Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Дзядзюхна Рамлачон Чакраборці, сусед братоў, занёс на пошту ліст і сядзеў каля хаты, спакойна па-курваючы люльку. Раптам ён успомніў, што яго арандатар Дукхі, які даволі-такі запазычыўся яму, якраз сёння абяцаў заплаціць частку доўгу. Рамлачон рашыў, што Дукхі, мабыць, ужо вярнуўся, таму накінуў на плечы чадор, узяў парасон і выйшаў з дому.
Ен зазірнуў у суседаў дворык і ўздрыгнуў ад здзіўлення. Ва ўсім доме не гарэла ніводнай лямпы. На цёмнай тэрасе невыразна вырысоўвалася некалькі постацей. Часам чуваць было прыглушанае ўсхліпван-
не — гэта малы пачынаў быў плакаць і ціха клікаў мапі, але Чхідам заціскаў яму рот рукой.
— Ты дома, Дукхі?—спытаў устрывожаны Рамлачон.
Дукхі сядзеў, застыглы, быццам каменная статуя. Пачуўшы сваё імя, ён зарыдаў, як малое дзіця.
Чхідам паспешліва сышоў у двор і наблізіўся да Чакраборці.
— Мусіць, зноў жанчыны сварацца? — запытаўся ў яго дзядзюхна Рамлачон.— Мы сёння цэлы дзень чулі іх крыкі...
Чхідам ніяк не мог прыдумаць, што яму рабіць. Мноства варыянтаў, адзін недарэчней другога, прыходзіла яму ў галаву; урэшце ён рашыў, што, калі сцямнее, ён схавае дзе-небудзь труп і такім чынам пазбавіцца ад яго. Ён зусім не ўлічваў таго, што да гэтага часу нехта можа зайсці да іх. Застаны знянацку, Чхідам не ведаў, што адказваць.
— 1 ак, сёння была вялікая сварка,— нарэшце вымавіў ён.
— Але чаму плача Дукхі? — спытаўся Рамлачон, спрабуючы падысці да тэрасы.
Чхідам зразумеў, што ўтаіць нічога не ўдасца, і паспешліва сказаў:
— У сварцы мая жонка рыдлёўкай збіла Радху з ног.
У такі момант ніякая небяспека не здаецца страшнейшай за тую, якая пагражае. Чхідам думаў толькі аб тым, як бы вырвацца з кіпцюроў жахлівай праўды. Ды і ці мог ён прадбачыць, што хлусня акажацца страшней за праўду? Таму, пачуўшы пытанне Рамлачона, Чхідам адказаў першае, што прыйшло яму ў галаву.
— Падумаць толькі!—усклікнуў спалохана Рамлачон.— Што ты кажаш! Але ж не памерла яна, трэба думаць?
— Памерла,— сказаў Чхідам і паваліўся да ног Чакраборці.
Уцячы Рамлачон ужо не мог.
«Рам, Рам! — сказаў ён сам сабе.— I трэба ж было табе к ночы трапіць у такую жудасную гісторыю. Цяпер давядзецца даваць паказанні на судзе».
А Чхідам усё абдымаў яго ногі.
— О мудры дзядзюхна! — маліў ён (у вёсцы Рамлачон лічыўся лепшым знаўцам і дарадчыкам па судовых справах).— Скажы, што мне рабіць, каб выратаваць жонку?
— Паслухай,— крыху падумаўшы, прапанаваў Чакраборці.— Есць адзінае выйсце: бяжы зараз жа ў паліцыю і заяві, што Дукхі, твой старэйшы брат, прыйшоўшы ўвечары з працы дамоў галодны і даведаўшыся, што абеду няма, ударыў жонку рыдлёўкай па галаве. Калі скажаш так, жонку выратуеш, павер мне.
У Чхідама перасохла ў горле.
— He, тхакур — устаўшы, адмовіўся ён,— калі загіне жонка, я магу ўзяць другую, але калі павесяць брата, другога ў мяне ўжо не будзе.
Аднак у той момант, калі Чхідам абвінаваціў у злачынстве сваю жонку, ён нават і не думаў пра гэта. Прызнанне вырвалася нечакана для яго самога, і цяпер ён шукаў апраўдання свайму ўчынку.
Сапраўды, пярэчанне маладога селяніна здалося Чакраборці зусім слушным.
— Тады нічога не зробіш,— згадзіўся ён,— раскажы ўсё, як было, утаіць жа злачынства немагчыма!
3 гэтымі словамі Рамлачон пайшоў, і па вёсцы адразу ж разнесліся чуткі, што ў доме, дзе жывуць браты, пад час сваркі Чандора забіла рыдлёўкай жонку Дукхі.
