ўсю сваю маёмасць. Вось завяшчанне. Схавай яго надзейна ў жалезную скрыню.
У гэты момант удава, галосячы, выказвала свой смутак доўгімі тырадамі. Ей памагалі некалькі служанак. Жалобны плач жанчын абудзіў усю вёску.
З’яўленне вышэйпамянёнага шматка паперы парушыла гармонію, і хор разладзіўся.
— О, якое няшчасце, якое няшчасце! — галасіла Барадашундары.— Дада,— перапыніла яна сябе,— а ў чыю карысць завяшчанне? Мабыць, у тваю?.. О, хто ж цяпер будзе клапаціцца пра мяне? Каму я цяпер буду патрэбна? Сціхніце, не крычыце ўсе разам, дайце мне выслухаць!..— загадала нарэшце гаспадыня. А сама лямантавала далей: — А чаму ж я не памерла раней, і навошта толькі засталася я жыць...
«Так, гэта здарылася, мусіць, па волі злога лёсу»,— уздыхнуў пра сябе Рамканаі.
Дома за Рамканаі ўзялася жонка. Як пад градам удараў фурмана бездапаможна стаіць бык, што трапіў з калёсамі ў канаву, так і Рамканаі моўчкі цярпеў усе папрокі. Нарэшце ён сумна адказаў:
— Хіба я вінаваты? Я ж не Гуручарон.
Але жонка не спынялася.
— Падумаць толькі, які высакародны чалавек! Брат сказаў: «пішы», дык ён і піша, ні пра што не думаючы. Усе вы аднолькавыя!.. Напэўна, таксама збіраешся пайсці па яго слядах — калі я памру, возьмеш у хату якую-небудзь пачвару, а майго залатога хлоп-
чыка выганіш на вуліцу. Але можаш на гэта не разлічваць, я не хутка памру.
Уяўляючы сабе тую несправядлівасць, якую ў будучым учыніць яе муж, жанчына ўсё больш злавалася.
Рамканаі ведаў па ўласным вопыце — варта яму выказаць хоць самы нязначны пратэст супраць усіх гэтых фантастычных абвінавачванняў, як бура з новай сілай абрушыцца на яго галаву. Таму ён вінавата маўчаў, быццам ужо і сапраўды памёр і пазбавіў Набадзіпа спадчыны, завяшчаўшы ўсю маёмасць другой жонцы, і быццам не было ў яго аніякай магчымасці зняць з сябе ўсе гэтыя абвінавачанні.
Пакуль ішла сварка паміж мужам і жонкай, Набадзіп раіўся з вопытнымі сябрамі. Нарэшце ён сказаў маці:
— Я атрымаю дзядзькаву спадчыну, не хвалюйся дарма. Трэба толькі бацьку выправіць куды-небудзь. Калі ён застанецца тут, нічога не выйдзе.
Маці Набадзіпа не адчувала аніякай павагі да разумовых здольнасцей свайго мужа, таму яна згадзілася з довадамі сына і знайшла нейкую зручную прычыну, каб паслаць нікчэмнага, дурнога, шкоднага мужа ў Бенарэс. А тым часам Набадзіп падаў у суд заяву, у якой абвінавачваў Барадашундары ў падробцы завяшчання. Тая ў сваю чаргу абвінаваціла ў гэтым Набадзіпа, які меў экземпляр завяшчання, дзе быў добра відаць подпіс Гуручарона. Набадзіп адшукаў і некалькіх «незацікаўленых у справе» сведак.