Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
— А хто табе параіў падаць скаргу на сахіба?
— Ваша міласць! Я не хацеў скардзіцца. Гэта ўсё Шашыбушон з нашай вёскі. Ен не мае аніякай судовай практыкі, і сам, без маёй згоды, распачаў гэты скандал.
Заміндар быў вельмі злосны на Шашыбушона: бач, гэты новаспечаны беспрацоўны адвакат гатовы на любую авантуру, каб дамагчыся вядомасці. Ея загадаў наібу неадкладна спыніць працэс.
Харкумар узяў з сабой у падарунак рознай садавіны і накіраваўся да акруговага суддзі. Ен заявіў яму, што падаваць на сахіба скаргу зусім не ў яго характа-
1	Добра (аніл.).
ры. Гэта бязвусы блазшок-адвакат з іх вёскі, Шашыбушон, не сказаўшы яму ані слова, дазволіў сабе такую нахабную выхадку. Сахіб быў абураны паводзінамі Шашыбушона і цалкам задаволены прабачэннямі наіба. Ен сказаў, што пакараў яго ў гневе і цяпер шкадуе аб гэтым. Сахіб нядаўна вытрымаў экзамен па бенгальскай мове і цяпер размаўляў з простымі людзьмі высокім стылем.
Наіб адказаў, што ён зусім не пакрыўдзіўся — здараецца ж, што бацькі таксама караюць сваіх дзяцей за нейкую правіннасць, але ж потым яны садзяць іх на калені і лашчаць!
Надзяліўшы падарункамі акруговага суддзю і яго слуг, Харкумар пайшоў у будынак суда пабачыцца з мясцовым суддзёй. Калі той даведаўся пра нечуванае нахабства Шашыбушона, ён сказаў:
— Я таксама быў здзіўлены. Я заўсёды лічыў наіба-бабу разумным чалавекам, і раптам мне гавораць, што ён не згаджаецца ўладзіць гэтую справу і пачынае судовы працэс. Я сваім вушам не паверыў!
Урэшце ён запытаўся ў наіба, ці не з’яўляецца Шашыбушон членам Кангрэса Харкумар, вокам не маргнуўшы, адказаў: «Так».
Для своеасаблівага складу мыслення сахіба было зразумела, што ўсё гэта — справа рук Кангрэса. Усюды агенты Кангрэса таемна шукаюць магчымасці якнебудзь справакаваць скандал, надрукаваць пра гэта ў «Амрыта базар» 2 і пачаць лаянку з урадам. Ен лічыў індыйскі ўрад надта слабым, бо ён не даў у яго рукі ўлады, якой хапіла б, каб адным ударам расправіцца з усімі змоўшчыкамі, і ў глыбіні душы ганіў яго. А імя кангрэсіста Шашыбушона суддзя запомніў.
1 Кангрэс — партыя Індыйскі нацыянальны кангрэс, заснапаная ў 1885 годзе. Цяпер кіруючая партыя Рэспублікі Індыі.
2 «А мрыта б а з а р патрыка» — назва газеты.
V
Калі ў свеце адбываюцца вялікія падзеі, дык і маленькія здарэнні, працягваючы галодныя карэньчыкі, не прапускаюць магчымасці заявіць пра свае правы.
У тыя часы, калі Шашыбушон пачаў хадайнічаць па справе Харкумара, калі ён стаў наводзіць даведкі ў тоўстых тамах, у думках рэпеціраваў і выклікаў сведкаў на перакрыжаваны допыт, калі ён, калоцячыся ад хвалявання і абліваючыся потам, уяўляў сябе на судовым працэсе на вачах вялізнага натоўпу гледачоў і загадзя цешыўся сваім поўным трыумфам у змаганні,— яго маленькая вучаніца кожны дзень прыходзіла да дзвярэй яго дома, трымаючы ў руках старэнькі падручнік, спісаны чарнілам сшытак і захапіўшы з сабой то садавіну, то кветкі са свайго саду, то ласункі з матчынай кладоўкі, то бецель.
У першыя дні яна бачыла, што Шашыбушон засяроджана перагортваў старонкі вялікай кнігі без карцінак. Раней, якія б кнігі ён ні чытаў, ён заўсёды хоць трохі тлумачыў іх Гірыбале. Няўжо цяпер ва ўсёй гэтай кучы ,чорных кніг няма і двух слоў для яе! Няўжо ўсё толькі таму, што гэтыя кнігі такія вялікія, а яна такая маленькая!