1 Т х а к у р — распаўсюджаны ў Індыі зварот да шаноўных, паважаных людзей.
3 шумам, падобным на роў вады, што прарвала плаціну, наляцела ў вёску паліцыя, і ўсе, вінаватыя і невінаватыя, прыйшлі ў вялікае хваляванне.
II
Чхідам усведамляў, што яму прыйдзецца цяпер трымацца раз узятага напрамку. Прызнанне, зробленае Рамлачону, паспела ўжо абляцець вёску, ды і сам ён не адважваўся выдумаць што-небудзь іншае, бо не ведаў, да чаго гэта можа цяпер прывесці. Таму адзіны шлях да выратавання жонкі ён бачыў у тым, кеб, не аспрэчваючы раней сказанага, пастарацца заблытаць справу паказаннямі.
Чхідам прапанаваў сваёй жонцы Чандоры ўзяць віну на сябе. Гэтая просьба ўразіла яе, як гром сярод яснага неба.
— He палохайся таго, што я буду казаць,— абнадзейваў яе Чхідам.— Мы ўсё роўна цябе вызвалім.
Ён суцяшаў жонку, а ў самога пераймала дыханне, і твар пакрываўся смяротнай бледнасцю.
Чандоры ішоў васемнаццаты год. У яе быў круглявы ружовы тварык і моцная, гнуткая постаць,— такая зграбная, што ці ішла маладая жанчына, ці паварочвалася, ці нахілялася,— яна заўсёды выглядала прыгожа. Чандора рухалася лёгка, быццам невялічкі, ладны, новы човен, і на адзенні яе ніколі не было ніводнай неахайнай складкі. За ўсё яна бралася з нейкім асаблівым запалам і з цікавасцю; яна любіла пагаварыць з суседкамі на вуліцы; ёй падабалася, прыйшоўшы са збанам на бераг, сачыць, крыху рассунуўшы пакрывала, сваімі сінявата-чорнымі, бліскучымі, жывымі вачамі за ўсім, што адбываецца на дарозе.
Жонка старэйшага брата, Радха, была поўнай процілегласцю Чандоры: марудлівая, гультаяватая, неахайная, яна ніяк не магла даць рады ні пакрывалу на
галаве, ні дзіцяці, ні хатняй гаспадарцы. Як быццам і не занятая пэўнай справай, яна ўсё ж такі ўмудралася ніколі не мець вольнай часіны. Чандора мала з ёй размаўляла — толькі скажа спакойна некалькі слоў, а тая пойдзе крычаць і лаяцца.
Кідалася ў вочы і дзіўнае падабенства характараў абедзвюх жанчын з іх мужамі. Дукхірам быў рослы, шырокі ў касці мужчына, з пляскатым носам. Яго невялікія вочы неўразуменна глядзелі на свет, як быццам не зусім добра разбіраліся ў ім, аднак запытваць яго таксама не асмельваліся. Цяжка сустрэць другога такога чалавека: нясмелага і тым не менш страшлівага, дужага і адначасова бездапаможнага.
Чхідам жа здаваўся вытачаным майстэрскай рукой з бліскучага чорнага каменя. Ён быў складзены на дзіва прапарцыянальна, і часткі яго цела ў гарманічным зліцці дасягалі дасканаласці. Яго густыя чорныя валасы, змазаныя алеем, заўсёды былі акуратна прыбраны з ілба і адкінуты на плечы; апранаўся малады чалавек чыста, нават трохі фарсіста. Ніхто лепш за яго не мог скокнуць з высокага абрыву ў раку альбо адштурхнуць шастом човен, ніхто не ўмеў так спрытна ўзлазіць на вяршыню бамбука за маладымі парасткамі; словам, ва ўсім, што б ён ні рабіў, адчуваліся сабранасць і жывы розум.
I хоць ніхто не мог бы абвінаваціць Чхідама ў абыякавасці да вясковых прыгажунь — ён заўсёды любіў пакрасавацца перад імі,— аднак сваю маладзенькую жонку Чандору ён кахаў горача.
Часам паміж мужам і жонкай узнікалі спрэчкі і сваркі, але ніколі яны не абражалі адно аднаго. Апроч таго, яшчэ адна акалічнасць рабіла іх саюз цяснейшым: Чхідам лічыў, што такой легкадумнай і прыгожай маладой жанчыне, як Чандора, нельга цалкам давяраць; на думку ж Чандоры, яе муж толькі і робіць, што глядзіць па баках, таму, калі не прывязаць
яго рэўнасцю, нішто не памяшае яму калі-небудзь назусім пакінуць яе.
