Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Але Праматханатх пабываў у Англіі і правёў там некалькі год. Выхаванасць англічан пакарыла юнака, які забыў на час аб пакутах і ўніжэннях роднай краіны. Дамоў ён прыехаў у еўрапейскім касцюме.
У першы момант братоў і сясцёр гэта крыху збянтэжыла, але ўжо праз некалькі дзён яны знайшлі, што еўрапейскі касцюм надзвычай падыходзіць да іх любімца, і паступова самі захапіліся чужаземнымі модамі.
Вярнуўшыся на радзіму, Праматханатх рашыў паказаць прыклад таго, як трэба трымаць сябе на роўнай назе з англічанамі.
— Той, хто сцвярджае, што перад імі трэба абавязкова схіляць галаву, паказвае толькі сваю нікчэмнасць і несправядлівы да англічан,— заявіў ён.
Праматханатх прывёз з Англіі рэкамендацыйныя пісьмы ад шэрага ўплывовых асоб і набыў некаторую вагу сярод мясцовых англічан. Яго з жонкай нават пачалі запрашаць на чай, на абед, на розныя спаборніцтвы і забавы. Поспех п’яніў Праматханатха і прыводзіў яго ў захапленне.
У гэты час кампанія ў сувязі з адкрыццём новай лініі запрасіла многіх асоб, якія былі блізка да ўлад і карысталіся павагай, праехаць разам з губернатарам па новай дарозе. Праматханатх быў у іх ліку. У даро-
зе назад паліцэйскі інспектар груба і бесцырымонна ссадзіў з цягніка некалькі паважаных індусаў. Убачыўшы, што апрануты па-еўрапейску Праматханатх збіраецца пакінуць цягнік разам з імі, інспектар звярнуўся да яго:
— Чаму вы ўсталі, сэр? Сядайце, калі ласка, прашу вас.
Такая павага выклікала ў Праматханатха ў першы момант прыліў ганарыстасці.
Але калі цягнік рушыў, яму пачало здавацца, што апошнія праменні сонца, якое садзілася дзесьці за полем, за далёкім лесам, быццам фарбаю сораму, залілі ўсю краіну ружовым святлом. Праматханатх, адзін, у пустым купе, пачаў уважліва ўглядацца ў край лесу, за якім ляжала яго родная Бенгалія, і глыбока задумаўся. Сэрца яго сціснулася ад нянавісці і агіды, а з вачэй закапалі слёзы...
Ен успомніў прытчу пра асла, які ўявіў, што пашану аддаюць яму, а не ідалу, якога ён вязе.
«Праўда, у адным я адрозніваюся ад асла,— думаў Праматханатх.— Я ўсё ж змог зразумець, што людзі пакланяюцца не мне, а маёй паклажы».
Дома Праматханатх склікаў дзяцей, распаліў агонь і пакідаў у яго ўсё сваё еўрапейскае адзенне. Высока ўскінулася полымя, і дзеці весела скакалі ля агню. 3 гэтага часу Праматханатх адмовіўся ад чаю і закусак у англійскіх дамах і зноў замкнуўся ў сваёй хатняй крэпасці. А выгнаныя з цягніка ўладальнікі тытулаў па-ранейшаму ўніжана ківалі турбанамі ля дзвярэй англічан.
Па злоснай іроніі лёсу няшчасны Набенду Шэкхор ажаніўся з сярэдняй сястрой Праматханатха.
Набенду лічыў, што выгадна ажаніўся: дзяўчаты з гэтага дома былі адукаваныя, выхаваныя, прыгожыя. Са свайго боку ён усяляк імкнуўся падкрэсліць, што і яны не прайгралі, парадніўшыся з ім. Быццам
незнарок ён выцягваў з кішэні пісьмы, якія яго бацька атрымліваў ад саноўчых англічан, і паказваў іх швагеркам. Але, калі ён заўважыў на вішнёвых вуснах з’едлівую ўсмешку, якая нагадвала бліскучы кончык кінжала, што высоўваўся з аксамітавых ножан, небарака пачаў разумець, куды ён трапіў.
— Я зрабіў вялікую памылку,— казаў ён сабе.
Самай прыгожай і развітай была старэйшая сястра Праматханатха — Лабаньялекха. Аднойчы яна разам з Арунлекхай паставіла на выступ каміна ў спальні Набенду пару англійскіх чаравікаў і размалявала іх кінаварам. Наперадзе свавольніцы паставілі дзве запаленыя свяцільні, кветкі, сандалавую пасту, запалілі плашку з духмяным алеем.
