Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
А праз нейкі час зноў прыйшоў наіб і з асаблівай пачцівасцю ўзяў прах ад ног Бхотачарджа. Ен падаў апеляцыю.
Адвакаты адмаўляліся ад грошай Харыхора. Яны запэўнівалі брахмана, што ён ніяк не можа прайграць працэс. «Хіба дзень калі-небудзь ператворыцца ў ноч?» — усклікалі яны. Харыхор супакоіўся і застаўся дома.
Але аднойчы ад канторы наіба пачуўся бой барабана. У доме наіба зарэзалі казла, і пачалося святкаванне Каліпуджа Што ж здарылася? Бхотачарджа паведамілі, што пры пераглядзе справы працэс выйграў заміндар.
Харыхор у адчаі кінуўся да адваката.
1 Каліпуджа — свята ў гонар багіні Калі.
— Як жа гэта атрымалася, Башонта-бабу? Што цяпер будзе са мной?
Але Башонта-бабу мог толькі расказаць Харыхору пра патаемныя спружыны гэтай гісторыі. Суддзя, які разбірае апеляцыі, некалі паспрачаўся з суддзёй Набагапалам. У тыя часы яны абодва займалі аднолькавае становішча, і гэты суддзя нічым не мог насаліць Набагапалу. Але цяпер, калі ён зрабіўся старэйшым суддзёй, ён адразу адмяніў рашэнне Набагапала і вынес зусім іншы прысуд. «Таму вы і прайгралі»,— скончыў адвакат.
— А ці нельга падаць апеляцыю ў Вярхоўны суд? — спытаў ашаломлены Харыхор. Але Башонтабабу сказаў, што суддзя паставіў пад сумненне паказанні яго сведкаў і прызнаў сапраўднымі паказанні сведкаў заміндара. А ў Вярхоўным судзе не будуць разбірацца ў сведкавых паказаннях.
— Што ж мне цяпер рабіць? — са слязьмі на вачах запытаўся стары. Але што мог адказаць яму адвакат?
На другі дзень Гірыш Бошу прыйшоў да брахмана з нейкімі людзьмі і пачціва ўзяў прах ад яго ног. Такі пачцівы ён яшчэ не быў ніколі! Развітваючыся, наіб цяжка ўздыхнуў і сказаў:
— Што могуць зрабіць простыя смяротныя? На ўсё воля багоў!
1893
□□EEEEEEEEEEGGE
Сшытак
Як толькі Ума навучылася пісаць, яна зусім адбілася ад рук. На сценах усіх пакояў яна выводзіла вугалем крывыя, няроўныя радкі: «Вада цячэ», «Ліст дрыжыць».
Пад падушкай нявесткі яна знайшла «Таямніцу Харыдаша» і на кожнай старонцы кнігі алоўкам напісала: «Чорная вада, чырвоная кветка».
У новым календары, якім звычайна карысталася ўся сям’я, яна перапэцкала надпісамі ўсе зоркі.
У расходнай кнізе бацькі сярод розных рахункаў Ума таксама зрабіла свае паметкі: «Хто піша і чытае, той ездзіць у карэце».
Да пары ніхто не перашкаджаў гэтай творчасці, але аднойчы з Умай здарылася вялікая непрыемнасць.
Старэйшы брат яе Габіндалал, з выгляду чалавек вельмі несамавіты, пісаў у газетах. Пасля гутаркі з ім ні ў кога з яго сваякоў і знаёмых не ўзнікала падазрэння, што ён чалавек, які ўмее мысліць. I сапраўды, у гэтым граху яго нельга было абвінаваціць. Але затое ён пісаў у газетах, і яго думкі цалкам супадалі з думкамі большасці бенгальскіх чытачоў.
Аднойчы, даведаўшыся, што ў працах еўрапейскіх вучоных па анатоміі трапляюцца сур'ёзныя памылкі, Габіндалал, не звяртаючыся да законаў логікі, на адным натхненні, сачыніў цудоўны артыкул, у якім разграміў гэтых вучоных,
I вось апоўдні, калі нікога з хатніх паблізу не было,
Ума над гэтым артыкулам чарнілам напісала «Гапа\ вельмі добры хлопчык, што яму даюць, тое ён і есць».
Я не ўпэўнены, што пад Гапалам яна разумела чытачоў Габіндалала, але лютасці брата не было мяжы. Спачатку ён пабіў Уму, а потым забраў у яе ўсе пісьмовыя прылады — самыя звычайныя, але здабытыя з вялікай цяжкасцю: маленькі агрызак алоўка і тупое пяро, усё выпацканае чарнілам. Пакрыўджаная дзяўчынка так і не зразумела, за што яе так строга пакаралі, і горка плакала, седзячы на падлозе ў кутку пакоя.
