Выбранае
Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
Вяселле павінна было адбыцца глыбокай ноччу. Увечары доктар з братам сядзелі на даху і, як звычайна, пілі віно. Хутка ўзышоў месяц.
Я падышла да мужчын і з усмешкай сказала:
— Пане доктар, вы забыліся? Пара ехаць!
Тут трэба прыгадаць яшчэ вось што. Незадоўга перад тым, як выйсці на тэрасу, я ўпотай схадзіла ў аптэку і ўзяла маленькі парашочак, які цяпер усыпала
ў шлянку доктара. Я чула ад яго, што, выпіўшы гэтага парашку, чалавек памірае. Залпам асушыўшы шклянку, доктар устаў, кінуў на мяне тужлівы позірк і сказаў ціхім дрыготкім голасам:
— Я пайшоў.
I вось загучала флейта. Я апранула бенарэскае сары, упрыгожыла сябе ўсімі, што былі ў маім куфэрку, каштоўнасцямі, прабор на галаве пафарбавала кінавар’ю і потым пад дрэвам у садзе падрыхтавала сабе пасцель.
Была цудоўная ноч. Ззяў незвычайны месяц. Паўднёвы ветрык, развяваючы стому соннага свету, лунаў над сусветам, водар язміну разліўся па садзе. Калі гукі флейты замерлі ўдалечыні, а святло месяца пацьмянела, калі дрэвы, неба, дом, у якім я нарадзілася,— увесь свет пачаў плыць і раставаць, нібы міраж, я заплюшчыла вочы і ўсміхнулася. Мне хацелася, каб людзі ўбачылі на маіх вуснах ледзь прыкметную ўсмешку. Я хацела ўнесці гэтую ўсмешку з сабой у мой шлюбны пакой, з яго вечнай ноччу. Але дзе гэты шлюбны пакой? Дзе маё вясельнае ўбранне?
...Калі я абудзілася ад сну, дык убачыла, што тры хлопчыкі вывучаюць на мне астэалогію. I ў тым месцы, дзе некалі змяшчаліся радасць і сум, дзе распускаліся пяшчотныя пялёсткі маладосці, настаўнік паказваў цяпер указкай і называў косці.
Ці ўгледзеў ты хоць які-небудзь след ад апошняй усмешкі на маіх вуснах?..
Ну як, ці спадабаўся табе расказ?
— Вельмі цікава,— адказаў я.
У гэты момант закаркала першая варона.
— Ты яшчэ тут? — спытаў я.
Адказу пе было. Ранішняе святло прабівалася ў пакой.
ЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ
Адрачэнне
I
Першая поўня пхалгуна Вецер новай вясны нясе водар пупышак мангавых дрэў. 3 берага сажалкі, з густых галін старога лічу 2 даносіцца нямоўчны спеў папіяра 3. Яго чуваць і ў адной са спальняў дома Мукерджы. Усхваляваны Хэмонта то выцягне пасмачку валасоў з кос жонкі і пакруціць яе ў пальцах, то раптам дакранецца да яе бранзалетаў, і яны пачынаюць звінець, то злёгку пацягне кветкі на яе галаве, і яны падаюць ёй на твар. Так вецер падзьме то з аднаго боку, то з другога, каб ажывіць нерухомае дрэва.
Але Кушум нават не паварушыцца, яна сядзіць, утаропіўшы позірк у бязмежную пустату, залітую святлом месяца. Хваляванне мужа не кранае яе. Нарэшце Хэмонта нецярпліва ўстрэсвае жончыны рукі:
— Кушум, дзе ты? Ты так далёка, што, калі нават паглядзець на цябе ў падзорную трубу, ты ўсё роўна будзеш маленькай. Я хачу, каб сёння ты была бліжэй да мяне. Паглядзі, якая цудоўная ноч!
Кушум перавяла позірк на мужа:
— Я ведаю адно заклінанне, якое адразу можа знішчыць прыгажосць гэтай месячнай ночы, гэтую вясну,— усё.
' Пхалгун — адзінаццаты месяц іпдыйскага календара, адпавядае лютаму — сакавіку.
2 Л і ч у — назва дрэва.
3 П а п і я р — невялічкая пеўчая птушка.
— Ну дык што, нават калі і ведаеш, не варта гаварыць пра гэта. А вось калі ты скажаш такое слова, ад якога будзе тры ці чатыры нядзелі на гэтым тыдні або ноч працягнецца да наступнага вечара, то я гатоў яго пачуць.
Ён паспрабаваў прыцягнуць Кушум бліжэй да сябе, але яна адхілілася.
— Я хачу сказаць тое, што думала расказаць табе толькі перад смерцю. Але сёння, мне здаецца, я здолею вытрымаць любое пакаранне.