Як толькі Набенду ўвайшоў у пакой, сёстры ўзялі яго за вушы.
— Пакланіся свайму заходняму ідалу, і тады атрымаеш па яго ласцы павышэнне ў званні,— загадалі яны.
Трэцяя сястра, Кіранлекха, доўга вышывала на чадоры добрую сотню распаўсюджаных англійскіх прозвішчаў накшталт Джонса, Сміта, Брауна, Томсана і да т. п. і, нарэшце, урачыста ўручыла падарунак Набенду.
Шашанлекху, чацвёртую сястру, можна было б наогул не прымаць у разлік з прычыны маленства. Але і яна ўнесла прапанову:
— Браток, давай я зраблю табе ражанец, і ты зможаш паўтараць сам сабе імёны сахібаў.
Старэйшыя сёстры асадзілі дзёрзкае дзеўчаня:
— Ідзі і больш не фамільярнічай з дарослымі.
Набенду злаваўся ў душы і адчуваў сябе вельмі няёмка. Але не бачыцца з сёстрамі ў яго не хапала сіл, яны пакарылі яго сваёй прывабнаспю. Асабліва старэйшая, у якой чароўнасць сапернічала са з’едлівасцю.
Набенду быў падобны на матылька з абпаленымі крыламі, у сваёй сляпой лютасці ён толькі недарэчна круціцца на месцы.
Кампанія швагерак канчаткова захапіла Набенду.
— Я зусім не імкнуся дабівацца прыхільнасці сахібаў,— запэўніваў ён.
Ен ішоў на паклон да губернатара, а швагеркам казаў, што ідзе паслухаць прамову Сурэндраната Банерджы. Ідучы на вакзал засведчыць сваё шанаванне віцэ-губернатару, які вяртаўся з Дарджылінга, Набенду прытвараўся, што сустракае дзядзьку.
Небараку было вельмі цяжка захоўваць раўнавагу, стоячы адной нагой у лодцы сахібаў, а другой у лодцы швагерак. Але сёстры далі сабе слова зламаць першую лодку.
Прайшла чутка, што ў дзень нараджэння каралевы Вікторыі Набенду ўзыдзе на першую прыступку лесвіцы, якая вядзе да неба — атрымае тытул райбахадура. Аднак ён не адважваўся даверыць радасную вестку швагеркам і толькі аднойчы вечарам, калі яркі асенні месяц прытупіў яго пільнасць, хвалюючыся, выказаў свае думкі жонцы.
На другі дзень Арунлекха накіравалася ў паланкіне да старэйшай сястры і, плачучы, пачала скардзіцца на свой лёс.
— Ну, не вырасце ж хвост у твайго мужа, калі ён стане райбахадурам, навошта ж ты так пакутуеш,— пярэчыла сястра.
Арунлекха ўпарцілася.
— He, не, дзідзі, я згодна стаць кім хочаш, толькі не райбахадурыхай.
Яе антыпатыя да гэтага тытула была выклікана тым, што адзін з яе знаёмых, Бхутанатх-бабу, быў райбахадурам, і ёй не хацелася быць падобнай на яго жонку.
Лабанья доўга пераконвала сястру згадзіцца стаць райбахадурыхай. Але нічога не дапамагло, і яна нарэшце згадзілася дапамагчы сястры.
Муж Лабаньі, Нілратан, працаваў у Башкары. У канцы восені яны запрасілі Набенду да сябе. Ен быў невыказна рады і зараз жа пайшоў на вакзал. Прычым, калі ён садзіўся ў вагон, левая рука ў яго не дрыжала. 3 гэтага трэба зрабіць вывад: вера ў тое, што левая рука дрыжыць перад няшчасцем, усяго толькі сляпыя забабоны.
Асенняе паветра Захаду пайшло на карысць Лабаньі,— яе прыгажосць расквітнела яшчэ больш. Вясёлая ўсмешка не сыходзіла з яе вуснаў, чымсьці нагадваючыя кветкі на дрэве каш, якія распусціліся пад асеннім сонцам на пустынным беразе ракі.
Зачараваны Набенду як быццам убачыў куст жасміну ў квецені, увесь у халодных кроплях расы, якая зіхацела ў праменнях ранішняга сонца.
Клімат Захаду і задавальненне бачыць швагерку прынеслі карысць і Набенду. Ен патаўсцеў, прайшла яго худзізна.
Ап’янелы ад здароўя, пакораны клопатамі і прыгажосцю швагеркі, Набенду адчуваў сябе на сёмым небе.
