Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Чым больш будзе прыліта да арлоўскага рысака крыві амерыканскага рысака, тым хутчэй наш рысак страціць сваю незалежнасць і з пароды самастойнай ператворыцца ў мяшанца, або дрэнны сорт каня амерыканскага. Нават пры найлепшым поспеху метызацыі рускае рысістае конназаводства будзе заўсёды заставацца ў падпарадкаваным становішчы адносна конназаводства амерыканскага. Заходнееўрапейскія пакупнікі шпаркіх коней будуць, несумненна, хутчэй звяртацца да першакрыніцы амерыканскага рысака, а не туды, дзе будуць вырошчвацца толькі горшыя, метысныя сарты гэтага каня.
Прыхільнікі метызацыі амерыканскага рысака з рускім, з асаблівым націскам і, як ім здаецца, пераканальнасцю, указваюць на беспароднасць арлоўскага рысака ў заалагічным значэнні гэтага слова, Інакш кажучы, яны патрабуюць ад нашага рысака такіх заалагічных адзнак, якія давалі-б несумненную магчымасць адрозніць яго ад усіх іншых парод. Такое патрабаванне метызатараў рашуча супярэчыць асноўным палажэнням, устаноўленым у зоатэхніі. Арлоўскі рысак, як і дзесяткі іншых парод, прызнаных самастойнымі, характарызуецца адзнакамі знадворных форм — экстэр’ерам і адзнакамі пэўнай прадукцыйнасці, а ні ў якім выпадку не адзнакамі заалагічнымі. Заалагічныя адзнакі, як, напрыклад, форма касцей чэрапа і тулава, колькасць паяснічных і іншых пазванкоў, а таксама масць служаць для адрознення аднаго віду жывёл ад другога або адной першабытнай пароды ад другой; для парод-жа заводскіх або штучных, да якіх належыць і наш рысак, заалагічныя адзнакі ніякага значэння не маюць. Та-
кім чынам, гэтае галоўнае палажэнне метызатараў павінна быць адкінута, як. зусім безгрунтоўнае. Калі наш рысак не дасягнуў такой аднатыповасці форм, як, напрыклад, чыстакроўны верхавы конь або некаторыя іншыя пароды, і не выпрацаваў такой шпаркасці бегу, якую праяўляюць лепшыя амерыканскія рысакі, то гэта залежала выключна ад малога заводскага майстэрства нашых конназаводчыкаў і ад недасканаласці прыёмаў выхавання і трэніроўкі рысістага каня, якія практыкаваліся ў нас раней, a ніяк не ад рознастайнасці тых кровей, якія ўвайшлі ў склад рускай рысістай пароды. Што ў жылах нашых рысакоў не цячэ выключна кроў рысістых коней графа Орлова, таксама сур’ёзнага значэння не мае, таму што трэба прызнаць за палажэнне, якое не падлягае сумненню, што рускі рысісты конь паступова ўдасканальваўся пасля смерці графа Орлова і ў адносінах шпаркасці і ў адносінах знадворных форм.
