Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
П.Н.КУЛЯШОУ
ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БС( Р Радакцыя сельскагаепадарчай літаратуры Мінск 1956
Выданне падрыхтаваў кандыдат сельскагаспадарчых навук
АРЛОЎСКІ IА.
ТВОРЧАЕ РАЗВІЦЦЁ АСНОЎ ДАРВІНІЗМА Ў ВРАЦАХ ПРАФЕСАРА П. Н. КУЛЯШОВА
Ацэнка прац Дарвіна П. Н. Куляшовым. 27 жніўня 1954 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння прафесара Паўла Нікалаевіча Куляшова.
Пачатак навуковай дзейнасці П. Н. Куляшова супадае з 80—90 гадамі мінулага стагоддзя, калі не існавала яшчэ зоатэхнічнай навукі і гутарка магла ісці толькі аб жывёлазаводчым майстэрстве.
Расія, як вядома, з’явілася другой радзімай дарвінізма. Успрыйманне дарвінізма было падрыхтавана ўсёй гісторыяй развіцця рускай навукі, пачынаючы з Ламаносава. Яркімі прапагандыстамі дарвінізма ў Расіі былі рэволюцыйныя дэмакраты: Пісараў, Чэрнышэўскі, Герцэн. Рускія біёлагі-матэрыялісты 60-х гадоў не толькі смела і ў вышэйшай ступені плённа прапагандавалі і адстойвалі дарвінізм як перадавое вучэнне, але і развівалі яго ў спецыяльных галінах, якіх Дарвін фактычна не закрануў. Так, калі Дарвін ■у сваёй працы «Змяненні жывёл і ■раслін у свойскім стане» прадметна паказаў паходжанне сучасных парод сельскагаспадарчых жывёл, у тым ліку і коней, ад адной з цяпер існуючых форм, то В. О. Кавалеўскі даказаў, што паходжанне каня разгортвалася ў сувязі са змяненнямі ў прыродзе, у сувязі з эвалюцыяй раслінных форм, са з'яўленнем пакрытанасенных. Прынцып манафелітычнага паходжання арганічных форм, які развіў Дарвін, быў выдатна прадэманстраваны В. О. Кавалеўскім не толькі на паходжанні існуючых парод, але і на паходжанні цяпер існуючых дзікіх продкаў сучасных жывёл. Вывучаючы эвалюцыю каня і слановых, В. О. Кавалеўскі паказаў дарвінаўскі прынцып эвалюцыі як эвалюцыі прыстасаванняў. Ён здолеў пацвердзіць наглядна, што асноўнымі прычынамі, якія давалі штуршок да зменлівасці, былі змяненні тыпу абмену ў сувязі са змяненнем умоў існавання.
I. I. Мечнікаў і A. О. Кавалеўскі, назіраючы працэс развіцця ланцэтніка, паказалі адзінства тыпаў пазваночных і беспазваночных і канчаткова разбурылі тыя метафізічныя грані, якія штучна былі ўнесены ў класіфікацыю жывёльнага свету з часоў Кюв’е. Фагацытарнай тэорыяй I. I. Мечнікава творчы дарвінізм быў развіты ў плане адзінства нормы і паталогіі, цэласн'асці арганізма ў яго нармальных і паталагічных працэсах, у плане адзінства арганізма і ўмоў існавання. Працамі Мечнікава яшчэ раз падмацавана адно з важнейшых палажэнняў дарвінаўскага вучэння, што не толькі эвалюцыйны працэс 1*
у цэлым, але і ўсе фізіялагічныя адпраўленні і працэсы, якія адбываюцца ў арганізме, маюць прыстасавальную рэакцыю, прыстасавальны характар.
Канец мінулага стагоддзя азнаменаваўся найвялікшым адкрыццём у біялогіі — работамі К. А. Тіміразева па фотасінтэзу. К. А. Тіміразеў канчаткова ўмацаваў матэрыялізм у поглядах на гэтае істотнейшае пытанне жыцця арганічнай прыроды. Ён даказаў, што сінтэз арганічнага рэчыва адбываецца ў хларафілавым зерні дзякуючы скарыстанню сонечнай энергіі. Гэтымі работамі канчаткова пацвярджаецца адзінства і цэласнасць, узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць усяго арганічнага свету.
«Рэфлексы галаўнога мозгу» I. М. Сечэнава творча развіваюць асновы дарвінізма ў галіне самага вышэйшага праяўлення жывой матэрыі — дзейнасці мозгу.