Габіндалал нацешыўся помстай і вярнуў Уме адабраныя рэчы. Апроч таго, адчуваючы нейкае раскаянне, ён, каб суцешыць дзяўчынку, падарыў ёй цудоўны разлінеены сшытак.
Уме тады было сем год. 3 таго часу яна клапатліва хавала свой сшытак — уначы пад падушкай, a ўдзень — у сябе на грудзях.
Яна не рассталася са сваім сшыткам і тады, калі ёй заплялі маленькія косы і адправілі са служанкай у вясковую школу для дзяўчынак. Адны яе равесніцы пазайздросцілі яе ўменню пісаць, другія здзівіліся, a трэція зненавідзелі.
У першы год свайго навучання Ума старанна запісала ў сшытку: «Усе птушкі крычаць, ноч скончылася».
Седзячы на падлозе ў спальні і закрываючы сшытак рукамі, яна пісала і ўголас, нараспеў чытала напісаныя радкі. Так было сабрана нямала ўзораў паэзіі іпрозы.
На другі год у сшытку пачалі з’яўляцца і сачыненні на вольныя тэмы, вельмі кароткія, але важныя,— хаця без пачатку і без канца. Некаторыя з іх варта працытаваць.
Так, пасля апавядання пра тыгра і чаплю была на-
пісана адна фраза — яе не знойдзеш у «Катхамале» 1 альбо дзе-небудзь яшчэ ў сучаснай бенгальскай літаратуры:
«Я вельмі люблю Джошы».
He думайце, што я збіраюся расказваць любоўную гісторыю. Джошы — не якісьці там адзінаццаціабо дванаццацігадовы хлапчук. Гэта старая служанка, яе поўнае імя — Джашода.
Аднак на падставе адной гэтай фразы нельга правільна меркаваць аб адносінах дзяўчынкі да Джошы. Калі нехта захоча напісаць дакладную гісторыю пра гэта, ён знойдзе ў сшытку, праз дзве старонкі, заяву, цалкам процілеглую вышэйпрыведзеным словам.
I не толькі ў гэтым выпадку! У сачыненнях Умы на кожным кроку сустракаюцца супярэчнасці. Так, у адным месцы напісана: «Я пасварылася з Хошы на ўсё жыццё» (не з Харыхаронам, а з Харыдашы, школьнай сяброўкай). Крыху далей можна знайсці словы, з якіх усім зразумела, што ва ўсім свеце няма больш вернай сяброўкі за Хошы.
Прайшоў яшчэ год, дзяўчынцы мінула дзевяць. Аднойчы раніцай у доме заспявала флейта: надышоў час вяселля Умы.
Жаніха звалі Перымахон, ён быў памочнік Габіндалала ў яго літаратурнай працы. Нягледзячы на маладосць і на тое, што ён сяму-таму вучыўся, новыя ідэі не прасачыліся ў яго галаву. Таму вясковыя жыхары вельмі хвалілі Перымахона. Габіндалал спрабаваў быў яго пераймаць, але значных поспехаў на гэтым полі дзейнасці так і не здолеў дасягнуць.
Апрануўшы сары з Бенарэса і закрыўшы пакрывалам маленькі тварык, Ума з плачам пайшла ў дом свёкра.
— Дзіця, слухайся свякроўкі,— павучала яе ма-
1 «Катхамала» — адна з кніг для пачатковага чытання.
ці,— рабі ўсё па гаспадарцы, а галоўнае — не чытан і не пішы!
А Габіндалал дадаў:
•— Глядзі не ўздумаў там пэцкаць сцены— гэта не такі дом. I ніколі не пішы на паперах Перымахона.
Сэрца дзяўчынкі сціснулася ад гэтых слоў. Яна зразумела, што ў тым доме, куды яна ідзе, ніхто не даруе ёй памылак і што пройдзе шмат дзён, пакуль яна даведаецца, што там лічаць памылкай, што віной, а што правіннасцю.
Усю раніцу ў той дзень спявала флейта, але сумняваюся, ці мог хоць хто-небудзь на зямлі добра зразумець, што робіцца ва ўстрывожаным сэрцы маленькай дзяўчынкі, апранутай у сары з Бенарэса, ва ўпрыгожаннях і з пакрывалам на твары.
Джошы пайшла з Умай. Было вырашана, што яна некалькі дзён пажыве разам з Умай у доме свёкра.
