Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Н. Н. Дзерагін адносіць да адметных адзнак цыгайскай пароды жаўтаваты колер воўны і самой скуры, а таксама прысутнасць чорных або цёмных плям на нагах, галаве і некаторых месцах руна; гэтыя плямы, на думку Дзерагіна, указваюць на прысутнасць у цыгайскіх авечках крыві валошскай пароды.
У сапраўднасці самае простае даследаванне воўны і скуры цыгайскіх авечак паказвае, што колер іх абумоўліваецца выключна прымессю тлустага поту, пасля адмыцця якога ў эфіры і спірце воўна і скура цыгаяў трацяць жаўтаватае адценне; апрача таго, мікраскапічнае даследаванне паказвае, што шарсцінкі цыгайскай воўны не маюць у сабе ніякага пігменту або пігментных зярнятак.
Што-ж датычыць чорных плям на скуры цыгайскіх авечак, то гэтая адзнака не можа лічыцца колькі-небудзь істотнай, таму што падобныя плямы сустракаюцца і ў многіх простых парод — у англійскіх белагаловых і вельмі часта ў чыстакроўных мерыносаў.
Некаторыя авечкаводы сапраўды думалі, што мерыносы павінны мець зусім белую скуру, але шматлікія назіранні ўказ-
1 Н. Н. Дзерагін таксама гаворыць: «Абросласць авечкі густая, роўная і шчыльная, распасціраецца даволі далёка па шчоках» (стар. 119).
2 С. П. Ш ч э п к і н, стар. 139.
ваюць на з’яўленне чорных плям і нават зусім чорных авечак у чыстакроўных мерыносавых статках.
Да адзнак, якія пацвярджаюць сваяцкасць цыгайскай пароды з мерыносавай, трэба дадаць яшчэ і складкаватасць скуры ў цыгайскіх ягнят: гэтай асаблівасці ніколі не назіраецца ў ягнят іншых туземных парод Расіі *. Трэба, аднак, думаць, што складкі скуры бываюць толькі ў ягнят ад густашэрсных матак: цыгайскія ягняты, якіх нам даводзілася бачыць, складак не мелі; між тым Н. Н. Дзерагін паведамляе аб нараджэнні ягнят з даволі прыкметнымі складкамі скуры на баках тулава і ля шыі (стар. 119). У цыгайскіх авечак з Венгрыі ягняты, як відаць, часцей нараджаюцца з гладкай скурай. «Уласцівасці скуры і воўны цыгайскай пароды лепш за ўсё ўсведамляюцца, — піша праф. А. Цэнткіралі, — пры параўнанні іх са скурай і воўнай пароды мерыносавай. Воўны гэтых двух парод, як гэта паказвае даследаванне няўзброеным вокам і мікраскопам, маюць вялікае падабенства. Скура ў цыгаяў ахапляе свабодна тулава, але не ўтварае ніякіх складак, нават і ў ягнят; яна значна шчыльней і таўсцей, чым скура мерыносаў» (Prof. Akusius Szentkiralyi. Mittheil. Kon. ung. Ministeriums, 1886, p. 240).
Па росту цыгайскія авечкі павінны быць далучаны да буйных: так, паводле Н. Н. Дзерагіна, добры баран меў у карку каля 1 арш. 3 вярш. і важыў каля 4 пудоў 26 фунтаў, матка мела рост 1 арш. і важыла 3 пуды 22 фунты; па даследаваннях праф. Цэнткіралі, венгерскія цыгайскія бараны мелі ў карку, у сярэднім, 14'/2 вяршкоў і важылі 2 пуды 25 фунтаў, а маткі — 14 вяршкоў росту і важылі 2 пуды 7 фунтаў. Відавочна, што венгерскія цыгаі прадстаўляюць значна больш дробную пароду, чым цыгаі Бесарабіі.
Несумненна, што самай важнай гаспадарчай адзнакай цыгайскай авечкі з’яўляецца яе воўна, пра галоўную ўласцівасць якой — аднароднасць шарсцінак — намі было ўжо сказана вышэй. Каб атрымаць аднародную тканіну, неабходна мець аднародную воўну. Гэта патрабаванне прымушае фабрыкантаў сартаваць, г. зн. разбіваць на аднародныя па якасці кавалкі рунні авечак усіх, нават самых культурных шарсцяных парод. Калі-ж воўна ва ўсіх частках руна складаецца з зусім розных па даўжыні, таніне і іншых якасцях валаскоў, то такая воўна непрыгодна для добрай тканіны. He толькі сартаванне рукамі, але нават машынамі не можа поўнасцю аддзяліць у такім руне пух ад асцюка. Такой іменна прадстаўляецца воўна ўсіх нашых туземных парод, а таму гэтая воўна толькі і прыгодна для вырабу грубых лямцаў, дываноў, панчошнай пражы і грубых ся-
1 Наша недастатковае знаёмства з цыгайскай пародай у 1888 годзе прымусіла нас выказацца супроць погляду С. П. Шчэпкіна аб сваяцтве цыгаяў з мерыносамі. Цяпер-жа мы пераканана далучаемся да гэтага погляду.
