Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Натузіус, не адмаўляючы прыгоднасць статыстычнага метаду або закону вялікіх лікаў, лічыць даныя, атрыманыя такім шляхам, непрыстасавальнымі для практыкі, г. зн., у прыватнасці, для справы жывёлагадоўчага майстэрства. Гэты метад, гаворыць ён, быў дастасавальны ў некаторых выпадках да вучэння аб атрыманні ў спадчыну, і такім чынам зроблена некалькі крокаў уперад адносна бліжэйшага разумення атрымання ў спадчыну. Але да-
’ Доктар Трагард (143) у сваім творы аб спадчыннасці хвароб прапануе таксама лічыць кожную хваробу спадчыннаіі, калі яна з’яўляецца ў пэўным сямействе непараўнана часцей, чым у іншых сямействах, і калі з’яўленне гэтай хваробы нельга растлумачыць якімі-небудзь іншымі прычынамі.
3 Зак. 473
пусцім, што нам удалося (нажаль, гэтага яшчэ няма) даказаць, на падставе так званых вялікіх лікаў, законнасць у некаторых адносінах, то ўсё-такі трэба памятаць, што вынікі, атрыманыя з вялікіх лікаў, прыгодны таксама толькі ў большасці выпадкаў, a для невялікага ліку выпадкаў яны не маюць ніякага значэння. Прыклад растлумачыць лепш за ўсё, што я разумею пад гэтым. Адкрыта законаадпаведнасць, якая датычыць лікавых адносін полаў у людзей. Лікі нараджаючыхся хлопчыкаў і дзяўчынак знаходзяцца ў пэўных суадносінах; пры пэўных умовах нараджаецца на некалькі працэнтаў болын дзяўчынак, а пры іншых — на некалькі працэнтаў больш хлопчыкаў; але ў цэлым наогул існуе пастаянная законнасць у гэтых адносінах. Гэтая законнасць не мае абсалютна ніякага значэння для асобных выпадкаў. Калі мы паглядзім на асобныя ўласцівасці, то не знойдзем у іх ні малейшага выражэння гэтай законнасці.
3 усяго сказанага вынікае, што да вучэння аб атрыманні ў спадчыну, калі мець пры гэтым на ўвазе мэты жывёлагадоўлі, трэба адносіцца больш проста, чым у тым выпадку, калі маюць на ўвазе фізіялагічныя даследаванні, тэорыю атрымання ў спадчыну наогул. Вялікі лік выключэнняў і падрабязнасцей, якія наогул у цэлым не паўтараюцца правільна, для практычнага вучэння аб атрыманні ў спадчыну не маюць ніякага значэння або толькі мізэрнае значэнне. Значыцца, да гэтага часу ў нас мала апоры для тэорыі атрымання ў спадчыну (18, стар. 116).
Апладненне, якое выражаецца ў злучэнні мужчынскага элемента—■ жыўчыка — з жаночым яйцом, не прадстаўляе, як справядліва гаворыць прафесар А. П. Багданаў, адну марфалагічную цікавасць, але звязваецца з многімі вельмі агульнымі пытаннямі, якія маюць значэнне не толькі для чыста навуковых заалагічных задач, але і для многіх практычных дастасаванняў, што датычаць жывёльнага царства (1, стар. 664).
Яшчэ ў 1875 годзе Гертвіг выказаў погляд, што апладненне заключаецца ў зліцці ядраў мужчынскага і жаночага палавых элементаў. Гэтае палажэнне, у сваю чаргу, вядзе да наступных двух вывадаў: 1) што само ядро, а не пратаплазма складае апладняючае рэчыва і 2) што ядро прадстаўляецца форменнай, арганізаванай састаўной часткай палавых элементаў і што таму акт апладнення трэба прызнаць марфалагічным працэсам, даступным непасрэднаму назіранню. Паколькі пры апладненні якасці бацькі далучаюцца да якасцей маткі, то з адзначанай тэорыі вынікае таксама, што ядро з’яўляецца носьбітам тых асаблівасцей, якія перадаюцца бацькамі іх патомству. «Такім чынам, ■— гаворыць Гертвіг,—тэорыя апладнення ў сэнсе мною прынятым і пры далейшай яе распрацоўцы заключае ў сабе і тэорыю атрымання ў спадчыну» (69). Многія факты гавораць за гамалагічнасць ядра яйца і ядра семяннога цельца, прычым найбольш пераканаўчымі ў гэ-
тых адносінах з’яўляюцца, паводле слоў Гертвіга, назіранні ВанБенедэна над апладненнем аскарыдаў (Ascaris megalocephala). Стараннымі даследаваннямі Ван-Бенедэн паказаў, што абодва роўныя па велічыні ядры палавых элементаў пасля ператварэння іх у ядро драблення аддзяляюць ад сябе чатыры храмацінныя пятлі, з якіх дзве паходзяць з храмаціну жаночага ядра і дзве з храмаціну мужчынскага ядра. Пры першым дзяленні гэтыя чатыры храмацінныя пятлі дзеляцца такім дакладна акрэсленым чынам, што кожная дачынная клетачка атрымлівае прыблізна роўныя часткі храмаціну як ад мужчынскага, так і ад жаночага ядра (49).
