• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    АВЕЧКАГАДОЎЛЯ РАСЙ
    Авечкагадоўля мела важнае значэнне яшчэ ў старажытных яўрэяў і іншых народаў усходу. Авечка дастаўляла пастушшым вандроўным народам ежу, сала для асвятлення юрт і шатроў, аўчыну для адзення, воўну для лямцаў і дываноў. Авечка з самых старажытных часоў стала служыць чалавеку, як малочная жывёла. Карыстанне малаком каровы пачынаецца значна пазней. Авечка, безумоўна, павінна быць прызнана самай старажытнай свойскай жывёлай, над паляпшэннем якой чалавек працаваў ва ўсіх паясах зямнога шара ўжо многа тысяч гадоў назад. Правільнасць гэтага меркавання даказваецца рахманым характарам авечкі, існаваннем парод бязрогіх, з павіслымі вушамі і зусім бязвухіх, авечак з вялізным тлустым хвастом і самай рознастайнай воўнай па таніне, звітасці, бляску, колеру і даўжыні яе. Усе гэтыя адзнакі зусім адсутнічаюць у дзікіх прабацькаў свойскіх авечак.
    Першабытныя народы Еўропы і асабліва жыхары поўночных частак яе — славяне, скіфы, германцы і брыты доўгі час адзяваліся толькі ў авечыя шкуры. 3 развіццём культуры і памнажэннем чалавечых патрэб жыцця авечая воўна пачынае ўжывацца на выраб розных шарсцяных тканін для лямцаў і дываноў. Разам з гэтым пачынаюць выпрацоўвацца пароды авечак, якія даюць тонкую аднародную воўну, якая амаль не мае грубога воласу. Авечкі з белай воўнаю атрымліваюць ва многіх краінах перавагу перад цёмна афарбаванымі, таму што ў старажытных фінікіян, асірыйцаў і рымлян найбольш дарагія тканіны падвяргаліся афарбоўцы. Вавіланяне, асірыйцы і яўрэі яшчэ за 1500 гадоў да [нашай эры] мелі, безумоўна, авечак з тонкай аднароднай воўнаю, якія яшчэ больш былі палепшаны грэчаскімі каланістамі, якія жылі па рускіх берагах Чорнага мора, а таксама ў Італіі і Іспаніі.
    Старажытныя рымляне і грэкі, як гэта паказваюць несумненныя сведчанні многіх пісьменнікаў, адрознівалі ўжо тады дзве групы авечак: тонкарунных з болыц аднароднай далікатнай воўнай і грубашэрсных са змешаным воласам з асцюка і пуху. Авечкі
    першай групы давалі воўну, асабліва прыгодную для тонкіх тканін, а другой — для лямцаў, аўчын і вырабу грубых, але трывалых матэрый і дываноў.
    Для рускага народа авечка з’яўляецца амаль такой-жа неабходнай свойскай жывёлай, як і для качавога намада, які жыве адной авечкагадоўляй. Ахова ад холаду, харчаванне мясам і малаком, саграванне жылля авечым кізяком — адным словам усё існаванне і здароўе земляробаў большай часткі Расіі самым цесным чынам звязана з авечкагадоўляй. Калі жыхары поўднёвых стэпавых мясцовасцей Расіі і маюць меншую патрэбу, чым жыхары поўначы, у авечай воўне і аўчыне для зімовага адзення, то замест гэтага яны аддаюць перавагу бараніне перад усякім іншым мясам і вельмі часта ўжываюць авечае малако як гэтакае, а таксама для вырабу з яго масла і сыру. У жыхароў Каўказа і нашых сярэднеазіяцкіх уладанняў авечка і да гэтага часу з’яўляецца самай важнай свойскай жывёлай. Там мы сустракаем авечак, якія даюць адначасова і тонкую воўну, смачнае мяса і вельмі малочных. Без авечкагадоўлі існаванне жыхароў Бесарабіі, Каўказа, Крыма, сярэднеазіяцкіх уладанняў і нашых прыўральскіх стэпаў прадстаўляецца зусім немагчымым. Гэтак-жа сама нямысліма існаванне без авечкагадоўлі і сялянскага насельніцтва поўночных і сярэдніх губерняў Расіі. У халодную зімнюю пару працяглае знаходжанне па-за межамі цёплага памяшкання немагчыма без валёнак, цёплых ануч, кажушка, рукавіц і цёплай лямцавай або аўчыннай шапкі. Усё гэтае адзенне дастаўляецца авечкамі, і рускі народ настолькі ўсвядоміў значэнне авечкагадоўлі ў гэтых адносінах, што ўжо з даўніх часоў звярнуў увагу на ўдасканаленне авечых парод. Многія поўночныя авечкі даюць самыя цёплыя і самыя лёгкія кажушкі і самы мяккі лямец для валёнак і ануч. Найбольшага ўдасканалення ў гэтых адносінах дасягнула наша раманаўская парода, якая разводзіцца ў Яраслаўскай губерні. Аўчыны ад авечак поўднёвых парод менш цёплыя, але больш трывалыя і прыгожыя. Воўна гэтых авечак ужо даўно ўжываецца на Каўказе і ў іншых месцах для вырабу лямцавага адзення, здольнага ахоўваць добра не толькі ад холаду і ветру, але нават ад дажджу. Гэтыя так званыя «брркі» павінны былі-б складаць самую важную прыналежнасць усёй нашай кавалерыі, і выраб іх можа стварыць буйную галіну са.матужнай і мануфактурнай прамысловасці.