Каб перавесці яе словы на жарт, Хэмонта хацеў быў працытаваць некалькі радкоў пра пакаранне з Джойдзеба але ў гэты момант пачуліся цяжкія, сярдзітыя крокі і шлёпанне пантофляў. Знаёмыя крокі бацькі Хэмонта — Харыхора Мукерджы. Хэмонта паспешліва ўстаў. Харыхор падышоў да дзвярэй.
— Хэмонта, зараз жа выгані нявестку з дому! — зароў ён.
Хэмонта зірнуў на жонку. Яна не выказала ніякага здзіўлення, а толькі спалохана закрыла твар рукамі, быццам хацела сабраць усю сваю душэўную сілу і волю і знікнуць.
Вецер дзьмуў з поўдня. Ен нёс з сабой у пакой спеў папіяра. Ніхто не чуў яго. Якое бязмежнае хараство прыроды і як лёгка яно знікае!
II
Хэмонта ўвайшоў у пакой.
— Гэта праўда? — спытаў ён у жонкі.
— Праўда.
— Чаму ж ты да гэтага часу маўчала?
— Я шмат разоў хацела сказаць, але не магла наважыцца. На мне вялікі грэх.
1 Джойдзеб — сярэдневяковы паэт, пісаў на санскрыце.
— Тады раскажы ўсё сёння.
I Кушум расказала, нібыта прайшла скрозь агонь, выпрастаўшыся ва ўвесь рост, і ніхто не даведаўся, як яна апяклася. Даслухаўшы да канца, Хэмонта ўстаў і выйшаў.
Кушум зразумела, што таго мужа, які пайшоў, ёй ужо не вярнуць. Яна зусім не здзівілася і гэтую падзею ўспрыняла таксама проста, як і іншыя штодзённыя здарэнні. Яна разумела толькі адно: і мір і каханне былі з пачатку да канца хлуснёй і пустатой. Яна ўспомніла ўсе ранейшыя словы Хэмонта пра яго каханне да яе, і сухі, жорсткі, злосны смех прагучаў у яе вушах, ён рэзаў мозг, як востры, бязлітасны нож. Напэўна, яна думала: «Вось яно — гэта каханне, такое вялікае, моцнае,-— самая малая разлука з якім раздзірае сэрца, а імгненнае дакрананне дае поўную радасць. Гэтая радасць здаецца бязмежнай, бяскрайняй, яе канец нельга ўявіць сабе нават пасля смерці. Вось на што былі спадзяванні! Невялікае сутыкненне з грамадствам — і бязмежнае каханне ператварылася ў пыл! Яшчэ зусім нядаўна Хэмонта ўсхвалявана шаптаў мне на вуха: «Цудоўная ноч!» Гэтая ноч і цяпер яшчэ не скончылася, і цяпер пяе папіяр, паўднёвы вецер калыша фіранкі, і месяц, нібы стомленая шчасцем прыгажуня, ляжыць на галінах алібанавага дрэва, якое расце ля акна. Усё хлусня! Каханне для мяне хлусня і на словах, і на справе!»
Ill
Раніцай наступнага дня Хэмонта, які правёў бяссонную ноч, як апантаны ўбег у дом Перышанкора Гхашала.
— Што здарылася, бабу? Якія навіны? — спытаў яго Перышанкор.
Твар Хэмонта наліўся чырванню, голас зрываўся: — Ты загубіў наш род, усё загінула — ты мне за гэта адкажаш!
Перышанкор зарагатаў:
— А-а, затое вы абаранялі мой род, маю сям’ю, гладзілі мяне па спінцы! Вы так пра мяне клапоціцеся, так мяне шануеце!
Хэмонта хацеў бы ў тую ж хвіліну спапяліць Перышанкора праменнямі Брахмы і гэта жаданне толькі распальвала яго гнеў. Перышанкор зручней уладкаваўся ў крэсле.
— Што мы табе зрабілі? — хрыпла спытаў Хэмонта. --
— Пра гэта я павінен спытаць цябе. У мяне няма дзяцей, акрамя адзінай дачкі. Чым яна правінілася перад тваім бацькам? Ты ў той час быў малы, магчыма, усяго і не ведаеш. Дык слухай уважліва. He хвалюйся, бабу, тут будзе шмат цікавага.
