Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
2. «Кроўнае спароўванне, — гаворыць Куляшоў, — можа даць добрыя вынікі і нават быць зусім неабходным для ўзмацнення ў патомстве пэўных карысных якасцей, але толькі пры той абавязковай умове, каб спароўваемыя жывёлы ўладалі пажаданымі якасцямі ў найвышэйшай ступені». Пры гэтым ён, спасылаючыся на аўтарытэт Дарвіна, запісвае яго-ж выраз, што «...выгады цеснага размнажэння, паколькі справа датычыць утрымання пэўных адзнак, несумненныя і часта пёравышаюць шкоду ад лёгкай страты ў сіле і складзе».
3. «Кроўнае спароўванне можа быць рэкамендавана амаль выключна для племянной жывёлагадоўлі...; пры жывёлагадоўлі-ж карыстальнай і пры недастатковым уменні выбіраць здаровых і беззаганных жывёл кроўнае развядзенне хутчэй можа быць шкодным, развіваючы схільнасці да розных недахопаў». Далей, верны дарвінаўскаму прынцыпу накопліваючага дзеяння падбору, Куляшоў указвае, што «шкода ад кроўнага развядзення накопліваецца павольна, выяўляючыся толькі ў 5—6 пакаленнях».
1 Ч. Д а р в і н. Змяненне жывёл і раслін у хатніх умовах. Сельгасвыдавецтва, 1941, стар. 345.
2 Зак. 473
4. Буйная рагатая жывёла і авечкі пазней за іншых жывёл выяўляюць шкодны ўплыў працяглага спароўвання паміж блізка сваяцкімі асобінамі...; больш за ўсё ад кроўнага спароўвання церпяць коні, птушкі... і свінні». П. Н. Куляшоў не адрывае аднак уплыў сваяцкага развядзення ад умоў развіцця арганізма. Заканчваючы свае вывады, ён піша: «Перавядзенне жывёл у іншую мясцовасць, у іншыя ўмовы, ліквідуе ў значнай ступені шкоду кроўнага развядзення» Апошняе палажэнне развіваў у свой час Дарвін, і яно не толькі прынята мічурынскай біялогіяй, але ў радзе даследаванняў совецкіх біёлагаў і зоатэхнікаў было неаднаразова эксперыментальна пацверджана.
Аб стойкасці-кансерватыўнасці і нястойкасці адзнак і ўласцівасцей. П. Н. Куляшоў займаўся вывучэннем гэтага пытання ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, г. зн. тады, калі вучэнне аб сгтадчыннасці фактычна існавала ў рамках агульных палажэнняў, выказаных Дарвіным, але адначасова з гэтым зараджаліся антыдарвінісцкія погляды ў біялогіі. у тым ліку мендэлізмвейсманізм. Зоатэхнічная практыка па рабоце з пародамі, па ўдасканальванню і атрыманню новых парод накапіла рад назіранняў і матэрыялаў, якія датычылі кансерватыўнасці парод, а таксама асобных уласцівасцей у жывёл.
Куляшоў, спасылаючыся на дарвінаўскія палажэнні па гэтаму пытанню, піша: «Прычыны слабай спадчыннай сілы, можна сказаць, амаль невядомы... Да такіх прычын Дарвів адносіць... акалічнасці, ...варожыя для гэтай адзнакі»... I далей Куляшоў, згаджаючыся ў гэтых пытаннях з Дарвіпым, падкрэслівае: «...гэта, галоўным чынам, датычыць адзнак, якія лёгка змяняюцца пад уплывам умоў жыцця, як, напрыклад, малочнасць, здольнасці да адкорму і г. д. Аднак гэтыя ўмовы могуць дзейнічаць і больш моцна, змяняючы нават характар шэрсці і ўсю арганізацыю жывёлы на працягу нямногіх генерацый». «У гэтых выпадках, — прадаўжае Куляшоў, — умовы жыцця не толькі могуць перашкаджаць праяўленню адзнакі, г. зн. атрыманню яе ў спадчыну, але нават выклікаць новыя варыяцыі»2.
Такім чынам, П. Н. Куляшоў падкрэслівае, што ўмовы могуць быць настолькі моцнымі, што яны здолеюць змяніць усю арганізацыю жывёлы і прытым ніа працягу нямногіх генерацый. Гэтае палажэнне заслугоўвае велымі сур’ёзнай увагі. Тут П. Н. Куляшоў ставіць на першы план значэнне ўмоў, якія фарміруюць арганізм.
