Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
— Ты наш бацька, Біпін-бабу, няхай блаславіць цябе алах.Не губі Азіма. He варта табе гэтага рабіць. Я ўручаю табе лёс свайго сына. Абыдзіся з ім як з малодшым братам, неразумным хлапчуком, якога трэба падтрымаць. He трэба засмучацца з-за таго, што ён валодае маленькай крошкай твайго вялізнага баз-ацця.
Біпін вырашыў, што старая збіраецца ўцерціся ў яго сям'ю. Такое нахабства выклікала ў яго надзвычайную злосць.
— Ты жанчына і нічсга не разумееш,— сказаў ён,— калі трэба нешта абмеркаваць, прышлі да мяне сына.
Такім чынам, Мірза-бібі і ад сына і ад чужога чалавека пачула адно і тое ж: «Ты нічога не разумееш». Ей заставалася толькі, уціраючы слёзы і паўтараючы пра сябе імя алаха, вярнуцца дамоў.
III
Справа перайшла з крымінальнага суда ў акруговы, а адтуль — у Вярхоўны суд. Яна цягнулася ўжо паўтара года. Нарэшце, калі Азімудзін па вушы ўгруз у пазыках, апеляцыйны суд вырашыў справу часткова ў яго карысць.
Але толькі паспеў ён адбіцца ад тыгра — замінда-
ра, як на яго напалі кракадзілы — крэдыторы. Учуўшы зручны момант, ліхвяры прад’явілі вэксалі.
Для распрадажы маёмасці неплацежаздольнага Азімудзіна быў вызначаны аукцыён, на панядзелак, у кірмашовы дзень.
Кірмаш размяшчаўся на беразе ракі. Быў перыяд дажджоў, і рака шырока разлілася. Гандляры сядзелі ўсюды — на беразе і на лодках. Было вельмі шумна. У гэты месяц прывезлі асабліва шмат какосавых арэхаў і рыбы.
У дзень аукцыёна было хмарна. Прадаўцы, баючыся дажджу, зрабілі паветкі на бамбуковых жэрдках.
Азімудзін прыйшоў на кірмаш, каб купіць прадуктаў. Але ў яго не было больш ані пайсы, і сёння яму ніхто нічога не даваў у доўг. Ен прынёс з сабою сякеру і бронзавае блюда — збіраўся пакінуць іх у заклад і здабыць трохі грошай.
Біпін-бабу ўвечары пайшоў пагуляць. Яго суправаджалі некалькі стражнікаў з палкамі. Шум натоўпу прыцягнуў увагу заміндара, ён спыніўся ля ўвахода на кірмаш і пачаў распытваць вартаўнікоў, як ідуць тут справы.
Убачыўшы свайго ворага, Азімудзін узняў сякеру і, як тыгр, рынуўся да Біпіна-бабу. На паўдарозе яго перахапілі, абяззброілі і неадкладна перадалі паліцыі. На кірмашы зноў ішоў людны гандаль.
Нельга сказаць, каб Біпін-бабу не быў узрадаваны гэтым здарэннем. Чалавек, якога праследуюць, замахнуўся на праследвальніка. Такое парушэнне нормаў маралі і правіл добрага тону патрабуе суровага пакарання. Цяпер нягоднік атрымае па заслугах.
Абурэнне жанчын на жаночай палове дома Біпіна было бязмежнае.
— Вы толькі паслухайце, як паводзіць сябе гэты нахабны байструк! — гаварылі яны. Іх супакойвала толькі тое, што цяпер Азімудзіна пакараюць.
А ў апусцелай хаціне ўдавы стаяла апраметная цемра. Ей не было чаго есці. Арышт сына быў для жанчыны самай важнай падзеяй у свеце. Іншыя ўжо забыліся на гэтае здарэнне — хто абедаў, хто лёг спаць, хто адпачываў. I ва ўсім свеце не было каму абараніць яе сына.
Старая схуднелая жанчына адзінока сядзела ў цёмнай хаціне, і ў глыбокім адчаі калацілася яе спалоханае сэрца.
IV
Прайшло некалькі дзён. Нарэшце памочнік суддзі прызначыў судовы разбор. Біпін павінен быў выступіць у якасці сведкі. Раней заміндары ніколі не стаялі на памосце для сведак. Але Біпін згадзіўся даць паказанні.
Надышоў дзень суда. Біпін прыбыў у паланкіне. На ім быў турбан і гадзіннік з доўгім ланцужком.
У знак асаблівай пашаны суддзя пасадзіў яго no634 з сабой. Памяшканне суда было запоўнена народам,— даўно ўжо не было такога цікавага працэсу.