Спачатку, каб прыцягнуць увагу настаўніка, Гірыбала спявала, пісала і на поўны голас чытала напісанае, гайдаючыся пры гэтым з боку ў бок,— ніякага выніку! Яна вельмі злавалася ў душы на тоўстую чорную кнігу. Гэтая кніга здавалася ёй нейкай агіднай, злоснай, бязлітаснай істотай; кожная незразумелая старонка ў ёй — тварам нядобрага чалавека, які глядзеў на яе з нямой пагардай за тое, што яна маленькая дзяўчынка. Калі б нейкі злодзей украў гэтую кнігу, яна б сцягнула з матчынай кладоўкі ўсе ласункі, каб узнагародзіць яго. Колькі незвычайных малітваў аб знішчэнні гэтай злоснай кнігі звяртала яна да багоў!
Але багі не пачулі яе, і я не бачу ніякай неабходнасці пераказваць змест малітваў чытачам.
Тады засмучаная дзяўчынка вырашыла дні тры не прыходзіць да настаўніка. Потым, каб высветліць вынікі такога мерапрыемства, яна пайшла — вядома, зусім па іншай справе — па дарозе міма дома Шашыбушона і крадком зазірнула ў акно. Цяпер у Шашыбушона не было той чорнай кнігі, ён стаяў пасярод пакоя і, размахваючы рукамі, звяртаўся да жалезных прутоў аконных кратаў з прамовай на замежнай мове. Мусіць, спрабаваў на гэтым жалезе, ці здолее ён растапіць сэрца суддзі. Шашыбушон, які ведаў жыццё толькі па кнігах, меркаваў, што калі ў мінулыя часы Дэмасфен, Цыцэрон, Барк, Шэрыдан і іншыя прамоўцы рабілі цуды сваім красамоўствам, стрэламі сваіх слоў перамагалі несправядлівасць, выкрывалі насілле, звяргалі пыху, дык і цяпер у гэтым няма нічога дзіўнага. Стоячы ў сваёй маленькай старой хацінцы, ён уяўляў сабе, як перад усім светам прысароміць гэтага ап’янёнага ўладай фанабэрыстага англічаніна і прымусіць яго раскаяцца. Ці смяяліся багі ў нябёсах, слухаючы яго, ці слёзы каціліся з боскіх вачэй — ніхто не ведае.
Вось чаму ён так і не заўважыў Гірыбалу ў той дзень. Сліў у дзяўчынкі таксама больш не было — яна расчаравалася ў дзеянні слівавых костачак. Цяпер, калі Шашыбушон з абыякавым выглядам пытаўся: «Гіры, сёння сліў не будзе?», ёй здавалася, што ён смяецца з яе. Яна адказвала: «Ідзі, ідзі адсюль!» — і ўцякала. Сёння ў яе не было сліў, і ёй давялося ўжыць маленькую хітрасць. Раптоўна яна ўтаропіла позірк удалечыню і гучна закрычала:
— Шорна, пачакай мяне, я зараз прыйду!
Чытач можа падумаць, што гэтая фраза адрасавалася нейкай сяброўцы, што ішла воддаль, але чытачкі лёгка здагадаюцца, што там нікога не было, a
той, каму прызначаліся гэтыя словы, знаходзіўся побач. Але, на жаль, гэтая хітрасць у адносінах да сляпога чалавека не ўдалася. Шашыбушон не тое каб не чуў слоў дзяўчынкі,— ён проста не зразумеў іх сэнсу. Ен думаў, што дзяўчынка сапраўды хоча пагуляць, а ён не меў часу займацца з ёй, бо ў той дзень ён таксама шукаў вострых стрэлаў для некаторых сэрцаў. Але таксама як стрэлы, якія пускала маленькая рука дзяўчынкі, не трапілі куды трэба, так не дасягнул. мэты і стрэлы вучонага чалавека,— чытачы ўжо ведаюць пра гэта.
Костачкі “ маюць адну перавагу: калі іх кідаюць адну за ад 'й дык няхай нават чатыры з іх упадуць міма, пята,. ж, напэўна, пацэліць. Але якой бы ўяўнай ні бмла Шорна, заставацца на месцы немагчыма, калі крыкнеш ёй: «Я іду!» Бо калі і далей стаяць на месцы, дык у людзей, вядома, могуць узнікнуць падазрэнні адносна існавання Шорна. Таму, калі прыённе ўдаўся, Гірыбале прыйшлося неадкладна пайсці. Але тым не менш па яе хадзе нельга было заўважыць той радасці, якая з’яўляецца пры шчырым жаданні сустрэцца з сяброўкай. Яна быццам імкнулася, не азіраючыся назад, адчуць, ці не ідзе за ёй нехта. Калі ж зразумела, што ззаду нікога няма, яна, усё яшчэ спадзеючыся на нешта, павярнулася і, нікога не ўбачыўшы, у адчаі і злосці падрала на маленькія шматкі і выкінула на дарогу старэнькі падручнік, а разам з ім і апошнюю надзею. Каб яна магла вярнуць Шашыбушону ўсе веды, якія атрымала ад яго, яна 6 шпурнула іх пад яго акно таксама, як слівавыя костачкі. Дзяўчынка цвёрда вырашыла, што перш чым яна зноў пабачыцца з Шашыбушонам, яна забудзецца на ўсё, чаму ён навучыў яе. Ен будзе пытацца ў яе, а яна не адкажа ні на адно пытанне. Hi на адно, ні на адно! Тады ён зразумее!