лянскіх тканін. Галоўны недахоп воўны рускіх туземных авечак заключаецца яшчэ ў тым, што грубы асцюк гэтай шэрсці не афарбоўваецца амаль ні ў якія колеры, а таму рэзка вылучаецца на паверхні афарбаваных тканін.
Цыгайская-ж воўна дае зусім аднародную нітку і тканіну, і ў гэтых адносінах цыгайская авечка павінна лічыцца такой-жа культурнай шарсцяной пародай, як мерыносы і англійскія люстравыя і поўлюстравыя авечкі. Калі да 1855—1886 гадоў за лепшыя партыі цыгайскай воўны плацілі адну і тую-ж цану, як і за мерыносавую, то такія выпадкі трэба лічыць хутчэй выключнымі; увогуле цана цыгайскай воўны была на 30 і нават 50% ніжэй цаны мерыносавай воўны. У апошнія гады адносіны гэтыя рэзка змяніліся, чаму галоўнымі прычынамі былі, папершае, змяншэнне вытворчасці варсістых тканін (сукнаў, драпаў) і, па-другое, павелічэнне попыту на камвольныя лахматыя тканіны, вядомыя пад назвай шэвіётаў.
Паколькі мерыносавая воўна для вырабу гэтых шэвіётаў і для многіх іцшых мэт (напрыклад, добрай панчошнай пражы, падпаясак, лейцаў і іншых вырабаў) непрыгодна, то нашым фабрыкантам прыйшлося звярнуцца выключна да воўны цыгайскай. Дастаткова сказаць, што ў апошнія гады вываз цыгайскай воўны за граніцу зусім спыніўся і яна ўся раскупляецца нашымі фабрыкантамі. Цана гэтай воўны з 5—6 рублёў за пуд (да 1886 года) паднялася ў цяперашні час да 10 і нават да 12 рублёў за пуд. Мы маем звесткі, што воўна прадстаячай стрыжкі ўжо цяпер уся закуплена па цэнах ад 10 руб. 50 кап. да 11 рублёў за пуд.
Н. Н. Дзерагін прымаў для свайго статка цыгайскіх авечак сярэднюю вагу руна ў 8'/2 фунтаў бруднай воўны; мы-ж, грунтуючыся на ўзважванні рунняў з некалькіх партый воўны, адважваемся прыняць сярэднюю вагу цыгайскага руна толькі ў 7 фунтаў бруднай воўны. Лічачы, з другога боку, сярэднюю вагу мерыносавага руна ў 9 фунтаў і сярэднюю цану для невялікіх партый гэтай воўны ў 7 рублёў 50 капеек, мы знойдзем, што як шэрсцевытворца цыгайская авечка можа аказацца цяпер больш выгаднай. У буйных аўчарнях з выражаным характарам воўны мерыносавая авечка яшчэ можа з поспехам канкурыраваць з цыгайскай, таму што вялікія партыі добрай мерыносавай воўны збываюцца заўсёды на 20—30% даражэй партый дробных: у тых-жа аўчарнях, дзе колькасць мерыносавых авечак не перавышае паўтары — двух тысяч галоў, будзе, безумоўна, больш выгадна замяніць мерыносаў цыгаямі.
Паварот у бок камвольных тканін нельга лічыць модай, а значыцца, і з’явай часовай. Камвольныя тканіны, асабліва шэвіёты, больш трывалыя ў носцы, чым тканіны суконныя: далей, шэвіёты не трацяць ворсу, не блішчаць і, апрача таго, 24 Зак. 473
Рыс. 9.
Рыс. 10.
маюць рысунак, які робіць іх болын прыгожымі і рознастайнымі, чым тканіны варсістыя. Вось чаму мы думаем, што патрэба ў грубой камвольнай воўне, якой у нас з’яўляецца адна цыгайская, павінна хутка ўзрастаць.
Даўжыня і звітасць цыгайскай воўны даволі добра відаць на пададзеных тут малюнках, з якіх 9-ы паказвае найбольш тонкую цыгайскую воўну — каля вяршка з чвэрцю даўжынёй і таўшчынёй прыблізна каля тэрцыі, фігура 10-я прадстаўляе сярэднюю цыгайскую воўну да 13/4 вяршка даўжыні, з плоскімі і буйнымі завіткамі, падобнымі да завіткоў воўны саутсдаунскай або гемпшырскай.
