Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
А ў Барадашундары адзіным сведкам быў бацька Набадзіпа, і подпіс завяшчальніка на яе экземпляры разабраць было цяжка. Падбадзёрваў жанчыну толькі дваюрадны брат, які жыў у яе доме:
— He хвалюйся, дзідзі, я выступлю на судзе, знайду і іншых сведак...
Калі ўсё ўжо было падрыхтавана, маці Набадзіпа
выклікала з Бенарэса мужа, і паслухмяны муж з парасонам і сакваяжам вярнуўся дамоў. Ен нават паспрабаваў завесці жартоўную гутарку:
— Ваш пакорны слуга прыехаў. Што пані загадае? — спытаў стары, склаўшы далоні ў знак прывітання.
Жонка схіліла галаву:
— Добра, добра ўжо, тут не да жартачак. Прабавіў столькі часу ў тым Бенарэсе і раптам успомніў пра нас...
Доўга яшчэ муж і жонка запэўнівалі адно аднаго ва ўзаемнай павазе. Нарэшце яны змянілі тэму.
Жонка параўнала любоў мужчыны з прыхільнасцю мусульманіна да курыцы. А муж зазначыў, што вусны жанчыны поўныя чароўнасці, але сэрца яе — што вострая брытва.
Цяжка сказаць, калі гэта навучыўся Рамканаі такому вытанчанаму абыходжанню з жанчынамі.
Тым часам зусім нечакана для Рамканаі прыйшла папера: яго выклікалі ў суд у якасці сведкі. Здзіўлены, ён дарэмна спрабаваў зразумець, у чым справа. Жонка прыйшла на дапамогу: са слязьмі на вачах яна паведаміла, што агідная вядзьмарка не толькі пазбавіла Набадзіпа спадчыны, якая справядліва дасталася яму ад дзядзькі, але яшчэ збіраецца ўпячы залатога хлопчыка ў турму...
Урэшце Рамканаі здагадаўся, у чым справа, і не вытрымаў.
— Што вы тут задумалі?
Жонцы, мабыць, надакучыла прыкідвацца.
— Хіба Набадзіп вінаваты?—крычала яна.— Няўжо ён не атрымае дзядзькавай маёмасці? Няўжо адразу адмовіцца ад яе? Але скажы, калі ласка, што ж застаецца рабіць цудоўнаму, бліскучаму, добра выхаванаму спадчынніку, калі аднекуль прыляцела гэта пажыральніца вачэй, забойца свайго мужа,
дачка пракажонага і расселася як дома... Вядзьмарскай сілай прымусіла яна твайго брата перад смерцю зрабіць памылку. Цяпер яго цудоўны пляменнік хоча толькі выправіць непаразуменне. Дык хіба гэта несправядліва?
Калі няшчасны Рамканаі зразумеў, што жонка і сын заадно, ён стукнуў сябе па лбе і змоўк. Стары перастаў есці і піць.
Прайшлі два дні посту. Нарэшце надышоў дзень суда. Набадзіп пагрозамі і абяцанкамі зрабіў такі ўплыў на дваюраднага брата Барадашундары, што той без асаблівай цяжкасці даў паказанні ў карысць Набадзіпа.
Перамога ледзь-ледзь не пакінула Барадашундары і не пераляцела на другі бок, але ў гэты момант суддзя выклікаў Рамканаі.
Змучаны голадам, стары з цяжкасцю ўстаў і абапёрся аб спінку лавы для сведак. Яго вусны і язык перасохлі ад смагі.
Вопытны адвакат прыступіў да складанага перакрыжаванага допыту. Ён пачаў здалёк і асцярожна, задаючы каверзныя пытанні, набліжаўся да сутнасці справы.
Рамканаі павярнуўся да суддзі і ўмольна склаў далоні:
— Пан, я слабы і стары чалавек. Я не магу доўга гаварыць — скажу толькі галоўнае. Перад смерцю нябожчык Гуручарон Чакраборці, мой брат, завяшчаў усю сваю маёмасць пані Барадашундары, сваёй жонцы. Я сам пісаў гэта завяшчанне пад дыктоўку брата, і той паставіў свой подпісА завяшчанне, якое падаў суду мой сын, фальшывае,— тут старога пачало калаціць, і ён страціў прытомнасць.
Адвакат нахіліўся да пракурора, здзіўлена ўзняў бровы і прашаптаў:
— Вось не пашанцавала! Як разгубіўся чалавек!
А ўзрадаваны дваюрадііы брат тым часам пабег да Барадашундары, якая сядзела дома:
— Стары ледзь не сапсаваў усю справу! Але мы выйгралі працэс дзякуючы маім паказанням.
