Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Там дзе разводзяцца авечкі прадукцыйныя і прыносяць добрую выгаду сваімі прадуктамі, там іх трымаюць ужо і цяпер даволі здавальняюча.
У рабоце па даследаванню авечкагадоўлі ў Харкаўскай губерні П. А. Пахомаў паведамляе, што ў апошні час сяляне пачалі карміць авечак сырой бульбай, буракамі, а больш заможныя даюць авечкам сена і пойла з вотруб’я; ягнятам-жа авёс і сена. Каб вырашыць кармавое пытанне ў кожнай мясцовасці — справа спецыялістаў па земляробству.
Несумненна толькі тое, што пасеў траў і развядзенне коранеплодаў, а таксама скормліванне макухі і вотруб’я разам з саломай дасць магчымасць выгадна і добра вырошчваць авечак. Вьгоошчванне кармавых буракоў ідзе паспяхова на ўсёй велізарнай прасторы сярэдняй чарназёмнай паласы і ўсяго поўдня Расіі; гэтак-жа сама сяўба траў, напрыклад, люцэрны на Поўночным Каўказе, падымае прадукцыйнасць зямлі ў адносінах сена ў дзесяць і болын разоў. Вынікі, атрыманыя Палтаўскай доследнай станцыяй, таксама паказалі, што штучныя выпасы з падсевам траў даюць магчымасць пракарміць у 5—6 разоў большую колькасць авечак, чым на натуральных выганах.
Адначасова з паляпшэннем умоў збыту мяса і кармлення авечак само насельніцтва і дзяржава праз земскія арганізацы.1 павінны накіраваць усе намаганні да падняцця прадукцыйнасці авечак шляхам падбору заводскіх вытворнікаў. Ажыццяўленне гэтага мерапрыемства ніколькі не залежыць ад папярэдняга
паляпшэння ўмоў кармлення авечак і збыту іх мяса. Падняцце прадукцыйнасці авечак шляхам падбору бараноў неабходна пачаць безадкладна, каб папярэдзіць хуткае скарачэнне авечкагадоўлі ва многіх поўднёвых губернях.
Наш погляд на гэтае пытанне грунтуецца на наступных меркаваннях: па-першае, Расія мае вялікую патрэбу ў авечках, без якіх існаванне нашага сельскага насельніцтва амаль нямысліма, па-другое, авечкі прадукцыйныя даюць, як ужо было паказана, добры чысты даход, можа быць, больш пэўны, чым іншыя свойскія жывёлы; па-трэцяе, дзе разводзяцца прадукцыйныя пароды авечак, там існуе і добры збыт на прадукты авечкагадоўлі, напрыклад, у Раманаўскім павеце на аўчыну, у Палтаўскай губерні і ў Крыму на смушкі, у Данской вобласці і Варонежскай губерні на воўну і да т. п.; па-чацвёртае, дзе разводзяцца прадукцыйныя пароды авечак, там авечкагадоўля не змяншаецца ў размеры, але нават павялічваецца.
Для планамернай арганізацыі паляпшэння авечкагаДоўлі падборам неабходна ўстанавіць культурныя цэнтры ў кожным з авечкагадоўчых раёнаў. Гэтымі цэнтрамі павінны быць урадавыя або земскія аўчарні з лепшых прадстаўнікоў мясцовай пароды авечак. Рассаднік павінен быць у загадванні грунтоўна падрыхтаванага спецыяліста і павінен накіроўвацца дарадчым органам пры ім, складзеным з мясцовых авечкаводаў і прадстаўнікоў земства. Гэтыя асобы не толькі павінны даваць напрамак усёй мясцовай авечкагадоўлі, але таксама арганізоўваць выстаўкі авечак у гэтым раёне і ажыццяўляць усе іншыя мерапрыемствы па паляпшэнню авечак: куплю племянных баранчыкаў, іх утрыманне, размеркаванне па сялянскіх статках і да т. п.
Уся гэтая арганізацыя, вядома, можа быць сканцэнтравана і ў руках авечкагадоўчых таварыстваў або саюзаў...