3 90-х гадоў П. Н. Куляшоў развіваў думку, што спадчыннасць ёсць катэгорыя, якая развіваецца, і што развіццё спадчыннасці ідзе ў сувязі з умовамі жыцця. Абмяркоўваючы пытанне аб слабай спадчыннасці некаторых уласцівасцей, аб слабай сіле спадчыннасці, П. Н. Куляшоў указвае: «Вельмі часта гавораць, што больш цяжка падтрымаць якую-небудзь асаблівасць, чым аднавіць яе. Калі ўмовы, — прадаўжае ён, — якія спрыялі ўтва-
1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948,’стар. 14'7—148.
2 Там-жа, стар. 49.
рэнню гэтай асаблівасці, змяніліся, то і сама асаблівасць абавязкова зменіцца». I далей: «Звычайная памылка людзей, не знаёмых з прынцыпамі заводскай справы і прычыігамі варыяцый, заключаецца ў тым, што яны лічаць, быццам штучныя або культурныя асаблівасці палепшаных парод могуць захавацца пры адсутнасці ўмоў, якія іх выклікалі. Калі ўзмоцненае кармленне выклікала пэўную варыяцыю, то бедны корм знішчыць гэтую асаблівасць і выкліча варыяцыю процілеглага характару»
Указаныя палажэнні ляжаць у аснове совецкага творчага дарвінізма і мічурынскай генетыкі. 3 гэтых палажэнняў вынікае думка, якая ляжыць у аснове племянной работы па жывёлагадоўлі: захаванне штучных або культурных парод можа мець месца толькі пры захаванні ўмоў, якія выклікалі фарміраванне ўласцівасцей гэтых парод.
Абмяркоўваючы пытанні «канстантнасці» парод і ўласцівасцей, Куляшоў, спасылаючыся на ўказанні Дарвіна, з аднаго боку, і на зоатэхнічную практыку — з другога, падкрэслівае, што ўсе адзнакі вельмі ўмацоўваюцца ў выніку працяглай спадчыннасці і, што асаблівасці старога паходжання, за■мацавамыя атрыманнем у спадчыніу на працягу многіх генерацый, надаюць пародзе трываласць тьшу, набліжаючы яе ў гэтых адносінах да віду. Развіваючы думкі Дарвіна ў прыстасаванні да зоатэхнічнай практыкі, П. Н. Куляшоў адзначае, што «заводская канстантнасць патрабуе, каб жывёла паходзіла ад гамагеннага спароўвання на працягу некалькіх генерацый...» I ў гэтых выказваннях П. Н. Куляшова прыводзіцца думка, што «канстантнасць» не ёсць вынік аўтаматычнага працэсу, што гэта вынік працэсу накоплівання ўласцівасцей на працягу некалькіх генерацый, працэсу, звязанага як з умовамі развіцця, так і з работай чалавека па адбору і падбору ў пародзе. Гэтыя палажэнні з'яўляюцца сапраўды матэрыялістычнымі. Яны шырока асветлены ў работах I. В. Мічурына на прыкладах пладова-ягадных культур.
У заключэнне раздзела аб канстантнасці П. Н. Куляшоў заўважае: «... гамагеннае спароўванне на працягу некалькіх генерацый... забяспечвае правільную перадачу адзнак патомству, што ў поўнай меры ўзгадняецца з сэнсам кансерватыўнай спадчыннасці» 2.
Айчынная зоатэхнічная навука ўжо з 90-х гадоў мінулага стагоддзя звязвала паняцце спадчыннасці не з «нязменнасцю», іпто пазней стала характэрным для марганісцкай біялогіі, а з кансерватыўнасцю адноснай спадчыннасці як ствараемай, так і падтрымліваемай усім комплексам племянной работы. Вучэнне аб кансерватыўнасці спадчыннасці пазней было шырока распрацавана ў працах I. В. Мічурына і Т. Д. Лысенка. Аднак зачаткі гэтага вучэння мы знаходзім у працах класікаў айчыннай зоатэхнічнай навукі і ў прыватнасці ў работах П. Н. Куляшова.
1 П. Н. К у л я ш о ў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 156.
2 Там-жа.
Куляшоў разбірае ўмовы, калі карысныя варыяцыі перадаюцца не зусім стойка, калі атрымліваюцца адхіленні і калі няправільна атрымліваюцца ў спадчыну адзнакі.