Далей абаронцы метызацыі думаюць, што ў гэтым пытанні маюць велізарнае значэнне і вынікі бегавых выпрабаванняў; прызавы слуп, гавораць яны, прызнаецца ўсімі народамі адзіным крытэрыем для вызначэння ўнутраных якасцей каня. Гэтае палажэнне нельга таксама не прызнаць малагрунтоўным з зоатэхнічнага пункту гледжання. Ужо не гаворачы аб іншых свойскіх жывёлах, але нават і многія пароды коней, не менш карысныя для чалавека, чым рысак, дасягнулі дасканаласці без прызавага слупа. Апрача таго, пагоня за найвышэйшай шпаркасцю вядзе да зніжэння сярэдняга росту пароды, падаўжэння ног за кошт глыбіні тулава, патанчэння касцяка, павышэння нервовасці, аслаблення здароўя і канстытуцыі. Таму сцверджанне метызатараў, што прыліццё амерыканскай крыві зробіць рускага рысака больш прыгодным для паляпшэння нашых туземных парод, трэба прызнаць па меншай меры недаказаным. Вядомыя аўтарытэты па конегадоўлі, як Горас Гейс, граф Врангель і праф. Дзюнкельберг, не лічаць амерыканскага рысака за прыгожага запражнога каня, і, несумненна, што лепшыя рускія рысакі маюць болып зграбны экстэр’ер і больш прыгожую хаду, чым амерыканскія. Такіх прыгожых запражных коней, як Вецер-Буйны Хрэнаўскага завода, Лель, Лоўчы завода Малюціна; Пітомец п. Гірні, Зеніт кн. Вяземскага і Крапыш I. Г. Афанасьева, паміж амерыканскімі рысакамі няма. На гэтыя факты было ўказана мною ў маіх дакладах і артыкулах яшчэ ў 1909 годзе, а ў цяперашні час я магу толькі дадаць яшчэ наступны выдатны факт. У 1905 годзе пры Вашынгтонскім дэпартаменце земляробства была сабрана нарада для абмеркавання спосабаў паляпшэння амерыканскай конегадоўлі. Нарада гэтая прыйшла да вываду, што паляпшэнне конегадоўлі ў масе павінна быць заснавана на мясцовым матэрыяле, з якога шляхам падбору павінен. быць выпрацаван пэўны тып. Паколькі рысісты конь вельмі распаўсюджан у Амерыцы, то Дэ-
партамент земляробства рашыў перш за ўсё звярнуць увагу на паляпшэнне рысістага каня. Асабліва заслугоўвае ўвагі наступнае месца са справаздачы Дэпартамента земляробства: «што амерыканскі рысак мае недахопы, гэтага ніхто не адмаўляе, і што пагоня за шпаркасцю з’яўляецца галоўнай прычынай гэтых недахопаў — гэта таксама несумненна. Калі конь бяжыць са шпаркасцю 210 або таго лепш, то такі конь утрымліваецца для завода, якім-бы непрыгожым ён ні быў і якія-б недахопы ён ні меў. Патомкі такіх коней, з якіх толькі нямногія атрымліваюць у спадчыну значную шпаркасць, прадаюцца з прычыны іх непрыгожага складу і дробнага росту па мізэрнай цане і тым разараюць конназаводчыкаў. 3 другога боку, калі конь мае толькі сярэднюю шпаркасць, але зусім здаровы, моцнай канстытуцыі, прыгожы і тыповы, са зграбнай галавой і шыяй, прамой спіной, прамым крупам, на моцных нагах, з прыгожымі рухамі і вынослівы ў рабоце, — то такі конь часта прадаецца для гарадской язды і не паступае ў завод. Між тым, іменна такога сорту запражны конь мае найбольшы попыт і найлепш аплачваецца на нашым рынку».
Робячы такі няўцешны вывад адносна агульнага стану амерыканскага рысістага конназаводства, Вашынгтонскі дэпартамент земляробства вырашыў адпусціць вялікія сродкі для развядзення спецыяльнага прыгожага і буйнога запражнога каня з умеранай шпаркасцю, але не маючага істотных недахопаў, якія так часта назіраюцца ў амерыканскіх рысаках. Для гэтага завода Дэпартаментам земляробства былі набыты пасля доўгіх пошукаў, звязаных з тым, што вельмі цяжка знайсці зусім бездакорных жывёл, маткі і жарабец Кармон, занесены ў амерыканскі студбук пад № 32917.
Усё гэта перакацаўча паказвае, што найбольш аўтарытэтная ў Амерыцы спецыяльная ўстанова, якой з’яўляецца Дэпартамент земляробства, зусім нездаволена сучасным напрамкам амерыканскай конегадоўлі і прызнае амерыканскага рысака малапрыгодным для атрымання добрага запражнога каня. У той час, як мы ў Расіі імкнемся да ліквідацыі буйнога прыгожага і дастаткова шпаркага запражнога каня, стараючыся замяніць яго, пры садзейнічанні нашых таталізатараў і іпадромаў, рысаком болып дробным і менш прыгожым, амерыканскі ўрад у той-жа час прымае меры да вывядзення такіх коней, якім зусім адпавядалі і цяпер яшчэ адпавядаюць прадстаўнікі нашага арлоўскага рысака.
Вышэйпрыведзеныя мною звесткі змешчаны ў сепаратным выданні Вашынгтонскага дэпартамента земляробства пад № 77, 1906 года.
Калі самі амерыканцы прызнаюць свайго рысака малаздавальняючым для атрымання нават запражнога каня, то тым менш прыгодны гэты рысак для атрымання каня сельскагаспадарчага і рабочага наогул. Між тым наш вядомы конназаводчык і віцэ-
прэзідэнт імператарскага С.-Пецербургскага рысістага таварыства граф. I. I. Варанцоў-Дашкаў сцвярджае, што прыплод ад амерыканскага рысака дае не толькі лепшага супраць арлоўскага рысака рабочага каня, але і лепшага артылерыйскага і верхавога. Гэтае сцверджанне зусім не даказана сапраўднымі назіраннямі і нават рашуча ім супярэчыць. Думка, выказаная ў брашуры, выданай Варанцовым-Дашкавым, што амерыканскі рысак, галоўным чынам, служыць у Амерыцы для сельскагаспадарчых работ, таму што ламавікі там мала ўжываюцца, ужо рашуча супярэчыць несумненным фактам, якія апублікаваны ў амерыканскіх статыстычных справаздачах адносна колькасці ламавікоў у Амерыцы і карыстання імі, як вытворнікамі. Амерыка мае мільёны метысаў ад першэронаў, клейдэсдаляў, шайраў, суфолькаў і брабансонаў, якія, галоўным чынам (а зусім не рысак), скарыстоўваюцца для сельскагаспадарчых работ у поўночных і сярэдніх штатах Амерыкі, а таксама вывозяцца ў велізарнай колькасці за граніцу. Галоўны даход у вывазным гандлі даюць метысы ад ламавікоў і верхавыя коні ад скакуноў; непараўнана менш вывозіцца ў Еўропу з Амерыкі патомкаў ад рысакоў.
У заключэнне павінен сказаць, што я ніколькі не сумняваюся ў поўным праве на самастойнасць рускай, або арлоўскай пароды, як на падставе яе паходжання, так і значнай колькасці гэтых коней, падобных па тыпу. Наш рысісты конь займае зусім пэўнае месца паміж іншымі запражнымі пародамі. Яшчэ ў 1900 годзе я ўказаў, што рускі рысак складае нешта сярэдняе паміж англійскім шлейным канём (гакне і клевеландскім) і амерыканскім рысаком. Патрэба ў прыгожым, буйн.ым і даволі шпаркім запражным кані, несумненна, існуе і існавала і ў Заходняй Еўропе і ў нас, а таксама, як гэта аказваецца з вышэй прыведзенай думкі саміх амерыканцаў, нават і ў Амерыцы. На падставе таго гістарычнага мінулага, якое належыць арлоўскай рысістай пародзе ў справе масавага паляпшэння нашай конегадоўлі, і на падставе несумненнай патрэбы ў густым, прыгожым., шпаркім і моцным запражным кані, у цяперашні час неабходна прыняць рашучыя меры не толькі да захавання, але і да ўдасканалення нашага рысака, па магчымасці, самога ў сабе.
З’яўленне такіх фенаменальных рускіх рысакоў, як Крапыш, пераконвае мяне ў тым, што рускія конназаводчыкі паспяшылі ў выбары метаду паляпшэння. Стары і надзейны спосаб паляпшэння пароды самой у сабе, шляхам спароўвання падобнага з падобным, пачаў ужо даваць цяпер і дасць у далейшым, несумненна, больш удалыя вынікі, чым скрыжаванне, або прыліццё чужой крыві. He займаючыся рысістым конназаводствам з настойлівасцю і веданнем справы, мы ўсяго чакалі ад самой прыроды і, зразумела, расчараваліся ў ёй. Усе заводскія пароды —• справа рук чалавека і ад яго самога выключна залежыць поспех справы,
г. зн. далейшае ўдасканаленне і нават існаванне самой пароды. Няма заводскіх парод ні добрых, ні дрэнных; кожная з іх можа быць на сваім месцы і можа быць карыснай, калі падбор жывёл вядзецца правільна і адначасова з добрым выхаваннем і трэніроўкай маладняку. Прыпомнім, як мы разводзілі коней нашай рысістай пароды. Падбору па экстэр’еру, па масцях, па лініях надавалася непараўнана большае значэнне, чым падбору па шпаркасці і сіле. Ці маем мы права пасля гэтага чакаць шпаркіх і моцных арлоўскіх рысакоў?