Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Аднак, чым больш назалялі Шашыбушону, тым большым дамаседам ён рабіўся. Звычайна ён сядзеў на кушэтцы ў адным з вуглавых пакояў, а вакол яго

былі параскіданы англійскія кнігі, што ён чытаў без разбору,— якая трапіцца на вочы. Да гэтага, уласна кажучы, і зводзілася яго праца. А як трэба наглядаць за гаспадаркай, ведала сама гаспадарка.
Як мы ўжо казалі, адзіны чалавек, з якім ён падтрымліваў адносіны, была Гірыбала.
Браты Гірыбалы вучыліся ў школе; вярнуўшыся са школы, яны часта пыталіся ў сваёй дурненькай сястрычкі, якую форму мае зямля альбо што больш — зямля ці сонца, і калі яна адказвала няправільна, з пагардай папраўлялі яе. Відавочнасць супярэчыць таму, што сонца болей за зямлю, але калі Гірыбала асмельвалася выказаць свае меркаванні наконт гэтага, яе браты кідалі яшчэ больш зняважліва:
— Падумаеш! У нас так у кнізе напісана, а ты...
Пачуўшы, што так напісана ў друкаванай кнізе, уражаная Гірыбала змаўкала,— больш ёй не трэба было ніякіх доказаў.
Ей вельмі хацелася самой навучыцца чытаць, як браты. Часам яна ўсаджвалася ў сваім пакоі, брала кнігу, разгортвала яе, пачынала мармытаць, робячы выгляд, што чытае, і хуценька гартала старонкі.
Маленькія незразумелыя чорныя літары стаялі радамі, як варта ля варот у таямнічы свет, узняўшы на плечы значкі для «і», «ой» і «р» \ і не адказвалі ні на адно пытанне Гірыбалы. «Катхамала» не расказвала цікаўнай дзяўчынцы аніводнай сваёй казкі пра тыгра і шакала, асла і каня, а «Акенаманчжоры» 2 са сваімі гісторыямі глядзела на яе так, быццам дала абяцанне маўчаць.
Гірыбала папрасіла была братоў навучыць яе чы-
1 Літары «і», «ой» бенгальскага алфавіту маюць надрадковыя знакі, літара «р» у шэрагу выпадкаў пішацца над іншымі літарамі.
2 «Акенаманчжоры» — кніга для пачатковага чытання.
таць, але яны і слухаць пра гэта не хацелі. Толькі Шашыбушон дапамог ёй.
Спачатку Шашыбушон быў для Гірыбала таксама незразумелы і таямнічы, як «Катхамала» і «Акенаманчжоры».
У маленькім пакоі з жалезнымі кратамі на вокнах, што выходзяць на вуліцу, на кушэтцы сядзіць юнак, абкружаны кнігамі. Гірыбала стаіць на двары; ухапіўшыся за краты, яна здзіўлена ўзіраецца ў гэтага незвычайнага, паглыбленага ў чытанне чалавека. Па колькасці кніг яна робіць вывад, што ён нашмат больш вучоны за яе братоў. Яна зусім не сумняваецца, што ён з пачатку да канца прачытаў усю «Катхамалу» і іншыя самыя важныя на свеце кнігі. Шашыбушон перагортвае старонкі, а яна стаіць нерухома, дарэмна спрабуючы вызначыць межы яго ведаў.
Урэшце блізарукі Шашыбушон звярнуў увагу на дзяўчынку. Аднойчы ён разгарнуў кнігу ў прыгожай вокладцы і сказаў ёй:
— Гірыбала, хадзі, я пакажу табе карцінкі!
Гірыбала адразу ўцякла.
Але на другі дзень яна зноў апранула паласатае сары, прыйшла пад акно і з той самай увагай пачала сачыць за юнаком. Шашыбушон зноў паклікаў яе, і зноў яна, трасянуўшы косамі, уцякла.
Так пачалося іх знаёмства, але патрэбна спецыяльнае гістарычнае даследаванне, каб расказаць, як гэта знаёмства перайшло потым у сяброўства, калі дзяўчынка нарэшце адарвалася ад кратаў, увайшла ў пакой Шашыбушона і заняла месца на яго кушэтцы сярод кучы кніг.
