Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
Тым не менш мне зрабілася жудасна. Каб пазбавіцца беспрычыннага страху, я спытаў:
— Хто тут?
Крокі наблізіліся да майго ложка і замерлі. Пачуліся словы:
— Гэта я. Некуды знік мой шкілет, і я шукаю яго.
Я падумаў, што няма чаго баяцца істоты, створанай уласнай фантазіяй, і таму даволі спакойна, абыякавым голасам, нацягнуўшы аднак коўдру вышэй, сказаў:
— Так, самы час для такога занятку! А навошта табе той шкілет?
— Дзіўнае пытанне! — Мне здалося, што гаварылі ля самага полага.— Косці шкілета аберагалі маё сэрца! Тады я была маладая і прыгожая. Ты хацеў бы зірнуць на мой шкілет?
— Ну што ж, ты маеш рацыю,— адказаў я.— Дык шукай, а я паспрабую заснуць.
— Ты, я бачу, адзін,— не сціхала істота.— Тады я на хвілінку прысяду, і мы трохі пагаворым. У мінулыя трыццаць пяць гадоў я часта сядзела вось так і размаўляла з людзьмі. Апошнія ж трыццаць пяць гадоў я толькі кручуся ў прасторы, як ве-
цер над могілкамі. Зараз пасяджу каля цябе і яшчэ раз пагутару па-чалавечы.
Я адчуў, што нехта сеў ля майго полага. Усведамляючы ўсю безвыходнасць свайго становішча, я сабраў усе сілы і як мага спакайней сказаў:
— Вось і добра. Пагаворым трохі пра што-небудзь вясёлае.
— Калі ты хочаш пачуць самае цікавае, я раскажу табе пра сваё жыццё.
На царкоўнай вежы прабіла дзве гадзіны ночы.
— Калі я была яшчэ жывая і маладая, я баялася, як смерці, толькі аднаго чалавека, майго мужа. У мяне заўсёды было адчуванне, быццам я рыбіна, што трапіла на кручок. Увесь час мне здавалася, што HexTa чужы вырваў мяне з мірнай цішыні дзіцячай утульнасці і няма ніякай магчымасці вызваліцца з яго рук. Праз два месяцы пасля вяселля муж памёр, і сваякі і сябры пачалі тужліва аплакваць мой лёс. Свёкар доўга ўзіраўся ў мой твар і нарэшце сказаў свякрусе: «У шастрах гаворыцца пра жанчыну, якая прыносіць няшчасце,— дык гэта якраз наша дзяўчо». Усё гэта я добра памятаю. Ты слухаеш? Табе падабаецца маё апавяданне?
— Вельмі,— адказаў я.— Пачатак надзвычай цікавы.
— Тады слухай далей. 3 радасцю вярнулася я ў дом бацькі. Час ішоў. Людзі спрабавалі ад мяне таіць, але я і сама добра ведала, што другую такую прыгажуню, як я, наўрад ці можна знайсці. А ты як думаеш?
— Магчыма. Я ж цябе ніколі не бачыў.
■— He бачыў! Ну, а мой шкілет? Ха-ха-ха! Я жартую! Як давесці табе, што некалі ў гэтых ямінах ззялі вялікія чорпыя вочы, а пяшчотная ўсмешка, якая гуляла на пунсовых вуснах, была зусім не падобна на жахлівую грымасу цяперашніх ашчэраных зубоў? О, каб
я расказала табе пра зграбнасць, хараство, пра далікатную пругкасць цела, якое распускалася ў маладосці на доўгіх сухіх касцях! Я бачу, што ты не верыш, і гэта мяне гневіць. Самыя славутыя дактары таго часу не паверылі б, што мой шкілет зробіцца дапаможнікам для вывучэння астэалогіі. Памятаю, адзін урач у размове са сваім сябрам называў мяне пяшчотнай духмянай кветкай. Інакш кажучы — усё чалавецтва вартае толькі быць дапаможнікам па астэалогіі і анатоміі, і толькі я падобная да чароўнай кветкі. Скажы, ці кожная кветка мае шкілет?
Калі я ішла, я адчувала, што пры кожным руху маё цела, нібыта бліскучы брыльянт, прамяніцца прыгажосцю. Я часта і падоўгу глядзела на свае рукі, тыя рукі, якія сваёй мяккасцю і далікатнасцю маглі б уціхамірыць самага непаслухмянага мужчыну ў свеце. Калі велічная і гордая Субхадра ляцела на калясніцы з Арджунам у яе, мабыць, былі такія самыя зграбныя круглявыя рукі з прыемна ружовымі далонямі і прамымі, быццам язычкі полымя, пальцамі.
