• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Калі да ўсяго гэтага дадаць яшчэ, што ў Венгрыі і Саксоніі цыгайскія авечкі таксама былі вядомы раней, чым мерыносы, то робіцца несумненным, што гэтая парода павінна быць прызнана самастойнай.
    На падставе таго, што нам вядома аб авечкагадоўлі старажытнага свету і аб паходжанні авечкі мерыносавай, мы схільны думаць, што цыгайская авечка належыць да старакультурнай пароды, якая выведзена жыхарамі Малой Азіі і Грэцыі і ад іх распаўсюдзілася ў іншых частках поўднёвай Еўропы.
    Чалавеку, незнаёмаму са справай жывёлагадоўчага майстэрства, можа, бадай, здацца, што воўну, падобную цыгайскай, лёгка атрымаць адпаведным падборам жывёл з воўны, напрыклад, валошскіх авечак на працягу 20—30 гадоў; але на самай справе для гэтага ператварэння патрэбны сотні і нават тысячы гадоў. Калі нам нярэдка ўказваюць на прыклады хуткага ўтварэння новых культурных парод, то пры абмеркаванні гэтых фактаў звычайна забываюць, што матэрыялам для гэтых новых парод заўсёды служылі другія высокакультурныя пароды, занесеныя ў Еўропу з Усхода. Так, напрыклад, чыстакроўная верхавая парода ўтварылася на працягу 250 гадоў, арлоўскія і амерыканскія рысакі сфарміраваліся і дасягнулі дасканаласці толькі
    1 С. П. Ш ч эп кі н. Авечкагадоўля ў Расіі, стар. 140.
    на працягу апошніх 150 гадоў; парода французскіх мерыносаў або рамбулье ўтварылася на працягу апошніх 80—100 гадоў і г. д. Так звычайна гавораць і пішуць аб узнікненні гэтых парод, але, зразумела, ніхто да гэтага часу не адмаўляў таго, што з’яўленне ўсіх гэтых парод было-б зусім немагчымым, калі-б не існавала каня арабскага і мерыносавай авечкі, над паляпшэннем якіх усходнія народы працавалі некалькі тысяч гадоў. Таксама-ж англічане ганарацца сваімі палепшанымі пародамі свіней і курэй, а між тым, гэтыя пароды прадстаўляюць толькі слабыя відазмяненні індыйскай свінні і азіяцкіх парод свойскай курыцы.
    Здзіўляючая аднароднасць цыгайскай шэрсці, яе звітасць, таніна, а таксама і здольнасць цыгайскіх авечак да адкорму прыводзіць нас да заключэння, што і гэтая парода прадстаўляе абломак старажытнай культурнай пароды...
    Гісторыя авечкагадоўлі ў старажытных народаў і многія іншыя факты робяць выказанае меркаванне ў высокай ступені імаверным.
    Задача данага артыкула—даць карысныя звесткі аб гэтай пародзе — прымушае нас толькі ў самай сціслай форме прывесці гістарычныя факты, якія сюды адносяцца.
    Егіпцяне і жыхары Індастана не звярталі вялікай увагі на якасць авечай воўны таму, што аддавалі перавагу баваўняным і палатняным матэрыям перад матэрыямі шарсцянымі; наадварот, вавіланяне, асірыйцы і яўрэі ўжо за 1300—1500 гадоў да [нашай эры ] мелі несумненна авечак, якія давалі тонкую і аднаякасную воўну.
    Вавілонскія шарсцяныя матэрыі карысталіся вялікай вядомасцю, і ў гэтай дзяржаве шэрсце-ткацкая вытворчасць складала адзін з важных заняткаў насельніцтва.
    Трэба думаць, што з Азіі вытворчасць тонкіх шарсцяных матэрый перайшла да фінікіян, пурпуравыя тканіны якіх дорага цаніліся ў старажытных народаў. 3 малаазіяцкага берага старажытныя грэкі запазычылі, напэўна, не толькі майстэрства вырабу тонкіх шарсцяных тканін, якія ўжываліся імі і для ніжняй, і для верхняй вопраткі, але таксама і тонкарунную пароду авечак. Найбольшай славай па развіццю авечкагадоўлі і гандлю шарсцянымі тканінамі карысталася грэчаская калонія Мілет, якая знаходзілася на малаазіяцкім беразе. Гэты горад, які меў, апрача шматлікага гандлёвага флоту, да 100 ваенных караблёў, вёў ажыўлены гандаль з усёй Азіяй і па берагах Чорнага мора. Мілетцамі, між іншым, была заснавана ў Караксіі (паблізу Сухум-Кале) калонія Дыяскурыяс, жыхары якой дастаўлялі грэкам вялікія колькасці вельмі добрай воўны.
