Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Кушум разрыдалася і кінулася з пакоя. 3 таго часу я часта пачаў заходзіць па вечарах у дом Срыпаці, клікаў Кушум, гаварыў з ёй пра цябе і паступова зламаў яе баязлівасць. Штодзень абмяркоўваючы з ёй гэтую тэму, я казаў, што не бачу ніякага шляху, акрамя шлюбу. Іншага выйсця няма. Кушум пыталася, як жа гэта можна зрабіць. «Я скажу, што ты дзяўчына з добрай сям’і»,— пераконваў я.
Пасля доўгіх угавораў яна сказала, што трэба пагаварыць наконт гэтага з табой. Але я запэўніваў,
што хлопец і так на мяжы вар'яцтва, не варта яму нічога казаць. Калі ўсё скончыцца добра, усе будуць шчаслівыя. Навошта ж рабіць бедалагу няшчасным на ўсё жыццё, калі ніхто ніколі і нічога не будзе ведаць?
— Тое, што ты лічыў патрэбным зрабіць, ты зрабіў. Але навошта расказаў пра гэта? — спытаў Хэмонта.
— Я даведаўся, што ўжо дамоўлена наконт вяселля тваёй малодшай сястры, і падумаў: адзін род брахманаў загінуў, але гэта было неабходна. Цяпер жа гіне яшчэ адзін род, і мой абавязак перашкодзіць такому няшчасцю. Таму я і напісаў ліст і паведаміў, што Хэмонта ажаніўся з дачкой шудры
Хэмонта ўжо ледзь стрымліваўся:
— Калі я кіну Кушум, што з ёю будзе? Ты возьмеш яе?
— Тое, што я павінен быў зрабіць, я ўжо зрабіў. He мой абавязак клапаціцца аб кінутых жонках... Я прынясу для Хэмонта-бабу шклянку какосавага соку з лёдам, выпі.
He чакаючы праявы гэтай ледзяной гасціннасці, Хэмонта пайшоў.
IV
Прайшло пяць дзён. Цёмная ноч. На яе чорным фоне густой плямай вылучаецца на беразе сажалкі дрэва лічу. Птушкі маўчаць. Толькі паўднёвы вецер свабодна гуляе ў цемры.
Зоркі, разрываючы змрок пільным, уважлівым позіркам, імкнуцца раскрыць нейкую таямніцу.
1 Ш у д р a — член найніжэйшай касты ў індыйскай каставай сістэме. Шлюб людзей з розных каст лічыцца цяжкім пар}шэннем старажытных законаў.
У спальні няма святла. Хэмонта сядзіць на ложку каля акна і глядзіць у ноч. На падлозе, абхапіўшы яго ногі і прытуліўшыся да іх тварам, ляжыць Кушум. Час нібыта спыніўся. Ен — як нерухомы акіян. Як быццам на бязмежным палатне ночы нябачны мастак намаляваў гэты спрадвечны сюжэт: навокал — смерць, усярэдзіне — суддзя, а ля яго ног — злачынка.
Зноў крокі і шорганне пантофляў. Харыхор Мукерджы падышоў да дзвярэй:
— Прайшло шмат часу, я не магу больш чакаць. Выгані жанчыну з дому!
Пачуўшы яго голас, Кушум на імгненне яшчэ мацней прыціснулася да ног Хэмонта. Нібыта развітваючыся з усім сваім жыццём, яна пачціва дакранулася да яго ног і, пацалаваўшы іх, устала.
Хэмонта прыўзняўся.
— Я не кіну жонкі.
— Ты што, хочаш парушыць закон кастаў? — зароў Харыхор.
— Я не прызнаю кастаў!
*— Дык выбірайся адсюль і ты!
1892
EEGGEEEGEEEEEEG
Шубха
I
Калі дзяўчынцы давалі імя Шубхашыні (што пяшчотна гаворыць), хто мог ведаць, што яна будзе нямая? Дзве яе старэйшыя сястры называліся Шукэшыні (што мае прыгожыя валасы) і Шухашыні (што пяшчотна ўсміхаецца); таму бацька дзеля адпаведнасці выбраў для малодшай дачкі імя Шубхашыні, або скарочана — Шубха.
Старэйшых сясцёр выдалі замуж са звычайнымі клопатамі і выдаткамі, а лёс малодшай дачкі вельмі непакоіў бацькоў. Людзі лічылі, што той, хто не гаворыць, не можа і адчуваць, таму без усякага сораму ў прысутнасці Шубхі трывожыліся за яе будучыню.
