Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
— Ты куды? — спытаў ён Гіры.
— Да Шашы-дады.
— Няма чаго хадзіць да Шашы-дады, ідзі ў хату.
Ен пачаў лаяць яе: дарослая дзяўчына, хутка час перасяляпца да свёкра, а сораму не ведае! 3 таго дня
ёй забаранілі выходзіць на вуліцу. Цяпер яна ўжо не мела магчымасці зламаць сваю гордасць. Згушчаны мангавы сок, бецель і абабраны лімон былі вернуты на ранейшае месца. Пачаліся дажджы, ападаюць кветкі бакуль, спелыя гуавы вісяць на дрэвах, птушкі, дзяўбуць слівы, што ўсеялі зямлю. На жаль, старэнькага падручніка больш няма!
VII
У той дзень, калі спявала флейта на вяселлі Гірыбалы, Шашыбушон, якога не запрасілі на ўрачыстасці, плыў у лодцы ў кірунку Калькуты.
3 таго часу як Харкумар забраў назад сваю скаргу, ён узненавідзеў Шашыбушона. Ен быў упэўнены, што той пагарджае ім. Ен бачыў тысячы ўяўных адзнак гэтай пагарды на твары Шашыбушона, у выразе вачэй, ва ўсіх яго паводзінах. Ен лічыў, што усе жыхары вёскі даўно ўжо забыліся пра яго ганьбу, толькі адзін Шашыбушон памятае, і наіб не смеў зірнуць у вочы юнаку. Пры сустрэчах з ім Харкумару рабілася няём» ка, можа, таму ён і злаваўся на Шашыбушона. Ен даў самому сабе слова, што Шашы з’едзе з вёскі.
Прымусіць такога чалавека паехаць са свайго дома не цяжка. I мэты сваёй пан наіб неўзабаве дасягнуў. Аднойчы раніцай Шашы перанёс у лодку кнігі і некалькі жалезных куфэркаў. Тую адзіную нітку, якая звязвала яго з вёскай, разрывала сённяшняе вяселле. Ен не ўяўляў сабе раней, як моцна абвілася гэтая пяшчотная нітка вакол яго сэрца. Калі лодка адплыла ад берага і вершаліны знаёмых дрэў пачалі хавацца ўдалечыні, а гукі святочнай музыкі чуліся ўсё слабей, яго сэрца раптам перапоўнілася слязьмі, нешта здушыла горла, жылкі на скронях часта забіліся, і ўвесь свет расплыўся перад ім падманлівым міражом.
Дзьмуў моцны сустрэчны вецер, таму лодка, хоць
і плыла па цячэнні, рухалася наперад вельмі марудна. У гэты час на рацэ адбылася падзея, якая перапыніла падарожжа Шашыбушона.
Нядаўна адкрылася новая параходная лінія, якая злучыла чыгуначную станцыю з суседнім раёнам. Шумпа варочаючы колы і ўзнімаючы хвалі, уверх па рацэ ішоў параход. На ім знаходзіліся малады сахіб — кіраўнік новай лініі — і некалькі пасажыраў. Некаторыя з пасажыраў былі аднавяскоўцы Шашыбушона.
Нейкі купецкі баркас спрабаваў перагнаць параход і то наганяў яго, то зноў адставаў. Лодачнік усё больш уваходзіў у азарт. Над першым ветразем ён паставіў другі, над другім — яшчэ трэці, малы. Пад напорам ветру доўгая мачта нахілялася наперад, высокія хвалі з плёскатам біліся аб яе барты, і баркас імчаўся, як конь, што закусіў цуглі. У адным месцы рака трохі паварочвала, тут баркас кінуўся напярэймы параходу і апярэдзіў яго. Успёршыся на парэнчы, сахіб з цікавасцю сачыў за гэтым спаборніцтвам. Калі хуткасць баркаса дасягнула мяжы і ён на некалькі локцяў 1 апярэдзіў параход, сахіб раптам узняў стрэльбу і, прыцэліўшыся ў надзьмуты ветразь, стрэліў. Імгненна ветразь раздзёрся, і баркас перакуліўся. Параход знік за паваротам ракі.
Цяжка сказаць, чаму сахіб зрабіў гэта. Мы, бенгальцы, не можам зразумець, што прыносіць радасць англічанам. Магчыма, ён не мог сцярпець перамогі індыйскага баркаса ў спаборніцтве; магчыма, была нейкая жорсткая асалода ў гэтым відовішчы, калі вялікі надзьмуты парус у адно імгненне раздзіраецца ў шматкі; а магчыма, было нейкае д’ябальскае задавальненне ў тым, каб адразу спыніць гульню маленькага судна, зрабіўшы ў ім некалькі дзірак,— не ведаю. Але бясспрэчна адно: англічанін быў цвёрда ўпэўне-
1 Локаць — мера даўжыні, роўная 0,5 метра.