На падставе гэтых выдатных назіранняў аказваецца, што ядро яйца і сперматазоіда не толькі дастаўляюць ядру драблення прыблізна роўныя колькасці рэчыва, але што гэтае рэчыва размяркоўваецца далей зусім роўнамерна ў арганізме патомка гэтых бацькоў.
Апрача гэтага, Гертвіг надае асаблівае значэнне з’яве, ім адкрытай і пацверджанай некаторымі іншымі даследчыкамі, a іменна таму, што пры нармальным апладненні, г. зн. пры нармальным развіцці зародка, апладненне адбываецца толькі пры дапамозе аднаго сперматазоіда. Як на падставе асабістых даследаванняў, так і іншых навейшых работ Гертвіг выказвае меркаванне, што нуклеін, або змесціва ядраў палавых клетак, ёсць не толькі рэчыва, якім абумоўліваецца апладненне, але што таксама пры дапамозе гэтага рэчыва атрымліваюцца ў спадчыну ўласці васці бацькоў, прычым ядры палавых клетак, прадстаўляючы сабой арганізаваны элемент, пераносяць толькі пераўтварэнне, але не знікаюць і не ўзнікаюць зноў
Калі-б погляды Гертвіга пацвярджаліся ва ўсіх выпадках, то яго тэорыя магла-б сапраўды служыць к растлумачэнню з’яў спадчыннасці, для чаго варта было-б яе толькі распрацаваць у адносінах да розных відаў жывёл. Перш за ўсё заўважым, што нават удзел аднаго сперматазоіда ў працэсе апладнення назіраецца далёка не ва ўсіх выпадках і ў некаторых відаў жывёл ува-
1 Нуклеін Гертвіга, або, па-нашаму, правільней сказаць, храмацін, адпа вядае поўнасцю ідыяплазме, або кеймплазме Негелі і Вейсмана, так што, калі не прыняць пад увагу адрозненні ў тэрмінах, погляд гэтых вучоных цалкам узгадняецца. Негелі першы звярнуў увагу на тое, што жыццёвае рэчыва палавых клетак (яйца і сперматазоіда) не ўсё ўладае здольнасцю перадаваць адзнакі бацькоў іх патомкам. Яйцо так значна пераўзыходзіць па велічыні сперматазоід, што калі-б уся маса першага ўладала спадчыннай сілай, то ўплыў маці на патомства павінен быць болып значным, чым уплыў бацькі. Такое меркаванне супярэчыць сапраўдным фактам. Ідыяплазма, або кеймплазма, іменна і ёсць тая частка палавых элементаў, якая заключае ў сябе задаткі спадчынных асаблівасцей усіх продкаў арганізма, які зараджаецца, прычым, на думку большай часткі біёлагаў, уласцівасці, што прыпісваюцца ідыяплазме, заключаюцца іменна ў ядры палавых клетак (154).
3*
ходжанне ў яйцо многіх сперматазоідаў трэба прызнаць як правіла. Праўда, што пасля даследаванняў Гертвіга і іншых магчыма меркаваць, што пры ўваходзе многіх сперматазоідаў толькі адзін з іх прымае ўдзел у апладненні яйца і што ў тых выпадках, калі элементы некалькіх сперматазоідаў заўважаюцца ўнутры яйца, назіраецца або ненармальнае цячэнне працэсу развіцця, або ядра сперматазоідаў, за выключэннем аднаго, падвяргаюцца малекулярнаму распаду (63, стар. 165).
