Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
— Так, гэта я забіла.
— Чаму?
— Я не магла яе выносіць.
— Вы пасварыліся?
— He.
— Хіба не яна першая хацела цябе забіць?
— He.
— Можа, яна дрэнна абыходзілася з табой?
— He.
Гэтыя адказы ўразілі ўсіх. Чхідам зусім разгубіўся.
— Яна хлусіць! — крычаў ён.— Радха першая...— Паліцэйскі лаянкай прымусіў яго змоўкнуць.
Чандоры ўчынілі допыт па ўсіх правілах, але нішто не дапамагло: адказы былі тыя ж. Напад Радхі Чандора ўпарта адмаўляла. Гэтая жанчына няўхільна ішла да шыбеніцы, і не было сілы, якая б здолела яе стрымаць. Што за злашчасная гордасць!
«Пакінуўшы цябе, я аддам сваю маладосць шыбеніцы, няхай яна будзе маёй апошняй апорай у гэтым жыцці»,— звярталася ў думках да мужа Чандора.
I вось асуджаная Чандора, гэтая бяскрыўдная, рухавая і жыццярадасная жанчына, прайшла па знаёмай з дзяцінства вуліцы, паўз вазы, паўз кірмашовы пляц, уздоўж прыстані, перад домам Маджумдара, прайшла паўз школу і пошту і, заклеймаваная ганьбай у вачах аднавяскоўцаў, назаўсёды пакінула вёску. За
ёй чарадой беглі хлапчукі, а маладыя жанчыны, яе равесніцы,— хто праз пакрывала, хто з-за дзвярэй, a некаторыя, схаваўшыся за дрэвамі,— з жахам, сорамам і абурэннем глядзелі на Чандору пад канвоем паліцэйскіх.
На допыце ў суддзі Чандора таксама прызнала сябе вінаватай. Згодна з яе словамі, у момант забойства жонка старэйшага брата ніякай грубасці ў адносінах да яе не дапускала.
Але вось месца сведкі заняў Чхідам. Голасна, з умольна складзенымі рукамі ён звярнуўся да суддзі:
•—• Клянуся, пан, мая жонка ні ў чым не вінаватая!
Калі суддзя, прыкрыкнуўшы на яго, прымусіў супакоіцца і пачаў дапытваць, слова за словам Чхідам расказаў суду ўсю праўду.
Суддзя не паверыў яму, бо галоўны сведка, які выклікаў найбольшы давер,— Рамлачон, паведаміў наступнае:
— Я прыйшоў да месца злачынства неўзабаве пасля забойства. Сведка Чхідам ва ўсім мне прызнаўся. «Прыдумай, як мне выратаваць жонку»,— прасіў ён, абняўшы мае калені. Але я нічога не адказаў яму. «Ці пакінуць Чандору ў спакоі, калі я паведамлю, што старэйшы брат забіў жонку за тое, што яна не дала яму есці?»— спытаў ён мяне зноў. На гэта я перасцярог яго: «Сцеражыся, вар’ят, не кажы ніводнага слова хлусні суду, на свеце няма большага граху...»
Рамлачон, каб выратаваць Чандору, прыдумаў цэлую гісторыю, але калі ўбачыў, што жанчына не імкнецца апраўдацца, спалохаўся. «Як бы ўрэшце мяне самаго не прыцягнулі да адказнасці за непраўдзівыя паказанні!—падумаў ён.— Лепш я буду гаварыць, што ведаю». Вырашыўшы гэтак, ён расказаў суду ўсё, што яму было вядома, аднак не прамінуў дадаць такія-сякія падрабязнасці.
Суддзя назначыў сесію па разгляду справы. Тым часам праца і гандаль, радасць і гора,— усё ў свеце ішло сваёй чаргой. I таксама, як было ў мінулыя гады ў месяц срабон, на недаспелыя нівы няспынным патокам ліліся дажджы.
Зноў сведкі і абвінавачаныя былі дастаўлены паліцыяй у суд.
У двары, перад будынкам суда, тоўпілася мноства людзей, якія чакалі разгляду спраў.
У сувязі са справай па падзелу невялікага балоцістага ўчастка за прыбудовамі з Калькуты прыехаў адвакат, і былі выкліканы трыццаць девяць сведкаў з боку істца. Колькі соцень людзей з’яўляецца ў суд, імкнучыся, што б там ні было, разблытаць вузлы сваіх непаразуменняў! I кожны лічыць, што няма справы больш сур’ёзнай, чым яго!
