• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбранае  Рабіндранат Тагор

    Выбранае

    Рабіндранат Тагор

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1976
    58.19 МБ
    Але сахіб узлаваўся і загадаў спыніцца. Убачыўшы выраз яго твару, рыбакі разбегліся хто куды. Сахіб загадаў сваім веслярам знішчыць сетку, і яны адразу ж парэзалі сетку, якая каштавала семсот — васемсот рупій.
    Спагнаўшы сваю злосць, сахіб загадаў прывесці да сябе рыбакоў. Паліцэйскі не знайшоў нікога з іх і затрымаў чатырох першых сустрэчных сялян. Склаўшы рукі, яны ўпрошвалі сахіба адпусціць іх, запэўнівалі, што нічога не ведаюць. Паліцэйскі начальнік аддаў загад арыштаваць іх. У гэты момант Шашыбушон, у акулярах, не паспеўшы нават зашпіліць гузікі на кашулі, задыхаўшыся, падбег да лодкі сахіба і дрыготкім голасам сказаў:
    — Вы не мелі права рэзаць сстку і мучыць гэтых чатырох чалавек!
    Вялікі начальнік груба адказаў яму на мове хіндзі. У тое ж імгненне Шашыбушон скокнуў з берага ў лодку, кінуўся на сахіба і пачаў біць яго, як хлапчук ці вар’ят.
    Што адбылося потым, ён не памятаў. Апрытомнеў ён у паліцэйскім участку, і наўрад ці трэба казаць, што тое абыходжанне, якое ён там зазнаў, не прынесла яму ані маральнага задавальнення, ані фізічнай палёгкі.
    IX
    Бацька Шашыбушона наняў адваката і перш за ўсё дамогся вызвалення сына на парукі. Пасля гэтага пачаліся клопаты, звязаныя з судовым працэсам.
    Усе рыбакі, якім належала знішчаная сетка, жылі ў той жа акрузе, што і Шашыбушон, і былі падначалены таму ж заміндару. Калі з кім-небудзь з іх здаралася няшчасце, яны прыходзілі да Шашы як да юрыста. Тых, каго затрымаў сахіб, Шашыбушон таксама ведаў.
    Шашы паклікаў іх і паведаміў, што выставіць іх у якасці сведак. Яны страшэнна спалохаліся: у іх сем’і, дзеці, дзе ж ім шукаць паратунку, калі яны пасварацца з паліцыяй? Кожны ж мае толькі адну галаву на плячах! Страту яны пацярпелі, гэта так, тут ужо нічога не зробіш, а нашто ж ім яшчэ сабе ж на бяду выступаць сведкамі!
    — Пан, ты ўцягваеш нас у вялікую непрыемнасць,— гаварылі яны.
    Але пасля доўгіх размоў яны ўсё ж згадзіліся расказаць усю праўду.
    Калі Харкумар прыйшоў па нейкіх справах у суд і завітаў пакланіцца сахібам, англічанін-паліцэйскі, смеючыся, сказаў яму:
    — Наіб-бабу, я чуў, твае арандатары збіраюцца даваць хлуслівыя паказанні супраць паліцыі?
    Наіб спалохаўся:
    — Як, хіба гэта магчыма? Да чаго ж нахабнымі зрабіліся гэтыя сыны бруднай касты!
    Хутка з газет стала вядома, што на судзе адвакат не здолеў абараніць Шашыбушона.
    Рыбакі адзін за адным заявілі, што сахіб не рэзаў сеткі, а толькі паклікаў да лодкі і запісаў іх імёны. I
    I гэта яшчэ не ўсё! Некалькі аднавяскоўцаў Шашыбушона паказалі, што яны ў той час рабілі вясель-
    ную паездку і былі недалёка ад месца здарэння. Яны бачылі на свае вочы, як Шашыбушон раптам без дай прычыны накінуўся на паліцэйскага.
    Шашыбушон прызнаў, што, пасля таго як яго абразілі, ён увайшоў у лодку і ўдарыў паліцэйскага. Але галоўная прычына была ў тым, што сахіб парэзаў сетку і арыштаваў невінаватых рыбакоў.
    Пры такіх умовах нельга было лічыць несправядлівасцю абвінаваўчы прысуд, які вынеслі Шашыбушону. Прысуд быў суровы, бо Шашыбушон абвінавачваўся ў некалькіх злачынствах: пабоі, незаконнае ўварванне ў лодку, супраціўленне законным дзеянням паліцыі і г. д.— меліся поўныя доказы ўсяго гэтага.
    Шашыбушон павінен быў пакінуць кнігі ў сваёй маленькай хаціне і пяць год правесці ў турме. Яго бацька хацеў падаць апеляцыю, але Шашыбушон рашуча запрацівіўся. Ен сказаў:
    — Добра, што я мушу ісці ў турму. Жалезныя ланцугі не хлусяць, а «свабода» за сценамі турмы падманула мяне, кінула ў бяду. Калі ж казаць пра грамадства, дык у турме значна менш ілгуноў і няўдзячных, чым на волі, хаця б таму, што там менш месца.