Ужо і ў цяперашні час можна намеціць наступныя авечкагадоўчыя раёны: 1) аўчынны раён кароткахвостай авечкі з раманаўскай у цэнтры; 2) смушковы, які абдымае сабою рашацілаўскую, сакольскую, малічаў у Еўрапейскай Расіі і вялікім другім падраёнам у сярэднеазіяцкіх абласцях. Паляпшаючым матэрыялам і канчатковым ідэалам гэтай авечкагадоўлі павінна служыць бухарская каракулевая авечка; 3) валахскі раён з галоўным цэнтрам у Варонежскай губерні або ў Данской вобласці з падраздзяленнем на авечку белую і чорную валахскую; 4) раён малочнай авечкагадоўлі з пададдзеламі ў Бесарабіі, Крыму і на Каўказе; 5) цыгайскі раён; 6) раён курдзючнай кіргізскай і астраханскай мясной авечкі і 7) раён метыснай англійскай авечкагадоўлі. для атрымання скораспелых і буйных мясных авечак, якія даюць выдатную камвольную воўну, неабходную для рознастайных шарсцяных тканін.
Да указаных галоўнейшых мерапрыемстваў застаецца яшчэ
дадаць пажаданне аб тым, каб была падрыхтавана дастатковая колькасць тэхнікаў у спецыяльных школах-майстэрнях па дубленню і афарбоўцы кажуховых скур, вырабу смушак, удасканаленай выпрацоўцы валёнак, усякага роду лямцаў, дываноў, розных тканін і сукнаў з простых рускіх воўнаў.
Апрача таго, вельмі неабходна ўдасканаліць варку сыроў з авечага малака і падрыхтаваць некалькі спецыялістаў, якія павінны ведаць добра і спосабы прыгатавання авечага сыру ў Расіі і больш удасканаленую тэхніку гэтай справы ў Францыі і Італіі...
Захаванне і развіццё авечкагадоўлі, як правільна гаворыць праф. Іваноў, ёсць пытанне дзяржаўнае. Многія тысячы жыццяў захоўваюцца штогод у Расіі кажушкамі і цёплым адзеннем з авечай воўны; авечкі дастаўляюць рускаму народу танную і здаровую ежу. Сотні мільёнаў народнага капіталу закладзены ў гэтую галіну рускай сельскай гаспадаркі.
1916 г.
ДОСЛЕДЫ СКРЫЖАВАННЯ АВЕЧАК У АЎЧАРНІ МАСКОЎСКАГА ВЫШЭЙШАГА ЗОАТЭХНІЧНАГА ІНСТЫТУТА
Сусветная і грамадзянская вайна знішчылі разам з тонкаруннай і мясную жывёлагадоўлю, якая пачалася была ў нас выключна ў буйных гаспадарках. Нязначныя сляды гэтай мясной авечкагадоўлі можна яшчэ адшукаць у Маскоўскай і Варонежскай губерня^дзе, як гаварылася раней, з пачатку XX стагоддзя праводзілася метызацыя сялянскіх авечак з лінкольнамі або катсвольдамн. Апрача таго, несумненна, што выдатныя па сваіх якасцях пародныя адгаліненні некаторых губерняў, як, напрыклад, чаркаская, міхнеўская, бокінская, вядуць свой пачатак ад метызацыі з англійскімі мясцовымі баранамі, якая праводзілася ў некаторых буйных гаспадарках у другой палавіне XIX стагоддзя.
Гэтых авечак зараз засталася вельмі нязначная колькасць і яны не могуць мець сур’ёзнага значэння для атрымання добрай воўны і бараніны. Разам з тым знішчылася ў Крыму і поўднёва-заходніх губернях выдатная па якасці сваёй воўны і нядрэнная па мясных якасцях поўкультурная цыгайская авечка.
Патрабаванні нашай тэкстыльнай прамысловасці на аднародную воўну, а таксама і магчымасць экспарту бараніны ў сувязі з агульнай недастачай яе на сусветным мясным рынку выстаўляе ў цяперашні час на першы план пытанне паляпшэння нашых грубашэрсных парод у адносінах шэрснасці і мяснасці ў найбольш кароткі тэрмін.
Нават лепшыя нашы спецыялісгы лічылі, што для паляпшэння шэрснасці ўсіх грубашэрсных парод патрабуецца некалькі генерацый, і поспех кросбрэднай авечкагадоўлі ў Новай Зеландыі і Аўстраліі тлумачылі тым, што там англійскіх мясных бараноў, якія маюць аднародную воўну, скрыжоўвалі з мерыносавымі маткамі, якія мелі яшчэ больш аднародную воўну.