Застылым позіркам Чхідам глядзеў з акна на гэты мітуслівы свет, і яму здавалася, што ўсё тое, што адбываецца тут,— жахлівы сон. У разложыстых галінах бан’янавага дрэва спявала зязюля — для птушак жа няма ні судоў, ні законаў...
— Вой, сахіб,— гаварыла	Чандора,— колькі
разоў можна пытацца пра адно і тое ж!
— Ты прызнаеш сябе вінаватай? —звярнуўся да яе суддзя.— Ты хоць ведаеш, якое пакаранне цябе чакае?
— He,— адказала жанчына.
— Цябе павесяць.
— О сахіб, падаю да ног тваіх: няхай гэта збудзецца хутчэй!—усклікнула Чандора.—Рабіце, што хочаце, я больш не магу цярпець гэтага!
Калі ў залу суда ўвялі Чхідама, Чандора адвярнулася. Суддзя сказаў ёй:
— Зірні на сведку. Хто ён табе?
— Гэта мой муж,— адказала жанчына.
— Ці кахае ён цябе?
— О! Горача кахае!
— А ты яго хіба не кахаеш?
— Вельмі кахаю!
Калі пачалі дапытваць Чхідама, ён заявіў:
— Гэта я забіў!
— Чаму?
— Хацеў есці, а Радха не дала.
Дукхірам, калі выйшаў даваць паказанні, страціў прытомнасць. Апрытомнеўшы, ён сказаў:
— Я забіў яе, сахіб.
— Але за што?
— Я папрасіў рысу, а яна не дала.
Пасля грунтоўнага допыту сведкаў суддзя прыйшоў да цвёрдага пераканання, што абодва браты бяруць віну на сябе дзеля выратавання жанчыны ад ганебнай смерці на шыбеніцы.
Але сама Чандора ўсюды — і ў паліцэйскім участку і на судзе — паўтарала адно і тое ж, і ў яе адказах нельга было заўважыць аніякага вагання. Два адвакаты па ўласнай ініцыятыве ўзяліся абараняць яе, каб выратаваць ад пакарання смерцю, але ўрэшце і яны вымушаны былі адмовіцца.
Калісьці, на заранку юнацтва, смуглявая круглатварая дзяўчынка, развітаўшыся з лялькамі, пакінула бацькоўскі дом і ўзышла на чужы парог. Хто б мог прадбачыць у тую першую вясельную ноч тое, што здарыцца сёння! Бацька яе паміраў са спакойнай душой, упэўнены, што ён добра выхаваў дачку.
Перад пакараннем адзін чуллівы ўрач спытаў у Чандоры, ці не хоча яна пабачыцца з кім-небудзь.
— Я б хацела ўбачыць маму,— сказала Чандора.
— Можа, ты хочаш сустрэцца з мужам, дык я паклічу яго,— прапанаваў доктар.
— Лепш памерці,— пачуўся адказ.
□□□□□□□□EGEEEGE
P азгаданая загадка
I
Крышнагапал Шоркар з Джыракота ўсклаў на свайго старэйшага сына абавязкі заміндара і галавы сям’і, а сам паехаў у Бенарэс.
Вельмі шкадавалі беднякі ўсяго наваколля з гэтай прычыны. Другога такога добрага і справядлівага пана ў нашы часы не знойдзеш.
А новы заміндар Біпінбіхары, сын Крышнагапала,— чалавек сучасны. Ен адукаваны, мае вучоную ступень, адгадаваў бараду і носіць акуляры. Трымаецца адасоблена ад людзей. Паводзіны прыкладныя — не курыць і не гуляе ў карты. Знешнасць прыемная. Але характар вельмі строгі. Арандатары адчулі гэта хутка. Стары гаспадар быў паблажлівы да іх. А новы не дараваў ніводнай не выплачанай у тэрмін пайсы. Больш таго, ён не згаджаўся адтэрмінаваць выплату доўгу нават на дзень.
У справах Біпінбіхары знайшоў поўнае бязладдзе. Бацька раздаваў зямлю брахманам, а падаткаў не спаганяў. Шмат хто з сялян ніколі не плаціў арэнды.
«Бацька быў занадта мяккі,— думаў Біпінбіхары.— Ен задавальняў кожную просьбу. Я пакладу гэтаму канец. Па-першае,— пераконваў ён сябе,— каму патрэбны тыя, хто, карыстаючыся прыбыткамі ад зямлі, нічога не робіць. Шкадаваць іх — толькі заахвочваць гультайства. Па-другое, цяпер усё даражэй, чым
было раней, а патрабаванні да прыстойных людзей значна вышэйшыя. Каб падтрымаць сваю годнасць, даводзіцца выдаткоўваць разы ў тры ці чатыры больш грошай. Нельга бесклапотна раскідваць іх прыгаршчамі і праматачваць маёмасць. Трэба паспрабаваць патрохі сабраць усё, што было некалі раздадзена. Гэта мой абавязак».