    X
    Неўзабаве пасля таго, як Шашыбушона пасадзілі ў турму, памёр яго бацька. Больш у яго не засталося нікога. Праўда, быў яшчэ брат, але ён ужо даўно працаваў у Цэнтральных правінцыях: там ён пабудаваў сабе дом, абзавёўся сям’ёй і вяртацца на радзіму не збіраўся. Усю маёмасць, якую пакінуў бацька Шашыбушону, захапіў пры дапамозе розных хітрасцяў наіб Харкумар.
    Відаць, лёсу было пажадана, каб у турме Шашыбушону давялося перанесці больш пакут, чым іншым зняволеным. I тым не менш доўгія пяць год прайшлі.
    Зноў надышоў перыяд дажджоў. Схуднелы, са спустошаным сэрцам, Шашыбушон выйшаў з турмы. Ен атрымаў свабоду. Апроч яе, за сценамі турмы ў яго нічога і нікога не было. Бяздомнаму, адзінокаму, выкінутаму з грамадства, Шашыбушону вялікі свет здаўся беспрытульнай пустыняй.
    Ен стаяў і раздумваў, як звязаць яму парваную ніць жыцця, з чаго пачаць. Раптам перад ім спыніўся вялікі экіпаж, запрэжаны парай коней. 3 яго выйшаў слуга, спытаўся:
    — Ваша імя Шашыбушон-бабу?
    — Так.
    Слуга расчыніў дзверцы экіпажа і выцягнуўся, чакаючы, пакуль ён сядзе.
    — Куды вы збіраецеся мяне везці? — здзівіўся Шашыбушон.
    — Вас запрашае мой гаспадар.
    Вакол збіраліся цікаўныя прахожыя, таму, ні пра што больш не распытваючы слугу, Шашыбушон сеў у карэту. «Вядома, тут нейкае непаразуменне,— думаў ён,— але ж усё роўна трэба некуды ісці. Магчыма, гэтая памылка і будзе пачаткам майго новага жыцця».
    У той дзень у небе ішла гульня воблакаў і сонца; цёмна-зялёныя палі, што цягнуліся ўздоўж дарогі, затопленыя дажджамі, стракацелі зменай святла і ценяў. Каля рынку стаяла нахіленая старая калымага, a непадалёк ад яе, каля харчовай крамы, група жабракоў, манахаў-вішнуітаў, спявала пад акампанемент гупіджонтры 1 і барабана:
    Вярніся, вярніся, валадар мой, вярніся!
    У маё галоднае, змучанае сэрца, валадар мой, вярніся!
    Экіпаж ехаў, і песня чулася ўжо здалёк:
    1 Гупіджонтра — музычны інструмент.
    О бязлітасны, вярніся! Мой ласкавы, пяшчотны, вярнісяі О прыгожы, як асвяжаючая навалыіічная хмара, вярніся!
    Словы песні чуваць былі ўсё слабей — іх ужо нельга было разабраць. Але рытм яе ўсхваляваў Шашыбушона, і ён напяваў яе сам сабе, прыдумваючы радок за радком, быццам не меў сілы спыніць песню.
    Маё вечнае шчасце, вярніся! Маё вечнае гора, вярніся!
    Маё шчасце і гора, пакута, багацце, прыйдзі да мяне!
    Мой вечна жаданы, вярніся!
    Мой заўсёды каханы, вярніся!
    О няверны, о вечны, у абдымкі мае вярніся!
    Мне на грудзі вярніся, у мае вочы вярніся!
    У мой сон, мае мары, у мой дом,
    Маю радасць, ва ўсё маё жыццё вярніся!
    У мой смех вярніся,
    У мае слёзы вярніся!
    У маё каханне, у мой падман,
    У маю гордасць вярніся!
    У маю памяць вярніся, у павагу вярніся,
    У маю веру і справы, клопат.
    Сорам, жыццё і смерць вярніся!
    Карэта ўехала ў агароджаны сад і спынілася перад двухпавярховым домам. Шашыбушон перастаў спяваць.
    He пытаючыся ні пра што, ён пайшоў услед за слугой.
    У пакоі, дзе ён апынуўся, уздоўж сцен стаялі зашклёныя шафы з радамі кніг у рознакаляровых вокладках. Убачыўшы іх, ён адчуў сябе нібыта другі раз вызваленым зтурмы. Гэтыя прыгожыя кнігі з залатым цісненнем здаваліся яму знаёмымі варотамі, упрыгожанымі каштоўнымі каменнямі, за якімі хаваўся свет шчасця.