Вочы Гірыбалы напоўніліся слязьмі. Думка пра
тое, як засмуціцца Шашыбушон, калі даведаецца, што яна нічога не памятае, трохі супакоіла яе спакутаванае сэрца, але калі падумала пра будучыню няшчаснай Гірыбалы, якая зрабілася невукам па віне Шашыбушона, яна прасякнулася жалем да самой сябе.
Па небе плылі воблакі — у сезон дажджоў такія воблакі можна ўбачыць кожны дзень.
Схаваўшыся за дрэвы ля дарогі, Гірыбала плакала ад вялікай крыўды. Колькі дзяўчынак штод..гнь праліваюць такія беспрычынныя слёзы! У іх. аіядома, няма нічога надзвычайнага.	/о і
VI
Для чытачоў ужо не таямніца, чаму юрыдычныя пошукі і аратарскія практыкаванні Шашыбушона аказаліся дарэмнымі: скаргу, пададзеную на імя суддзі, нечакана забралі назад. Харкумар быў» прызначаны ганаровым суддзёй свайго раёна. Цяпер, апрануўшы брудны чапкан 1 і зашмальцаваны турбан, ён часта накіроўваўся ў суд, дзе ніколі не забываўся падысці і павітацца з сахібам.
Праз некалькі дзён над чорнай тоўстай кнігай Шашыбушона пачаў спраўджвацца праклён Гірыбалы — яна была пераселена ў цёмны кут і там, забытая, пакрылася пылам. Але дзе ж Гірыбала, дзе тая дзяўчынка, якая б узрадавалася такой няўвазе да знаёмай кнігі?
У той дзень, калі Шашыбушон загарнуў звод законаў, ён нарэшце заўважыў, што Гірыбала знікла. Паступова ён успомніў усю гісторыю апошніх дзён. Ен прыгадаў, як адной сонечнай раніцай Гірыбала прынесла ў сары яшчэ вільготныя ад дажджу кветкі
1 Ч а п к а н — вопратка для ўрачыстых афіцыйных падзей.
бакуль, а ён нават не зірнуў на яе — чытаў далей. Яна спачатку разгубілася, але потым выцягнула з краю сары іголку з ніткай і, нахіліўшы галаву, пачала рабіць гірлянду, нанізваючы адну кветку за другой,— рабіла яна гэта вельмі марудна, але нарэшце ўсё ж скончыла. Быў ужо вечар, Гірыбале пара ўжо было ісці дамоў, а Шашыбушон усё яшчэ не адрываўся ад кнігі. Засмучаная дзяўчынка паклала гірлянду на кушэтку і выйшла. Юнак здагадаўся, што з кожным днём яе самалюбства цярпела ўсё больш ад яго няўвагі, таму яна больш не заходзіла ў яго пакой і толькі зрэдку прабягала па дарозе паўз яго дом. Урэшце яна зусім перастала з’яўляцца — з той пары мінула ўжо некалькі дзён. Самалюбства дзяўчынкі не магло вытрымаць такога доўгага выпрабавання. Шашыбушон глыбока ўздыхнуў і прыхіліўся да сцяны. Цяпер, калі не было яго маленькай вучаніцы, у яго знікла ўсякая цікавасць да чытання. Ен браў кнігу, прачытваў дзветры старонкі і клаў яе на месца. Пачынаў пісаць, але штохвілінна ўздрыгваў, глядзеў на дарогу, быццам чакаў некага, і кідаў пачатае.
Шашыбушон спалохаўся, ці не захварэла Гірыбала. Асцярожна распытаў ён знаёмых і даведаўся, што хваляваўся дарэмна: Гірыбале цяпер нельга выходзіць з дому,— хутка адбудзецца яе вяселле.
На раніцу пасля таго, як Гірыбала падрала падручнік і кінула яго на брудную вясковую дарогу, дзяўчынка паспешліва выйшла з дому, загарнуўшы ў край сары ласункі. Харкумар, які не спаў з-за гарачыні ўсю ноч, зрання сядзеў, раздзеты да пояса, у двары і курыў.