Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
Але чым больш клопату пра брата выказвала Шошы, тым мацней рабілася незадаволенасць Джойгапала, і, наадварот, чым больш злаваўся Джойгапал на хлопчыка, тым мацней любіла яна малое. 3 жонкай Джойгапал абыходзіўся добра, і Шошы падпарадкоўвалася мужу пяшчотна і пакорліва. Але прысутнасць хлопчыка выклікала скрытыя сутыкненні, a маўклівую барацьбу зносіць куды цяжэй, чым адкрыта сварыцца.
Ill
Пры першым поглядзе на Нілмоні адразу кідалася ў вочы яго вялікая галава. Здавалася, што выдзьмулі вялікі пузыр на канцы танюткай галінкі. Дактары апасаліся, што хлопчык так і застанецца хваравітым альбо зусім не выжыве. Ен доўга не мог навучыцца хадзіць і гаварыць. I, гледзячы на яго маленькі сур ёзны тварык, здавалася, што бацькі ўсклалі на плечы сына ўвесь цяжар свайго ўзросту.
Але дзякуючы пяшчотным клопатам сястры небяспечны перыяд шчасліва мінуў. Хлопчыку споўнілася пяць гадоў.
I вось аднаго разу, у сярэдзіне месяца карцік, у дзень цырымоніі «блаславення брата» Шошы апранула маленькага Нілмоні ў новую вопратку і ўжо падрыхтавалася нанесці яму на лобік традыцыйны знак, як у пакой увайшла суседка Тара і ўсчала сварку з Шошы.
Тара заявіла, што няма ніякага сэнсу ставіць сімвал любасці на лобік хлопчыка і разам з тым таемна губіць яго.
Здзіўленая Шошы была ўражана як громам. Яе ахапілі гнеў і крыўда.
Тара растлумачыла: Шошы і яе муж вырашылі адабраць у маленькага хлопчыка маёмасць, што дасталася яму ў спадчыну. Яны шляхам нявыплаты арэнднай платы збіраюцца падвесці маёнтак пад аукцыён, а потым купіць яго праз падстаўную асобу дваюраднага брата Джойгапала.
— Няхай праклёны ўпадуць на таго, хто распаўсюджвае такія гнюсныя паклёпы, хай у яго адваліцца
1 Цырымонія «блаславення брата» ў індыйскай сям’і адбываецца адзін раз на год і зводзіцца да таго, што старэйшая сястра наносіць метку сандалавай пастай на лоб брата. Пад час цырымоніі брат і сястра абменьваюцца падарункамі.
ад праказы язык,— загарэлася гневам Шошы. Са слязьмі на вачах пайшла яна да мужа і пераказала яму плёткі.
— Так, мусіць, цяпер нікому нельга верыць,— заявіў Джойгапал.— Упен — мой дваюрадны брат, і я быў зусім спакойны, калі даручыў яму кіраванне гаспадаркай. Мне і ў галаву не магло прыйсці, што ён можа ўтоіць запазычанасць па хашыльпурскаму маёнтку і купіць яго сабе.
— Хіба ты не будзеш скардзіцца на яго? — спытала ўражаная Шошы.
— Як гэта я буду скардзіцца на ўласнага брата? Ды і карысці ніякай не будзе, дарма толькі грошы выкіну.
Шошы была абавязана верыць мужу, але на гэты раз не змагла. Шчаслівая сям’я, яе становішча ўлюбёнай гаспадыні дома — паўсталі перад ёй у жахлівым, агідным святле. Сям’і — самага надзейнага прытулку ў свеце — больш не было. Была страшная пастка, куды яна трапіла разам з братам.
Шошы напружана абдумвала, як жа ёй, адзінокай жанчыне, абараніць бездапаможнага Нілмоні, але нічога не прыходзіла ў галаву. I чым больш яна думала, тым больш адчувала страх і агіду да мужа і разам з тым — пяшчотнасць да брата, над будучыняй якога навісла пагроза. Каб толькі ведала яна, як гэта зрабіць, яна б звярнулася за дапамогай да губернатара ці напісала б ліст самой каралеве Англіі і выратавала б маёмасць свайго брата. Каралева ніколі б не дазволіла прадаць маёнтак у Хашыльпуры, які прыносіў Нілмоні семсот пяцьдзесят восем рупій у год.
Пакуль Шашыкола раздумвала аб тым, як атрымаць аудыенцыю ў каралевы і як трэба адплаціць дваюраднаму брату свайго мужа, Нілмоні нечакана захварэў на ліхаманку. Ен калаціўся ў сутаргах і часта траціў прытомнасць.