Але мой бессаромны, голы і стары шкілет, мабыць, даў табе няправільнае ўяўленне пра мяне, і я нічым не магу абвергнуць тваю думку. Таму я ненавіджу цябе больш за ўсіх у свеце! Я б хацела паўстаць перад тваімі вачамі палкай шаснаццацігадовай прыгажуняй, каб надоўга пазбавіць цябе сну. Акрамя таго, я б знішчыла ўсялякую астэалогію і выгнала б яе з тваёй галавы.
— Я мог бы паклясціся вашым целам, каб вы яго яшчэ мелі,— сказаў я,— што ад гэтай навукі ў маёй галаве не засталося і следу. Хараство ж вашай чароўнай, дасканалай маладосці ззяе ў цемры ночы, як дыямент. He варта больш і гаварыць пра гэта!
1 А р д ж у н a — адзін з герояў стараіндыйскага эпасу «Рамаяна»; Субхадра — яго жонка.
— У мяне не было сяброўкі,— расказвала далей істота,-— Мой дада вырашыў не жаніцца, і на жаночай палавіне дома я была адна. У адзіноце сядзела я ў садзе, пад дрэвам, і думала, што ўвесь свет закаханы ў мяне, што зоркі глядзяць толькі на мяне, што вецер час ад часу цяжка ўздыхае, прабягаючы паўз мяне, і што трава, калі б яна была разумная, страціла б розум ад дакранання маіх ног. Я ўяўляла сабе, што сцяблінкі прыціснутай травы — гэта юнакі з усяго свету, якія пакорліва ляжаць ля маіх ног, але сэрца маё чамусьці пакутавала.
Калі Шошышакхар, сябар майго брата, скончыў медыцынскі каледж, ён стаў нашым хатнім доктарам. Я і раней часта бачыла яго праз фіранку. Мой старэйшы брат быў чалавек дзіўны — ён не глядзеў на жыццё, як кажуць, шырока адкрытымі вачамі. Свет здаваўся яму вельмі складаным, і ён усё больш і больш аддаляўся ад яго, пакуль зусім не замкнуўся ўсамімсабе. Шошышакхар быў яго адзіны сябар, якога я заўсёды бачыла. I калі, седзячы вечарам у садзе, я ўяўляла сябе на царскім троне, натоўп юнакоў з усяго свету, што ляжаў ля маіх ног, прымаў вобраз Шошышакхара. Ты слухаеш? — звярнулася раптам да мяне істота.— Аб чым ты думаеш?
— Мусіць, было б лепш, каб я нарадзіўся Шошы■чіакхарам,— уздыхнуў я.
— Перш выслухай да канца. Аднойчы ў дажджлівы дзень я захварэла ліхаманкай. Доктар прыйшоў агледзець мяне. Мы сустрэліся ўпершыню.
Я ляжала тварам да акна, так што вячэрні чырванаваты водбліск змякчаў бледнасць хваравітага твару. Калі доктар, увайшоўшы ў пакой, зірнуў на мяне, я ў думках паставіла сябе на яго месца і таксама паглядзела на сябе як бы збоку. Мой твар у вячэрнім святле здаваўся маленькай паніклай пяшчотнай кветкай; непаслухмяныя кудзеры спадалі на лоб, а сарамліва
апушчаныя павекі вялізных вачэй кідалі цень на шчокі...
Доктар збянтэжана і ціха сказаў брату, што яму трэба памацаць мой пульс.
Я выняла з-пад коўдры мяккую круглявую руку. Паглядзеўшы на яе, я падумала: «Як было б добра, каб я магла надзець на яе сапфіравы бранзалет». Ніколі я не бачыла, каб урач так нялоўка браў руку хворага. Яго пальцы, намацваючы пульс, прыкметна дрыжалі. Ен адчуваў, што ў мяне гарачка, я ж чула біццё яго сэрца. He верыш?
— He бачу аніякай прычыны, каб не верыць,— адказаў я.— Апроч таго, пульс чалавека б’ецца заўсёды па-рознаму.
— Пасля таго як я некалькі разоў хварэла і папраўлялася, я заўважыла, што колькасць юнакоў з усяго свету, якія чакалі мяне па вечарах, вельмі скарацілася, і мой свет амаль абязлюдзеў. Нарэшце ў ім засталіся толькі доктар і хворая.