    Шматлікія даныя, паведамлёныя старажытнымі пісьменнікамі, даюць поўнае права заключыць, што палепшаная парода
    Рыс. 7.
    Рыс. 8.
    авечак, якая разводзіцца на малаазіяцкім узбярэжжы, у даліне Тыгра і Ефрата і ў Грэцыі, адзначалася дасканалай якасцю воўны і аднароднасцю руна., г. зн. адсутнасцю ў ім доўгага грубога воласу і асцюка
    3	Грэцыі гэтая палепшаная парода авечак распаўсюдзілася каланізатарамі ў Італію, а некалькі пазней і ў Іспанію. Вельмі магчыма, што распаўсюджанню палепшанай пароды шарсцяной авечкі ў Іспаніі садзейнічалі ўжо не грэкі, а рымляне, якія перавозілі туды і лепшых авечак і нават вопытных авечкаводаў. Паводле слоў Страбона, за лепшых бараноў, якіх вывозілі ў Іспанію, плацілі да 1 500 рублёў на нашы грошы. Гэта перасяленне палепшанай шарсцяной пароды авечак у Іспанію адбывалася, напэўна, незадоўга да [нашай эры] і ў першым веку [нашай эры]2.
    Усе найбольш аўтарытэтныя даследчыкі гісторыі авечкагадоўлі прызнаюць, што таніна і мяккасць воўны авечак, якія разводзіліся старажытнымі народамі ў Малой Азіі, Грэцыі і Італіі, а таксама знешнія адзнакі гэтых авечак і ўласцівасць тканін, якія вырабляліся з іх воўны, несумненна, указваюць на самае блізкае сваяцтва гэтых авечак з сучаснымі мерыносамі3.
    Мы-ж, грунтуючыся, з аднаго боку, на указаных гістарычных фактах і, з другога ■— на надзвычайным падабенстве цыгайскай воўны да мерыносавай, а таксама падабенстве іншых заалагічных адзнак гэтых двух парод, лічым, што цыгайская авечка прадстаўляе сабой абломак той старажытнай пароды, з якой культурай пазнейшага часу ўтварыўся сучасны мерынос.
    Абломкі старажытнай пароды тонкаруннай авечкі існуюць не толькі ў нас і на Балканскім поўвостраве, але таксама ў Аравіі, Італіі і нават у самой Іспаніі пад назвай пароды бурдо і курра, якая па сваёй неаброслай галаве і голых нагах, а таксама доўгай і востраштапельнай воўне стаіць значна бліжэй да цыгайскай авечкі, чым да мерыноса (рыс. 7). Парода курра, як думае Бом, з’яўляецца самым блізкім сваяком нашых мерыносаў.
    Тонкарунная авечка Аравіі мае воўну па сваёй звітасці зноўтакі больш падобную да цыгайскай, чым да мерыносавай, а па мікраскапічнай будове воўна аравійскай авечкі зусім падобна да воўны гэтых абодвух парод 4.
    Старажытная італьянская авечка мела таксама голую галаву і ногі, дробназвітую далікатную воўну і не зусім прытуплены штапель.
    Да гэтых звестак мы можам яшчэ дадаць, што наша даследванне рознай воўны, якая паступае на маскоўскі рынак з Абхазіі і з Персіі, указвае несумненна на існаванне там і ў цяперашні час
    1 Heitzschiitz. Studien zur Geschichte des schafes, 1879, p. 48.
    5 Heitzschiitz, p. 65.
    3 Heitzschiitz, p. 188 i Bohm, Schaizucht, p. 649.
    ’ Bohm, p. 643.
    авечак з руном з аднаго доўгага і мяккага пуху, г. зн. зусім падобным да руна авечкі цыгайскай.
    Калі мы параўнаем сучасныя тыпы мерыносаў з авечкай цыгайскай, то кожнаму кінецца ў вочы адрозненне ў складках скуры, у абросласці ног і галавы. Гэтыя адрозненні на першы погляд TaKia значныя, што можна нават усумніцца ў сваяцтве гэтых парод. Але калі ўзяць мерыноса ў тым выглядзе, у якім ён з’явіўся ў Еўропе 100—150 гадоў таму назад, то яго адрозненні ад цыгайскіх авечак акажуцца самымі нязначнымі. На прыкладаемым рысунку 8 паказан мерынос старога тыпу, які па голай галаве і голых нагах, а таксама па адсутнасці складак на скуры, звітасці рог і даўжыні хваста прадстаўляе дзіўнае падабенства да авечкі цыгайскай.