Паўнаводны Ганг, які працякаў за садам, каціў свае шумныя воды ў бязмэтным бегу і, здавалася, увасабляў нястрымнае вар’яцтва Набенду.
Раніцай госць гуляў па беразе ракі, і мяккія праменні асенняга сонца, як сустрэча з каханай, напаўнялі яго пачуццём задаволенасці жыццём. Потым ён вяртаўся ў дом і дапамагаў швагерцы гатаваць абед, на кожным кроку праяўляючы невуцтва і нязграбнасць. Аднак дурны невук зусім не стараўся выправіць свае памылкі ўважлівасцю і трэніроўкай, бо хоць кожны раз і лаяў сябе, але папрокі і вымовы швагеркі яго зусім не ахалоджвалі.
Як малое дзіця, ён быў на дзіва бездапаможны, няўмелы і няёмкі ў самым простым — не мог нават зняць каструлю з агню або паглядзець за рысам, каб ён не падгарэў, не мог пакласці ў блюда колькі трэба солі, перцу або іншых прыпраў.
Спачувальныя насмешкі і жартаўлівая лаянка швагеркі толькі радавалі яго.
Удзень голад, нецярпенне, апетытнасць блюд, a таксама тыранія і чароўная ветлівасць гаспадыні, цікаўныя позіркі сваякоў не давалі яму па-сапраўднаму ацаніць абед.
Пасля абеду гулялі ў карты. I тут Набенду не праяўляў ніякіх здольнасцей. Ен хаваў карты, падглядваў, страшэнна спрачаўся і ўсё ж ніяк не мог выйграць. Пройгрыш ён катэгарычна адмаўляўся прызнаць і пярэчыў да хрыпаты. Нечалавечыя намаганні, якія ён прыкладаў, каб не рабіць памылак, не дапамагалі — ўсё роўна праігрываў.
Аднак у адным Набенду стаў непазнавальны. Ен зусім забыўся, што галоўная мэта яго жыцця — пакланенне сахібам. Усім сэрцам ён адчуваў, колькі радасці можа даць павага і клопаты родных. Разам з тым ён трапіў у зусім іншую атмасферу. Нілратан, муж Лабаньі, займаў даволі буйную пасаду ў судзе і зусім не спрабаваў выклікаць прыхільнасць да сябе сахібаў.
— Няма ніякага сэнсу, дарагі,— нязменна заяўляў Нілратан,— калі ветлівасць застаецца без адказу, то колькі ні давай сам, нічога не атрымаеш узамен. Няхай пясок пустыні асляпляльна белы, але хіба на ім можна сеяць? Сей на чарназёме, калі хочаш сабраць ураджай.
Зусім неспадзявана Набенду згаджаўся з поглядамі Нілратана. Праўда, яму не даводзілася клапаціцца аб ураджаі. Перспектывы атрымання тытула райбахадура раслі самі сабой на апрацаванай бацькам і
ім самім глебе. Яе больш не трэба было паліваць. Калісьці ён, затраціўшы вялікія сродкі, збудаваў у горадзе іпадром — прадмет асаблівага захаплення англічан.
Якраз у той час, калі Набенду гасціў у Бакшары, ствараўся Кангрэс. Збіралі сродкі, і Нілратану прыслалі падпісны ліст. Калі Нілратан з лістом у руках увайшоў у пакой, Набенду бесклапотна гуляў з Лабаньёй у карты.
— Трэба падпісацца,— сказаў гаспадар.
Набенду пабляднеў — ранейшыя звычкі ўзялі ў ім верх. Лабанья ўсклікнула:
— Глядзі, будзь асцярожны. Каб твой іпадром не пайшоў прахам.
Набенду выпучыў грудзі.
— Ты, напэўна, думаеш, што гэтая думка не дасць мне спаць па начах.
Нілратан супакойваў госця:
— He турбуйся, тваё імя не паявіцца ні ў адной газеце.
Быццам у роздуме Лабанья адказала:
— Усё-такі небяспечна. Хіба часам не здараецца, што...
Набенду раззлаваўся.
— Нічога асаблівага не здарыцца, калі нават маё імя трапіць у газеты,— сказаў ён, выхапіў ліст у Нілратана і адным махам падпісаўся на тысячу рупій. У душы ён, вядома, спадзяваўся, што яго ахвяраванне газеты абыдуць маўчаннем.
— Што гэта ты нарабіў? — схапілася за галаву Лабанья.