Незадоўга да апісанага выпадку паміж мужам і жонкай адбылася сур’ёзная сварка. Чандора пачала прыкмячаць, што Чхідам, спасылаючыся на працу, зрэдку недзе знікае. Так, апошні раз яго не было каля двух дзён, і вярнуўся ён дамоў зусім без грошай. Чандора рашыла, што тут справа нячыстая, і таксама пачала паводзіць сябе больш вольна. Яна стала хадзіць на прыстань альбо, вярнуўшыся дахаты з вуліцы, пачынала падрабязна расказваць пра малодшага сына Кашы Маджумдара.
Быццам атруты хто падмяшаў у дні і ночы Чхідама. Нават за працай ён не мог забыцца ані на момант. Аднойчы ў размове з Радхай ён пачаў скардзіцца на жонку. Жанчына пляснула рукамі і, заклікаючы ў сведкі нябожчыка бацьку, зарыпела:
— Ну, пачакай, трэба мне суняць гэтае дзяўчо, пакуль якога ліха не выйшла! Я ўжо ведаю, што недалёка той дзень, калі яна зробіць нешта жахлівае.
— Чаго ты так баішся, дзідзі? — павольна прамовіла Чандора, якая выйшла з суседняга пакоя. I паміж абедзвюма жанчынамі ўсчалася шалёная лаянка.
— Калі я яшчэ раз пачую, што ты адна пайшла на прыстань,— закрычаў раптам Чхідам, гледзячы на жонку налітымі крывёю вачамі,— усе косці пераламаю.
— Ах, вось як!—усклікнула Чандора.— Дык няхай жа гінуць мае косці! — 3 гэтымі словамі яна накіравалася да дзвярэй.
Але Чхідам у адзін скачок апынуўся каля яе. Схапіўшы за валасы, ён упхнуў яе назад у пакой і замкнуў дзверы.
Увечары, вярнуўшыся з працы, ён знайшоў дзверы пакоя адчыненымі — пакой быў пусты. Тым часам Чандора, прайшоўшы ўжо тры вёскі, падыходзіла да вёскі свайго дзядзькі.
Пасля доўгіх упрошванняў Чхідаму ўдалося вярнуць жонку дамоў, але на гэты раз яму давялося прызнаць сваё паражэнне.
Чхідам зразумеў, што ўтрымаць у руках гэтую маленькую жанчыну таксама немагчыма, як злавіць пальцам ртуць на далоні. Насілля ён больш не ўжываў, але жыў з таго часу ў пастаяннай трывозе. Гэтае неспакойнае каханне да наравістай маладзенькай жонкі стала для яго нясцерпнай пакутай. Часам ён нават думаў, што было б лягчэй, каб Чандора памерла — да Ямы ж не будзеш раўнаваць, як да простага смертнага.
Тут і прыйшла бяда ў хату.
Калі муж пачаў угаворваць Чандору ўзяць віну на сябе, яна быццам змярцвела, а вочы яе, як два гарачыя вугалі, маўкліва палілі сэрца Чхідама. Разгубленая, яна, здавалася, шукала сродкаў, каб вырвацца з рук гэтай пачвары — свайго мужа. Усёй сваёй істотай яна назаўсёды адвярнулася ад яго.
Чхідам запэўніваў жонку, што ёй няма чаго баяцца, ён нават спрабаваў вучыць яе, як адказваць паліцыі і суддзям. Але з яго доўгай гаворкі Чандора не чула ні слова, яна сядзела нерухома, быццам акамянелая.
Дукхірам заўсёды і ва ўсім прывык спадзявацца на брата, і, калі Чхідам прапанаваў яму абвінаваціць у забойстве Чандору, ён толькі спытаў:
— А што будзе з тваёй жонкай?
— Я выратую яе,— адказаў упэўнена Чхідам. I бамбіза Дукхірам супакоіўся.
III
— Ты скажаш,— вучыў жонку Чхідам,— што Радха хацела ўдарыць цябе нажом, а ты, абараняючыся, выпадкова зачапіла яе рыдлёўкай.
Гэта тлумачэнне прыдумаў дзядзюхна Рамлачон. Ен падрабязна расказаў Чхідаму, якія доказы яму трэба будзе прывесці для пацвярджэння такога паказання.
Тым часам паліцэйскія пачалі дзейнічаць. Думка, што Радху забіла Чандора, паспела ўжо глыбока ўкараніцца ў галовах жыхароў вёскі. Усе сведкі аднадушна даводзілі гэта.
Калі спыталі Чандору, яна адказала: