• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Па нашых вымярэннях двух тыповых чэрапаў для клейдэсдальскай і ардэнскай парод аказалася:
    Рыс. 1
    Рыс. 2.
    
    Даўжыня чэрапа ад ніжняга краю foramen magnum да знадворнага краю разцоў
    Шырыня ззаду надброўнага краю
    Адносіны адной даўжыні да другой, прымаючы першую = 100
    
    у мм
    у мм
    
    Чэрап клейдэсдальскага жарабца ........
    620
    244
    39,3
    Чэрап ардэнскага жарабца
    530
    228
    43,0
    3 вымярэнняў чарапоў розных парод відаць, што чэрап ардэна не належыць да тыповых нарыйскіх чарапоў. Па вымярэннях Германа Натузіуса ў чарапах дацкай, галандскай, пінцгауерскай, клевеландскай і шайргорскай парод шырыня чэрапа складае ад 37,9 да 41 % яго даўжыні, а ў чарапах усходняга тыпу (напрыклад, арабскага, індыйскага і туркменскага) ад 41,2 да 46,5; чэрап-жа ардэна, як відаць з прыведзеных вышэй даных, складае нешта сярэдняе паміж гэтымі крайнімі тыпамі і нават бліжэй падыходзіць да ўсходняга, чым да нарыйскага.
    Асцістыя адросткі крыжовых пазванкоў або крыжовай касці ў буйной бельгійскай пароды, таксама як і ў клейдэсдальскага каня, ясна раздвоепы і моцна патоўшчаны ля верхняга канца. Падобнага змянення крыжовых пазванкоў не сустракаецца ў такой выражанай ступені ні ў парод усходняга, ні ў парод мангольскага каня.
    He падлягае сумненню, што такія глыбокія зМяненні ў арганізацыі, як змяненне шкілета, патрэбавалі многіх стагоддзяў для свайго ўтварэння, а магчыма гэтыя асаблівасці складалі і заўсёды характэрную адзнаку нізіннага заходнееўрапейскага каня. У шкілетах ардэнскага каня раздваенне асцістых адросткаў крыжовай касці прыкметна слаба, а на некаторых шкілетах зусім адсутнічае. Паколькі нашы остэалагічныя даследаванні яшчэ незакончаны, то мы абмяжоўваемся толькі гэтымі папярэднімі заўвагамі Прыкладзеныя пры гэтым рысункі з’яўляюцца здымкамі з верхніх канцоў асцістых адросткаў крыжовай касці коней: клейдэсдальскага, двух ардэнскіх і бельгійскага. На рысунку 1 з левага боку паказана крыжовая косць клейдэсдальскага каня, а з правага — крыжовая косць ардэнскага з двума адросткамі, якія раздваіліся. На
    1	Заўвага. 3 твораў па анатоміі свойскіх жывёл толькі ў праф. Франка мы знайшлі заўвагу, што 3 і 4 заднія асцістыя адросткі крыжа ў многіх коней нарыйскага паходжання маюць раздваенне. «Такім чынам, — зазначае далей Франк, •— бачнае звонку раздваенне крыжа суправаджаецца і змяненнем самога шкілета» (стар. 183).
    Рыс. 5.
    рысунку 2 паказана з левага боку крыжовая косць ардэнскага каня, а з правага — крыжовая косць рысака: асцістыя адросткі той і другой не раздвоены.
    Нягледзячы на велізарныя затраты, якія робіць бельгійскі ўрад на паляпшэнне конегадоўлі, нягледзячы на намаганні асобных конназаводчыкаў да набыцця найлепшага племяннога матэрыялу, усё-ж да гэтага часу нават лепшыя экземпляры бельгійскіх коней несвабодны зусім ад тых недахопаў, якія былі ўласцівы старой пародзе. Каб больш наглядна паказаць варыяцыі, якія назіраюцца ў сучасным палепшаным тыпе бельгійскага каня, мы адважваемся прадставіць фатаграфіі чатырох кабыл, купленых намі для ферм Міністэрства земляробства. Рыс. 3 паказвае кабылу 4’/2 гадоў каракавай масці. Па некалькі ўвагнутай спіне, звісламу крупу і кароткай шыі кабыла не можа лічыцца зусім беззаганнай для сучаснага тыпу; яна прадстаўляе штосьці сярэдняе паміж старым ардэнскім і брабанцкім тыпамі. Глыбокае і бочкападобнае тулава, вельмі добрая сувязь зада з перадам, мускулістасць, значная шырыня зада і грудзей, а таксама сухасць ног і дасканалы капыт складаюць бясспрэчныя вартасці гэтага каня; рост кабылы 2 арш. 4 вярш. (вымярэнне рабілася палкай).
    Рыс. 4 паказвае кабылу гнядой масці 5’/2 гадоў і на шостым месяцы жарэбнасці. Увагнутасць спіпы і звісласць зада не менш выражаны, чым у першай; увогуле кабыла некалькі больш сырая, чым першая, алесырасць не можа лічыцца вялікай заганай, таму што гэтая матка мае ў карку 2 арш. 5'/2 вярш. Для брабанцкіх коней гэтая кабыла надзвычай тыповая.
    На рысунках 5 і 6 паказаны дзве кабылы 3’/2 і 2’/2 гадоў, першая — гнядой і другая — рыжай масцей; рост абодвух аднолькавы: 2 арш. 4‘/2 вярш. Абодва экземпляры маюць усе падставы лічыцца прадстаўнікамі сучаснага тыпу, прычым лепшай па сухасці, складу спіны і складу крупа будзе, зразумела, рыжая, паказаная на рысунку 6; кабыла гэтая атрымала ў Бельгіі сярэбраны медаль і грашовую прэмію.
    Скораспеласць сучаснага бельгійскага тыпу ламавікоў, ва ўсякім выпадку, не меншая, чым у ардэнскага. Укажу на наступны факт: мной быў куплен ва Усходняй Фландрыі для графа В. Н. Зубава 15-месячны жарэбчык, які ўжо працаваў з яго маткай у плузе і меў у карку 2 арш. З’/г вярш.; несуменна, што ў двухгадовым узросце гэты жарэбчык можа служыць вытворнікам.
    Мы самі не адчуваем сімпатыі да [2 арш.] 6 — 7-вяршковых коней, таму што вопыт даказвае, што буйныя коні рэдка бываюць прапарцыянальна складзенымі, яны сырыя, хутчэй псуюць ногі і больш павольна складаюцца; але нас заўсёды здзіўляла таксама :цяга некаторых рускіх конназаводчыкаў да дробных ламавікоў, коней не больш 2 арш. 2 вярш. Калі мы будзем разводзіць такіх коней у чыстым выглядзе для вывазу за граніцу, то выгады ад
    такога мерапрыемства чакаць нельга, таму што за граніцай маюць добрую цану толькі ламавікі не ніжэй 3 вярш., а найбольшым попытам карыстаюцца ламавікі росту ад 2 арш. 4 вярш. да 2 арш. 5 вярш.
    Таксама дрэнных вынікаў можна чакаць ад метызацыі нашых туземных парод з дробнымі ламавымі жарабцамі. Нашы сялянскія і стэпавыя кабылы адзначаюцца недастатковай мускулістасцю і малым ростам, а таму карысці можна чакаць толькі ад жарабцоў, якія маюць не менш 3 вярш.; найбольш-жа пажаданы для ламавых жарабцоў рост мы прызнаем ад 2 арш. 4 вярш. да 2 арш. 5 вярш.
    Падводзячы вынікі ўсяму выказанаму ў нашай заметцы, мы адважваемся зрабіць наступныя абагульненні: 1) у цяперашні час існуе толькі адзін тып бельгійскага каня, які вар’іруе па росту, сырасці і іншых асаблівасцях складу не больш, чым іншыя культурныя пароды коней; 2) сучасны тып бельгійскага каня мае больш правілызы склад і болыны рост, чым стары ардэнскі конь, па канстантнасці-ж і здольнасці паляпшаць іншыя пароды ён перавышае ардэнскага каня, таму што коні сярэдняй і ўзбярэжнай Бельгіі разводзяцца самі па сабе, на працягу многіх стагоддзяў і вельмі палепшыліся ў апошні час дзякуючы строгаму падбору вытворнікаў і правільнаму выхаванню; 3) па масіўнасці мускулатуры, кароткасці і сухасці канечнасцей, здавальняючай рысі і канстактнасці сучасны бельгійскі конь з’яўляецца найлепшай ламавой пародай як для чыстага развядзення, так і для мэт скрыжавання з нашымі туземнымі конямі; 4) для больш хуткага распаўсюджвання бельгійскіх коней у Расіі купля жарабят з’яўляецца найбольш практычнай мерай; 5) з прычыны таго, што развядзенне чыстых ламавых коней неабходна для паляпшэння сялянскай і поўкроўнай конегадоўлі, было-б пажадана, каб Міністэрства земляробства і Дзяржаўнае конназаводства аказалі садзейнічанне ў павелічэнні ўвозу ў Расію чыстакроўных бельгійскіх жарабят або продажам з аукцыёна выпісаных за кошт гэтых ведамстваў жарабят, або раздачай жарабят на пэўных умовах, або-ж выдачай грашовых прэмій за кожнага ўвезенага каня; 6) стварэнне заводскіх кніг для бельгійскіх коней аказала-б велізарнае садзейнічанне распаўсюджванню . бельгійскіх вытворнікаў у рускіх гаспадарках, паколькі без гэтага няма ніякай гарантыі ў чыстапароднасці прадаваемых у нас ламавікоў.