    Друкуецца па тэксту, апублікаванаму ў часопісе «Хозянн», № 15, 1894 г.
    ЗААЛАГІЧНЫЯ І ГАСПАДАРЧЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЦЫГАЙІКАЙ ПАРОДЫ
    Прафесар Май хоць і ўказваў на вялікае падабенства цыгайскай воўны з воўнай англійскіх кароткашэрсных, але па другіх заалагічных адзнаках далучаў цыгаяў да адгаліненняў валошскай пароды. Апісанне апошняй у гэтага аўтара такое невыразнае, што можна ўсумніцца ў яго знаёмстве з тыповымі экземплярамі валошскіх авечак. Па-першае, рагавыя спіралі ў валошскіх авечак непараўнана больш выцягнуты, чым у цыгайскіх, а ў венгерскага адгалінення валошскай пароды спіраль рог нават штопарназвіта; па-другое, вось рагавой спіралі ў валошскіх авечак нахілена ўніз і ўперад да падоўжнай плошчы чэрапа, у авечак-жа цыгайскіх гэтая вось стаіць да прадольнай плоскасці таксама перпендыкулярна, як і ў мерыноса; па-трэцяе, папярочныя баразёнкі рагавога футляра ў авечкі валошскай буйныя і няправільныя, у авечкі-ж цыгайскай гэтыя баразёнкі, па іх дробнасці і аднароднасці, амаль не адрозніваюцца ад баразёнак рог мерыноса. Чарапы цыгайскіх бараноў, дэманстраваныя мной у час майго дакладу на апошнім з’ездзе натуралістаў, былі так падобны ва ўсіх дэталях да чарапоў бараноў мерыносавай пароды, што адрозніваць іх можна было толькі па этыкетках.
    Гэтак-жа сама цыгайская авечка падобна да мерыноса па форме хваста і колькасці пазванкоў у ім. Даследаваныя намі пяць шкілетаў авечак цыгайскай пароды ўказваюць на ваганне колькасці пазванкоў у межах ад 18 да 23. Хвост цыгаяў не мае адкладання тлушчу па баках пазванкоў; гэтай адзнакай цыгайская авечка зноў-такі адрозніваецца ад валошскай.
    Раней ужо было намі ўказана, што абросласці^ галавы і ног у сучаснага мерыноса не павінна лічыцца заалагічнай адзнакай гэтай пароды, таму што мерыносы старога тыпу мелі галаву і ногі амаль настолькі-ж голымі, як і авечкі цыгайскія. Да гэтага трэба дадаць яшчэ, што ў некаторых цыгайскіх матак і ў бараноў лоб, а таксама шчокі прадстаўляюцца пакрытымі такім-жа далікатным і толкім воласам, як і бакавыя часткі цела; разам з
    тым і заднія канечнасці бываюць таксама нярэдка пакрыты тонкім пухам
    На падставе гэтых галоўных заалагічных адзнак, г. зн. формы рог і хваста, а таксама і на падставе таго, што цыгайскія авечкі маюць дробназвітую воўну, мы адносім цыгайск.ую пароду да групы авечак доўгахвостых, і прытым маючых руно з аднаго пуху. Гэтую групу Бом падзяляе, у сваю чаргу, на дзве падгрупы: авечак з руном з пуху гладкага і з руном з пуху звітага. Да апошняй падгрупы, да якой ён адносіць іспанскіх мерыносаў, калхідскую, гарэнцінскую і бурдоскую пароды, трэба далучыць несумненна і цыгайскую.
    Падабенства цыгайскіх авечак да мерыносаў было заўважана і С. П. Шчэпкіным. «Авечкі гэтыя па формах, росту і якасці воўны падобны,— піша С. П. Шчэпкін, — да мерыносаў, хоць і крыху буйнейшыя за іх і даўжэйшыя воўнаю. Некаторыя авечкаводы параўноўваюць воўну авечак цыгайскіх з воўнай саутсдаунаў; часткова гэтае падабенства пацвярджаецца тым, што салдацкія сукны ў Аўстрыі вырабляюцца з цыгайскай воўны, a ў Англіі з саутсдаунскай. У Расіі цыгайская воўна ідзе на тоўстыя камволыіыя вырабы і на камвольную пражу, замяняючы часткова воўну англійскіх доўгашэрсных авечак. Колер воўны цыгайскіх авечак пераважна белы, а чорны сустракаецца рэдка» 2.