Па вечарах, употайкі, я пачала апранацца ў жоўтае, прыгожа закруціўшы вузлом валасы на галаве, уплятала ў іх гірлянду кветак язміну і з люстэркам у руцэ ўсаджвалася ў садзе. Нашто я гэта рабіла? Хіба не можа надакучыць любаванне сабой? He! Гэта ж зусім не я глядзела на сябе. Я сядзела адна, але мы былі ўдваіх. Часова я рабілася доктарам, які глядзеў на мяне з захапленнем, кахаў і мілаваў мяне, але глыбокі ўздых вырываўся з маёй душы, нібы парыЎ сумнага вячэрняга ветру.
3 таго часу я ніколі не бывала адна. Гуляючы, я сачыла апушчанымі вачамі, як ступаюць пальчыкі маіх ног, і думала пра тое, ці падабаецца доктару мая хада. Апоўдні, калі за акном нясцерпна пякло сонца, навокал запаноўвала цішыня, толькі зрэдку чуўся крык каршуна ў небе ды вокліч вулічнага прадаўца цацак,— я, раскінуўшы на траве пакрывала, клалася
ў садзе. Аголеная рука легка адкідвалася йа мяккую падушку, і мне здавалася, што нехта любуецца яе зграбным выгібам і, трохі прыўзняўшы, пакідае пацалунак на маёй бледнай далоні і бясшумна адыходзіць. Што б ты сказаў, каб я на гэтым скончыла свой расказ?
— Сказаў бы, што няблага. Але няма канца, і давядзецца скарыстаць астатак ночы на тое, каб прыдумаць яго самому.
— Каб здарылася так,— сказала істота,— расказ атрымаўся б незавершаным, у ім не было б вастрыні, і гэта не быў бы расказ пра шкілет са страшным выскалам зубоў. Слухай жа далей! Калі доктар набыў невялікую практыку, ён адкрыў сваю лячэбніцу на ніжнім паверсе нашага дома. Я часта весела, жартам пыталася ў яго пра розныя ўласцівасці лякарстваў і ядаў, цікавілася, ад чаго чалавек памірае лёгка і хутка. Калі закраналі ўлюбёную тэму доктара, ён рабіўся балбатлівым. Такія размовы прывучылі мяне не баяцца смерці, думаць пра яе як пра нёшта звычайнае, блізкае мне. Толькі любоў і смерць існавалі для мяне ў цэлым свеце... Мой расказ падыходзіць да канца, засталося зусім мала.
— I ноч ужо канчаецца,— ціха адзначыў я.
— Праз нейкі час я прыкмеціла, што доктар-бабу нечым вельмі занепакоены, але спрабуе ўтаіць ад мяне свае трывогі. Аднойчы я ўбачыла, як ён, апрануты надта ўжо старанна, узяў у майго брата экіпаж і некуды паехаў уначы.
Я не магла больш чакаць і пайшла да брата. Пагаварыўшы пра розныя дробязі, я быццам незнарок запыталася: «Дарэчы, дада, куды гэта паехаў у карэце доктар-бабу?» Дада коратка адказаў:
— Паміраць.
— Што за жарты! — запярэчыла я.
— Жаніцца,— растлумачыў брат.
— Няўжо! — усклікнула я і пачала смяяцца. Пазней я даведалася, што дзякуючы гэтаму шлюбу доктар павінен быў атрымаць дванаццаць тысяч рупій. «Але навошта ён так зняважыў мяне, хаваючы гэтую навіну?—раздумвала я.— Хіба я калінебудзь гаварыла, як іншыя: хай здарыцца нешта падобнае, дык я памру, разарваўшу сабе грудзі?!» He, верыць мужчынам нельга. Хоць я бачыла на свеце толькі аднаго, але хутка разгадала ўсіх.
Пад вечар, ледзь толькі доктар прыйшоў дамоў пасля агляду хворых, я звярнулася да яго з гучным смехам:
— Пане доктар! Кажуць, сёння ваша вяселле?
Убачыўшы маю радасць, той зусім разгубіўся.
— I няўжо не будзе музыкі? — распытвала я.
— Хіба вяселле—такая ўжо вясёлая справа? — Шошышакхар цяжка ўздыхнуў.
Пачуўшы такі адказ, я зноў пачала смяяцца.
— He, так нельга,— сказала я.— Я хачу музыкі.
Я чаплялася да брата, пакуль ён не загадаў наладзіць свята згодна са звычаямі.
Цэлы дзень я гаварыла толькі пра тое, што я зраблю, калі ў дом прыедзе нявеста.
— Скажыце, пане доктар,— пыталася я,— ці будзеце вы цяпер мацаць пульс у хворай? Ха-ха! Я Mary паклясціся: ніколі не дазнаешся, што робіцца ў душы чалавека, асабліва мужчыны.— Я бачыла: мае словы, нібыта страла, пранізваюць доктаравы грудзі.