    На стале нешта ляжала. Нахіліўшыся, блізарукі Шашыбушон разгледзеў зламаную грыфельную дошку і на ёй — некалькі старых сшыткаў, пашарпаны
    «Дхарапат», «Катхамалу» і «Махабхарату» Кашырама Даса
    На драўлянай рамцы грыфельнай дошкі вялікімі літарамі было напісана почыркам Шашыбушона: «Гірыбала Дэбі». Гэта самае імя было таксама напісана яго почыркам на сшытках і кнігах.
    Шашыбушон зразумеў, куды ён трапіў. Сэрца закалацілася ў яго грудзях. Ен зірнуў у адчыненае акно — і што ж убачыў? Той маленькі, з кратамі на вокнах, дом, тую выбітую вясковую дарогу і маленькую дзяўчынку ў паласатым сары... I сваё тады спакойнае ціхамірнае жыццё.
    У тым шчаслівым жыцці не было нічога надзвычайнага ці выключнага: у непрыкметнай працы, у маленькім шчасці мінаў дзень за днём, і сярод нязначных падзей яго жыцця на фоне яго асабістых заняткаў вылучалася навучанне маленькай вучаніцы. Адзінокае жыццё ў хаціне на краі дарогі, той спакой, тое маленькае шчасце, маленькі тварык маленькай дзяўчынкі — усё зноў заззяла перад ім, як недаступная, нябесная мара, па-за часам і прасторай. Карціны і ўспаміны тых дзён зліваліся са святлом сённяшняй сумнай раніцы і пяшчотным матывам вішнуіцкай песні і гучалі ў яго душы цудоўным ззяючым напевам. Сумны, горды тварык пакрыўджанай дзяўчынкі, што стаіць пасярод вузкай і гразкай дарогі праз джунглі, паўстаў перад яго вачамі, як прыгожы вобраз, створаны самім богам. Зноў пачуліся жаласныя гукі песні, і яму здалося, што на твары вясковай дзяўчынкі адлюстравалася няўцешнае гора ўсяго свету. Закрыўшы твар рукамі і ўспёршыся локцямі на стол, на дошку, сшыткі і кнігі, ён забыўся ва ўспамінах тых дзён.
    1 Кашырам ДаС'—• бенгальскі паэт сярэдневякоўя, які пераказаў на бенгальскай мове стараіндыйскі эпас «Махабхарата».
    Пачуліся лёгкія крокі. Малады чалавек узняў галаву. Перад ім, трымаючы на срэбным падносе садавіну і ласункі, у маўклівым чаканні стаяла Гірыбала. Ен выпрастаўся, і Гірыбала, апранутая ў белае ўдовіна сары без аніякіх упрыгожанняў, апусцілася перад ім на калені, нізка схіліўшы галаву.
    Калі ўдава ўстала і з любасцю зірнула ў твар змучанага схуднелага Шашыбушона, слёзы напоўнілі яе вочы і пакаціліся па шчоках.
    Шашыбушон хацеў задаць ёй звычайнае пытанне пра здароўе, але не мог прамовіць ані слова. Слёзы стаялі ў яго ў горле,— нявыплаканыя слёзы і нявыказаныя словы застылі ў сэрцы...
    Натоўп жабракоў-паломнікаў спыніўся перад домам і заспяваў, паўтараючы зноў і зноў:
    Вярніся, о вярніся!
    1894
    ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ
    Су^зя
    I
    Чалавек, у якога пасля доўгага бадзяння Кхірода знайшла прытулак, кінуў яе, як непатрэбную анучу.
    Думка, што ёй зноў давядзецца за кавалак хлеба і нейкі прыстанак шукаць новага абаронцу, выклікала ў Кхіроды глыбокую агіду. Яна была ўжо не маладая.
    Гэта быў той узрост, калі ў жыцці надыходзіць цудоўная пара, падобная на сонечную восень,— спакойная і глыбокая. У гэтую пару выспявае ніва жыцця і спеюць плады. Вясновае дзівацтва маладосці робіцца тады недарэчным. Мы як быццам завяршаем стварэнне свайго зямнога дома. У гэты час усё перажытае — добрае і благое, радаснае і горкае — мяняе нашу свядомасць. Мы адмаўляемся ад памылак чарадзейнага свету летуценняў і наладжваем наша жыццё так, як гэта дазваляюць нашы абмежаваныя магчымасці. Прывабны позірк новай каханкі ўжо не прыцягвае нас, і мы пачынаем больш цаніць старыя сімпатыі. Свежасць юнацтва тады ўжо блякне, а ніколі не старая душа чалавека пасля доўгага сумеснага жыцця ўсё ясней выступае ў выразе твару і вачэй. Голас, усмешка, позірк — усё пачынае адпавядаць унутранай прыродзе чалавека. Мы расстаёмся з надзеямі на тое, чаго так і не дасягнулі, перастаём бедаваць пра тых, хто нас ашукаў. I тады мы аддаём наша сэрца таму, хто палюбіў нас і стаў блізкім, хто захаваў вернасць