Перад самым пачаткам судовага пасяджэння ў памяшканне ўвайшоў стражнік і нешта сказаў Біпіну-бабу на вуха. Заклапочана прамармытаўшы: «Я павінен выйсці на хвілінку»,— Біпін выйшаў на вуліцу.
Пад бан’янавым дрэвам стаяў яго стары бацька, босы, паўголы. У руках ён трымаў ружанец з імем Вішну. Здавалася, ад яго худога цела ідзе ззянне. Твар свяціўся спакойнай дабрынёй.
Біпін, апрануты ў вузкае святочнае адзенне, з цяжкасцю яму пакланіўся. Турбан з’ехаў яму на нос, гадзіпнік вылез з кішэні. Ён паспешліва прывёў сябе ў парадак і запрасіў бацьку ўвайсці ў пакой для адвакатаў. Крышнагапал адмовіўся:
— Я выканаю свой абавязак тут.
Слугі Біпіна адціснулі цікаўных далей.
— Азімудзін павінен быць вызвалены, І трэба вярнуць яму ўсё, што ў яго забралі,— сказаў Крышнагапал.
Уражаны Біпін спытаў:
— I дзеля гэтага вы прыехалі з Бенарэса? Чаму вы так хвалюецеся за іх?
— Сынок, якая будзе карысць, калі ты пра гэта даведаешся?
Біпін не хацеў прызнаваць сябе пераможаным:
— Бацька, колькі людзей, не вартых павагі, я прымусіў вярнуць усё назад, і вы не ўмешваліся. Чаму ж вы так клапоціцеся пра гэтага мусульманіна? Справа зайшла ўжо далёка. Што скажуць людзі, калі Азімудзіна вызваляць і ён атрымае ўсё назад?
Крышнагапал нейкі час маўчаў.
Хутка перабіраючы дрыжачымі пальцамі ружанец, няцвёрдым голасам ён нарэшце сказаў:
— Калі трэба, я ўсё адкрыю людзям. Азімудзін — твой брат і мой сын.
— Мусульманін?!— усклікнуў здзіўлены Біпін.
— Так, сынок.
Біпін доўга не мог апамятацца.
— Мы потым пагаворым пра гэта. Зойдзем пакуль у пакой,— сказаў ён урэшце.
— He,—адмовіўся Крышнагапал,— зараз я паеду назад. Спадзяюся, ты выканаеш свой абавязак.
Ен блаславіў сына і, калоцячыся ўсім целам, ледзь стрымліваючы слёзы, пайшоў.
Біпін не ведаў, што рабіць, пра што гаварыць з суддзёй, і стаяў у роздуме. «Вось яны, праведныя людзі,— думаў ён.— Усё гэта вынікі невыканання асноўных прынцыпаў». I заміндар рашыў, што адукацыяй і характарам ён шмат вышэй за бацьку.
Ен вярнуўся ў памяшканне суда і ўбачыў худога, змардаванага, з сухімі бледнымі вуснамі і палымяны-
мі вачамі Азіма. Ён быў апрануты ў брудныя лахманы і стаяў пад аховай двух стражнікаў са стрэльбамі. I гэта яго брат!
Біпін быў у сяброўскіх адносінах з памочнікам суддзі. Працэс быў спынены. Азіму вярнулі ўсё назад. Усе былі здзіўлены такім ходам справы. Ніхто не мог нічога зразумець.
Вестка пра кароткачасовы прыезд Крышнагапала хутка распаўсюдзілася па ўсім наваколлі. Плёткі перадаваліся з вуснаў у вусны.
Праніклівыя адвакаты разабраліся ў гэтай справе. Асабліва ёй цікавіўся адвакат Рамтарон. Ён вучыўся на сродкі Крышнагапала, і яго адольвалі сумненні. «Такім чынам, калі як мае быць пакапацца, можна знайсці прычыну дабрачыннасці кожнага святога. Няхай яны перабіраюць ружанцы, колькі хочуць, але ўсе яны такія ж нягоднікі, як і я. Розніца толькі ў тым, што святыя прыкідваюцца, а звычайныя людзі робяць усё шчыра»,— думаў ён.
Рамтарону здавалася, што ён рашыў цяжкую праблему, прыйшоўшы да вываду, што добра вядомая ўсім дабрачыннасць Крышнагапала на самой справе прытворная.
Гэты вывад, не ведаю ўжо, у выніку якіх высноў, значна палегчыў цяжар удзячнасці, ад якога даўно пакутаваў Рамтарон. Ен супакоіўся.
1893
ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ
Непапраўнае.
няшчасце.
