Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
Рошык наводмаш ударыў яго па твары. Шайробха сядзела, выцягнуўшы ногі, на траве каля вады і чакала, калі Рошыку захочацца бецелю. Нечакана ён сказаў:
— Шойры, я вельмі хачу есці, ці не прынясеш ты мне чаго? — Задаволеная дзяўчынка пабегла дамоў і хутка вярнулася з поўным падолам пражанага ў патацы рысу.
Рошык так і не падыходзіў больш да брата ў той дзень.
Настрой у Бонгшы быў вельмі дрэнны. Ноччу ён сніў бацьку, а калі прачнуўся, адчуў сябе яшчэ больш прыгнечаным. Яму, напэўна, здавалася, што бацька не знаходзіць сабе спакою на тым свеце праз тое, што іх род можа спыніцца.
Раніцай Бонгшы амаль сілай усадзіў Рошыка за работу — гаворка ішла не аб нейкай прыемнай або непрыемнай справе, а пра выкананне свайго абавязку перад родам. Рошык пачаў працаваць, але справа рухалася туга — рукі яго страцілі звычайную спрытнасць, нітка штохвіліны рвалася, і час ішоў на тое, каб яе завязваць. «Гэта таму, што ў яго няма ніякай практыкі, пройдзе некалькі дзён, і рукі прывыкнуць да работы»,— думаў Бопгшы.
1 Л а т х і — палка.
Калі Рошык захапляўся якой-небудзь справай, яго рукі самі прыстасоўваліся да гэтай работы. Але на гэты раз ён не адчуваў ніякай цікавасці, і рукі ад.маўляліся яму служыць. Да таго ж таварышы, якія шукалі свайго верхавода, засталі яго за гэтым заняткам — Рошык, як прыкладны хлопчык, быў заняты працай, якой з пакалення ў пакаленне займалася яго сям’я, і гэта выклікала ў ім сорам і злосць. Праз аднаго з яго сяброў Бонгшы паведаміў Рошыку, што збіраецца ажаніць яго з Шайробхай. Ён спадзяваўся, што прыемнае паведамленне змякчыць сэрца брата.
Але яго чаканні не спраўдзіліся. «Бонгшы ўяўляе, што жаніцьба з Шайробхай — гэта мяжа маіх мар»,— сказаў сабе Рошык. Яго адносіны да Шайробхі рэзка змяніліся, у такой меры, што яна не адважвалася цяпер прыносіць яму бецель у падоле. Адчуваючы нешта нядобрае, але не разумеючы, у чым справа, сціплая дзяўчынка горка плакала. Тыя маленькія правы, якімі яна карысталася, калі Рошык іграў на фісгармоніі, былі страчаны; пазбавілася яна і магчымасці выконваць яго даручэнні. Жыццё стала здавацца ёй пустым і поўным хлусні.
Да гэтага часу ўсюды: у лясах і гаях, у храме Крышны, на рацэ і пераправах, у затоках і сажалках, на кірмашы, у кавалёў і цесляроў — усюды Рошык адчуваў сябе як дома; усё гэта было яго ўладаннем, дзе ён — адзін альбо з таварышамі — рабіў што хацеў і як хацеў. Вёска і сядзібы мясцовых гаспадароў складалі для яго ўвесь свет, і ён ніколі не адчуваў патрэбы выйсці за яго межы.
Аднак цяпер ён адчуў, што яму цесна ў маленькай вёсцы. Душа рвалася кудысьці ў бяскрайнія далі, на шырокі прастор. Ён меў дастаткова вольнага часу — брат не абцяжарваў працай. Але нават невялікая работа атручвала ўвесь адпачынак, і ў яго не было цяпер ніякага жадання карыстацца ім.
Ill
Якраз y гэтыя дні аднаму хлопчыку з багатай суседняй сям'і купілі веласіпед, і хлопчык пачаў вучыцца ездзіць. Рошык за кароткі час так навучыўся кіраваць веласіпедам, што той стаў падобны на крылы, прывязаныя да яго ног. Як цудоўна, якое пачуццё свабоды, якую радасць яно дае!
Падобна чароўнаму колу Вішну, гэта машына без усякага намагання пераадольвала любую адлегласць. Быццам віхор усяліўся ў колы і шалёна імчыцца з коннікам на плячах. Здавалася, вярнуліся часы, апісаныя ў «Рамаяне» і «Махабхараце», калі чалавек здольны іншы раз карыстацца прыладай, якая належала багам.
«Не трэба жыць, калі не маеш такога веласіпеда,— думаў Рошык.— Ды і каштуе ён зусім не дорага. Усяго нейкіх сто дваццаць пяць рупій. За такую нікчэмную суму чалавек набывае зусім новыя здольнасці».
Хоць Рошык рашыў не прасіць нічога больш у брата, аднак ад гэтага рашэння давялося адмовіцца. Змянілася, праўда, сама форма просьбы.
— Пазыч мне сто дваццаць пяць рупій,— сказаў ён.
Ужо некаторы час Рошык нічога не выпрошваў у брата, і ад гэтага Бонгшы пакутаваў яшчэ больш, чым ад сваёй хваробы. Таму яго сэрца заскакала ад радасці, калі Рошык звярнуўся да яго. «Няхай усё ідзе да д’ябла,— падумаў ён,— хопіць адмаўляць сабе ва ўсім, дам я яму гэтыя грошы».
Але тут жа ў яго галаву прыйшла іншая думка: «А род? Род назаўсёды згасне! Што зробіцца, калі я аддам гэтыя сто дваццаць пяць рупій? У пазыку? Рошык бярэцца аддаць сто дваццаць пяць рупій, узятых у пазыку! Калі б гэта было магчыма, я мог бы памерці са спакойнай душой».
Бонгшы вырашыў быць цвёрдым. як камень і сказаў:
— Ты думаеш, пра што гаворыш? Хіба я магу дастаць такія грошы?
Рошык жа, са свайго боку, заявіў сябрам:
— Калі я гэтых грошай не атрымаю, дык не жашося.
Калі гэта дайшло да вушэй Бонгшы, ён заявіў:
— Нядрэнная справа! Гэта смешна. Аказваецца, трэба даваць выкуп не толькі за нявесту, але і за жаніха. Такога не чуў ніхто з нашых продкаў аж да сёмага калена.
Пасля гэтага Рошык адкрыта паўстаў супраць брата і зусім кінуў кросны.
— Я хворы,— адказваў ён, калі яго пыталі, у чым справа. Але хвароба выяўлялася толькі тады, калі трэба было працаваць. Калі падыходзіў час есці, яе прыкмет не было відаць.
Бонгшы быў трохі пакрыўджаны. Ен сказаў сабе: «Добра, больш ніколі я яго не папрашу працаваць», але тым не менш злаваўся і нерваваўся. Якраз у той год з прычыны руху «свадэшы» 1 і байкоту іншаземных тавараў цэны і попыт на тканіну ручнога вырабу незвычайна ўзраслі. Амаль усе ткачы, якія даўно пакінулі кросны, вярнуліся да свайго ранейшага рамяства. Ткацкія чаўнакі, як казачныя пацукі, запрэжаныя ў калясніцу бога Ганешы2, дзень і ноч нястомна снавалі ў дамах бенгальскіх ткачоў, дапамагаючы выкананню запаветных жаданняў.
Бонгшы хваляваўся, калі не працаваў на кроснах хаця хвіліну.
Калі б Рошык цяпер дапамагаў яму, яны атрыма-
1 Рух «свадэшы» — рух за раэвіццё нацыяпальнай вытворчасці.
2 Г а пе ш a — бог мудрасці і поспеху.
лі б двухгадовы прыбытак за паўгода. Але Рошык не памагаў, і хворы Бонгшы працаваў, выбіваючыся з сіл.
Рошыка амаль ніколі не было дома. Але аднойчы, пад вечар, калі рукі ўжо адмаўляліся працаваць, a спіна ныла ад стомы, Бонгшы зноў пачуў мелодыю лакнажскага напеву. Ен прыслухаўся і прыпыніў работу.
Рошык ужо нейкі час зусім не дакранаўся да фісгармоніі. Раней Бонгшы радаваўся і ганарыўся, калі чуў, як Рошык іграе на гэтым інструменце. Але сёння гукі музыкі зрабілі на Бонгшы зусім іншае ўздзеянне. Ен пакінуў кросны, выйшаў на двор і ўбачыў, што Рошык іграе для нейкага зусім незнаёмага чалавека. Стомлены, змучаны работай і ліхаманкай, Бонгшы заплакаў і нагаварыў брату дзёрзкасцей.
— I крошкі хлеба не вазьму я цяпер у цябе,— адказаў яму Рошык.
— Няма чаго выхваляцца, я добра бачу, на што ты здатны. Іграючы, ты можаш толькі пераймаць, строіць з сябе Наваба. Нельга так, Рошык,— сказаў Бонгшы і пайшоў у хату.
He маючы сілы працаваць, ён лёг на цыноўку.
Рошык прывёў госця не для таго, каб забаўляць яго ігрой на фісгармоніі. Ен хацеў уладкавацца на працу ў вандроўны цырк, які прыехаў у Тхапагор, і, каб паказаць аднаму з членаў трупы свой талент, граў адзін за адным усе матывы, якія ведаў. У гэты момант і з’явіўся старэйшы брат.
Да гэтага часу Бонгшы ніколі не папракаў брата сурова. Ен і сам не разумеў, як мог вымавіць такія жорсткія словы. Яму здавалася, быццам іх сказаў не ён, а нехта іншы. Пасля тых горкіх дакораў, якімі ўзнагародзіў брата, ён больш не лічыў магчымым захоўваць сабраныя грошы. Ен адчуў злосць на гэтыя грошы, якія вымусілі яго пайсці на такую нечуваную
справу, ды і не далі яны яму ніякага шчасця. Ен думаў толькі пра тое, які дарагі яму Рошык. Выразна ўсплывалі ўспаміны... Вось малыш спрабуе вымавіць слова «дада», вось ён хапае сваімі гуллівымі ручкамі нітку на кроснах, і ніяк яго не адвучыш ад гэтага, вось брат хоча абняць яго, і Рошык зрываецца з нечых чужых каленяў, бяжыць да яго і туліцца да грудзей брата, цягне яго за валасы, спрабуе злавіць яго нос сваім бяззубым роцікам... Сэрца агарнуў пякучы боль. Бонгшы больш не мог ляжаць. Пяшчотным голасам паклікаў Рошыка. Ніхто не адказаў. Тады ён, ахоплены дрыжыкамі, злез з цыноўкі і ўбачыў Рошыка, які сядзеў у цемнаце побач з фісгармоніяй. Бонгшы адвязаў ад пояса доўгі і вузкі, як гадзюка, кашалёк і прыглушаным голасам сказаў:
— Бяры, брат, усе гэтыя грошы я збіраў табе — я хацеў прывесці ў хату маладую. Але я не магу рабіць гэтага за кошт тваіх слёз, я вельмі слабы, мой брацік, мой Крышна,— купі сабе веласіпед або ўсё, што захочаш.
Рошык ускочыў і прысягнуў брату, што ніколі не дакранецца да яго грошай.
— Мне патрэбен веласіпед і патрэбна жонка, але я ўсё здабуду на свае грошы, твае мне не патрэбны! — крыкнуў ён і ўцёк, не дачакаўшыся адказу.
Пасля гэтага паміж братамі не магло быць ніякіх размоў пра грошы, ды і наогул ніякіх размоў.
IV
Гопал, самы верны саюзнік Рошыка, цяпер крыўдуе на яго і трымаецца на адлегласці. Ен болып не кліча Рошыка лавіць рыбу і ходзіць на раку адзін. А пра Шайробху і гаварыць няма чаго. Яна пасварылася з Рошыкам, пасварылася на ўсё жыццё, толь-
кі ёй ніяк не выдаецца магчымасць паказаць яму, як страшэнна ён яе пакрыўдзіў,— і таму на вочы ў Шайробхі іншы раз набягаюць няпрошаныя слёзы.
Аднойчы апоўдні Рошык зайшоў да Гопала дамоў, па-сяброўску пацягаў яго за вушы і паказытаў. Гопал спачатку супраціўляўся і нават спрабаваў біцца, але хутка здаўся, і праз хвіліну абодва сябры ўжо вялі вясёлую размову.
— Хочаш маю фісгармонію? — сказаў раптам Рошык.
Фісгармонію! Які раскошны падарунак! Хіба такое магчыма ў наш час? Але Гопал, заўсёды не вагаючыся, браў тое, што яму падабалася, тым больш, калі яму не перашкаджалі. Ен адразу ж завалодаў фісгармоніяй і сказаў, што цяпер нізавошта не аддасць яе назад.
Калі Рошык завёў размову з Гопалам, дык быў упэўнены, што яго пачуе яшчэ адзін чалавек. Аднак сёння яго прадбачанне не збылося. Тады Рошык сказаў прама:
— Дзе Шойры? Пакліч яе.
Гопал пайшоў па сястру, але тут жа вярнуўся і сказаў, што Шойры няма калі, яна павінна цяпер сушыць боб. Рошык усміхнуўся сам сабе і пайшоў на двор.
— Паглядзім, як яна сушыць боб!—сказаў ён. Ніякага бобу на двары не было. Шайробха чула крокі хлопчыкаў, але схавацца не было куды, яна павярнулася да іх спіной і ўткнулася тварам у гліняную сцяну. Рошык дарэмна спрабаваў павярнуць яе да сябе.