Джойгапал паклікаў мясцовага ўрача. У адказ на просьбу Шошы запрасіць лепшага ўрача Джойгапал спытаў:
— Хіба Моцілал дрэнна лечыць?
Шошы павалілася да ног мужа, яна жыццём сваім заклінала яго выканаць яе просьбу.
— Добра, я прышлю ўрача з горада,— нарэшце згадзіўся ён.
Шошы брала хлопчыка на рукі, прыціскала яго да грудзей. Дзіця не хацела ні на хвіліну расставацца з ёю, яно чаплялася за Шошы, каб яна не пайшла, і нават у сне не выпускала яе вопраткі.
Так прайшоў дзень. Увечары вярнуўся Джойгапал і сказаў, што ўрача ў горадзе ён не застаў, той паехаў некуды далёка да хворага.
— Мне трэба паехаць яшчэ ў адно месца па судовых справах,— дадаў ён,— і я папрасіў Моцілала акуратна наведваць хворага.
Уначы Нілмоні пачаў трызніць. Ледзь дачакаўшыся ранку, Шошы наняла лодку і павезла брата ў горад. Доктар быў дома і нікуды не ад’язджаў. Ен адразу ўбачыў, што мае справу з жанчынай з прыстойнай сям’і, уладкаваў Шошы з братам у старой удавы і пачаў лячэнне хлопчыка.
На другі дзень з’явіўся Джойгапал. Ен кіпеў ад абурэння і загадаў жонцы неадкладна вяртацца дамоў.
— Можаш забіць мяне, але цяпер я не вярнуся. Вы ўсе хочаце загубіць майго Нілмоні, а ў яго няма ані маці, ані бацькі, няма нікога, апроч мяне. Я павінна яго выратаваць.
— Тады заставайся тут, і можаш наогул у мой дом не вяртацца! — запальчыва ўсклікнуў Джойгапал.
— Твой дом? Гэта дом майго брата! —запярэчыла Шошы.
— Добра, паглядзім,— пагрозліва сказаў муж і пайшоў.
Гэтыя падзеі нарабілі шмат шуму ў вёсцы.
— 3 мужам сварыся як хочаш,— выказала сваю думку Тара,— але ж хіба можна ўцякаць з дому? Гэта ўсё ж такі муж.
Патраціўшы ўсе грошы, якія мела з сабой, прадаўшы свае ўпрыгожанні, Шошы вырвала брата з рук смерці. Але хутка яна даведалася, што вялікі маёнтак у Дарыграме, дзе быў іх дом, які прыносіў увогуле ў год амаль што тысячу пяцьсот рупій, Джойгапал з дапамогай заміндара перавёў на сваё імя. Цяпер уся маёмасць належала яму, а не брату.
Нілмоні, ачуняўшы ад хваробы, пачаў упрошваць сястру вярнуцца дамоў. Ен засумаваў па сваіх сябрах — дзецях Шошы.
— Паедзем дамоў, дзідзі, ну, паедзем,— прыставаў ён да сястры.
А тая толькі плакала. «Хіба ёсць у нас цяпер дом?» — думала маладая жанчына.
«Слязьмі справе не памагчы, а ў Нілмоні няма нікога, акрамя мяне»,— сказала сабе нарэшце Шошы і пайшла да жонкі памочніка суддзі.
Памочнік суддзі добра ведаў Джойгапала. Яму вельмі не спадабалася, што жанчына з прыстойнага дома пайшла ад мужа і ў дадатак хоча распачаць судовы працэс з-за маёмасці. Але ён нічога не сказаў Шошы і напісаў ліст Джойгапалу. Той прыехаў з дваюрадным братам, сілком пасадзіў жонку ў лодку і павёз яе дамоў.
Зноў пасля разлукі сустрэліся муж і жонка. Такая, відаць, была воля Праджапаці!
Задаволены Нілмоні, які вярнуўся дамоў пасля працяглай адсутнасці, зноў распачаў гульні з сябрамі. Яго бесклапотная радасць прымушала сэрца Шошы сціскацца ад болю.
IV
Зімою суддзя аб’язджаў сваю акругу і спыніўся ў вёсцы — ён збіраўся тут паляваць. На вясковай дарозе сустрэліся яму Нілмоні з групай хлапчукоў. Вясковыя хлапчукі прынялі сахіба за адну з тых істот з зубамі, кіпцюрамі і рагамі, якіх Чанак я 1 раіць асцегацца, і таму трымаліся ад яго на паважнай адлегласці.
Адзін Нілмоні спакойна, з цікавасцю глядзеў на пана сваімі сур’ёзнымі вачамі. Сахіба зацікавіў хлопчык, ён наблізіўся да яго і спытаў:
— Ты ходзіш у школу?
