Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Ніхто нічога не сказаў наконт гэтага. Праўда, Ta­pa рвалася нешта заявіць, але ўсе яе спынялі.
Развітваючыся з братам, Шошы дала яму слова, што яны яшчэ раз сустрэнуцца. Але калі яна выканала сваё абяцанне, я не ведаю.
1895
Ахвярапрынашэнне
1
Байданатх лічыўся самым мудрым у вёсцы, а таму ён больш думаў не пра тое, што ёсць, а пра тое, што яго чакае наперадзе. Нават на вяселлі ён бачыў аблічча свайго нашчадка больш выразна, чым твар сваёй нявесты. На вяселлях такое яснабачанне сустракаецца не часта. Але Байданатх быў ужо ў тым сталым узросце, калі ахвяраванне ў гонар нябожчыкам-продкам — справа больш важная за каханне: ён ажаніўся з Бінадзіні толькі для таго, каб мець сына.
Аднак у гэтым свеце памыляюцца нават мудрацы. I калі Бінадзіні дасягнула паўналецця і не выканала свайго абавязку, Байданатх устрывожыўся: ён убачыў перад сабой брамку пекла, гатовага да прыёму ўсіх мужчын, якія не маюць сыноў.
Акрамя таго, думка пра тое, хто атрымае ў спадчыну ўсе яго велізарныя багацці пасля смерці, не давала яму карыстацца імі пры жыцці. Як я ўжо казаў, будучае для яго мела большае значэнне, чым цяперашняе жыццё.
Зразумела, ад юнай Бінадзіні нельга было чакаць такой самай разважлівасці. Небарака горка шкадавала, што мінае час, а яе маладосць праходзіць без радасці і без кахання. Сэрца яе паліў агонь зямных жаданняў, і гэта змушала яе часта забывацца пра той свет.
I ні звод законаў Ману ні духоўныя павучанні Байданатха не маглі патоліць прагу яе сэрца.
Як там ні разважай, а ў маладосці для жанчыны кахаць і быць каханай — гэта ўсё, для яе гэта важней за ўсе іншыя абавязкі.
Але на долю Бінадзіні замест вясенняга ліўня першага кахання выпаў каменны град буркатні і папрокаў, якія сыпаліся на яе з вышыні тых нябёс, дзе жылі муж, свякруха, цёткі і іншыя гэткія ж важныя асобы. Усе дакаралі яе за тое, што ў яе няма дзяцей.
Ашуканая маладосць Бінадзіні нагадвала кветку, якая яшчэ не распусцілася, а ўжо вяне ў пакоі без святла і паветра.
Бінадзіні любіла гуляць у карты ў доме Кушум, куды яна ўцякала ад вечных папрокаў і прыдзірак. Тут перад ёю не навісала цень пекла, куды кідаюць бяздзетных, і тут ніхто не перашкаджаў жартаваць і смяяцца.
Іншы раз Кушум не хапала партнёра, і яна клікала свайго маладога дзевера Нагендра згуляць з імі ў карты. Бінадзіні спрабавала пярэчыць, аднак Нагендра толькі пасмейваўся з яе пратэстаў. Маладосць не хоча верыць, што ў жыцці адно часта цягне за сабой зусім іншае і што нявінная гульня, напрыклад, можа паступова прывесці да чаго-небудзь вельмі сур’ёзнага.
Ды, зрэшты, Бінадзіні і не праяўляла ніякай цвёрдасці. Калі справа даходзіла да гульні ў карты, яе не трэба было доўга ўпрошваць.
Вось так і пачаў Нагендра сустракацца з Бінадзіні. Ен часта прайграваў, бо яго ўвагу займалі не карты, а сёе-тое больш цікавае і жывое. Ад Кушум не
1 М а н у — міфічны роданачальнік чалавечага роду, якому прыпісваецца складанне «Законаў Ману», што вызначаюць правілы паводзін і грамадскія абавязкі індусаў.
ўтаілася сапраўдная прычына пройгрышаў Нагендра. I ад Бінадзіні таксама.
Я ўжо гаварыў, што маладосць часта не разумее значэння сваіх учынкаў. Кушум думала, што гэта вельмі цікавая забава, і ёй хацелася давесці яе да канца. Маладосць заўсёды радуецца, калі бачыць, як прабіваецца з-пад зямлі свежая крыніца кахання.
Бінадзіні таксама не бачыла ў гэтым нічога кепскага: жаданне выпрабаваць на сэрцы мужчыны сваю прывабную сілу можа быць іншы раз незаконным, але яно заўсёды натуральнае і зразумелае.
