• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    жалеза» (стар. 28—30). Жаданне прыпісаць усе гэтыя якасці і знадворныя адзнакі палепшанаму ардэнскаму каню, а не бельгійскаму палепшанаму Арандар грунтуе на тым прадузятым і недаказаным дапушчэнні, што ардэнская парода з’яўляецца роданачальніцай усіх бельгійскіх коней (стар. 34). Несумненныя гістарычныя даныя і меркаванні, падказаныя здаровым сэнсам, зусім абвяргаюць гэтую думку Арандара.
    3 XI стагоддзя Бельгія або ўласна Фландрыя і Брабант былі цэнтрам вырошчвання лепшых баявых коней і нават гіазней у XVII стагоддзі, са змяненнем ваеннай тактыкі, г. зн. з вынаходжаннем пораху і са спыненнем карыстання цяжкім узбраеннем, бельгійскі конь усё-ж яшчэ дорага цаніўся для мэт кавалерыі. Як гістарычныя факты, так і карціны такіх выдатных мастакоў, як Рубенс, Ван-Дэйк і Іардан, паказваюць, што буйны конь узбярэжнай і сярэдняй Бельгіі быў ужо з XI стагоддзя самай культурнай пародай Заходняй Еўропы, між тым аб культуры ардэнскай пароды ў гэты перыяд мы не маем ніякіх верагодных даных. Наколькі вядомы былі ў той час фламандскі і брабанцкі коні, даказваецца ўжо тым, што Англія пачала ўвозіць фламандскіх жарабцоў для паляпшэння сваіх коней яшчэ з 1154 года. У царстваванне караля Джона, г. зн. на некалькі гадоў пазней, з Фландрыі было дастаўлена 100 найлепшых жарабцоў, ад якіх, на думку Юата і іншых англійскіх пісьменнікаў па жывёлагадоўлі, паходзяць сучасныя шайргорская і клейдэсдальская пароды. Гісторыя не толькі конегадоўлі, але і ўсёй жывёлагадоўлі паказвае нам, што найлепшы тып пароды ўтвараецца ва ўмовах больш спрыяльных і ў насельніцтва больш заможнага, а паколькі Брабант і Фландрыя былі значна багацей, чым Люксембург, то і коні першых двух правінцый былі буйнейшыя і лепшыя. Дзякуючы зноў тым-жа прычынам ва ўрадлівых і багатых правінцыях сярэдняй і ўзбярэжнай Бельгіі, ламавы конь на працягу апошніх 60 гадоў значна палепшыўся, у бедным-жа добрымі пашамі і добраўпарадкаванымі гаспадаркамі Люксембургу мясцовая парода вырадзілася і нават зусім знікла. Падобна таму як у гарыстых мясцовасцях Сярэдняй Еўропы сіментальская і швіцкая пароды выцеснілі дзесяткі іншых менш культурных парод, гэтак-жа сама культурны конь сярэдніх правінцый Бельгіі выцесніў менш дасканалую ардэнскую пароду і выцесніць яшчэ і многія іншыя пароды і ў іншых дзяржавах Еўропы.
    Акадэмік Мідэндорф яшчэ ў пачатку 70-х гадоў заяўляў аб знікненні ў Бельгіі ардэнскай пароды, што-ж датычыць Францыі, то там, паводле сведчання Шварцнекера, гэтая парода не існуе ўжо з 1815 года (стар. 161).
    На конкурсе коней у Бруселі ў 1887 годзе з 454 выстаўленых коней да ардэнаў было аднесена ўсяго толькі 32. 3 3 396 коней, занесеных у бельгійскі студбук у першыя тры гады яго існавання.
    на ардэнак прыпала ўсяго 85 галоў. Ці можа пасля ўсяго гэтага ісці гутарка аб існаванні ардэнскага каня. Падобна таму як знік у нас біцюгскі конь, як зніклі нарфолькскі і клевеландскі ў Англіі, альгауская жывёла ў Баварыі, так зніклі і ардэны ў Бельгіі; наогул у дзяржавах, у якіх сельская гаспадарка дасягнула ўжо высокага развіцця, там усе менш стойкія або менш дасканалыя пароды ўступаюць месца больш канстантным і больш культурным.
    Маючы на ўвазе ўсе гэтыя факты, мы здзіўляемся, што і да гэтага часу некаторыя рускія іполагі ўказваюць на неабходнасць прыгрымлівацца ардэнскага тыпу і не захапляцца брабансонамі. He далей як у студзені месяцы гэтага года кн. С. П. Ўрусаў пісаў: «...у нас не цяжка знайсці ардэнскага вытворніка, многія конназаводчыкі разводзяць гэтую пароду, хоць за апошні час, нажаль, заўважаецца ўжо некаторая прыхільнасць да больш буйнога каня, чым ардэнскі, а іменна да брабанцкага; мы гаворым нажаль таму, што брабансоны менш канстантныя і менш падыходзяць пад ідэал рускага рабочага каня» (стар. 13).
    Былы ветэрынар Маскоўскага сельскагаспадарчага інстытута Ф. Э. Фельдман, які наведаў Бельгію ў 1895 годзе, у сваім паведамленні аб паездцы туды і аб наведванні выстаўкі коней у Бруселі пацвярджае наш погляд аб поўным выцясненні старога ардэнскага тыпу палепшаным бельгійскім канём і аб існаванні аднаго агульнага тыпу бельгійскага каня, які вар’іруе толькі па сырасці і росту. Вось што піша з гэтага поваду Ф. Э. Фельдман: «Як вядома, у Бельгіі існуюць два тыпы коней, ламавік ва ўласным сэнсе слова, або конь моцнай цягі (ростам да 9 вярш.) і ардэн, або конь лёгкай цягі (ростам не вышэй 3*/г вярш.)».
    «У сярэдзіне паміж гэтымі двума тыпамі стаіць конь брабанцкі або брабансон. Скажу перш за ўсё, што гэтыя тры тыпы пераходзяць так непрыкметна адзін у другі, што іншы раз няма ніякай магчымасці, грунтуючыся на адным экстэр’еры, адрозніць, напрыклад, ардэна ад брабансона. I гэта зусім зразумела, калі мець на ўвазе тую акалічнасць, што ў цяперашні час адбываецца змяшанне паміж сабой усіх гэтых трох тыпаў. Старыя ардэны, як яны існуюць яшчэ на ферме Сельскагаспадарчага інстытута, цяпер у Бельгіі не існуюць, і сучасны бельгійскі ардэн (больш правільна было-б сказаць сучасны бельгійскі конь) не мае з ім нічога агульнага. Стары ардэн аказаўся малым і лёгкім і яго скрыжавалі з фламандскім і брабанцкім канём—у выніку атрымалася сучасная ардэнка» (стар. 114).
    «Разглядаючы, гаворыць П. Фельдман далей, уважліва на брусельскай выстаўцы фламандскіх, брабанцкіх і ардэнскіх коней, я часта не знаходзіў амаль ніякай розніцы паміж тымі і другімі» (стар. 115).
    Для нас зусім ясна, што тут гаворыцца не аб трох пародах, a аб трох сартах той-жа пароды: буйным, сярэднім і дробным; раздзяляюць-жа французы першэронаў, а англічане гонтэраў на тры сарты па росту, але ніхто не гаворыць аб трох пародах першэронаў або аб трох пародах гонтэраў; чаму-ж бельгійскі конь павінен падзяляцца на столькі парод, колькі ў гэтай дзяржаве правінцый. Недарэчнасць намеру падзяляць бельгійскіх коней на некалькі самастойных парод відавочна сама сабой ужо з таго, што Бельгія мае ў даўжыню каля 250 і ў шырыню не больш 150 вёрст. Калі-б для кожнай бельгійскай пароды існавалі свае студбукі і коні разводзіліся-б у буйных заводах, тады захаванне парод у чыстаце дапусціць магчыма; але калі мы ведаем дакладна, што ў Бельгіі студбукі заснаваны ўсяго 30—40 гадоў назад, што толькі !/юо усіх коней занесена ў іх, што бельгійскі конь разводзіцца выключна сялянамі і паходзіць з аднаго кораня, тады няма абсалютна ніякай падставы дапусціць магчымасць захавання ў чыстаце трох або пяці мясцовых парод, якія разводзяцца на такой нязначнай тэрыторыі.
    Паведаміўшы аб знікненні ардэнак у выніку скрыжавання іх з брабанцкімі, Ф. Э. Фельдман выказвае сваю думку, што для многіх мэт ардэны старога тыпу былі несумненна лепш, чым ардэны сучасныя. «Хто захапляецца брабансонамі, — піша ён,— той павінен захапляцца і добрымі ардэнамі, таму што яны некалькі прыгажэйшыя за першых» (стар. 116). Як узгадніць TaKia думкі: з аднаго боку вядомыя любіцелі і знаўцы ардэнскага каня, як пп. Більдэрлінг, Арандар і Армфельд, заяўляюць з упэўненасцю, што гэты конь не толькі не прыгожы і не адпавядае кавуковым патрабаванням экстэр’еру, але што ён нават прама выродлівы, а з другога — п. Фельдман гаворыць, што стары ардэнскі конь прыгажэйшы за сучаснага бельгійца і лепшы за яго для многіх мэт. Мы без усякага вагання далучаемся да першай з думак, прычым лічым патрэбным дадаць, што спасылка Ф. Э. Фельдмана на ардэнаў фермы былой Петроўскай акадэміі найменш удалая, таму што сярод коней гэтага завода, які нам добра вядомы, не было ні аднаго каня без значных заган канечнасцей, спіны і капытоў. Нам здаецца, што з ардэнамі паўтарылася ў нас т.ое-ж, што і з горнымі пародамі буйной рагатай жывёлы. Лічылі-ж, і вельмі яшчэ нядаўна, нашы гаспадары прыўзняты хвост, доўгі падгрудак і быкападобную галаву за тыповыя адзнакі швіцкай, альгаускай і сіментальскай парод, а цяпер усе лічаць гэтыя адзнакі за заганы; несумненна, што і ўвогнутая спіна, свіная шыя, нізкаперадасць і слабыя бабкі ардэнаў будуць хутка ўсімі прызнаны за стаці, зусім непажаданыя для добрага рабочага каня.
    I з тэарэтычнага і з практычнага пункту гледжання вёльмі
    важным з’яўляецца пытанне аб канстантнасці ардэнаў і сучасных бельгійцаў. Мы ўжо прыводзілі паказанні нашых іполагаў аб паляпшэнні ардэнаў арабскімі конямі; факт гэты пацвярджаецца і такімі аўтарытэтамі, як Сансон, Врангель і Шварцнекер. Апрача таго, гр, Врангель указвае на факты паляпшэння ардэнскай пароды на месцы яе радзімы першэронамі (стар. 489, ч. II), а барон Касель на скрыжаванні ардэнаў з нармандскімі жарабцамі, увезенымі ў Бельгію каля стагоддзя таму назад.
    ' Адносна таго, што брабансоны і фламандцы з’яўляюцца конямі больш культурнымі, чым ардэны, намі было сказана ўжо вышэй; не падлягае, апрача таго, ніякаму сумненню, што брабансоны і фламандцы разводзяцца на працягу многіх стагоддзяў у поўнай чыстаце. За выключэннем артыкула нямецкага пісьменніка Фішэра, мы нідзе не знаходзім указанняў на ўвядзенне ў сярэднюю і ўзбярэжную Бельгію вытворнікаў якой-небудзь іншай пароды для паляпшэння бельгійскіх коней. Дзіўная-ж заметка п. Фішэра заслугоўвае толькі некалькіх слоў. Грунтуючыся на тым, што ў Бельгіі існуе ўвоз коней з Англіі, Фішэр, не будучы зусім знаёмы ні з сортам увозімых коней, ні са становішчам бельгійскай конегадоўлі, адважыўся выказаць думку, што англійскія коні ўвозяцца для паляпшэння бельгійскай пароды. 3 поваду паведамлення Фішэра, у «Нямецкай сельскагаспадарчай газеце» (D. L. Р., 1896 і 1897 гг.) вядомы знаўца бельгійскай конегадоўлі праф. Лейдэр з Бруселя змясціў цэлы рад артыкулаў, якія даказалі памылку п. Фішэра. Аказалася, што ўсе вывозімыя з Англіі коні паступаюць на бойні, а гэта адбываецца па той прычыне, што ў Англіі зусім забаронен забой коней на мяса, а ў Бельгіі гэта дазваляецца. Звесткамі, сабранымі ад усіх амаль вядомых конназаводчыкаў Бельгіі, праф. Лейдэр даказаў, што ні англійскія, ні якія-небудзь іншыя коні не скарыстоўваліся для паляпшэння бельгійскіх ламавікоў. «Бельгійскія конназаводчыкі могуць з поўнай падставай сцвярджаць, — піша праф. Лейдэр,— што конь аравійскай пустыні ніколькі не чыстапародней, чы.м конь бельгійскі».
    Вывучэнне чэрапа і іншых асаблівасцей шкілета паказвае сапраўды, што буйны тып бельгійскага каня прадстаўляе чыстую, самастойную пароду, між тым як конь ардэнскі мае некаторыя сляды метызацыі. Профіль чэрапа брабансона і фламандца нічым не адрозніваецца ад профіля шайргорскага або клейдэсдальскага каня: пры злучэнні лобных касцей з насавымі ёсць ясна прыкметная выпукласць; апрача таго, тваравая частка чэрапа моцна развіта, у сувязі з чым чэрап з’яўляецца наогул доўгім і вузкім.