— Вось ужо сапраўды — ніколі не пазнаеш да канца чалавека. А я ж лічыла старога прыстойным,— здзівілася жанчына.
Пасля доўгіх разваг вопытныя сябры арыштаванага Набадзіпа вырашылі, што справа павярнулася так выключна з-за баязлівасці яго бацькі. Безумоўна, ён пе помпіў сябе тады, калі стаяў перад судом. Другога такога дурня не знойдзеш ва ўсім горадзе.
У Рамканаі пачалася нервовая гарачка, ён трызніў і ўсё паўтараў імя свайго сына. Потым неразумны, шкодны, бескарысны бацька памёр. А нехта са сваякоў — я не хачу называць яго імя — сказаў пасля смерці старога:
— Лепш бы ён зрабіў гэта трохі раней.
1891
□□□□ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ
Спадчына
I
— Я іду назусім! —у гневе сказаў бацьку Брындабон Кундо.
— Ах ты, шчанюк!—адказаў Джаганатх Кундо.— Я змалку карміў і апранаў цябе! Ты ніколі не здолееш, каб і хацеў, заплаціць мне за гэта. Бач яго, якое нахабства!
У доме Джаганатха не шмат выдаткоўвалі на ежу і вопратку. У старыя часы праведнікі елі вельмі мала, насілі толькі самае неабходнае адзенне, і Джаганатх стараўся браць з іх прыклад. Праўда, нельга сказаць, што дзякуючы гэтаму ён дасягнуў вялікіх поспехаў. Часткова гэта адбылося праз недахопы, якія ўласцівы наогул сучаснаму грамадству, а часткова праз ненатуральна завышаныя патрэбы чалавечага арганізма.
Усё ішло больш ці менш добра, пакуль не ажаніўся сын Джаганатха. Пасля вяселля сын не захацеў прытрымлівацца высокіх поглядаў бацькі ў адносінах ежы і вопраткі. Выявілася, што ў імкненнях Брындабона матэрыяльнае пераважае над духоўным. Выдаткі Джаганатха ўсё раслі.
Бацька і сын пачалі часта сварыцца. Урэшце, KaAi сур’ёзна захварэла жонка Брындабона, Джаганатх прагнаў доктара, які выпісаў дарагое лякарства. У гэтым лякарстве ён угледзеў доказ невуцтва доктара. Брындабон спачатку ўпрошваў, потым патрабаваў,—
усё было марна. Калі жонка памерла, ён абвінаваціў у яе смерці бацьку.
— Чаму? — шчыра здзівіўся Джаганатх.— Хіба людзі, якія прымаюць лекі, ніколі не паміраюць? KaAi дарагія пігулкі ратуюць жыццё, дык чаго ж гэта паміраюць цары? I навошта трэба ўсчынаць такі шум, калі памірае жонка? Чым гэта яна лепш за тваіх бабку ці маці?
Сапраўды, каб гора не зрабіла Брындабона глухім і сляпым і ён не страціў бы здольнасці разважаць разумна, гэтая думка яго б супакоіла. Hi маці яго, ні бабка не прымалі аніякіх лякарстваў, калі хварэлі. Так было заўсёды ў гэтым доме. Але ж цяперашнія людзі і паміраць не хочуць па-старому!
У тыя часы, пра якія ідзе гаворка, англічане толькі што занялі Індыю, але і тады ўжо старыя, гледзячы на моладзь, засмучана ківалі галовамі.
Як бы там ні было, але перадавы для таго часу Брындабон пасварыўся з адсталым Джаганатхам.
— Я іду назусім!
Бацька не пярэчыў, толькі заявіў, што, калі ён дасць Брындабону хоць адну пайсу, няхай усе лічаць, што ён праліў кроў каровы Брындабон у сваю чаргу адказаў, што калі ён згадзіцца атрымаць у спадчыну маёмасць Джаганатха пасля яго смерці, дык гэта будзе раўназначна забойству ўласнай маці. Пасля такой размовы бацька з сынам рассталіся.
Жыхары вёскі былі рады гэтаму невялікаму здарэнню, якое парушыла аднастайнасць іх жыцця. Усе дружна пачалі суцяшаць Джаганатха, асабліва пасля таго, як даведаліся, што той пазбавіў сына спадчыны. Усе гаварылі, што толькі ў нашы часы можна пасварыцца з бацькам з-за нейкай нявесткі.
1 Згодна з канонамі індуізму карова — свяшчэнная жывёла, забіваць яе ці есці яе мяса лічыцца цяжкім грахом.