    1897 г.
    РАСІІА ЮДЖАІШЕ І ПАХОДЖАПНЕ ЦЫГАЙСІШІ ПАРОДЫ АВЕЧАК
    Несумненна, што цыгайскія авечкі, па іх гаспадарчай карыснасці, вылучаюцца паміж усімі туземнымі пародамі Расіі. Нягледзячы на беднасць літаратурных звестак аб гэтай цікавай пародзе, нам усё-ж-такі вядомы даволі дакладна раён яе распаўсюджання. Паводле слоў С. П. Шчэпкіна, цыгайскія авечкі разводзяцца галоўным чынам у Бесарабіі, у меншай колькасці ў Херсонскай губерні, яшчэ ў меншай у Таўрычаскай. «Парода гэтая, — дадае С. П. Шчэпкін,— разводзіцца балгарамі, малдаванамі, а ў рускіх паселішчах трапляецца рэдка» На думку-ж Н. Н. Дзерагіна, які напісаў павучальную манаграфію аб цыгайскай пародзе, «авечкі гэтыя знаходзяцца ў Расіі выключна толькі ў Бесарабіі і прытым пераважна ў паветах поўднёвых: Акерманскім, Бендэрскім і Ізмаільскім». Аднак крыху ніжэй той-жа аўтар дадае, што ў невялікіх колькасцях цыгайскія авечкі разводзяцца таксама ў Таўрычаскай губерні, у павеце Мелітопальскім, каля Бердзянска і Генічэска. Разам з тым Н. Н. Дзерагін упамінае, што цыгайскія авечкі разводзяцца вялікімі статкамі ў Румыніі і Турцыі, каля Дабруджы, Тульчы, Кюстэнджы і Варны, дзе яны разводзяцца як мясцовым насельніцтвам, так і прышлымі горнымі жыхарамі.
    Значна менш станоўчых даных ёсць аб паходжанні цыгайскіх авечак. «Існуе думка,—піша С. П. Шчэпкін,—• што цыгайскія авечкі паходзяць ад чаркескіх авечак, выпісаных Петром Велікім з Каўказа. Але калі-б гэта было справядліва, то без сумнення цыгайскія авечкі былі-б больш распаўсюджаны ва ўсходняй частцы поўднёвага краю, а не ў заходняй. Вось чаму бліжэй і надзейней шукаць паходжання цыгайскіх авечак за Дунаем, адкуль прыйшлі балгары ў Расію і ў Бесарабію пераважна» 2. Гэты погляд С. П. Шчэпкіна часткова пацвярджаецца тым, што цыгайскія авечкі ў значна большай колькасці і ў
    1 С. П. III ч э п к і н. Авечкагадоўля ў Расіі, С. Пецербург, 1860 г., стар. 139.
    2 Там-жа.
    болыв чыстым тыпе разводзяцца ў аўстрыйскіх уладаннях, якія мяжуюць з Расіяй і Туоцыяй, а таксама ў самой Турцыі, Румы_ніі і іншых княствах Балканскага поўвострава.
    На другую думку, піша той-жа аўтар, цыгайскія авечкі паходзілі ад помесі мерыносаў з авечкамі валошскімі, але гэтая памылковая думка абвяргаецца ўжо тым фактам, што, як паказваюць афіцыяльныя дакументы, цыгайскія авечкі былі ў Расіі раней, чым паявіліся мерыносы
    Думка другога нашага пісьменніка аб цыгайскіх авечках, Н. Н. Дзерагіна, хутчэй схіляецца ў карысць тэорыі аб паходжанні гэтых авечак праз метызацыю мерыносаў з авечкамі валошскімі.
    Вядома, што цыгайская воўна адрозніваецца ад воўны ўсіх іпшых туземных парод Расіі аднароднасцю валаскоў, складаючых руно. Руно туземных авечак Расіі складаецца ва ўсіх сваіх частках з валаскоў больш кароткіх, або пуху, і доўгіх, або асцюка; руно-ж цыгайскіх авечак складаецца толькі з аднаго роду шарсцінак, якія, як будзе паказана ніжэй, па сваёй мікраскапічнай будове падобны да воўны мерыноса і да пуху іншых авечак. Паколькі ў метысаў простых авечак з мерыносавымі руно заўсёды складаецца з пуху і асцюка, змяшаных у розных колькасцях, то думку аб паходжанні цыгайскіх авечак. шляхам падобнай метызацыі трэба прызнаць безгрунтоўнай.