Рускія біёлагі гэтага-ж часу распрацоўваюць асновы генетычнага глебазнаўства. Працы Костычэва, Дакучаева, а затым і Вільямса канчаткова пераконваюць вучоных у тым, што чалавек можа і павінен кіраваць не толькі жыццём асобных арганізмаў, але і ўраджайнасцю сельскагаспадарчых культур, можа павышаць і ўрадлівасць глебаў.
Да ліку класікаў рускай біялагічнай і ў прыватнасці зоатэхнічнай навукі належыць і праф. П. Н. Куляшоў.
Разгледзім выказванні П. Н. Куляшова аб значэнні прац Дарвіна для зоатэхнічнай навукі.
У сваёй рабоце «Навуковыя і практычныя асновы падбору племянных жывёл у авечкагадоўлі» ён піша: «Першай і сама^ капітальнай працай па заводскай жывёлагадоўлі з’яўляецца, несумненна, твор Дарвіна («Змяненне жьгвёл і раслін у хатнім стане»), у якім з выдатнай паўнатой выкладзены скрыжаванні раслін і, асабліва, свойскіх жывёл»1.
Звяртае асаблівую ўвагу наступнае выказванне П. Н. Куляшова: «Многія пісьменнікі пішуць аб пародах, але гістарычнае і гаспадарчае даследаванне ўсіх парод было зроблена Дарвіным у 50-х гадах мінулага стагоддзя...»2. Тут аўтар поўнасцю падзяляе думкі айчыннай класічнай біялогіі, думкі свайго настаўніка К. А. Тіміразева аб тым, што навука перш за ўсё павінна адлюстроўваць гісторыю працы чалавека. Успомнім тую ролю, якую адводзіў Тіміразеў развіццю гістарычнага метаду ў біялогіі. Пры ацэнцы не толькі прац Дарвіна, але і іншых прац па жывёлагадоўлі Куляшоў патрабаваў перш за ўсё гістарычнага падыходу. Трэба мець на ўвазе, што падобны падыход быў далёкі такім вучоным-зоатэхнікам, як Зетэгаст, Натузіус і да т. п. Гісторыя парод, як вядома, — гэта гісторыя чалавечай працы. К. Маркс указваў, што «Жывёлы і расліны, якіх звычайна лічаць прадуктамі прыроды, у сапраўднасці з’яўляюцца прадуктамі працы не толькі мінулага года, але ў сваіх сучасных формах і прадуктамі відазмяненняў, якія адбываліся на працягу многіх пакаленняў пад кантролем чалавека, пры дапамозе чалавечай працы» 3.
1 П. Н. К у л я ш о ў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі. Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 192.
2 Там-жа, стар. 211.
3 К. Маркс. Капітал, т. I, Дзяржвыдавецтва, 1950 стар. 188.
У святле такіх указанняў К. Маркса патрабаванні рускай класічнай зоатэхнічнай навукі аб тым, каб пароды вывучаліся і апісваліся з гістарычных пазіцый, з’яўляліся і з’яўляюцца патрабаваннямі матэрыялістычнай навукі. Толькі на аснове гістарычнага вывучэння парод і магла развіцца зоатэхнічная навука на месцы жывёлазаводскага майстэрства. П. Н. Куляшоў далучаў сябе да паслядоўнікаў школы, узначальваемай Беквелем і Дарвіным, і самым рашучым чынам адстойваў паняцці і тэрміналогію гэтай школы, зыходзячы з таго, што «працы гэтай школы нікому не ўступяць свайго першынства» х. П. Н. Куляшоў робіць для сябе і для айчыннай зоатэхнічнай навукі вывад аб неабходнасці рашучага прыцягнення дарвінізма ў якасці асноўнага прынцыпу пабудовы племянной справы, таму што гэта павінна было даць тыя вынікі, якія былі так неабходны. Значэнне дарвінізма ў зоатэхнічнай навуцы, паводле Куляшова, заключалася перш за ўсё ў тым, што ён адкрываў магчымасці рашэння практычных задач развіцця жывёлагадоўлі ў нашай краіне. Дарвінізм прыцягваўся ў якасці не растлумачальнай, а стваральнай і перарабляючай навукі, у якасці навукі, якая стварала магчымасць «намаляваць спачатку форму з тым, каб даць потым ёй жыццё».
Значыцца, Куляшоў цаніў працы Дарвіна, таму што яны стваралі магчымасць кіраваць гісторыяй развіцця пароды, кіраваць прадукцыйнасцю парод.
П. Н. Куляшову, як аднаму з класікаў жывёлагадоўлі, належыць творчая распрацоўка асноў дарвінізма ў айчыннай зоатэхнічнай навуцы.