Пры гэтым перш за ўсё падкрэслівалі той факт, што калі памрэ жонка, дык праз нейкі час можна ўзяць іншую, але калі памрэ бацька, другога не знойдзеш, хоць усе вочы праглядзі! Безумоўна, довад быў вельмі важкі, але мне здаецца, што такі сын, як Брындабон, хутчэй бы ўзрадаваўся, каб гэта здарылася, чым засумаваў.
Нельга сказаць, што, пасля таго як Брындабон пайшоў з дому, бацька вельмі пакутаваў. Па-першае, скараціліся расходы, а па-другое, Джаганатх нарэшце вызваліўся ад заўсёднага пачуцця страху: стары баяўся, што яго атруцяць. Пасля смерці нявесткі гэты страх трохі развеяўся, а цяпер Джаганатх супакоіўся канчаткова.
Толькі адно яго мучыла: разам з сынам пайшоў і ўнук — чатырохгадовы Гакулчондра. Выдаткі на харч і вопратку Гакула былі адносна невялікія, і стары любіў унука. I ўсё ж, нягледзячы на шчыры смутак, ён прыкінуў, наколькі меней цяпер, без тых двух, ён будзе траціць у месяц і колькі на гэтым зберажэ.
Але ў апусцелым доме старому не хапала звычайнага свавольства Гакулчондра. Ніхто не перашкаджаў яму за малітвай, не хапаў лепшыя кавалкі за абедам, не ўцякаў з чарніліцай, як толькі ён садзіўся за падлікі расходаў. Джаганатх пачынаў нават пакутаваць, што ніхто яму не перашкаджае ні мыцца, ні есці.
Яму здавалася, што такую непарушальную пустэчу чалавек адчувае пасля смерці. Асабліва цяжка рабілася старому, калі ён бачыў дзірку, зробленую яго ўнукам на зацыраванай коўдры, або чарнільную пляму, якую гэты мастак пасадзіў на цыноўцы. Дзед лаяў непаседлівага хлопца за тое, што ён за два гады ўшчэнт зношваў дхоці а цяпер, калі ён убачыў бруд-
1 Дхоці— мужчынская вопратка ў Індыі; кавалак тканіны, які абкручваецца вакол клубоў і спускаецца ніжэй каленяў.
ныя анучы ў пакойчыку, дзе раней спаў Гакул, на вочы старога наплылі слёзы. Ен не зрабіў з гэтых ануч кнаты для лямпы, як некалі, не выкарыстаў іх на нешта іншае ў гаспадарцы, а асцярожна схаваў у куфар, даўшы самому сабе абяцанне, што, калі Гакул вернецца, ён ніводным словам не ўпікне яго, няхай ён зношвае хоць па дхоці штогод.
Але Гакул не вярнуўся. Джаганатх старэў усё хутчэй і хутчэй, а апусцелы дом з кожным днём здаваўся яму ўсе больш нялюбым.
Джаганатх не мог ужо спакойна сядзець дома. Нават апоўдні, калі ўсе паважаныя людзі спяць пасля абеду, Джаганатх, з люлькай у руцэ, блукаў з аднаго канца вёскі ў другі. Дзеці, якіх ён сустракаў у час гэтых маўклівых шпацыраў, убачыўшы яго, спынялі гульні, адбягаліся і дражніліся, выкрыкваючы вершы вясковага паэта пра яго скупасць. Баючыся застацца галоднымі, людзі не вымаўлялі яго імя *, таму кожны зваў яго па-свойму: старыя — Джаганаш, а дзеці — «Кажан». Чаму малыя далі яму такую мянушку — невядома. Магчыма, яго худая спіна нечым нагадвала гэтага звярка.
II
Аднойчы, калі Джаганатх прагульваўся апоўдні ў халаднаватым цяні мангавых дрэў, што раслі ўздоўж вуліцы, ён убачыў незнаёмага хлапчука, які вучыў вясковых дзяцей новым свавольствам. Дзеці, пакораныя сілай волі свайго верхавода і яго багатай фантазіяй, слухаліся яго.
Прыкмеціўшы старога, малыя пакінулі гульню, a незнаёмы хлопчык смела падышоў да Джаганатха і
1 У Бенгаліі існуе павер'е, што той, хто вымавіць імя скнары, нс павінен есці цэлы дзень.
тузануў яго за край чадора. У гэты самы момант з чадора выскачыла яшчарка, збегла па целе старога ўніз і знікла ў хмызняку. Ад жаху той пахаладзеў. Дзеці радасна загаманілі. He прайшло і хвіліны, як з плячэй Джаганатха знік платок і з’явіўся на галаве незнаёмага хлопчыка ў выглядзе турбана.