ны, што за гэты жарт яму нічога пе будзе, і лічыў, што як гаспадар баркаса, так і каманда, уласна кажучы, не людзі.
Калі сахіб узняў стрэльбу, стрэліў і баркас перакуліўся, Шашыбушон быў зусім побач з месцам здарэння і ўсё бачыў. Ен паспешліва падплыў да перакуленага баркаса і падабраў лодачніка і весляроў. He ўдалося выратаваць толькі аднаго чалавека — ён быў у момант крушэння пад паветкай і расціраў вострыя прыправы.
Кроў закіпела ў жылах у Шашыбушопа. Правасуддзе рухаецца надзвычай марудна — яно быццам вялікая і складапая машына: узважваючы ўсе «за» і «супраць», яно збірае доказы і з поўнай абыякавасцю накладае кару; у ім не б’ецца чалавечае сэрца. Але Шашыбушону здавалася, што падзяляць пакаранне і гнеў таксама ненатуральна, як аддзяляць насычэнне ад голаду і здавальненне ад жадання. Есць шмат злачынстваў, якія патрабуюць ад гледача неадкладнага ўмяшання, у іншым разе яго чакае адплата ўсёведнага бога, што хаваецца ў душы кожнага чалавека! Тады бывае пакутліва сорамна суцяшаць сябе спасылкай на правасуддзе. Але і машына правасуддзя, і параход везлі кіраўніка ўсё далей ад Шашыбушона. He ведаю, ці выйграла ад гэтай падзеі грамадства, але «індыйскую меланхолію» Шашыбушона яна, безумоўна, толькі ўмацавала.
Шашы вярнуўся з выратаванымі ў вёску. Баркас вёз груз джуту. Шашыбушон паслаў людзей выцягнуць яго і прапанаваў лодачніку падаць скаргу на кіраўніка лініі.
Лодачнік не згаджаўся.
— Баркас патануў, навошта ж мне яшчэ самога сябе тапіць? — пытаўся ён.— Па-першае, трэба будзе плаціць, потым, закінуўшы працу, забыўшыся на яду і сон, увесь час праводзіць у судзе, ды, апроч гэтага,
адзін толькі бог ведае, чым скончыцца справа супраць сахіба.
Але ўрэшце, калі ён даведаўся, што Шашыбушон сам адвакат, што ўсе выдаткі будзе несці ён і што ўсе факты за тое, што суд вырашыць кампенсаваць панесеную ім страту, ён згадзіўся. Аднак аднавяскоўцы Шашыбушона, якія ехалі на параходзе, нізавошта не хацелі быць сведкамі на судзе. Яны казалі Шашыбушону:
— Пане, мы нічога не бачылі, мы былі на другім баку парахода, праз шум машыны і плёскат вады там не было чуваць стрэлу.
Праклінаючы ў душы суайчыннікаў, Шашыбушон сам падаў скаргу на кіраўніка.
Сведкі аказаліся зусім непатрэбнымі. Кіраўнік прызнаўся, што ён сапраўды стрэліў. Ен сказаў, што ўбачыў у небе чараду жураўлёў і прыцэліўся. Параход рухаўся на поўнай хуткасці і ў момант стрэлу быў ужо ў тым месцы, дзе рака паварочвае. Такім чынам, кіраўнік не мог ведаць, ці варону ён забіў, ці жорава падстрэліў, ці баркас патапіў. У паветры і на зямлі столькі здабычы для паляўнічага, што ніводны разумны чалавек не стане знарок траціць стрэл — хаця б ён каштаваў чвэрць пайсы,— на «дзерці рэг», гэта значыць брудную анучу.
Сахіба апраўдалі, і ён, пыхкаючы сігарай, накіраваўся ў клуб гуляць у віст. Труп чалавека, які расціраў прыправы, знайшлі на беразе за дзевяць міль ад месца здарэння. 3 разбітым сэрцам вярнуўся Шашыбушон у сваю вёску.
У той дзень, калі ён вярнуўся, для Гірыбалы была прыгатавана лодка, каб адвезці яе ў дом свёкра. Хаця ніхто не запрашаў Шашыбушона, ён усё ж пацягнуўся на бераг. Каля прыстані стаяў натоўп, ён пайшоў не туды, а трохі далей. Калі лодка адчаліла ад прыстані і праплыла перад ім, ён на імгненне ўба-
чыў нявесту, якая сядзела, нізка нахіліўшы твар, схаваны пад пакрывалам.
Доўгі час Гірыбала спадзявалася, што перад ад’ездам ёй як-небудзь удасца сустрэцца з Шашыбушонам, цяпер жа яна не магла ведаць, што яе настаўнік стаіць недалёка ад яе на беразе і глядзіць на яе. Дзяўчына ні разу не ўзняла галавы, толькі бязгучна плакала, і слёзы каціліся па яе шчоках.