3 мэтай высвятлення пытання адносна магчымасці хуткага атрымання аднароднай воўны ад нашых грубашэрсных авечак, кафедрай авечкагадоўлі Маскоўскага вышэйшага зоатэхнічнага інстытута на доследнай аўчарні імя праф. П. Н. Куляшова,
пачынаючы з 1923 года, ставяцца доследныя скрыжаванні розных парод рускіх грубашэрсных матак з лінкольнскімі і мерыносавымі баранамі.
У прыватнасці, за два гады доследнай аўчарняй здабыты наступныя даныя:
Ад бараноў лінкольнаў атрыман прыплод ад матак: раманаўскіх, курдзючных, мангольскіх тлустахвостых, валахскіх і малічаў.
Пры скрыжаванні з курдзючнымі маткамі, якія вельмі падыходзілі да паляпшаючай пароды па росту, мяснасці і моцнасці касцяка, але мелі востры карак і воўну, якая складаецца з трох відаў воласу, атрымаліся метысы першай генерацыі, маючыя зусім аднародную воўну з люстравым бляскам, доўгую, вельмі падобную да чыстай лінкольнскай. Фігура метысаў была вельмі добрай, а сутачны прырост жывой вагі дасягаў у першыя 4 месяцы 273 грамы ў дзень. Колер шэрсці ягнят быў белы або бура-карычневы; апошні пасвятлеў ужо к 4 м®яцам.
Ягняты ад раманаўскіх матак мелі воўну, якая складаецца з аднаго толькі віду валасоў, у два разы больш доўгую, чым у чыстых раманаўскіх, зусім белую, з вельмі выражаным люстравым бляскам. Абросласць бруха ва ўсіх ягнят была вельмі добрая. Фігура палепшылася; сутачны прырост — 205 грамаў у дзень у сярэднім за 4 месяцы.
Тое-ж самае было і ў ягнят ад чорнай валахскай, чорнагаловай мангольскай і белай маліцкай матак, прыплод якіх адзначаўся вельмі доўгай, бліскучай, зусім лінкольнскага характару, воўнай. Прыплод ад малічаў быў белага, ад валахскай і мангольскай чорнага колеру.
Вельмі цікавай з’явай была тая акалічнасць, што ва ўсіх выпадках адкладанне тлушчу ў хвасце метысаў ад тлустахвостых матак было нязначным, толькі ў верхняй трэці, і ва ўсякім выпадку купіраваць такі хвост было-б зусім лёгка. Гэта мае вялікае значэнне, таму што ўжо даказана, што вельмі развіты тлусты хвост павялічвае ялавасць матак.
Хоць гэты артыкул прысвечан выключна мясной авечцы, але здзіўляючыя вынікі, атрыманыя на доследнай аўчарні Зоатэхнічнага інстытута пры метызацыі бараноў тыпу негрэці з раманаўскімі маткамі, прымушаюць нас сказаць некалькі слоў і аб гэтым доследзе.
Спецыялісты па авечкагадоўлі да самага апошняга часу лічылі, што воўну, падобную да лінкольнскай або мерыносавай, магчыма атрымаць ад метысаў грубашэрсных парод толькі з пятай-шостай генерацый, дослед-жа. з лінкольна-грубашэрснымі авечкамі, асабліва-ж з мерыносава-раманаўскімі, паказаў, што зусім аднародную, вельмі каштоўную з фабрычнага пункту
гледжання, воўну можна атрымаць ад метысаў першай генерацыі, або ад поўкроўных.
Доследы, пачатыя ў Шатландыі па парадзе праф. К. Юарта, паказалі, што тыя-ж вынікі могуць быць атрыманы ад саутсдаунаў з маткамі чорнагаловай горнай пароды.
У нашым доследзе ад поўкроўных мерыносава-раманаўскіх метысаў атрымлівалася воўна больш каштоўная, чым тушынская або цыгайская, а вага руна з 0,8 кг (у раманаўскіх матак) павялічылася да 3—5,5 кг, пры чыста мерыносавай будове, высокародстве і ўраўнаванасці яе па ўсяму руну.
3 нашых доследаў, якія толькі што пачаліся, ужо можна зрабіць наступны практычны вывад: метысы ад лінкольнаў і валахскіх, а таксама ад лінкольнаў і малічаў, або курдзючных, або раманаўскіх матак у першым-жа пакаленні даюць доўгую люстравую камволь, зусім прыгодную для лепшых фабрыкатаў. Найбольш падыходзячымі для такога скрыжавання лічым курдзючных авечак, таму што гэтая парода і сама ўладае вялікім ростам, моцным касцяком і тоўстым мускульным слоем.