Здарылася так, што ў час гульні, калі пяцёркі змяняліся чацвёркамі, двое ігракоў у нейкі момант зразумелі адно аднаго. Акрамя ўсявышняга, гэта заўважыў і трэці ігрок і парадаваўся ад душы.
Аднойчы апоўдні Бінадзіні, Кушум і Нагендра зноў гулялі ў карты. Пачуўшы плач свайго хворага дзіцяці, Кушум выйшла. Нагендра паспрабаваў загаварыць з Бінадзіні. Але ён сам не разумеў, што гаварыў: сэрца яго моцна білася, у скронях стукала.
I тут усёпераможная маладосць аказалася мацней за стрыманасць Нагендра. Схапіўшы Бінадзіні за рукі, ён з сілай прыцягнуў яе да сябе і пацалаваў.
Гэты ўчынак прымусіў Бінадзіні загарэцца ад гневу і сораму. Яна хацела вызваліць свае рукі, і ў гэты момант у пакоі з’явілася трэцяя асоба. Іх заўважылі! Нагендра рушыў да выхада, не адважваючыся падняць вочы.
— Пані, вас кліча цётка,— абыякава сказала служанка. Бінадзіні ледзь не заплакала, але стрымалася, бліснула вачамі ўслед Нагендра і пайшла за служанкай.
Служанка значна зменшыла тое, што бачыла, і ў сто разоў перабольшыла тое, чаго не бачыла, і выклікала гэтым цэлую буру на жаночай палавіне дома Байданатха. Становішча Бінадзіні лягчэй уявіць сабе,
чым апісаць. Схіліўшы галаву, яна цярпела ўсё, не спрабуючы нават апраўдацца. I тады Байданатх рашыў, што яму ўжо не дачакацца таго, хто дазволіў бы яму выканаць свой абавязак перад продкамі, і сказаў: «Прэч з майго дому, аблудніца!»
Бінадзіні зачынілася ў спальні і кінулася на ложак.
Яе вочы былі сухія, але яны гарэлі, як паўднёвае сонца ў пустыні. Потым, калі згусціўся змрок і ў садзе закаркалі вароны, яна выйшла з дому. Зоркі ззялі над яе галавой. Яна ўспомніла сваю маці, бацьку, і слёзы пацяклі па яе шчоках.
Бінадзіні пакінула дом свайго мужа. 3 таго часу ніхто не мог яе знайсці. Тады Бінадзіні яшчэ не ведала, што выканала свой абавязак, і ўжо насіла ў сабе таго, хто мог бы адчыніць яе мужу дарогу да райскай асалоды.
II
Дзесяць гадоў прайшло пасля апісаных вышэй падзей. За гэты час Байданатх яшчэ больш разбагацеў. Ен пакінуў вёску, купіў вялікі дом у Калькуце і цяпер жыў у горадзе.
Чым больш расло яго багацце, тым больш ён турбаваўся пра нашчадка. За дзесяць гадоў ён два разы жаніўся, але гэтыя шлюбы нараджалі толькі хатнія свары. У доме Байданатха вечна тоўпіліся астролагі, пандыты, знахары і саніясі. У ход пусцілі амулеты, лекавыя карэнні і патэнтаваныя сродкі. 3 касцей казлянят, якія прынеслі ў ахвяру ў Калігхаце утварылася б такая куча, што славутая піраміда Тамерлана здалася б гурбачкай. Але ўсё гэта не магло стварыць
1 Калігхат — вялікае сяло на поўдні ад Калькуты, у якім знаходзіцца славуты храм багіні Калі,
крохкіх костачак і жывой плоці таго маленькага чалавечка, які павінен быў заняць месца гаспадара ў вялікім палацы Байданатха. I калі Байданатх думаў, што не яго сын, а нехта чужы будзе есці яго хлеб, кавалак не лез яму ў горла.
Байданатх узяў яшчэ адну жонку — няма ў свеце канца надзеям, як няма ліку нявестам на выданні.
Астролагі вывучылі гараскоп маладой і сказалі, што шчаслівае спалучэнне зорак гаворыць пра скорае з’яўленне ў доме Байданатха нашчадка. Аднак прайшло шэсць гадоў, а ўдалае спалучэнне зорак так і засталося ўсяго толькі спалучэннем зорак.
Байданатх быў блізкі да адчаю. Нарэшце, па парадзе пандзітаў, якія добра ведалі шастры, ён рашыў зрабіць небывалае ахвяраванне. Велізарныя выдаткі не палохалі Байданатха: малілася не менш сотні брахманаў.