3 ранняга дзяцінства дзяўчынка зразумела, што яе нараджэнне было нябесным праклёнам дому яе бацькі. Таму яна заўсёды пазбягала людзей і імкнулася да адзіноты. Ей было б значна лягчэй, калі б усе забыліся пра яе. Але хто можа забыцца на сваё гора? Бацькі ўвесь час памяталі аб ім. Асабліва пакутавала маці. Яна бачыла ў дачцэ сваю ганьбу: дачка ж для маці заўсёды бліжэй за сына, яна нібыта частка яе самой, і ўсякая загана дзяўчынкі выклікае ў маці пачуццё сораму за сябе. У той час як бацька Шубхі, Баніконтха, любіў Шубхашыні больш за іншых дачок, маці адносілася да яе непрыязна.
Дзяўчынцы адабрала мову, але яна мела вялікія цёмныя вочы з доўгімі вейкамі, а вусны яе трапята-
лі, быццам лёгкія пялёсткі, ад пачуццяў, што перапаўнялі яе сэрца.
Колькі трэба намаганняў, каб перадаць у словах свае думкі! I калі мы недакладна гэта зробім, нас няправільна зразумеюць. Аднак чорным вачам Шубхі былі не патрэбны словы; яны адлюстроўвалі саму душу: у іх пачуцці то загараліся, то ледзь мігцелі, то ярка палалі, то стомлена згасалі,— часам гэтыя вочы глядзелі спакойна, як месяц на схіле, а часам блішчалі, як зыркія маланкі, што асвечваюць небасхіл. Нямыя ад нараджэння замяняюць здольнасць гаварыць не толькі дрыжаннем вуснаў, але і моваю вачэй, бясконца выразнаю і глыбокаю, як мора, яснаю, як неба, як прыціхлая зямля.
На нямых, як і на самой прыродзе, ляжыць адбітак адзінокай велічы. Таму дзеці заўсёды баяліся Шубхі і ніколі з ёю не гулялі. Яна была нямая і адзінокая, як бязлюдны час вясковага поўдня.
II
Вёска, у якой жыла Шубха, называлася Чандыпур. Рака, што працякала праз яе, была звычайная маленькая рачулка, якіх шмат у Бенгаліі; яна сціпла трымалася ў вузкіх берагах, усё роўна як дзяўчына сярэдняга саслоўя. Гэтая добрасумленная палоска вады чулліва клапацілася аб вёсках, што стаялі на яе берагах, быццам была яна паўнапраўным членам вясковай сям’і. Уздоўж абодвух берагоў рачулкі цягнуліся хаты, зелянелі дрэвы, і рачная багіня, выходзячы са свайго рэчышча, хутка і самаахвярна, са шчаслівай душой, рассыпала вакол бязмежную раскошу.
Участак Баніконтхі спускаўся аж да ракі, і лодачнікі, што праплывалі міма, маглі бачыць крытыя саломай хлявы, свіран, павець, тамарындавыя дрэвы,
сад, абгароджаны плотам. He ведаю толькі, ці заўважаў хто сярод гэтага дабрабыту нямую дзяўчынку.
Як толькі Шубха канчала працу, яна ішла на бераг ракі. I тут прырода быццам аддавала тое, чаго не хапала небарацы. Яна нібы размаўляла з дзяўчынкай. Цурчанне вады, галасы людзей, песні лодачнікаў, шчэбет птушак і шапаценне дрэў зліваліся з радасным трапятаннем сэрца Шубхі, урываліся ў трывожную, бясконца маўклівую душу дзіцяці шырокай хваляй гукаў. Гэты няясны шум прыроды і рухі былі мовай нямой дзяўчынкі; позірк яе вялікіх вачэй, зацененых доўгімі вейкамі, адлюстроўваў увесь навакольны свет, пачынаючы з дрэў, у лісці якіх стракаталі цыкады, і аж да далёкіх бязгучных зорак. Для Шубхі ўсё было поўна таямнічых знакаў, рухаў, песень, слёз і глыбокіх уздыхаў.
Апоўдні, калі лодачнікі і рыбакі ідуць на абед, сяляне спяць, змаўкаюць птушкі, паром стаіць, калі неспакойны свет адпачывае, ператвараючыся ў велізарны бязлюдны дом,—тады пад гарачым неабсяжным небам твар у твар заставаліся ў маўчанні толькі нямая прырода, залітая шчодрым сонечным святлом, і нямая дзяўчынка ў цяні невысокага дрэва.