Гірыбала пачала вучыцца ў Шашыбушона не толькі чытаць, але і пісаць. Усе будуць рагатаць, калі пачуюць, што, апроч таго, што гэты настаўнік вучыў яе чытаць і пісаць, ён перакладаў ёй творы вялікіх паэтаў і цікавіўся яе думкай адносна іх. Ці разумела
хоць што-небудзь дзяўчынка,— ведае толькі ўсявышні, але няма сумнення, што гэта ёй падабалася. Мяшаючы зразумелае з незразумелым, яе дзіцячая фантазія стварала цудоўныя малюнкі. Моўчкі, з шырока расплюшчанымі вачамі, уважліва слухала яна, час ад часу задавала зусім педарэчныя пытанні альбо пачынала гаворку на пабочную тэму. Шашыбушон ніколі не перашкаджаў гэтаму, яму падабалася слухаць заўвагі маленькага крытыка наконт вялікіх твораў. Ва ўсёй вёсцы гэтая дзяўчынка была адзіным чалавекам, які разумеў яго.
Калі Гірыбала пазнаёмілася з Шашыбушонам, ёй было восем год, цяпер ёй дзесяць. За гэтыя два гады яна вывучыла англійскую і бенгальскую азбукі і прачытала некалькі пачатковых кніжак. Што ж датычыцца Шашыбушона, дык за гэтыя два гады жыцця ў вёсцы ён не мог паскардзіцца на адзіноту.
III
Адносіны паміж бацькам Гірыбалы, Харкумарам, і Шашыбушонам не былі добрыя. Спачатку Харкумар прыходзіў да гэтага магістра і бакалаўра раіцца наконт розных спраў і судовых працэсаў, але бакалаўр не зацікавіўся імі і шчыра прызнаўся ўпраўляючаму ў сваім юрыдычным невуцтве. Той вырашыў, што гэта толькі адгаворка. Так мінула каля двух гадоў.
I вось аднойчы з’явілася неабходнасць уціхамірыць аднаго непакорлівага арандатара. Наіб пачаў прыставаць да Шашыбушона з пытаннямі адносна скаргі, якую збіраўся падаць на арандатара за розныя правіннасці, зробленыя ім у розных месцах. Шашыбушон не толькі не даў яму ніякай парады, але, апроч таго, яшчэ спакойна і рашуча сказаў Харкумару некалькі такіх слоў, якія ніяк не маглі здацца таму прыемнымі!
Харыхор не выйграў ніводнага працэсу, распачатага супраць арандатара. Ен быў цвёрда перакананы, што Шашыбушон памагаў яго ворагу. Наіб даў слова выжыць юнака з вёскі.
Па полі Шашыбушона пачалі хадзіць каровы, нехта падпальваў яго бабы, з ім пачалі спрачацца аб межах яго ўчастка, арандатары адмаўляліся выплачваць яму арэндную плату і нават збіраліся падаць на яго хлуслівы данос; справа дайшла да таго, што пайшлі чуткі, быццам Шашыбушона паб’юць, калі ён выйдзе ўвечары на вуліцу, а ўначы падпаляць яго хату.
Урэшце міралюбны, спакойны Шашыбушон вырашыў перабрацца ў Калькуту.
Ен ужо зусім быў сабраўся ехаць, калі ў вёску прыбыў акруговы суддзя. Яго пасыльныя, слугі, паліцэйскія, сабакі, коні, фурманы ўзбударажылі ўсю вёску.
Пан наіб, запамінаючы, як звычайна, выдаткі, звязаныя з аказаннем гасціннасці, забяспечваў суддзю курамі, яйкамі, маслам, малаком. Пап наіб старанна пастаўляў акруговаму суддзі ежу ў памерах, нашмат большых, чым таму было патрэбна, але калі аднойчы раніцай прыйшоў падмятальшчык суддзі і запатрабаваў для сабакі сахіба 1 чатыры сера2 масла, Харкумар не вытрываў. «Калі сабака сахіба і можа без дакораў сумлення ператравіць масла болей, чым мясцовыя сабакі, усё ж такая колькасць далікатнага прадукту пашкодзіць яго здароўю»,— сказаў ён падмятальшчыку і не даў масла.
Падмятальшчык заявіў свайму пану, што ён пайшоў да наіба даведацца, дзе можна знайсці для сабакі масла, але наіб на вачах ва ўсіх прагнаў яго прэч
1 С а х і б — пан, звычайна еўрапеец, англічанін.
2 С е р — мера вагі, роўная прыблізна 900 грамам.
за тое, што ён з касты падмятальшчыкаў. Ен зняважліва выказаўся нават пра самога сахіба.
3 аднаго боку, сахібы наогул не выносяць славутай каставай гордасці брахманаў, але тут, апроч усяго, наіб асмеліўся абразіць яго падмятальшчыка. TaTara суддзя не мог ужо ніяк сцярпець і адразу ж загадаў: «Паклікаць упраўляючага!»