Лодка адплывала ўсё далей і далей і нарэшце зусім схавалася з вачэй. Праменні ранішняга сонца заззялі на вадзе; побач, у галінах мангавага дрэва, гучна спяваў бясконцую песню папіяр; перавозчык зноў пачаў ездзіць ад аднаго берага да другога, забіраючы груз і людзей; жанчыны прыйшлі да прыстані па Bafly і ажыўлена абмяркоўвалі ад’езд Гіры ў дом свёкра. Шашыбушон зняў акуляры, выцер няпрошаныя слёзы і пакрочыў у сваю хаціну з жалезнымі кратамі на вокнах, што стаіць на краі дарогі. Раптам яму здалося, што ён чуе голас Гірыбалы: «Шашы-дада!» Дзе яна, дзе? Нідзе яе няма! Hi ў доме, ні на дарозе, ні ў вёсцы,— толькі ў яго перапоўненым слязьмі сэрцы.
VIII
Шашыбушон зноў сабраў свае рэчы і накіраваўся ў Калькуту. Спраў у яго ў Калькуце ніякіх не было, ехаць туды яму, уласна кажучы, не было чаго, таму ён вырашыў паехаць туды не па чыгунцы, а па рацэ.
Сезон дажджоў быў у самым разгары. Бенгалію пакрыла, нібы сетка, тысяча звілістых ручаёў. Крываносныя сасуды свежай зялёнай Бенгаліі перапоўніліся, усюды пышна разрасліся бурныя ліяны, травы, кусты, рыс, джут, цукровы трыснёг.
У вузкіх звілістых пратоках, па якіх плыла лодка Шашыбушона, вада зраўнялася з берагамі. Лугі, a месцамі і хлебныя палеткі былі затоплены. Вада пад-
ступала да вясковых агароджаў, зараснікаў бамбуку і мангавых садоў, як быццам багі паклапаціліся абвесці каналамі карані дрэў па ўсёй Бенгаліі.
У пачатку падарожжа памытыя дажджамі дрэвы весела блішчалі ў праменнях сонца, але хутка сабраліся хмары і пайшоў дождж. Куды ні зірнеш,— усюды сумна і гразка. Як каровы ў час паводкі тоўпяцца ў вузкіх, брудных, абкружаных вадой загарадках, жаласна глядзяць вакол і цярпліва мокнуць пад струменямі дажджоў, так і Бенгалія маўкліва і сумна мокла ў непраходных, залітых багністай граззю сырых джунглях. Сяляне выходзяць на вуліцу, прыкрыўшы галаву токай жанчыны, скурчыўшыся ад дажджу і халоднага ветру, спяшаюцца па гаспадарчых справах з дома ў дом альбо, асцярожна ступаючы, ідуць пад дажджом на раку па ваду, а мужчыны, што засталіся дома, сядзяць каля дзвярэй і кураць; яны выходзяць толькі ў крайніх выпадках, абгарнуўшы хустку вакол клубоў, узяўшы ў рукі туфлі і раскрыўшы парасон над галавой,— даваць парасон жанчыне не належыць да ліку добрых звычаяў гэтай краіны, якую то паліць сонца, то заліваюць дажджы.
Дождж не слабеў. Шашыбушону надакучыла сядзець у лодцы, зашыўшыся пад стрэшку; ён вырашыў перасесці ў цягнік. Ен прыстаў да берага там, дзе адна рака ўпадае ў другую, прывязаў лодку і пайшоў пашукаць якога-небудзь харчу.
Калі кульгавы трапляе ў яму, у гэтым вінавата не толькі яма,— нагу кульгавага заўсёды быццам цягне да яе. У той дзень Шашыбушон даказаў гэта.
У месцы сутоку дзвюх рэчак рыбакі паставілі вялікую сетку, прывязаўпіы яе да прыбярэжнага бамбуку. Голькі ў адным месцы застаўся праход для ло-
1 Т о к a — пакрывала на галаву, зробленае з лісця пальмы.
дак. Рыбакі з даўніх часоў лавілі рыбу такім спосабам і плацілі за гэта адпаведны падатак. Як на тое ліха, старэйшаму паліцэйскаму чыноўніку раптам спатрэбілася плысці якраз гэтым шляхам. Заўважыўшы яго лодку, рыбакі пачалі здалёк крыкам папярэджваць яго аб пастаўленай сетцы і паказваць праход. Але лодачнік сахіба не прывык лічыцца з перашкодамі, створанымі людзьмі, ён накіраваў лодку проста на сетку. Сетка апусцілася і прапусціла лодку, але вясло завязла. Каб выцягнуць яго, патрабавалася трохі часу і намаганняў.