Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
223ак. 473
бят; для трыццацімільённай конегадоўлі гэтыя лічбы яшчэ ббіып мізэрныя, чым дзейнасць нашых казённых злучных рассаднікаў. Такім чынам, справядлівасць прымушае нас сказаць, што для паляпшэння сялянскай конегадоўлі ў масе да гэтага часу не зроблена амаль нічога.
2. Другая задача — дастаўляць дзяржаве добрых рамонтных коней для кавалерыі і артылерыі, з’яўляецца далёка не такой цяжкай, як першая. 3 трыццацімільённага конскага пагалоўя імперыі на задавальненне патрэб рамонту патрабуецца ўсяго 8,5 тыс. галоў. Калі прыняць пад увагу, што на адным Каўказе ёсць да 300 тыс. коней ростам ад 2 арш. да [2 арш.] 3 вярш., якія больш або менш адпавядаюць існуючым рамонтным патрабаванням, то забеспячэнне нашай арміі конямі, асабліва-ж калі прыняць пад увагу нязначную цану рамонтнага каня, прадстаўляецца ў даволі здавальняючым стане. Каля 2/3 (1 700 жарабцоў з 2 450 верхавых і рабочых) казённых жарабцоў складаюць кроўныя і поўкроўныя верхавыя; пяць казённых заводаў з шасці прызначаны для вырошчвання жарабцоў верхавога сорту (і толькі адзін для вырошчвання жарабцоў рабочых і рысістых). Апрача таго, выдачай вялікіх прэмій, дапушчэннем таталізатара і купляй дарагіх скакуноў за граніцай дзяржава заахвочвае самым рашучым чынам наша кроўнае скакавое конназаводства, гэтае конназаводства, у сваю чаргу, выклікае да жыцця поўкроўную верхавую конегадоўлю, таму што магчымасць набыцця і карыстання чыстакроўнымі вытворнікамі з кожным годам усё больш аблягчаецца. Узнікненне ў апошнія гады многіх прыватных заводаў на Поўночным Каўказе, у Данской вобласці, у Таўрычаскай, Харкаўскай, Екацерынаслаўскай, Варонежскай і іншых губернях поўдня поўнасцю пацвярджае нашы меркаванні; таксама апошнія ўсерасійскія конскія выстаўкі, відавочна, паказалі, што поўкроўная верхавая конегадоўля зрабіла ў апошні час значныя поспехі. Для далейшага забеспячэння дзяржавы добрым кавалерыйскім канём застаецца яшчэ зрабіць толькі адну рэформу: павысіць значна цану рамонтнага каня. Хоць-бы дзяржаўная конегадоўля павялічыла ў многа разоў колькасць кроўных і поўкроўных вытворнікаў, усё-ж нельга разлічваць на значнае развіццё поўкроўнай конегадоўлі да таго часу, пакуль цэны на рамонтнага каня застануцца ў межах ад 125 да 200 рублёў.
За такую цану нідзе ў Расіі нельга вырошчваць цяпер добрых коней, таму што плата 125 — 200 рублёў не акупіць нават расходаў на кармы, а тым больш не будзе пакрываць выдаткаў на набыццё добрых вытворнікаў і г. д. «Ёсць толькі адзін шлях для падтрымання рамонтнай конегадоўлі, — гаворыць Генрых Натузіус, — гэта зрабіць яе даходнай». Германія і Аўстрыя плацяць цяпер каля 300 рублёў за рамонтнага каня, Францыя — 375 руб-
лёў і Англія — каля 400 рублёў. Наша Дзяржаўнае конназаводства затрачвае ледзь не 90% свайго бюджэту на падтрыманне іменна кроўнай і поўкроўнай верхавой конегадоўлі, мы-ж, наадварот, глыбока перакананы, што развядзенне буйнога рабочага сельскагаспадарчага каня і паляпшэнне каня сялянскага заслугоўваюць значна большага заахвочвання з боку дзяржавы, чым першыя. Пры гэтых умовах дастаткова было-б павысіць цану рамонтнага каня да 300 — 350 .рублёў, каб вырошчванне добрага верхавога каня задавальняла не толькі патрэбы дзяржавы, але і попыт на гэтых коней з боку загранічных пакупнікоў. Разлічваць на вялікі вываз поўкроўных коней за граніцу мы ні ў якім выпадку не можам і па той простай прычыне, што галоўныя пакупнікі дарагіх рамонтных коней — Германія, Аўстрыя, Францыя і Англія — самі пераважна займаюцца развядзеннем іменна поўкроўнага каня. Натузіус і многія іншыя аўтарытэты па конегадоўлі сведчаць, што ў Заходняй Еўропе ўжо даўно адчуваецца перавытворчасць поўкроўных коней, ад чаго цэны на іх і асабліва цэны на сярэдніх і горшых па якасці і росту вельмі ўпалі ў апошні час. Звесткі, прыведзеныя ў цікавым артыкуле A. А. Армфельда, паказваюцв, што Германія патрабуе для штогадовага рамонту кавалерыі толькі 0,24% агульнай колькасці коней, Францыя — 0,59%, Аўстрыя — 0,18% і Расія — 0,03%. Трэба мець яшчэ на ўвазе, што Заходняя Еўропа карыстаецца выключна поўкроўным канём для гарадской экіпажнай язды, для конак і многіх іншых гарадскіх мэт, між тым як у нас для язды ў экіпажах існуюць чыстакроўныя і поўкроўныя рысістыя коні, развядзенне якіх павінна быць заахвочана і падтрымана дзяржавай, як трывалы нацыянальны напрамак; апрача таго, заходнееўрапейскі поўкроўны конь, які ўзяў пачатак у велізарнай большасці выпадкаў ад метызацыі з кабыламі цяжкага нізіннага тыпу, з’яўляецца больш буйным, масіўным і флегматычным, а таму і прыгодным у многіх выпадках і для сельскагаспадарчых работ; гэтая прыгоднасць кабыл для сельскагаспадарчых работ патаняе значна вырошчванне поўкроўнага каня на Захадзе. Між тым наш поўкроўны конь паходзіць, за асобнымі выключэннямі, ад метызацыі скакуноў са стэпавым канём, што робіць нашага поўкроўка, у сувязі з яго далікатным складам і гарачым тэмпераментам, зусім непрыгодным для сельскагаспадарчых і многіх іншых работ... Усе гэтыя меркаванні прыводзяць нас да вываду, што поўкроўная конегадоўля мае для Расіі абмежаванае значэнне, і значнае развіццё яе можа толькі пагоршыць і без таго крытычнае становішча нашых сельскіх гаспадароў.
3. Трэцяя задача — развядзенне ў нас ламавога або буйнога сельскагаспадарчага каня мае велізарнейшае значэнне ўжо таму, што гэты сорт коней з’яўляецца найбольш прыгодным для экспарту таварам. У параўнанні з каласальнымі размерамі нашай 22*
конегадоўлі вываз рускіх коней за граніцу вельмі мізэрны. Пад уплывам агульнага пагоршання нашай конегадоўлі і часткова з прычыны змянгаэння попыту на коней у Заходняй Еўропе, вываз коней з Расіі, нязначны наогул, пачынае хутка падаць з 1882 года, і ў перыяд з 1891 па 1894 гады агульны кошт вывезеных коней зменшыўся з 5,5 млн. да 3,5 млн. рублёў. Сярэдняя цана адпраўляемага за граніцу каня вагаецца за апошнія пяць гадоў ад 84 да 94 рублёў, —■ гэта такая маленькая цана, што, паўтараем зноў, можна шчыра пажадаць забароны такога вывазу коней, каб засцерагчы нашых сельскіх гаспадароў ад лішняга захаплення гэтай стратнай галіной жывёлагадоўлі. Сярэдні кошт вывазімых з Бельгіі жарабят і дарослых коней быў за апошнія тры гады не ніжэй 1 100 фр., або 413 рублёў; сярэдні-ж кошт вывазімых з Англіі коней — не ніжэй 418 рублёў. Што сялянскі конь не можа з’яўляцца колькі-небудзь выгадным для Расіі экспартным таварам, гэта відавочна само па сабе, ды аб гэтым ужо дастаткова было сказана вышэй. На нашых стэпавых коней у Заходняй Еўропе попыту быць не можа, таму што гэты конь ні для якой мэты там непрыгодны. Таксама непрыгодны для Заходняй Еўропы і дробны кавалерыйскі (г. зн. палепшаны стэпавы) конь; і збыт мог-бы мець толькі буйны кавалерыйскі, г. зн. конь ад 2 арш. 3 вярш. да 2 арш. 5 вярш. A. А. Армфельд даказаў вельмі пераканаўча ў яго дакладзе, прачытаным на Усерасійскім з’ездзе сельскіх гаспадароў у Маскве, што цэны на буйных кавалерыйскіх коней у нас, з прычыны малой колькасці гэтых коней, такія высокія, што з правозам і іншымі расходамі гэтыя коні будуць каштаваць у Англіі і ў Францыі даражэй, чым коні, якія вырошчваюцца там на месцы. Меркаванні A. А. Армфельда цалкам пацвярджаюцца сапраўднымі фактамі: лепшыя коні, на якіх сядзяць нашы гвардзейскія афіцэры, і коні нашых іпічных конкурсаў прыходзяць з Англіі, Германіі і Францыі, таму што такіх коней у Расіі надзвычай мала. Самая культурная і самая каштоўная з нашых парод — рысістая мае ў Заходняй Еўропе даволі абмежаваны круг любіцеляў, бо малая глыбіня тулава, слабая мускулатура, вузкасць складу, плоскасць рабра, лішняя даўжыня і слабасць ног не адпавядаюць густам заходнееўрапейскіх цаніцеляў каня; шпаркая-ж рысь і энергія арлоўскага рысака непрыгодна за граніцай пры та,машніх умовах гарадской язды. Можна з упэўненасцю сказаць, што на вываз нашых рысакоў за граніцу нельга ўскладаць вялікіх надзей. Што датычыць, нарэшце, рускага ламавога каня, які разводзіцца ў Варонежскай і Тамбоўскай губернях, то якасць яго настолькі невысокая, што на вываз яго таксама нельга разлічваць, ды і да таго-ж буйных і масіўных коней у нас так мала, што яны прадаюцца і на ўнутраных рынках па вельмі высокай цане. Паводле заявы самога дзяржаўнага конназаводства лама-
вікі аплочваюцца ў Расіі па цане ад 250 да 500 рублёў за трохгодка.
3 гэтага кароткага агляду мы бачым, што ў Расіі няма конеіі, якія ў большай колькасці і з выгадай для вытворца маглі-б збывацца за граніцу; экспартны конскі матэрыял павінен быць яшчэ створан, і такім матэрыялам з’яўляецца, несумненна, буйны сельскагаспадарчы або ламавы конь. У той час, як у Германіі, Аўстрыі, Францыі і Англіі заўважаецца перавытворчасць поўкроўных коней, коней-жа ламавых маюць дастаткова толькі Бельгія, Францыя і Данія, а Германія, Аўстрыя, Італія, Швецыя і Нарвегія ўвозяць тысячамі ламавых коней, плацячы за іх у сярэднім значна даражэй, чым за поўкроўкых.
«Відавочна, што ўзмоцненае развядзенне і вываз рамонтнага каня, — піша A. А. Армфельд, — асаблівых выгад не абяцаюць і не да гэтага нам трэба імкнуцца. Нам трэба, наадварот, дабівацца замены на міжнародным рынку вывазнога вялікабрытанскага, французскага, галандскага, бельгійскага і дацкага каня — рускім канём. Па эканамічных умовах паспяховая канкурэнцыя з пералічанымі краінамі нам у поўнай меры магчыма... Трэба толькі вырошчваць іменна той сорт тавару, які на міжнародным рынку найбольш патрабуецца і даражэй аплочваецца. Вялікабрытанія, Германія, Поўночная і Поўднёвая Амерыка, Аўстралія ўвозяць, а Францыя, Галандыя, Бельгія разводзяць і вывозяць пераважна буйнога нарыйскага каня, за якога плацяць 500 — 1 000 і болып рублёў за галаву»
Наўрад ці можа быць сумненне ў тым, што ў сярэдніх чарназёмных губернях, а асабліва на Поўночным Каўказе і наогул на поўдні Расіі можна вырошчваць выдатнага ламавога каня. Вопыт Дзеркульскага казённага завода, многіх прыватных заводаў і гісторыя біцюгскіх коней (метысаў ад галандскіх і дацкіх жарабцоў) даказваюць пераканаўча, што цяжкавозныя заходнееўрапейскія пароды выдатна акліматызуюцца ў нас. Калі сухі клімат Расіі і сухая стэпавая расліннасць зробяць заходнееўрапейскага каня на працягу некалькіх пакаленняў менш масіўным, то з другога боку, гэты конь, дзякуючы тым-жа прычынам, набудзе лепшыя капыты, лепшыя ногі і больш лёгкія рухі. «Найч больш спрыяльны для конегадоўлі клімат будзе, — піша вядомы англійскі конназаводчык Гей, — клімат сухі». Яго назіранні над аўстралійскімі конямі паказваюць, што гэтыя коні мелі больш моцныя капыты і больш трывалыя ногі, чым англійскія коні; прычыну гэтай розніцы Гей бачыць выключна ў больш сухім ■клімаце, сухой глебе Аўстраліі і ў руху, якім конь карыстаецца пры стэпавы.м утрыманні. «Ногі з’яўляюцца найбольш слабай часткай англійскага каня, гаворыць той-жа аўтар, і заганы, і хваробы ног у дзевяці выпадках з дзесяці бываюць прычынамі непрыгоднасці англійскага каня для работы». Згаджаючыся зусіМі