• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    А наколькі важна для паляпшэння ўніверсальная жывёла або кроўная жывёла, каб узняць конегадоўлю цэлага краю або нават цэлай краіны, лепш за ўсё даказвае гісторыя нашай рускай конегадоўлі. Адзін арабскі вытворнік Сметанка стварае арлоўскую рысістую пароду, а гэтая парода ўзнімае конегадоўлю ўсёй краіны. Тое-ж самае было і ў Амерыцы, дзе адзін жарабец Гамблетаніян стварыў цэлую пароду. Адзін конь, як, напрыклад,
    Ноніус, стварае ў Венгрыі выдатную поўкроўную конегадоўлю. Адзін конь, завезены з Англіі ў Ольдэнбург, пераўтварае ўсю альдэнбургскую конегадоўлю. I альдэнбургскі селянін мае поўнае задавальненне, таму што ўтварыўся ўніверсальны конь, прыгодны для сялянскай работы і гарадской язды.
    Усе гэтыя прыклады пацвярджаюць значэнне ўніверсальных парод. Адной жывёлы дастаткова для таго, каб пераўтварыць і палепшыць жывёлагадоўлю цэлай краіны.
    Першым у нашым спісе палепшаных парод коней стаіць гонтэр. Нічога лепшага атрымаць нельга было. Калі ёсць што-небудзь выдатнае, створанае англічанамі ад англійскага скакавога каня, дык гэта гонтэр. Англічане выказваюць сваю думку ў жартаўлівай форме так: «не было-б скакуна — не было-б гонтэра, а не было-б гонтэра — не было-б лепшага каня на свеце».
    Далей ідзе гакне, такі-ж насычаны арабскай крывёй, як і гонтэр, па свайму паходжанню. Потым ідуць нашы рысакі. Гэтак-жа сама скарыстаны ў нашых рысаках арабскія вытворнірі, і, дзякуючы скарыстанню гэтай крыві, утварыліся коні розных іншых парод.
    У Амерыцы скарыстаннем скакуна была створана рысістая парода.
    Потым ідзе англа-нарман, таксама выдатны конь. Зараз мы ўводзім гэтых коней, як паляпшальнікаў, у нас на поўдні.
    Альдэнбургская, астфрысландская, тракененская, гановерская, першэронская, булонская, шайрская, клейдэсдальская, суфолькская, ахал-тэкінская — вось спіс поўкроўных парод.
    У адносінах рагатай жывёлы: альдэнбургская, усходнепруская, халмагорская, нармандская, шартгорнская малочная, фюненская, айршырская, герэфордская, абердын-ангуская, швіцкая, сіментальская — усё гэта метысы ад галандскай пароды і некалькі самастойна палепшаных парод Швейцарыі.
    3 авечак — англійскія авечкі: рамней-маршская, суфолькская, бордэр-лестэрская, шэвіёцкая і карыдэльская, якая ўзнікла нядаўна ў Аўстрыі. Апошняя парода таксама не з’яўляецца забаўкай або капрызам умелых авечкаводаў. Гэта не толькі не капрыз, а надзвычай удалы прыклад стварэння камбінаванай мясашэрснай авечкі з такой-жа аднароднай доўгай камволлю, як і англійскія мясныя пароды. Атрымалася дзіўная парода, якая амаль не ўступае ў здольнасці перадаваць свае карысныя якасці іншым пародам.
    Нарэшце, палепшаныя пароды свіней: тэмворская, чорная буйная, польска-кітайская, чэстэрская, чэшырская, дзюрок-джэрзейская, высокародная нямецкая, краонеская і дацкая. Усе гэтыя пароды —• метысы ад беркшыраў і йаркшыраў.
    Кожны амаль год у Амерыцы і Англіі фабрыкуюцца новыя пароды свіней; тое-ж самае адбываецца ў Германіі, Даніі, Фран-
    цыі. Сельскія гаспадары займаюцца гэтым вывядзеннем новых парод не па капрызу, а з-за выгады, магчымасці лепшага спосабу скарыстання корму і жадання атрымліваць лепшыя прадукты, чым іх могуць даць чыстыя пароды.
    Трэба некалькі спыніцца на прыёме, які практыкуецца пры выкарыстанні чыстых парод, г. зн. сказаць аб галоўных метадах заводскага развядзення. Нам Беквель даў два метады: метад чыстага развядзення і метад скрыжавання. Зусім дакладна ўстаноўлена, што гэтыя метады былі выпрацаваны ўпершыню Беквелем, а потым яшчэ больш распрацаваны цэлым радам перадавых жывёлаводаў іншых краін. 3 гэтых метадаў найбольшае значэнне, несумненна, мае інбрыдынг. Ён замацоўвае карысныя якасці. Як-жа карыстаюцца ў сучасны момант інбрыдынгам? Інбрыдынг у рэзкай форме, якую ны называем блізкім кровазмяшэннем, калі бацькам пакрываецца дачка, калі скрыжоўваюцца брат і сястра, — гэты спосаб цяпер пакінут. Як гаварыў адзін англійскі жывёлавод, мы павінны прызнаць інбрыдынг добрым толькі ў руках даказаўшага сваё права займацца племянной жывёлагадоўляй вопытнага жывёлазаводчыка. Гэтае мерапрыемства можа быць выкарыстана толькі ў рэдкіх выпадках, але радавы жывёлавод не можа карыстацца блізкім інбрыдынгам, а толькі аддаленым. Трэба звярнуць увагу на радаслоўную жарабца Манна, які нарадзіўся ад Вофлес і Шаларыс. Ад злучэння двух ліній першакласных скакуноў нарадзіўся цудажарабец Манна, які лёгка абскакаў усіх іншых коней і быў феноменам у 1925 г. У яго радаслоўнай інбрыдынг быў прыменен толькі ў 3-м, 4-м і 5-м пакаленнях, і блізкасваяцкага інбрыдынга ў ім не было. Другі прыклад — выдатныя жарабцы Чардаш і Дарк-Ранальд, дзе інбрыдынг быў толькі ў 3-й і 5-й генерацыі.
    Наогул можна сказаць, што агульнакарысным прызнаецца ўмераны інбрыдынг і ні ў якім выпадку не інбрыдынг цесны. Апошні нельга рэкамендаваць для практыкі звычайных конназаводчыкаў, якія не ствараюць новых парод, таму што побач з выдатнымі якасцямі ўзмацняюцца і заганы, а таксама слабасць канстытуцыі, якая губіць усё патомства.
    У заключэнне спынюся на групе туземных, або абарыгенных, парод. У чым быў сакрэт жывёлаводаў усяго свету? Невялікая колькасць культурных або ўніверсальных парод была скарыстана на непалепшаных пародах мясцовага значэння: прышчапіць на старыя пні новыя парасткі і атрымаць шляхам прышчэплівання больш карысныя пароды для сельскагаспадарчых мэт. Але гэта не простая метызацыя, а той метад, які англічане называюць грэдынгам, або па маёй наменклатуры, — паглынанне крыві пароды некультурнай крывёй пароды культурнай. Грэдынгам мы лёгка, без вялікіх клопатаў, ствараем выдатныя палеп-
    шаныя пароды, якія маюць высокія карысныя якасці, іншы раз нават большыя, чым універсальныя або высокакультурныя пароды.
    Ці патрэбны туземныя пароды? Яны патрэбны; неабходнасць іх выклікаецца неспрыяльнымі ўмовамі, у якіх гэтыя пароды знаходзяцца і разводзяцца, або нізкім узроўнем сельскай гаспадаркі ў раёнах іх распаўсюджвання. Было-б недаравальна грубай памылкай сцвярджаць, што можна абысціся без іх і ўказваць на карысць замены іх іншымі. Ёсць такія ўмовы, дзе ніякія культурныя пароды існаваць не могуць. Хвароба піраплазмаз, напрыклад, распаўсюджана ў многіх краінах, і з рабочых парод жывёлы не хварэюць ёю толькі зебу. Аргенцінскія жывёлаводы ўжо і цяпер скарыстоўваюць гэтую якасць зебу і атрыманых ад яго метысаў, якія не заражаюцца піраплазмазам. Такі-ж прыклад неабходнасці туземных парод прадстаўляюць горныя пароды авечак. Недапушчальна пароду мерыносаў або якуюнебудзь мясную авечку ганяць па высокіх гарах; толькі дробныя авечкі і прыгодны для гэтай мэты. У Англіі 30 млн. авечак, з якіх 5 млн. горных авечак існуюць да гэтага часу; яны прызначаны для такой мясцовасці, у якой ніякая культурная парода існаваць не можа.
    Такі-ж прыклад прадстаўляюць у Венгрыі баконскія свінні, якія карыстаюцца жалудамі, ляснымі карэннямі і раслінамі, і замяніць іх ніякай культурнай і поўкультурнай пародай нельга. Венгерцы даказваюць, што скрыжаванне такой пароды з культурнымі было-б памылкай. Тое-ж трэба сказаць і ў адносінах некаторых іншых парод рагатай жывёлы і авечак. Наша ўкраінская, калмыцкая і кіргізская жывёла і нашы курдзючныя, валахскія, раманаўскія і іншыя пароды авечак у поўнай меры апраўдваюць сваё існаванне. Я лічу ўсе гэтыя пароды на сваім месцы; іх трэба паляпшаць саміх у сабе і толькі ў тых выпадках замяняць метысамі культурных парод, калі гэта выгадна і апраўдана гаспадарчымі ўмовамі, якія паляпшаюцца.
    Законнае права туземных парод на існаванне вырашае старадаўнія спрэчкі аб перавазе скрыжавання з культурнымі пародамі перад паляпшэннем туземных парод саміх у сабе. I адно і другое заўсёды знаходзіла і знаходзіць прымяненне ў руках вопытных і ведаючых жывёлазаводчыкаў і дае бліскучыя вынікі. Іменна так я глядзеў на справу паляпшэння нашай жывёлы 40 гадоў таму назад, гэтак-жа гляджу на гэта і цяпер.
    РОЗНЫЯ ЛРТЫКУЛЫ
    УПЛЫЎ КАРМЛЕННЯ НА ФОРМЫ ЦЕЛА ЖЫВЁЛЫ ІНА ХАВАКТАР ПРАДУКЦЫЙНАСЦІ1
    Як пры ўсякай іншай галіне гаспадаркі, так і пры развядзенні свойскіх жывёл ставіцца адна і тая-ж агульная мэта — атрымання найбольшага чыстага даходу. Сельскі гаспадар затрачвае капітал на корм для жывёлы, на догляд яе і г. д.; гэты капітал з лішкам вяртаецца ў выглядзе прадуктаў, якія дастаўляюцца свойскімі жывёламі. Такая здольнасць апошніх — рабіць ежу, якую ім даюць, гаспадарча карыснай — называецца «аплачваннем корму». Але само сабой зразумела, што свойскія жывёлы маюць розныя ступені прадукцыйнасці, па-рознаму, значыцца, аплачваюць корм: дзве каровы, якія атрымліваюць адну і тую-ж колькасць пажыўных рэчываў, даюць розныя колькасці малака; два кані пры адной і той-жа дачы аўса і сена вязуць розныя цяжкасці; гэтыя факты настолькі агульнавядомы, што мы не будзем спыняцца на іх. Наогул, можна сказаць, што прыгоднасць жывёл для гаспадарчага выкарыстання ў рознай ступені ўласціва кожнаму індывідууму; але пры ўтрыманні вялікай колькасці жывёл не маюць асаблівага значэння індывідуальныя ваганні ў карыснай прадукцыйнасці, тут важна сярэдняя прадукцыйнасць для цэлай групы асобін, — для пэўнага статка; велічыня гэтай сярэдняй прадукцыйнасці і павінна прымацца гаспадаром пад увагу пры ўтрыманні свойскіх жывёл; мала таго, ён павінен пастаянна імкнуцца да таго, каб узняць сярэднюю прадукцыйнасць свайго статка. Якімі-ж спосабамі гаспадар можа дасягнуць гэтага? Падбор вытворнікаў, несумненна, адзін з магутнейшых сродкаў для ўзмацнення прадукцыйнасці жывёл; вытворнікамі пакідаюць толькі тых жывёл, якія адзначаюцца найбольшай прадукцыйнасцю; але трэба памятаць, што здольнасць у пэўнай ступені і пэўным чынам аплачваць корм не
    1 Пры складанні гэтай заметкі я карыстаўся наступнымі творамі і артыкуламі: Wilckens, «Form und leben», 1879. Натузіус, «Жывёлагадоўля і пазнанне парод», 1872. Nathusius, «Vorstudien fflr geschichte und Zucht etc», 1864. Wollny, «Ein Beitrag zur Frage etc». Kogel, «Veber die Konfiguration des tho­rax», 1872.
    перадаецца гэтак-жа ўстойліва, як масць або будова шкілета; жывёла нараджаецца толькі са схільнасцю да гэтага. Апрача падбору, у руках гаспадара ёсць і іншыя, не менш магутныя сродкі для таго, каб павялічыць карысную прадукцыйнасць жывёлы. Я гавару аб кармленні і мускульным практыкаванні. Адпаведным кармленнем можна настолькі змяніць жывёлу, што яна зробіцца больш прыгоднай для гаспадарчых мэт, ■— больш здольнай аплачваць корм. Але, бясспрэчна, перамена ў кармленні адбіваецца на арганізацыі жывёлы: пад уплывам ежы змяняюцца функцыі розных органаў, яны або аслабяваюць або, наадварот, узмацняюцца; у сваю чаргу, гэта адбіваецца на знадворных формах жывёлы. Такім чынам, кармленнем можна змяніць і дзейнасць асобных органаў жывёлы і знадворныя формы яе. Ступень змянення форм абумоўліваецца падатлівасцю іх і гаспадарчымі мэтамі, якія ставіць чалавек; мала таго, не ўсе формы здольны змяняцца ў аднолькавай меры. На гэты факт, які мае вялікае практычнае значэнне, ясна ўказаў Натузіус. У кожнай карыснай свойскай жывёле мы адрозніваем уласна два роды форм: формы, якія характарызуюць прыналежнасць жывёлы да пэўнай групы (пароды, пароднага адгалінавання), і формы, якія ўказваюць на карысную прадукцыйнасць яе; так, напрыклад, форма рог, колер воўны ёсць адзнакі пароды, а велічыня вымя і далікатнасць скуры ўказваюць на ступень малочнасці каровы. Першыя адзнакі Натузіус называе марфалагічнымі або зоалагічна абумоўленымі, а другія —■ фізіялагічна абумоўленымі адзнакамі. 3 гэтага мы бачым, што пэўныя формы звязаны з прадукцыйнасцю і што з развіццём гэтых форм у жывёле ўзмацняецца і прадукцыйнасць. Само сабой зразумела, што для гаспадара толькі і могуць мець значэнне фізіялагічна абумоўленыя формы; вопыт-жа паказаў, што толькі яны здольны змяняцца пад уплывам кармлення.