Асабліва цікавыя назіранні зроблены ў гэтых адносінах Фолем над размнажэннем марскіх вожыкаў, марскіх зорак і слімакоў. Фоль знайшоў, што ў здаровыя, нармальна аплодненыя яйкі ніколі не ўваходзіць больш аднаго жыўчыка; калі-ж здараецца ўваходжанне некалькіх жыўчыкаў, то развіццё набывае паталагічны характар. Далей, Фоль паказаў, што яйкі спелыя, але не выдзеліўшыя з сябе накіроўваючага пузырка, могуць апладняцца некалькімі жыўчыкамі і даваць масу выродлівых лічынак. Але калі ў яйках выдзяленне першага накіроўваючага пузырка пачалося да апладнення, то яны развіваюцца нармальна і не даюць вырадкаў. Апрача таго, Фоль заўважыў, што пры ўтрыманні марскіх зорак і вожыкаў у акварыуме, г. зн. пры ненармальных умовах жыцця, у яйцы паяўляецца схільнасць даваць пасля апладнення выродлівыя формы (1, стар. 660 — 664).
Нягледзячы на гэтыя назіранні, якія пацвярджаюць погляд Гертвіга, усё-ж мы павінны пачакаць болып шырокіх і далейшых даследаванняў, перш чым зрабіць рашучае заключэнне аб колькасці семянных жыўчыкаў, неабходных для апладнення (63, стар. 165).
3 такой-жа асцярожнасцю трэба адносіцца да ўсякіх тэорый аб спадчыннасці, пабудаваных на аснове навейшых марфалагічных даследаванняў. Фундаментальнае значэнне гэтых даследаванняў навейшага часу, гаворыць Грунгаген, наўрад ці мае патрэбу ў растлумачэннях. Але калі мы ўзважым атрыманыя гэтым шляхам вывады з іншымі фактамі, вядомымі нам цяпер адносна апладнення, і зададзім пытанне аб магчымасці пабудаваць тэорыю працэсу апладнення, якая была-б здольна адказаць нам на іншыя важнейшыя пытанні, якія датычаць апладнення па суті-іасці, то мы павінны адкрыта прызнацца ў немагчымасці такой спробы. Мы не можам мець нават прыблізнага ўяўлення аб уласцівасці тых сіл, якія прымушаюць жаўток яйца падвяргацца далейшаму развіццю пасля ўваходжання ў яго элементаў семя, і можам толькі дапусціць, што існуе прыцягальная сіла паміж ядром семя, з аднаго боку, і ядром жаўтка — з другога. Але якая крыніца гэтай сілы, мы не маем зноў-такі ніякага паняцця(63, стар. 167).
Падобна Дарвіну, і іншыя выдатныя натуралісты, як Спенсер, Гіс, Гартман і Гензен, прызнаюць, што законы, якія кіруюць спад-
чыннасцю, нязменныя. Ніхто не можа сказаць, — гаворыць Дарвін, — чаму якая-небудзь асаблівасць у асобных істотах аднаго віду або відаў розных іншы раз перадаецца спадчынна, а іншы раз не перадаецца; чаму патомак часта ў пэўных прызнаках вяртаецца да тыпу дзеда або бабкі або якога-небудзь больш аддаленага продку; чаму якая-небудзь асаблівасць звычайна перадаецца адным полам абодвум полам або аднаму полу і т. д. (5, стар. 11). Жывёлазаводчыкі, якім часцей, чым натуралістам, прыходзіцца мець выпадкі назіраць самыя рознастайныя і дзівосныя праяўленні спадчыннасці, выказваюцца нават больш скептычна адносна магчымасці ўстанавіць законы спадчыннасці і прытым думаюць, што гэтыя законы не будуць зусім вядомы (119, стар. 102). Наадварот, некаторыя натуралісты лічаць магчымым калі не ўстанавіць самыя законы, то абагуліць з’явы спадчыннасці і даць гэтымабагульненням пэўную фармуліроўку.
3 прычыны таго што гэтыя правілы, або так званыя законы, спадчыннасці заснаваны на сапраўдных фактах, здабытых шматгадовым вопытам, мы лічым неабходным спыніцца тут на больш удалых спробах устанаўлення гэтых законаў, а іменна на спробах Гекеля і Рыбо.