Адносна воўны цыгайскіх авечак з Венгрыі праф. Цэнткіралі дае вельмі падрабязныя звесткі, з якіх мы пакуль запазычваем толькі лічбы аб таніне, даўжыні і трываласці шарсцінак, а аб мікраскапічнай будове іх скажам падрабязна ў наступным артыкуле.
Толькі вельмі спрактыкаванае вока можа адрозніць, піша прафесар Цэнткіралі, тонкую цыгайскую воўну ад грубой мерыносавай; вельмі-ж грубая мерыносавая воўна нават і пад мікраскопам амаль не адрозніваецца ад цыгайскай.
Вучань праф. Цэнткіралі Ф. Ферэнці дае нальныя даныя аб даследуемых ім воўнах:
Гаўшчыня Моцнасць
папяр. воласа (у міліметрах) (у грамах)
Цыгайская ад 26 да 48 8,33
Саутсдаунская . . 31 10,70
Сярэдняя мерыносавая 26 5,90
Асцюк валошскай . . 94 71,00
Пух валошскай ... 37 20,68
наступныя параў-
Распяжнасць (у % да першапачатковай даўжыні )
23,6
15,4
20,2
28,0
26,0
Вымярэнні Хлюдзінскага даюць
тыя-ж лічбы адносна таў-
шчыні папярочніка шарсцінак у рускіх цыгайскіх авечак; між
тым нашы вымярэнні 46 узораў рускай цыгайскай воўны ўказваюць на ваганне таўшчыні папярочніка шарсцінкі ў межах ад 28 да 57 мм. 3 усіх гэтых даследаванняў аказваецца, што ў сваіх галоўных тэхнічных уласцівасцях цыгайская воўна бліжэй за ўсё стаіць да воўны саутсдаунскай пароды. У большасці выпадкаў цыгайскае руно бесарабскіх авечак прадстаўляецца недастаткова ўроўненым, асабліва на ляжках, галаве і шыі; між тым у венгерскіх цыгаяў, як відаць з артыкула праф. Цэнткіралі, руно вельмі аднароднае ва ўсіх частках.
Між іншым, недастатковая ўроўненасць ёсць загана, якая лёгка ліквідуецца, гэтак-жа сама, як і недастатковая гушчыня воўны, якая ўласціва і рускім і венгерскім цыгайскім авечкам.
24*
Паводле даследаванняў праф. Цэнткіралі, на адзін квадратны міліметр паверхні скуры прыходзілася шарсцінак:
у цыгайскай авечкі • ад 12 да 35
» саутсдаунскай авечкі ад 12 » 40
мерыносавай (паводле Lenne) ад 64 » 88
» (паводле Петры) ад 29 » 58
Другая вельмі важная якасць цыгайскай авечкі — гэта яе здольнасць да адкорму і да вытворчасці добрага мяса. Адзначаныя дзве якасці выражаны ў цыгайскай пароды больш моцна, чым у мерыносаў, таму што цыгайская авечка мае гладкую (нескладкаватую) скуру і выдзяляе сярэднюю колькасць наскурнага тлушчу і серы. У сярэднім брудная цыгайская воўна траціць пасля мыйкі не больш 51%, а часам толькі 40%, значыцца, тлустага поту ў ёй амаль у два разы менш, чым у воўне мерыносавай.
Трэба спадзявацца, што патрэба ў добрай бараніне для экспарту ў Францыю і Германію, а часткова і для ўнутраных рынкаў павінна ў нас хугка ўзрастаць, у выніку чаго нашы авечкаводы хутка будуць прымушаны звярнуць увагу на паляпшэнне мясных якасцей мерыносавых і простых туземных парод. Нам здаецца, што развядзенне цыгайскіх авечак для гэтай мэты можа быць рэкамендавана з болыпай упэўненасцю, чым развядзенне скораспелых мерыносаў або метысаў ад англійскіх авечак. Як скораспелы мерынос, так і метысы англійскіх мясных парод патрабуюць безумоўна інтэнсіўнага кармлення ў маладым узросце, якое абыходзіцца гаспадару так дорага, што ў многіх выпадках вытворчасць бараніны акажацца нявыгаднай; цыгайская-ж авечка можа даваць, дзякуючы сваім прыроджаным якасцям (меншай далікатнасці і гладкай, беднай сальнымі залозамі скуры), добрае мяса нават пры самым простым утрыманні на сене і саломе.