Ты быў яшчэ хлапчуком, калі муж маёй дачкі ўкраў яе каштоўныя ўпрыгожанні і збег у Англію. Пасля таго, як праз пяць гадоў ён зрабіўся адвакатам і вярнуўся на радзіму, у вёсцы ўсчаўся шум. Ты, мабыць, гэта трохі памятаеш. А можа, і не — тады ты вучыўся ў школе, у Калькуце. Твой бацька быў галавой вёскі, ён сказаў мне: «Калі ты выправіш дачку да мужа, то ніколі больш не зможаш узяць яе ў свой дом». Я ўпрошваў яго, лавіў яго рукі, абдымаў ногі: «Дада, даруй яму гэтую паездку. Я прымусіў яго зрабіць ачышчэнне, прыміце яго зноў у касту». Твой бацька быў непахісны; я таксама не мог страціць адзіную дачку, таму пакінуў касту, родную вёску і пераехаў у Калькуту. Але мае няшчасці на гэтым
1 Брахма — згодна з рэлігійнымі вераваннямі індуістаў боская субстанцыя, якая пазбаўлена ўсіх атрыбутаў і з’яўляецца першакрыніцай усяго свету.
не скончыліся, Усё было падрыхтавана да вяселля майго пляменніка, але ўмяшаўся твой бацька, пераканаў бацькоў нявесты, што жаніх не варты яе, і разладзіў вяселле. Я прысягнуў, што не буду сынам брахмана калі не адпомшчу. Ну, цяпер ты хоць што-небудзь зразумеў? Набярыся цярпення, выслухай усё і будзеш задаволены. Пачуеш і весялейшае!
Калі ты вучыўся ў каледжы, побач з домам твайго бацькі быў дом Біпрадаша Чатэрджы. Небарака памёр ужо. Пан Чатэрджы даў прытулак у сваёй сям’і сіраціне з касты каястха, прыгожай дзяўчынцы-ўдаве, якую звалі Кушум. Старому брахману даводзілася нямала клапаціцца аб тым, каб схаваць яе ад вачэй студэнтаў. Але хіба дзяўчыне так ужо цяжка ашукаць старога чалавека? Прыдумаўшы, што ёй трэба сушыць бялізну, Кушум часта падымалася на дах; ты, здаецца, таксама мог чытаць толькі на даху. Размаўлялі вы там ці не, ведаць толькі вам, але паводзіны дзяўчыны пасеялі сумненне ў душы старога. Яна пачала ўсё рабіць не так, як раней: не ела, не спала, нібы нейкая прыгожая пустэльніца. А аднаго вечара не магла стрымаць перад старым беспрычынных слёз.
Урэшце ён выявіў вашы маўклівыя спатканні на даху. Ты нават кінуў хадзіць у каледж і сядзеў удзень з кнігай у руках на рагу даху ў цяні каршуновага гнязда: так табе раптам зарупела займацца на самоце. Біпрадаш прыйшоў да мяне параіцца, што яму рабіць.
— Дада,— адказаў я,— ты даўно хацеў пабываць у Бенарэсе. Пакінь дзяўчыну мне і адпраўляйся ў паломніцтва, а я пра яе паклапачуся.
Біпрадаш так і зрабіў. Я пасяліў Кушум у доме
1 Брахман — член касты, якая займае найвышэйшае месца ў саслоўна-каставай іерархіі Індыі. У старажытныя часы каста брахманаў была кастай жрацоў.
Срыпаці Чатэрджы, выдаўшы яе за яго дачку. Што адбылося потым, ты ведаеш. Я з вялікім задавальненнем расказаў табе ўсё. Гэта хутчэй падобна на апавяданне. Няблага было б запісаць усё і надрукаваць, але я не ўмею пісаць. Я чуў, што мой пляменнік займаецца літаратурай,— трэба расказаць яму. Вядома, лепш было б, каб ты памог яму — я ж не ведаю канца.
He звяртаючы ўвагі на апошнія словы Перышанкора, Хэмонта спытаў:
— I Кушум не была супраць гэтага вяселля?
— Была ці не была яна супраць — цяжка сказаць. Ты ж ведаеш, бабу, дзяўчаты заўсёды гавораць «не», а думаюць «так». Спачатку, пасля таго як яна пераехала ў іншы дом і не бачыла цябе, яна быццам звар яцела. Потым ты аднекуль даведаўся, дзе яна, і часта, узяўшы кнігі, каб ісці ў каледж, збіваўся з дарогі, падыходзіў да дома Срыпаці і блукаў каля яго, нібыта нечага шукаў. Наўрад ці вуліцу Прэзідэнцкага каледжа, бо праз вокны дома паважанага чалавека можна трапіць толькі да сэрца якой-небудзь дзівачкі. Дазнаўшыся пра гэта, я вельмі засмуціўся. Бачу, ты не можаш вучыцца, яе становішча таксама цяжкаватае. Аднойчы я паклікаў Кушум. «Дзіця, я стары, мяне не трэба саромецца, я ведаю, пра каго ты марыш. Хлопец таксама страціў галаву. Я хачу, каб вы былі разам».