На жаночую палавіну дома ўпраўляючага Гірыша Бошу ўзялі новую служанку. Звалі яе Пэры. Маладая дзяўчына прыехала здалёк і была выхавана ў строгіх правілах. Таму, калі яна адчула на сабе нячыстыя позіркі старога наіба яна ў слязах прыбегла да гаспадыні.
Жонка ўпраўляючага параіла ёй пайсці ад іх.
— Ты ж дзяўчына з прыстойнай сям’і,— сказала яна.— Гут табе неварта заставацца.
Употай ад мужа яна дала Пэры трохі грошай і развіталася з ёй.
Але паехаць было не так лёгка: грошай на дарогу не хапіла, і Пэры ўладкавалася на працу тут жа, у вёсцы, у доме брахмана Харыхора Бхотачарджа.
Разважлівыя сыны брахмана не ўхвалялі гэтага ўчынку бацькі.
— Бацька, навошта ты прывёў няшчасце ў нашу хату? — казалі яны.
— Няшчасце само папрасіла ў мяне дапамогі,— адказваў Харыхор.— Я не магу адаслаць гэтуіо дзяўчыну назад.
Але неўзабаве ўпраўляючы Гірыш Бошу сам з’я' віўся да брахмана і прывітаў яго нізкім паклонам.
— Шаноўны Бхотачарджа,— сказаў ён,— нашто
1 Н а і б — упраўляючы.
ты пераманіў у мяне служанку? Мне яна патрэбна ў хаце.
Харыхор сярдзіта сказаў у адказ усё, што думаў наконт гэтага. Ён паважаў сябе і не меў звычаю крывіць душой.
Наіб параўнаў яго ў думках са злоснай мурашкай і пайшоў, цырымонна ўзяўшы прах ад ног 1 гаспадара.
Але праз некалькі дзён пасля гэтага ў дом Харыхора з’явілася паліцыя. Пад падушкай жонкі Харыхора знайшлі завушніцы жонкі ўпраўляючага. Служанку Пэры абвінавацілі ў крадзяжы і павезлі ў турму. Што ж датычыцца Бхотачарджа, дык, паколькі ён карыстаўся вялікай павагай у вёсцы, абвінаваціць яго ў хаванні крадзенага не асмеліліся.
I зноў пры развітанні наіб узяў прах ад ног гаспадара.
Брахман зразумеў: няшчасная дзяўчына пацярпела за тое, што ён даў ёй прытулак. Сэрца яго пакутавала. А сыны казалі, што цяпер яму давядзецца прадаць зямлю і паехаць у Калькуту.
— Тут цяпер будзе цяжка жыць!—пераконвалі яны бацьку. Але Харыхор не згаджаўся:
— Я не магу кінуць спадчынны надзел. А ліха спасцігне ўсюды — ад сваёй долі не ўцячэш.
Неўзабаве наіб паспрабаваў павялічыць і без таго высокія падаткі. Арандатары ўзбунтаваліся. Тады наіб паведаміў свайму пану, што Харыхор падбухторвае арандатараў расправіцца з Бхотачарджа.
Трэба адзначыць, што ўся зямля брахмана была храмавым надзелам і не мела ніякіх адносін да ўладанняў памешчыка. Аднак наіб зноў з’явіўся ў доме Харыхора, зноў узяў прах ад яго ног і заявіў, што на-
1 Браць прах ад ног — абрад пачцівага прывітання ў індусаў, які зводзіцца да наступнага: чалавек спачатку дакранаецца рукой да ног таго, каго ён вітае, а затым прыкладае яе да свайго лба.
дзел Харыхора ўкліньваецца ва ўладанні заміндара і што яму прыйдзецца пакінуць гэтую зямлю. Харыхор адказаў, што гэта яго спадчынны надзел, які завяшчаў яго продкам яшчэ сам бог Брахма.
I вось у суд паступіла заява аб тым, што зямля, якая прымыкае да дома Харыхора, з’яўляецца ўласнасцю заміндара. Пачуўшы гэта, Харыхор сказаў, што яму давядзецца адмовіцца ад надзелу.
— Я стары,— гаварыў ён,— і не магу ўжо ўзлазіць на судовы памост.
Але цяпер пярэчылі сыны:
— Калі мы аддамо зямлю, дык як жа мы будзем жыць у нашым доме?
Каб выратаваць спадчынную зямлю, давялося Харыхору пайсці ў суд. 3 цяжкасцю перастаўляючы ногі, брахман узняўся на трыбуну сведкаў.
Суддзя Набагапал-бабу на падставе паказанняў старога спыніў справу. 3 гэтай нагоды арандатары Харыхора збіраліся наладзіць у вёсцы свята, але Харыхор паспяшаўся адгаварыць іх.