3 дрыготкім сэрцам, паўтараючы імя Дургі, Харкумар стаяў перад домам, дзе спыніўся сахіб. Пачуліся крокі, і выйшаў суддзя.
— Чаму ты прагнаў майго падмятальшчыка? — гучна спытаў ён з англійскім акцэнтам.
Харкумар, пачціва склаўшы далоні, паспешліва паведаміў сахібу, што ён ніколі не мог бы дазволіць сабе такога нахабства; праўда, спачатку ён ветліва адмовіўся даць чатыры сера масла для сабакі, паколькі клапаціўся толькі аб яго ж карысці, але потым паслаў людзей сабраць масла.
Сахіб спытаў, каго і куды ён пасылаў. Харкумар неадкладна назваў першыя імёны, што прыйшлі яму ў галаву. Сахіб загадаў сваім людзям высветліць, ці праўда гэта, а наіба затрымаў у сябе. Пад вечар пасланыя вярнуліся і паведамілі, што ніхто нікуды не хадзіў. У суддзі не заставалася ніякага сумнення, што ўсе словы наіба — хлусня і што падмятальшчык сказаў праўду.
— А ну, бяры яго за вуха ды вядзі з дому! — гнеўна крыкнуў акруговы суддзя падмятальшчыку.
Той, не трацячы часу, на вачах у людзей, што тоўпіліся вакол, выканаў загад сахіба.
Вестка пра гэта здарэнне адразу ж разнеслася па ўсёй вёсцы. Калі абражаны Харкумар прыйшоў дамоў, ён не мог нават есці і як мёртвы паваліўся на ложак.
Праз сваю пасаду ён займеў шмат ворагаў. I гэты выпадак прынёс ім вялікае задавальненне. Але калі
пра яго пачуў Шашыбушон, які ўжо сабраўся ехаць у Калькуту, ён абурыўся. Усю ноч юнак не мог заснуць.
Раніцай ён прыйшоў да Харкумара. Той схапіў Шашыбушона за руку і разгублена заплакаў.
— Суддзю трэба прыцягнуць да адказнасці за абразу. Я буду тваім абаронцам.
Зразумеўшы, што трэба падаць у суд на самога сахіба суддзю, наіб спалохаўся. Шашыбушон не адступаў.
Харкумар папрасіў даць яму трохі часу падумаць. Але калі ён даведаўся, што чуткі пра яго ўніжэнне разышліся па вёсцы і што яго ворагі не тояць радасці, ён не мог больш вытрымаць і прыйшоў за дапамогай да Шашыбушона.
— Бабу, я чуў, што ты чамусьці вырашыў ехаць у Калькуту. He рабі гэтага. Калі ў вёсцы ёсць такі чалавек, як ты, мы адчуваем сябе смялейшымі. Ва ўсякім выпадку, ты павінен дапамагчы мне змыць гэтую знявагу.
IV
I вось той самы Шашыбушон, які ўвесь час хаваўся ад людзей, сёння сам з’явіўся ў суд. Выслухаўшы Шашыбушона, суддзя паклікаў яго ў свой пакой і прапанаваў:
— Шашы-бабу, можа, лепш неяк паціху ўладзіць гэтую справу?
Прыжмурыўшы блізарукія вочы, Шашыбушон уважліва паглядзеў на вокладку звода законаў, што ляжаў на стале.
— Я не магу даць такую параду майму кліенту. Яго абразілі публічна. Як жа гэта можна «ўладзіць паціху»?
Пасля нядоўгай размовы сахіб зразумеў, што гэ-
тага скупога на словы блізарукага чалавека нялёгка пераканаць.
— Ол райт бабу, паглядзім, што з гэтага атрымаецца!
Суддзя назначыў дзень судовага разбору і выйшаў з пакоя. Тым часам акруговы суддзя напісаў заміндару:
«Твой наіб зняважыў маіх слуг. Гэтым самым ён паставіўся непачціва і да мяне. Спадзяюся, што ты прымеш адпаведныя меры».
Заміндар выклікаў да сябе Харкумара, і той расказаў яму ўсё, што адбылося. Заміндар страшэнна ўзлаваўся:
— Чаму ты неадкладна, без лішніх слоў, не даў падмятальшчыку тыя чатыры сера масла? Хіба ты збяднеў бы ад гэтага!
Харкумар не мог не згадзіцца, што гэта, безумоўна, не давяло б яго да галечы. Прызнаўшы сваю віну, ён дадаў:
— Відаць, зоркі мне не спрыялі, таму я і зрабіў гэткае глупства.