Добрая Джошы пасля доўгіх ваганняў узяла з сабой і сшытак. Гэты сшытак — частка бацькоўскай хаты, радасны ўспамін пра нядоўгі час, праведзены ў роднай сям’і, кароткая гісторыя тых дзён, калі бацька і маці песцілі яе. У раннім замужжы Умы гэты сшытак быў маленькай часцінкай волі.
У першыя дні знаходжання ў доме свёкра Ума нічога не пісала — на гэта не было часу.
Праз некалькі дзён Джошы вярнулася на старое месца. У той дзень Ума зачыніла дзверы ў спальню, выняла з бляшанай скрынкі сшытак і са слязьмі на вачах запісала: «Джошы пайшла дамоў, я таксама пайду да мамы».
Цяпер у яе не было часу перапісваць гісторыі з «Чарупатха» н «Бадхадойі» L Ды я мяркую, што не
1 «Чарупатх» — кніга Акхой Кумар Дота (1820—1866), у якой выкладзены асновы прыродазнаўства. «Бадхадойя» — кніга для пачатковага чытання.
было і жадання. Таму паміж кароткімі запісамі дзяўчынкі не ішлі вялікія прамежкі. Пасля вышэйпрыведзенага радка стаяў другі: «Калі дада возьме мяне дамоў, я больш ніколі не буду псаваць яго паперы».
Бацька Умы хацеў, каб яна час ад часу гасцявала ў яго, але, кажуць, Габіндалал і Перымахон заўпарціліся.
Габіндалал заявіў, што Ума павінна навучыцца паважаць свайго мужа, а калі часта забіраць яе з дома свёкра і нагадваць пра бацькоўскія пяшчоты, дык гэта будзе ёй толькі перашкаджаць. Ен напісаў наконт гэтага такі цудоўны артыкул, поўны іроніі і павучання, што ніхто з яго чытачоў-аднадумцаў не ўсумніўся ў глыбокай мудрасці твора.
Даведаўшыся пра гэта ад людзей, Ума запісала ў сваім сшытку: «Дада, прыпадаю да тваіх ног, забяры мяне дамоў, я больш ніколі не буду злаваць цябе».
Аднойчы, зачыніўшы дзверы, Ума сядзела ў сваім пакоі і запісвала ў сшытак нейкія наіўныя, неразумныя словы. Яе залоўка, Цілакаманджоры, вельмі цікаўная наогул, падумала: «Трэба паглядзець, чаго гэта боўдзідзі 1 замыкае дзверы. Што яна там робіць?»
Дзяўчынка зірнула ў шчыліну, убачыла, што Ума сядзіць і піша, і вельмі здзівілася. Яшчэ ніколі Сарасваці 2 не прабіралася так непрыкметна на жаночую палавіну іх дома.
Яе малодшая сястра, Канакаманджоры, таксама падышла да дзвярэй і пачала падглядаць.
А за ёй прыбегла наймалодшая сястрычка Ананкаманджоры.
Стаўшы на дыбачкі, яна зазірнула ў шчыліну і ўбачыла вельмі смешныя рэчы!
1 Боў — нявестка; дзідзі — старэйшая сястра.
2 Сарасваці — багіня навук і мастацтва ў індыйскай міфалогіі.
Ума сядзела і пісала, як раптам за дзвярамі пачуўся шэпт трох знаёмых галасоў і хіхіканне. Яна адразу зразумела ў чым справа, паспешліва запхнула сшытак пад сары і, заміраючы ад сораму і страху, закапалася тварам у пасцель.
Даведаўшыся пра гэта здарэнне, Перымахон сур ёзна задумаўся. Бяда, калі жанчына бярэцца за навуку! Потым з’явяцца аповесці, за імі — раманы, а хто будзе займацца хатняй гаспадаркай?
Пасля глыбокіх разваг ён прыйшоў да вельмі павучальных вывадаў. Свяшчэнны шлюбны саюз узнікае са спалучэння сілы жаночай і сілы мужчынскай. Але калі веды аслабяць жаночую сілу, то ў жанчыне пачне пераважаць сіла мужчынская. Далей: сутыкненне двух мужчынскіх пачаткаў дае такую разбуральную сілу, якая знішчыць сямейны саюз, і, такім чынам, жанчына застанецца ўдавой.
Да гэтага часу яшчэ ніхто не мог выставіць тэорыю больш арыгінальную!
Позна ўвечары Перымахон прыйшоў да Умы і як след прабраў яе, не паскупіўшыся пры гэтым на кпіны:
— Цяпер табе трэба заказаць шамлу! 1 А потым мая жонка заткне аловак за вуха і пойдзе ў кантору.