Асноўныя палажэнні дарвінізма, развіваемыя ў працах П. Н. Куляшова. Вядома, што Дарвін шырока абмяркоўваў пытанні зменлівасці. «3 усіх прычын, — пісаў ён, — якія выклікаюць зменлівасць, напэўна, мацней . за ўсё ўплывае лішак харчу як іншага саставу, так і ранейшага»2. П. Н. Куляшоў у розных працах закранае гэтае асноўнае пытанне фарміравання жывёл пад уплывам кармлення. У даным зборніку прадстаўлена яго праца «Уплыў кармлення на формы жывёльнага цела і на характар прадукцыйнасці». Артыкул апублікаваны ў 1879 годзе. *
У гэтым артыкуле закрануты два асноўныя пытанні: па-першае, аўтар высвятляе значэнне кармлення, па-другое, вызначае, калі трэба ўздзейнічаць на арганізм, каб, змяняючы ўмовы кармлення, накіравана фарміраваць і змяняць яго. «Адпаведным кармленнем, — указвае Куляшоў, — можна настолькі змяніць жывёлу, што яна зробіцца больш здольнай для гаспадарчых мэт,— больш здольнай аплачваць корм»; «... перамена ў кармленні адбіваецца на арганізацыі жывёлы; пад уплывам корму змяняюцца функцыі розных органаў, яны або слабеюць, або, наадварот, узмацняюцца; у сваю чаргу, гэта адбіваецца на знадворных формах жывёлы». «... адпаведным кармленнем можна зрабіць значны ўплыў на хуткасць росту жывёлы; доб’
1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, Масква, 1948, стар. 198.
2 Ч. Дарвін. Змяненне жывёл і раслін у хатнім стане, Сельгасвыдавецтва, 1941, стар. 457.
рым кармленнем можна паскорыць, а дрэнным затрымаць рост. У першым выпадку будзе скораспелая, а ў другім — познеспелая жывёла» 1 і г. д.
Калі Дарвін указваў, што кармленне і лішак корму мацней за ўсё ўздзейнічаюць на арганізм у параўнанні з іншымі прычынамі зменлівасці, то ў Куляшова мы знаходзім па гэтаму поваду вельмі выразнае тлумачэнне, якое развіваецца ў цяперашні час мічурынскай біялогіяй. Ен лічыць, што змяненне арганізма ідзе ў сувязі са змяненнем тыпу абмену, што першапрычынай зменлівасці з’яўляецца кармленне ў шырокім сэнсе гэтага слова. Указанне на тое, што інтэнсіўнае кармленне змяняе не толькі формы, але і карысную прадукцыйнасць, сведчыць, што айчынная зоатэхнічная навука з самых ранніх этапаў яе развіцця лічыла фактар кармлення асноўным фактарам фарміравання жывёльнага арганізма, асноўнай умовай яго росту і развіцця, фарміравання і змянення ўласцівасцей і ўсёй канстытуцыі жывёлы.
Падобную трактоўку мы бачым у работах усіх класікаў рускай зоатэхнічнай навукі.
П. Н. Куляшоў настойліва праводзіць думку аб тым, што кармленне не толькі можа змяніць прыроду арганізма і знадворныя формы яго, але і здольнасці жывёлы да аплаты корму. Высокая аплата корму, як вядома, з’яўляецца самай цэнтральнай, найбольш цікавай якасцю і ўласцівасцю ўсіх парод сельскагаспадарчых жывёл. Павысіць здольнасць жывёлы да аплаты корму, на думку П. Н. Куляшова, можна праз адпаведны тып выхавання, як гэта мы цяпер называем, праз накіраванае выхаванне.
Падтрыманне пароды на пэўным узроўні і напрамку прадукцыйнасці, а тым больш яе ўдасканальванне, магчымы, на думку П. Н. Куляшова, толькі праз адпаведнае выхаванне, без гэтага немагчыма захаваць нават агульны напрамак пароды.
У разглядаемым артыкуле П. Н. Куляшоў дае вельмі выразны адказ на пытанне, калі і ў які час існавання арганізма трэба ўздзейнічаць, каб стварыць умовы для накіраванага развіцця. Вось як вызначаецца гэты час: «Для практыкі перш за ўсё цікава ведаць: калі найбольш моцна можна ўздзейнічаць на >^ывёлу для таго, каб зрабіць яе найбольш здольнай аплачваць корм. Несумненна, — прадаўжае П. Н. Куляшоў, — што падатлівасць форм праяўляецца з большай сілай у час росту жывёлы — у час развіцця жывёльнага арганізма: у маладым узросце адбываецца найбольшая асіміляцыя пажыўных рэчываў, якая выражаецца ў хуткім прыросце жывой вагі...» 2.