Адной з прычын няправільнай перадачы, нястойкасці адзнакі ён лічыў зноў-такі ўмовы развіцця арганізма, умовы развіцця яго якасцей і ўласцівасцей.
Побач з гэтым Куляшоў адзначае, што часцей за ўсё дрэнная перадача выклікаецца няправільным спароўваннем, пры якім уласцівасці аднаго з бацькоў зацямніліся або нават зн'ішчыліся ўласцівасцямі другога. Такім чынам, перавага ўласцівасцей аднаго з бацькоў, дамінантнасць, выражаючыся мовай сучаснай генетыкі, трактавалася Куляшовым як вынік правільна або няправільна зробленага падбору.
Удумваючыся ў фармулёўку, якую дае П. Н. Куляшоў, мы павінны згадзіцца з тым, што ён прызнаваў магчымым кіраванне адзнакамі і ўласцівасцямі праз адпаведны падбор пар пры спароўванні. У гэтых пытаннях ён зусім не быў згодзен з думкай і аўтарытэтам нямецкага зоатэхніка Натузіуса, які лічыў прычынай неперадачы адзнак і ўласцівасцей тое, што жывёла нярэдка няправільна ацэньвалася.
Разглядаючы пытанні слабай перадачы, Куляшоў асабліва падкрэслівае, што ўласцівасці могуць не быць у патомстве ў тым выпадку, калі акалічнасці будуць варожымі для данай адзнакі. Тут мы бачым зноў-такі тую-ж самую думку, што адзнакі і ўласцівасці развіваюцца ў пэўных умовах і што, як гаворыць Куляшоў, могуць існаваць умовы, якія будуць варожыя для гэтай адзнакі.
П. Н. Куляшову належыць распрацоўка метадаў развядзення сельскагаспадарчых жывёл. Вядома, што гэтыя пытанні закрануты былі ўжо Дарвіным.
У сваёй рабоце «Метады племяннога развядзення свойскіх жывёл», напісанай у 1922—1932 гг., П. Н. Куляшоў заўважае: «У сістэме мерапрыемстваў па паляпшэнню жывёлагадоўлі СССР пастановамі Урада важнае месца адведзена племянной справе».
Такім чынам, распрацоўка метадаў развядзення запатрабавалася для рэалізацыі ў жывёлагадоўлі тых задач, якія былі пастаўлены Совецкім урадам у гады рэканструкцыі сельскай гаспадаркі нашай краіны. Цікавым з’яўляецца пытанне, штб, паводле думкі Куляшова, павінна было забяспечыць поспех у плёмянной справе. На гэтае пытанне мы знаходзім наступны адказ: «Разумнае прымяненне метадаў развядзення, умелае выхаванне маладняку, добры догляд яго і адбор лепшых экземпляраў на племя па экстэр’еру або пасля выпрабавання ступені іх прадукцыйнасці забяспечваюць поспех заводскай справы» >.
Гэтыя палажэнні, выказаныя Куляшовым больш чым 30 гадоў назад, з’яўляюцца асноўнымі для совецкай зоатэхнічнай навукі і перадавой соцыя-
1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, Масква, 1948, стар. 207.
лістычнай практыкі, якая стварыла рад высокаякасных парод сельскагаспадарчых жывёл.
Наколькі вялікае значэнне надаваў П. Н. Куляшоў знешнім умовам і ў. прыватнасці кармленню пры правядзенні племянной работы, можна бачыць з наступных думак, выказаных ім у раздзеле аб скрыжаванні і метызацыі: «...трэба памятаць, — гаворыць Куляшоў, — што для якой-бы мэты ні праводзілі скрыжаванне, прыбаўка крыві культурных парод толькі тады прынясе карысць, калі метысы будуць выхоўвацца пры лепшым кармленні і ўтрыманні, чым жывёла туземная» Гэтыя думкі П. Н. Куляшова, якія змяшчаюцца ў яго рабоце, надрукаванай у 90-х гадах мінулага стагоддзя, знаходзяць сваё адлюстраванне ў рашэннях і пастановах Партыі і Урада. Так, яшчэ ў трохгадовым плане развіцця грамадскай жывёлагадоўлі была адзначана няправільная практыка, калі работа па паляпшэнню пароднасці не суправаджалася паляпшэннем кармлення і ўтрымання жывёл, у сувязі з чым скрыжаванне не рабіла ўплыву на павышэнне прадукцыйнасці, a часам прыводзіла да страты каштоўных якасцей мясцовай жывёлы.