У тыя дні страшэнны голад прыйшоў у Біхар, Бенгалію і Арысу, людзі хадзілі, як цені. Пакуль Байданатх думаў пра тое, хто будзе есці яго хлеб, галодныя з тугой глядзелі на пустыя міскі і думалі пра тое, што яны будуць есці.
I вось у адзін з тых дзён чацвёртая жонка Байданатха выпіла святой вады, у якой абмылі ногі сто брахманаў. Потым сто брахманаў наеліся рысу. Апоўдні яны закусілі яшчэ лепш. Гліняныя гаршкі, вымазаныя тварагом і маслам, якія засталіся пасля пачастунку, давялося вывозіць на муніцыпальных тачках. Але тут галодныя адчулі пах ежы і пачалі збірацца каля дома Байданатха, і яму давялося наняць некалькі лішніх вартаўнікоў — інакш нельга было адагнаць галодных ад варот.
I ўсё ж такі аднойчы раніцай здарылася вось што.
Таўстапузы саніясі размясціўся на мармуровай тэрасе дома Байданатха і прагна еў чарговы манны пудзінг, запіваючы яго малаком. Байданатх, накінуў-
шы на сябе чадор 1 і малітвенна склаўшы рукі, сціпла сядзеў на падлозе, назіраючы за свяшчэннай трапезай. У гэты момант змучаная, знясіленая жанчына з худым дзіцём, ухіліўшыся нейкім чынам ад пільнага вока вартаўнікоў, з’явілася на тэрасе і сказала слабым голасам:
— Бабу, дай нам хоць крыху ежы.
— Гурудаял!—закрычаў патрывожаны Байданатх.— Эй, дзе ты, Гурудаял!
Тады, убачыўшы, што гаспадар злуецца, жанчына ціхенька папрасіла:
— Мне не трэба. Дай паесці хлопчыку. А мне нічога не трэба...
Але тут з’явіўся Гурудаял і выгнаў маці, а з ёю і хлопчыка, знясіленага, галоднага хлопчыка, адзінага сына Байданатха.
А тым часам сто тлустых брахманаў і трое ўкормленых саніясі каторы ўжо раз усялялі ў Байданатха надзею на тое, што ў яго будзе нашчадак, і з пачуццём уласнай годнасці прыняліся за пачастунак.
1898
1 Ч а д о р — накідка.
ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ
Каранацыя
Ha вяселлі Набендушакхора і Арунлекхі бог Іраджапоці, схаваны ад вачэй смертных клубамі дыму цырыманіяльнага агню, злёгку ўсміхнуўся. На жаль, тое, што служыць багам толькі забавай, нам далёка не заўсёды прыносіць радасць.
Бацьку жаніха, Пурнендушакхора, добра ведалі высокапастаўленыя англійскія чыноўнікі. Ен плыў па моры жыцця, умела карыстаючыся вяслом «салам», і хутка дабраўся да крутых маланаселеных берагоў, дзе пражывалі райбахадуры.
У яго былі ўсе дадзеныя дзеля таго, каб дасягнуць яшчэ больш цяжкадаступных вяршынь гонару. У пяцьдзесят пяць гадоў ён накіраваў свой пражэрлівы погляд на ахутаныя лёгкай смугой пікі, дзе пражывалі тыя, хто ўдастоены тытула раджы.
I раптам ён нечакана апынуўся ў свеце, дзе не было ніякіх званняў. На пахавальным вогнішчы яго шыя, натруджаная бясконцымі паклонамі, набыла нарэшце спакой.
Навука сцвярджае, што энергія не знікае, а толькі мяняе формы і мэты ўжывання. Гэтак жа і энергія паклонаў, пастаянная спадарожніца капрызнай Лакшмі, толькі перамясцілася з плеч бацькі на плечы сына, быццам гарбуз, які падкідаюць хвалі. Юная галава Набенду пачала няспынна схіляцца ля дзвярэй англічан.
Традыцыі сям’і, з якой Набенду ўзяў сваю другую
жонку, былі зусім іншыя. (Першая жонка Набенду памерла, не пакінуўшы дзяцей.)
Блізкія людзі і паважалі старэйшага брата будучай жонкі Набенду — Праматханатха і лічылі яго ідэалам ва ўсіх адносінах. Ен быў бакалаўрам мастацтваў і ад прыроды быў надзелены розумам. Разам з тым ён не атрымліваў вялікай платы, не меў уплывовых заступнікаў і наогул жыў сціпла, таму што трымаўся воддаль ад англічан, гэтак жа як і яны ад яго. Таму ён не прыцягваў увагі людзей, якія знаходзіліся па-за асяроддзем яго родных і знаёмых.