    За выключэннем невялікай колькасці авечак цыгайскіх, якія разводзяцца ў Бесарабіі, і 4’/г мільёнаў авечак мерыносавых, якія разводзяцца ў некаторых поўднёвых губернях і ў Сібіры, у нас няма авечак з аднароднай тонкай воўнай, прыгоднай на выраб каштоўных тканін, як: трыко, сукна і драпу, дамскіх матэрый і шарсцяной бялізны.
    Да апошняга часу многія былі перакананы, што і наша армія
    не можа быць абслужана воўнай айчыннай вытворчасці. Вопыт гэтай вайны паказаў, што армія можа быць добра адзета без увозу заакіянскай воўны; для гэтага неабходна толькі, каб дзяржава ўвознай пошлінай і іншымі мерамі заахвочвала развіццё рускіх цыгайскіх авечак, мазаеўскіх і іншых мерыносаў і валахскай авечкі з белай воўнай. Паляпшэнне воўны некаторых туземных парод дае м'агчымасць вырабляць з яе не толькі добрае армейскае сукно для шынялёў, але таксама і армейскае сукно для сурдутаў і брук.
    Авечкі многіх каўказскіх парод славяцца ўжо многа тысяч гадоў сваёй бліскучай, трывалай і белай воўнай, прыгоднай для выпрацоўкі лепшых у свеце дываноў.
    Амаль столькі-ж прыгодна для гэтай мэты і белая воўна нашых валахскіх авечак з Данской вобласці, Варонежскай і іншых губерняў. Развіццё дывановай вытворчасці — саматужнай і фабрычнай ■—• з’яўляецца задачай дзяржаўнага значэння, таму што гэтая вытворчасць можа даць насельніцтву дзесяткі мільёнаў рублёў даходу і галоўным чынам экспартам дываноў за граніцу.
    He менш важнае значэнне павінна атрымаць вытворчасць лёгкіх і цёплых аўчын для кажушкоў і футраў, таму што футры дзікіх звяроў робяцца недаступнымі па іх цане для большасці насельніцтва Еўропы. Нашы поўночныя авечкі, як было сказана, даюць самыя цёплыя і лёгкія аўчынкі.
    Ужо і цяпер развядзенне раманаўскіх кажуховых авечак дае вялікі даход селяніну, а пры далейшым удасканаленні гэтай пароды і распаўсюджанні яе ў іншых губернях Расіі кажуховая авечкагадоўля можа з’явіцца вялікай і вельмі важнай галіной рускай жывёлагадоўлі.
    Ягняты многіх рускіх парод даюць прыгожыя аўчынкі або так званыя «смушкі», якія ідуць на шапкі, каўняры і наогул на ўпрыгожанне зімовага адзення гарадскога і сельскага насельніцтва. Вопыт, праведзены ў шырокіх размерах у Палтаўскай і іншых поўднёвых губернях, паказаў, што прымесь крыві каракульскай (бухарскай) авечкі падымае значна каштоўнасць смушак, якія атрымліваюцца з ягнят. Ужо з аднаго таго, што многія рускія пароды авечак маларасійскіх губерняў, Крыма, Каўказа і сярэднеазіяцкіх уладанняў даюць ягнят з добрымі смушкамі, несумненна, вынікае, што раён паспяховага развядзення смушкавых авечак можа быць вельмі значным. Смушкавай авечкагадоўлі Расіі належыць велізарная будучыня, і дзяржава павінна садзейнічаць яе развіццю і працвітанню ўсімі магчымымі мерамі. Хоць з воўны маладых авечак (паярку) валахскай пароды і некаторых каўказскіх выпрацоўваюцца даволі добрыя тканіны нашымі саматужнікамі ў Тамбоўскай, Варонежскай, Харкаўскай, Палтаўскай і іншых губернях, а таксама і на Каўказе, усё-ж-такі несумненна, што для вытворчасці тонкіх шарсцяных тавараў як глад-
    кіх, так і варсістых, найбольш прыгодна воўна, якая складаецца з аднаго тонкага воласу, г. зн. такая, якую дастаўляюць мерыносы (патомкі іспанскай авечкі), наша цыгайская авечка, авечкі англійскіх мясных парод і помесі ад іх з простымі мерыносавымі маткамі. Колькасць цыгайскіх авечак у нас вельмі нязначная. Такой-жа невялікай з’яўляецца і колькасць застаўшыхся мерыносаў.
    Ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, калі я пачаў сваю практычную дзейнасць па авечкагадоўлі, у Расіі налічвалася да 12 мільёнаў мерыносаў, а цяпер іх не больш 4 мільёнаў. Ніякіх сур’ёзных мер для падтрымання тонкаруннай авечкагадоўлі ў нас прынята не было. I ў цяперашні час мы ўвозім з-за граніцы тонкіх воўнаў і шарсцяных вырабаў з іх больш чым на 40 млн. рублёў штогод. Галоўнай прычынай хуткага знішчэння мерыносавай авечкагадоўлі ў нас была канкурэнцыя з боку заакіянскай авечкагадоўлі, якая выклікала паніжэнне цэн воўны за апошнія 100 гадоў амаль у дзесяць разоў. 3 60—70 рублёў за пуд у 1810—1820 гадах цана тонкаруннай воўны знізілася да 7—8 рублёў за пуд у 1900— 1910 гадах.
    Сучасная вайна паказала, што ў Расіі неабходна здабываць пры дапамозе сваіх авечак усе тыя сырыя матэрыялы, якія патрэбны для арміі і для насельніцтва... На гэтай падставе пажадана, каб і тонкія воўны вытвараліся ў нас у колькасці, дастатковай для задавальнення галоўных цатрэб арміі і насельніцтва. Неабходна павялічыць размер мерыносавай авечкагадоўлі і заахвоціць развядзенне метысных авечак ад нашых туземных парод і парод англійскіх, якія даюць вельмі добрае мяса і добрую воўну.
    У мінулым (1915 год) і ў гэтым годзе галоўныя пастаўшчыкі воўны ў Еўропу — Аўстралія, Поўднёвая Амерыка і Капскія калоніі — нажылі велізарныя мільёны ў выніку непамернага падаражэння воўны, цэны на якую ўзраслі да цэн пачатку мінулага стагоддзя. Такія цэны могуць захавацца яшчэ надоўга пасля вайны і акажуцца вельмі стратнымі для рускага народа.
    Адносна другога важнага прадукта, які дастаўляецца авечкагадоўляй — бараніны, — далёка не ўсё рускае насельніцтва мае адпаведнае ўяўленне. У той час як на Каўказе, у Крыму, у сярэднеазіяцкіх уладаннях і ў многіх поўднёвых губернях добрую бараніну цэняць нават вышэй свініны і ялавічыны, жыхары поўночнай і цэнтральнай палос Расіі ўжываюць бараніну толькі ў нязначнай колькасці і лічаць яе менш смачнай і прыгоднай для харчавання, чым іншыя сарты мяса.
    Адзіная прычына гэтага адрознення заключаецца ў тым, што насельніцтва, напрыклад, Петраграда і Масквы атрымлівае ў
    большасці выпадкаў мяса старых авечак і прытым ад парод, якія даюць параўнальна дрэнную бараніну, напрыклад, ад мерыносаў і поўночнай кароткахвостай.
    Такія адносіны да бараніны доўгі час назіраліся і ў Злучаных Штатах Поўночнай Амерыкі, дзе разводзілася амаль выключна мерыносавая авечка. 3 развіццём метыснай англійскай авечкагадоўлі спажыванне бараніны павялічылася ва ўсіх амерыканскіх населеных цэнтрах, і цяпер у Амерыцы маладой бараніны ад мясных парод атрымліваецца дастаткова і для ўнутраных рынкаў і для вывазу ў Еўропу. Разам з гэтым павысілася і даходнасць самой авечкагадоўлі. Мерыносавая авечка там таксама, як і ў Расіі, ледзь акупляе расходы на яе ўтрыманне, а метысная дае ад 4 да 7 рублёў чыстага даходу на галаву. У нас на Каўказе і ў Крыму, дзе разводзяцца даволі культурныя мясныя пароды, маладая бараніна вельмі смачная і прадаецца вясной на мясцовых рынках значна даражэй, чым ялавічына і свініна.