I Біпін непахісна рабіў так, як падказваў абавязак. Ен забраў у арандатараў тое, што раздарыў бацька, і ў хуткім часе ў іх не засталося амаль нічога.
У Бенарэс адзін за адным ішлі лісты, у якіх арапдатары горка скардзіліся на свой лёс. Некаторыя самі паехалі ў Бенарэс, каб са слязьмі ўпасці да ног Крышнагапала.
Былы гаспадар напісаў сыну, што так весці справы не варта. Сын не згаджаўся. «Раней,— адказваў ён бацьку,-— калі прыбыткі паступалі са шматлікіх крыніц, заміндары і арандатары рабілі ўступкі адзін аднаму. Па новых жа законах заміндару пакінулі толькі права збіраць падаткі, таму арэндная плата — адзіная крыніца яго даходаў. Звыш гэтага я нічога не патрабую. Акрамя арэнднай платы, да нас нічога не паступае, і мы зусім збяднеем, калі будзем займацца дабрачыннасцю. Мы не здолеем захаваць ні багацця, ні фамільнага гонару».
Такія сур’ёзныя змены, якія адпавядалі духу часу, спачатку выклікалі вялікую трывогу ў Крышнагапала. Але потым ён рашыў, што сучасныя маладыя людзі лепш ведаюць, як трэба дзейнічаць у цяперашнія часы; і тое, што было раней, мабыць, ім ужо зусім не падыходзіць. «Калі я здалёк пачну ва ўсё ўмешвацца,— падумаў ён,— сын скажа: «Кіруй сваімі справамі сам», а я не маю магчымасці гэтым займацца».
I стары вырашыў правесці рэштку жыцця ў малітвах.
II
А жыццё тым часам ішло. Распачаўшы мноства судовых спраў, Біпінбіхары выйграў амаль усе.
Пераважная большасць арандатараў спалохаліся і падпарадкаваліся. Упарціўся толькі Азімудзін Бішаш, сын Мірзы Біры.
I менавіта на яго Біпінбіхары злаваўся больш за ўсіх. Ен яшчэ мог зразумець, калі бацька вызваляў ад падаткаў якога-небудзь брахмана, але на якой падставе мусульманін карыстаўся вялікім кавалкам урадлівай зямлі, не выплочваючы аніякіх падаткаў,— гэтага ён не разумеў.
Відаць, гэты мусульманскі выпладак, які на грамадскі кошт вучыўся ў вясковай школе, палічыў сябе шчасліўчыкам і рашыў ні на каго не звяртаць увагі.
Сям’я Бішаша здавён жыла з ласкі старога пана. Аб гэтым Біпін даведаўся ад сваіх былых служачых. Але і яны не ведалі прычын таго.
Відаць, адзінокая ўдава здолела расчуліць сваім горам старога гаспадара. Аднак Біпіну такія прывілеі для сына мусульманіна здаваліся зусім недарэчнымі. Тым больш што Біпін не бачыў, як бедна жылі яны ў мінулым; ён назіраў толькі паступовы рост дастаткаў гэтай сям’і і іх незразумелы гонар. Яму здавалася, што мусульмане бессаромна ашукалі яго добрасардэчнага бацьку і ўкралі частку яго багацця.
Але Азімудзін быў таксама цвёрды хлопец.
— Я лепш памру,— заявіў ён,— чым хоць на ёту адступлюся ад сваіх правоў.
Паміж ім і Біпінам узнікла бязлітаснае змаганне. Маці пераконвала Азімудзіна, што з заміндарам спрачацца не варта.
— Па яго літасці мы столькі часу жылі прыстойна,— гаварыла яна,— наш абавязак — скарыцца. Уступі яму хоць крыху.
— Ма, ты нічога не разумееш,— пярэчыў сын.
Ен прайграваў адну судовую справу за другой, але гэта толькі ўзмацняла яго ўпартасць. Азімудзін рабіў усё, каб уратаваць сваю маёмасць.
А яго маці, Мірза-бібі, прыхапіўшы трохі гародніны ў падарунак, аднойчы ўпотай наведалася да Біпінабабу. 1
Старая жаласна глядзела на Біпіна, асцярожна дакраналася да яго рукой і спрабавала ўласкавіць: