Выбранае  Рабіндранат Тагор

Выбранае

Рабіндранат Тагор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1976
58.19 МБ
— Ну, чаго ты злуеш, Шойры?
Але яна вырвалася і засталася стаяць тварам да сцяны.
Некалі Рошык вышываў каляровымі ніткамі коўд-
ру. Дзяўчаты вышываюць іх па гатовых узорах, а Рошык прыдумваў узор сам.
Уражаная Шайробха засяроджана сачыла за ім, пакуль ён вышываў, ёй здавалася, што гэта будзе такая дзівосная коўдра, якой яшчэ не бачыў свет. Калі яна была амаль зусім гатова, работа надакучыла Рошыку, і ён не стаў яе канчаць. Шайробха вельмі засмуцілася, яна без канца прасіла Рошыка не кідаць работы. Яшчэ два-тры швы, і коўдра будзе гатова. Ды хіба можна было прымусіць Рошыка рабіць тое, што яму не падабалася?
I вось учора, калі ўжо прайшло гэтулькі часу, Рошык за адзін вечар закончыў коўдру.
— Шойры,— сказаў ён,— я кончыў коўдру, паглядзі, як хораша выйшла.
Нарэшце, з цяжкасцю, яму ўдалося павярнуць да сябе Шайробху. Аднак яна закрыла твар краем сары — па яе шчоках цяклі слёзы, хіба можна было іх паказаць.
Шмат давялося яшчэ папрацаваць Рошыку, пакуль ранейшыя адносіпы з Шайробхай былі адноўлены, Калі згода зайшла так далёка, што дзяўчынка прынесла Рошыку бецель, Рошык паслаў коўдру на двары: сэрца дзяўчынкі замерла ад захаплення— Рошык канчаткова пакарыў яе. А калі Рошык сказаў: «Шойры, гэтую коўдру я вышываў для цябе, я табе яе аддаю»,— яна ніяк не магла паверыць, што такі незвычайны падарунак мог быць ёй. Яна не прывыкла яшчэ патрабаваць сабе нічога каштоўнага.
Гопал пачаў яе лаяць, яму былі незнаёмы псіхалагічныя тонкасці, і ён лічыў крывадушшам не ўзяць рэч, якую хочацца мець. Каб час марна не ішоў, ён згарнуў коўдру і занёс яе ў хату.
Такім чынам, сварка закончылася, і абое — хлопчык і дзяўчынка — радаваліся, што іх дружба будзе працягвацца.
У гэты дзень Рошык аднавіў добрыя адносіны з усімі сваімі ранейшымі сябрамі. Толькі да брата ён не зайшоў ні разу.
Бонгшы ляжаў у пасцелі, калі раніцай зайшла пажылая ўдава, якая варыла братам есці, і спытала, што сёння гатаваць.
— Я дрэнна сябе адчуваю,— адказаў Бонгшы,— і нічога не буду есці, накармі Рошыка.
— Рошык сказаў, што ён дома есці не будзе, відаць, яго кудысьці запрасілі на абед.
Бонгшы глыбока ўздыхнуў, нацягнуў на галаву пакрывала і адвярнуўся да сцяны.
А Рошык у гэты дзень пакінуў родную вёску і пайшоў з цыркам.
Была халаднаватая ноч, на небе свяціў месяц. Усе ўжо разышліся пасля кірмашу, чуліся толькі галасы тых, хто вяртаўся цяпер дадому па сцяжынках, пратаптаных сярод палёў. Вось фурман заснуў у возе, захутаўшыся ў цёплы халат, і валы самі ішлі да месца, дзе іх чакаў адпачынак. Над кароўнікамі курыўся дым ад саломы і, астываючы ў бязветраным зімовым паветры, павольна апускаўся клубамі на бамбукавы зараснік.
Калі Рошык і яго спадарожнікі дабраліся да ўзлесся і ўдалечыні зніклі асветленыя слабым святлом месяца густыя дрэвы роднай вёскі, хлопчык засумаваў.
Яшчэ можна было вярнуцца назад, але абражанае самалюбства не дазваляла. «Я нічога не зарабляю і ем братаў хлеб,— думаў Рошьік,— трэба змыць гэту пляму і вярнуцца ў родную вёску на веласіпедзе, купленым на свае грошы».
Ззаду засталіся родныя сажалкі і прычалы, палі, дзе асабліва востра адчуваецца водар гарчычнай расліны, мангавыя дзялянкі, дзе гудуць пчолы, ззаду засталіся гульні і дружба, а наперадзе былі невядомы чужы свет і невядомы лёс.
V
Рошык заўсёды думаў, што цяжка працаваць толькі на кроснах, а любая іншая праца лягчэйшая. Ен разлічваў, што ў яго не будзе ніякіх клопатаў, KaAi вырвецца з вузкага кола сваёй сям’і, і таму выехаў з вёскі ў самым радасным настроі. Ен і пе ўяўляў, колькі яго чакае цяжкасцей і псрашкод, колькі спатрэбіцца намаганняў і часу, каб нечага дасягнуць. Калі стаіш на месцы, далёкая гара здаецца блізкай, здаецца, што за паўгадзіны можна залезці на яе вяршыню. Так і Рошык думаў, што варта яму выехаць з вёскі, як ён хутка і лёгка даб’ецца незвычайнага поспеху. Ен нікому не сказаў, куды едзе. «Я сам прынясу ў вёску вестку пра сваё вяртанне»,— марыў юнак.
Аднак, калі Рошык узяўся па-сапраўднаму за справу, дык упэўніўся, што толькі добраахвотная праца прыносіць пашану і сімпатыі людзей. А праца па неабходнасці — зусім іншая справа. Тут ужо не да пачуццяў і не да міласэрнасці.
Калі чалавек сам сабе гаспадар, дык ён працуе па асабістаму жаданню, і праца ў яго ідзе спарней. Цікавасць да яе выклікае дзіўны спрыт і напаўняе душу радасцю. А калі працуеш за грошы, ніякага інтарэсу не можа быць. Людзі, якія працуюць па неабходнасці, дыхаюць паветрам няпэўных мрояў. Човен іх жыцця патрабуе толькі безупынных удараў вёсламі, толькі працы.
Цырк здаваўся вельмі цікавым месцам, пакуль Рошык быў гледачом. Але, калі ён трапіў за кулісы, ілюзія знікла. Мы ўзд'ыхаем з палёгкай, пазбавіўшыся ад таго, што калісьці давала нам задавальненне. А калі нешта перастае нам падабацца і разам з тым працягвае дзень у дзень назойліва паўтарацца,— гэта робіцца самай агіднай рэччу ў свеце.
Жыццё ў цырку здавалася Рошыку ўсё больш
сумным і прэсным. Ен часта ўспамінаў цяпер родную вёску. Калі прачынаўся ноччу, яму ў цемнаце здавалася, што ён ляжыць побач з братам; праз некалькі імгненняў ён спахопліваўся і разумеў, што брат далёка.
Халоднымі начамі ўспамінаў, як Бонгшы асцярожна накрываў яго сваёй вопраткай, баючыся, як бы Рошык не прастудзіўся. А калі ён па начах мёрз тут, у чужым доме, яму здавалася, што брат прыйдзе і накрые яго; ён чакаў брата і злаваўся, што яго так доўга няма.
Ён прачынаўся. Брата побач не было. I Рошык думаў, што Бонгшы, напэўна, цяпер варочаецца на пасцелі і пакутуе ад таго, што не можа накрыць у такую халодную ноч меншага брата сваёй вопраткай.
«Заўтра ж паеду дадому»,— думаў Рошык.
Але раніцай, устаўшы з пасцелі, ён зноў упарта паўтараў:
— He, я павінен сабраць грошы на вяселле і вярнуцца дамоў на ўласным веласіпедзе. Інакш я неварты называцца мужчынай і насіць імя Рошыка.
Аднойчы кіраўнік трупы накінуўся на Рошыка з грубай лаянкай і абазваў яго подлым ткачом. У той жа дзень юнак, пакінуўшы на выплату доўгу сваю бедную маёмасць, пакінуў цырк. Увесь гэты дзень ён нічога не еў. Вечарам ён убачыў кароў, якія ціхамірна пасвіліся на беразе ракі, і пазайздросціў ім.
«Для ўсіх птушак і звяроў,— думаў ён,— зямля — родная маці: яна корміць іх і кладзе ім кавалкі ў рот, а людзі для яе пасынкі. Вакол рассцілаюцца шырокія палі, але нічога не знойдзеш тут з’есці».
Рошык падышоў да ракі і, набраўшы ў далоні вады, прагна напіўся.
«У ракі няма ніякіх клопатаў, — думаў Рошык,— яна не ведае ні голаду, ні галечы, ні працы; у яе няма хаты, але хата ёй і не патрэбна. Набліжаецца цёмная ноч, а рака бязмэтна бяжыць кудысьці наперад».
Ён сядзеў на беразе, паглыблены ў думы і ўтаропіўшы позірк на раку, якая несла міма яго свае воды. Часам яму здавалася, што адзіны сродак дасягнуць спакою — гэта скінуць цяжкае ярмо чалавечага жыцця, кінуцца ў вольную бесклапотную плынь і зліцца з ёю.
Пакуль Рошык так разважаў, да берага падышоў юнак, скінуў на зямлю мяшок, які ён валок на сабе, і сеў побач з Рошыкам. Выцягнуўшы з вузялка молаты рыс, ён пачаў размочваць яго ў вадзе, рыхтуючыся да трапезы.
Рошык раней ніколі не бачыў такіх людзей. Юнак быў босы, наверх дхоці ў яго быў накінуты сурдут, на галаве — турбан. Рошык зразумеў, што гэты малады чалавек з добрай сям’і; незразумела было, аднак, чаму ён валок гэтую ношу як насільшчык.
Маладыя людзі пазнаёміліся, разгаварыліся. Рошыку выпала магчымасць з’есці мочанага рысу столькі, колькі яму хацелася.
Яго новы знаёмы аказаўся студэнтам калькуцкага каледжа. Выявілася, ён нарыхтоўваў тканіну саматужнага вырабу для магазіна нацыянальных тавараў, адчыненага студэнтамі ў сувязі з рухам свадэшы. Імя яго было Шубодх, і ён належаў да касты брахманаў. Яго не спынялі ніякія перашкоды, у ім не адчувалася ніякага страху. Дзень ён правёў на кірмашы і цяпер, вечарам, прыйшоў сюды павячэраць.
Рошыку стала вельмі сорамна за сваё жыццё. Разам з тым ён уявіў, што знайшоў выйсце з безнадзейнага, здавалася, становішча. Ён зразумеў, што няма нічога ганебнага ў тым, каб цягаць мяшкі і хадзіць босым. Перад ім адразу адчыніліся шырокія жыццёвыя перспектывы. «Навошта толькі я галадаў сёння,— падумаў ён,— пры жаданні я таксама мог бы цягаць паклажу».
Шубодх зноў збіраўся ўзваліць на плечы свой мяшок. Рошык рашуча запратэставаў.
— Я ж ткач,— сказаў ён,— і я буду несці ваш груз, а вы адвядзіце мяне ў Калькуту.
Да гэтага часу Рошык ніколі не прызнаваўся, што ён з роду ткачоў, але сёння ён сказаў аб гэтым без сораму.
Шубодх аж падскочыў ад захаплення:
— Дык ты ткач! Іх я і шукаю. Цяпер яны на вагу золата, і мы ніяк не можам знайсці выкладчыка для ткацкай школы — ніхто не згаджаецца ісці да нас.
I вось Рошык у Калькуце ў ролі выкладчыка ў ткацкай школе. Цяпер, за вылікам выдаткаў на стол і кватэру, у яго сёе-тое заставалася, і ён мог пачаць збіраць грошы.
Але ўсё ж колы яго будучага веласіпеда ледзь распазнаваліся ў туманнай далі будучыні, а гірлянды для нявесты зусім не было відаць.
А тым часам ткацкая школа пасля раптоўнага росквіту так жа нечакана заняпала. Пакуль паны засядалі ў камітэтах, усё ішло цудоўна, але варта было прыступіць да справы, як пачалася неразбярыха. 3 самых розных месц выпісвалі кросны, але яны ткалі такую немагчымую поскудзь, што, колькі камітэтчыкі ні засядалі, яны не маглі нават вырашыць, на які сметнік можна выкінуць увесь гэты хлам і як расквітацца з усім гэтым прадпрыемствам.
Рошык больш не мог трываць. Усёй душой ён рваўся дамоў. Успаміны аб родных краях не давалі яму спакою. Самыя дробныя дэталі вясковага жыцця здаваліся цяпер яму цудоўнымі — паўзвар’яцелы сын мясцовага жраца, рыжае цяля суседзяў, карэнні вялікай смакоўніцы і пальмы, якія перапляліся, як прызавыя барцы, пры сцяжынпы каля ракі, закінутая хацінка, якая стаяла ў засені дрэў, забітыя ў зямлю калочкі з бамбука, на якіх сушыліся рыбалоўныя сеткі. Зімародкі, якія моўчкі сядзелі на калочках, песні,
якія даносіліся па вечарах з рыбацкіх пасёлкаў, цяністыя вясковыя дарогі і нерухомае паветра, напоенае водарам, такім разнастайным у розныя поры года; адданыя сябры, непаседлівы Гопал і мілая Шайробха з вялікімі вачамі, якая прыносіла яму бецель у падоле. Усе гэтыя ўспаміны, малюнкі, пах, гукі, каханне, прыхільнасць, смутак з кожным днём усё больш і больш запаўнялі сэрца Рошыка. А тыя вялікія здольнасці, якія выявіліся ў Рошыка, пакуль ён быў у вёсцы, цяпер зніклі і тут былі нікому не патрэбны. Ручная праца не магла канкурыраваць з машыннай вытворчасцю. А праца настаўніка аказалася ўявай і зусім не задавальняла Рошыка. Бляск тэатра прыцягваў яго, як матылька полымя, і ледзь не прывёў да пагібелі — выратавала толькі цвёрдая настойлівасць назбіраць грошай. А адзін з усіх шляхоў свету быў для яго зусім закрыты,— шлях, які вёў у родную вёску. Таму ён так пакутаваў ад жадання вярнуцца дамоў.