Нельга сказаць, каб у Шубхі зусім не было сяброў. У хляве стаялі дзве каровы — Шорбашы і Пангулі. Яны ніколі не чулі, каб дзяўчынка звала іх, аднак добра ведалі яе хаду. Шубха заўсёды была маўклівая, але яе шэпт і невыразнае мармытанне жывёлы разумелі лепш за ўсякія словы. Яны адчувалі, калі Шубха лашчыла ці дакарала іх; калі ж дзяўчынка, уваходзячы ў стойла, абдымала Шорбашы за шыю, тая церлася шчакой аб яе шчаку, а Пангулі, утаропіўшы пакорныя вочы на свайго маленькага сябра, лізала ёй твар. Шубха павінна была тры разы на дзень хадзіць у хлеў, але яна бывала там значна часцей, асабліва ў тыя дні, калі яе крыўдзілі дома. У такія
хвіліны яна адразу ішла да сваіх маўклівых сяброў. Жывёлы нейкім асаблівым, невядомым пачуццём разумелі сардэчны боль дзяўчынкі, глядзелі на яе поўнымі спагады вачамі і, падышоўшы да яе, асцярожна церліся рагамі аб рукі Шубхі, нібыта спрабуючы суцешыць яе. Былі яшчэ козы і коткі, але да іх Шубха не мела асаблівай прыхільнасці і хаця яны любілі яе не менш, чым каровы. Кацяня часта прыстройвалася падрамаць на мяккіх каленях дзяўчынкі і вельмі любіла, калі Шубха пачыпала пяшчотна пагладжваць яго па шыі і спінцы.
III
Сярод вышэйшых істот Шубха таксама мела таварыша. Цяжка зразумець, што аб’ядноўвала іх, бо хлопчык умеў гаварыць, і гэта пазбаўляла дзяцей агульнай мовы.
Малодшы сын Ганшайна, Протап, быў гультаяваты хлопец. Пасля шматлікіх і дарэмных спроб прывучыць яго да якога-небудзь рамяства, бацькі адмовіліся ад надзеі зрабіць з яго нешта прыстойнае і вывесці ў людзі.
Але ў лодараў ёсць адна перавага: хаця хатнія лаюць іх, амаль ва ўсіх іншых людзей яны карыстаюцца сімпатыяй. Гультаі не заняты ніякімі справамі і робяцца як бы грамадскім набыткам. Усё роўна як кожны горад павінен мець агульнадаступны сад, так і для кожнай вёскі неабходны два ці тры тулягі, што заўсёды да паслуг тых, каму трапляецца магчымасць пазабаўляцца ці пагультаяваць.
Асноўным заняткам Протапа была лоўля рыбы на вуду. На гэта ён марнаваў шмат часу, і амаль заўсёды яго можна было ўбачыць на беразе ракі. Тут яны і сустракаліся з Шубхай. Протапу ў кожнай справе быў патрэбен добраахвотны таварыш. На рыбалцы нега-
варкі таварыш — самы лепшы; таму Протап вельмі цаніў сяброўку. У той час як усе звалі дзяўчынку Шубха, хлопчык у знак асаблівай прыхільнасці называў яе проста Шу.
Звычайна Шубха ўсаджвалася пад тамарындавым дрэвам, а Протап непадалёку ад яе закідваў вуду. Хлопчык меў звычку жаваць бецель, і дзяўчынка сама гатавала яго сябру. Падоўгу назіраючы за Протапам, яна ўсёй душой жадала хоць чым-небудзь памагчы яму, зрабіць для яго нешта прыемнае, выклікаць у яго ўпэўненасць, што і яна нялішні чалавек на зямлі. Але нічога не прыходзіла ёй у галаву. Тады яна ў думках звярталася да бога і маліла яго даць ёй сілу зрабіць нейкі незвычайны, варты павагі ўчынак, які б прымусіў Протапа здзіўленна ўсклікнуць: «Глядзіце, а я ж і не думаў, што наша Шубха здольна на такое!»
Вось каб Шубха была німфай! Павольна падняўшыся з глыбіні вады, яна вынесла б Протапу каштоўны камень з кароны змяі, і ён, кінуўшы нікчэмную рыбную лоўлю, спусціўся б з гэтым каштоўным каменьчыкам на дно ракі. А калі б ён трапіў у падводнае царства, каго ж убачыў бы ён на залатым троне ў сярэбраным палацы? Вядома каго — нямую дзяўчынку Шу, дачку Баніконтхі, нашу Шу, адзіную дачку цара гэтага яснага і спакойнага падводнага свету. Але гэта немагчыма! I не таму, што ёсць наогул штонебудзь немагчымае, а таму, што Шу нарадзілася не ў царскай сям’і, а ў сям’і Баніконтхі, і не ў яе сілах было здзівіць Протапа, сына Ганшайна.