Нілмоні нахіліў галаву:
— Так.
— А якую кнігу ты чытаеш?
Хлопчык, мабыць, не зразумеў пытання суддзі і моўчкі глядзеў на яго.
Але калі Нілмоні вярнуўся дамоў, ён з радасцю апісаў сястры сваё знаёмства з англічанінам.
Пасля абеду Джойгапал уздзеў турбан, святочную вопратку і пайшоў вітаць суддзю. Вакол было поўна скаржнікаў, істцоў, адказчыкаў і паліцэйскіх. Дзень быў гарачы, і суддзя загадаў паставіць стол у цяні.
Ен запрасіў Джойгапала сесці і пачаў распытваць яго пра вясковыя справы. Джойгапал адчуваў прыліў ганарыстасці — ён сядзеў на вачах ва ўсяго народа на такім пачэсным месцы.
«Шкада толькі, што з сям’і Чакраборці альбо Нондзі ніхто не прыйшоў і не бачыць мяпе цяпер»,— думаў ён.
Раптам да суддзі падышла жанчына пад пакрывалам, яна вяла за руку Нілмоні.
1 Чанак'я Вішнугупта (Каўцілья) ■—галоўны дарадчык цара Чандрагупты Маўр'я (IV ст. да н. э.).
— Сахіб, уручаю вам гэтага сірату,— прамовіла яна,— абараніце яго.
Англічанін убачыў знаёмага хлопчыка з вялікай галавой і сур’ёзнымі вачамі. Ён зразумеў, што перад ім прыстойная жанчына, устаў і прапанаваў зайсці да яго ў палатку пагаварыць.
— He, я магу сказаць усё тут,— адмовілася яна. Джойгапал пабляднеў і пачаў круціцца на крэсле. Цікаўныя вясковыя жыхары адчулі, што тут хаваецца нешта ў вышэйшай ступені займальнае, і намерыліся падысці бліжэй, але як толькі сахіб узняў сваю трысціну, яны адышліся.
Трымаючы хлопчыка за руку, Шошы расказала гісторыю свайго брата. Джойгапал некалькі разоў спрабаваў яе спыніць, але суддзя з пачырванелым ад гневу тварам прыкрыкнуў на яго.
— Маўчы,— загадаў ён і, узняўшы трысціну, прымусіў устаць з крэсла і чакаць.
Джойгапал у душы сыпаў праклёны ў жончын адрас, але вымушаны быў маўчаць.
Нілмоні прыхіліўся да сястры і здзіўлена прыслухоўваўся да яе слоў.
Калі Шашыкола скончыла, суддзя задаў некалькі пытанняў Джойгапалу і доўга маўчаў. Нарэшце сказаў, звяртаючыся да Шошы:
— Дзіця маё, хаця разбор гэтай справы не ўваходзіць у маю кампетэнцыю, вам не трэба хвалявацца: я выканаю свой абавязак. Ідзіце з братам дамоў і нічога не бойцеся.
— Сахіб, да таго часу, пакуль брату не вернуць дом, я не магу яго туды адвесці. I калі вы не возьмеце яго з сабой, яго ўжо ніхто не зможа абараніць.
— А куды пойдзеце вы?
— Мне няма чаго хвалявацца, я вярнуся да мужа.
Сахіб крыху ўсміхнуўся. Яму нічога не заставалася рабіць, як згадзіцца ўзяць з сабой гэтага худога і
смуглага бенгальскага хлопчыка з амулетам на шыі, які, відаць, меў ціхі і добры нораў.
Калі Шошы развіталася з суддзёй, хлопчык схапіў яе за прыпол.
— He бойся,— сказаў яму сахіб,— хадзем са мной.
Буйныя слёзы закапалі з вачэй Шошы.
— Ідзі, любы брат, мы яшчэ сустрэнемся,— сказала яна і, прыціснуўшы Нілмоні да сябе, пагладзіла яго па галаве. Потым яна хутка пайшла.
Сахіб абняў хлопчыка, які плакаў услед ёй: «Дзідзі, дзідзі!» Шошы яшчэ раз азірнулася на брата, моўчкі працягнула руку ў яго бок, як быццам супакойвала, і пайшла з невыносным болем у сэрцы.
Зноў сустрэліся муж і жонка ў сваім старым, добра знаёмым доме. Такая была воля Праджапаці!
Але гэтая сустрэча была нядоўгая. Праз нейкі час аднойчы раніцай жыхары вёскі даведаліся, што ўчора ўвечары Шошы памерла ад халеры і ноччу адбылася крэмацыя.