• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Закрыццё студбука арлоўскіх коней было-б, як нам здаецца, карысна яшчэ і таму, што гэтым ацвярозіўся-б погляд некаторых з нашых конназаводчыкаў і зменшылася-б іх празмернае захапленне доследамі метызацыі.
    Гісторыя жывёлагадоўлі дае, праўда, прыклады вывядзення новых парод праз прыліццё крыві, але тая-ж гісторыя паказвае
    1 Die Zuchtwahl des pferdes, 1898, p. 163.
    2 Horace Hayes, «Poinst ofthe horse», 1897, p. 261.
    нам, што такія доследы ўдаваліся толькі самым выдатным жывёлаводам.
    Такі ўраджай і ў нас — на Колінгаў, Беквелей і Орловых тлумачыцца ўзмоцненым попытам на шпаркіх прызавых рысакоў. Паколькі рысак амерыканскі, дзякуючы аднабаковаму напрамку, у даную мінуту з’яўляецца некалькі больш шпаркім у параўнанні з нашым, то ў нашых конназаводчыкаў з’явіліся надзеі стварыць шляхам метызацыі больш шпаркіх бегуноў, чым ад рысакоў арлоўскіх. Нельга нічога мець супраць гэтых доследаў метызацыі, але немагчыма дапусціць, каб дзеля вузкіх і часовых мэт, якія ставяцца цяпер, знішчалася самастойнасць арлоўскай пароды. Мы прызнаем бегавыя здольнасці амерыканскага рысака, шпаркасць і сухасць складу англа-нарманаў, схіляемся перад шпаркасцю, сілай і канстантнасцю кроўнага англійскага каня, але разам з тым мы вельмі мала верым у поспех доследаў прыліцця крыві коней названых парод да арлоўскіх рысакоў. Новае прыліццё крыві толькі ўзмацніць і без таго значную рознастайнасць тыпу нашых рысакоў. Больш за ўсё ндшым рысакам не хапае аднастайнасці ў масе коней гэтай пароды, адзіным-жа сродкам к дасягненню аднастайнасці з’яўляецца развядзенне ў межах самой пароды, і прытым развядзенне як мага больш блізкае, нават фамільнае. Гэтае палажэнне неабвержнае: і Беквель, і Колінгі, і іншыя славутыя жывёлаводы, якія карысталіся скрыжаваннем пры стварэнні новых культурных парод, пасля дасягнення пэўных вынікаў звярталіся не толькі да развядзення метысаў саміх у сабе, але амаль заўсёды да фамільнага і сваяцкага развядзення, г. зн. да самага строгага правядзення прынцыпу спароўвання падобнага з падобным.
    Арлоўская парода існуе болып 100 гадоў, а між тым у нас і да гэтага часу, нягледзячы на існаванне масы прыгожых па форме і шпаркіх рысакоў, прапагандуецца неабходнасць скрыжавання. Усю гэтую манію да новых культурных доследаў скрыжавання трэба вытлумачыць жаданнем дабіцца поспеху ў спаборніцтве з амерыканскімі метысамі на скачках, а таксама надзеямі на больш хуткія вынікі. Што метызацыя з амерыканцамі [амерыканскімі рысакамі] пашкодзіць формам і тыповасці арлоўскага рысака, гэта для нас зусім відавочна, але мы, апрача таго, вельмі моцна сумняваемся ў тым, каб амерыканскія метысы былі ў сярэднім больш шпаркімі, чым лепшыя арлоўскія рысакі. Нашу думку мы абгрунтоўваем тым вядомым фактам, што ў Расію не трапляюць самыя лепшыя амерыканскія рысакі...
    Самая сумная акалічнасць у сучасным захапленні метызацыяй заключаецца яшчэ ў тым, што маса энергіі і маса грошай... ідуць на доследы метызацыі, а паляпшэйне арлоўскага рысака вядзецца без належнай энергіі і захаплення. 3 прычыны гэтага нельга абыякава слухаць скаргі на тое, што дзяржаўнае конназаводства апя-
    куецца толькі над арлоўскімі рысакамі, але не дае поўнай прасторы ўсякім іншым пачынанням па паляпшэнню гэтай пароды (інакш кажучы метызацыі). Гэтыя скаргі не толькі пераўвялічаны, але прама грашаць супраць ісціны. Hi адзін урад Заходняй Еўропы не патураў да гэтага часу доследам метызацыі, а ўрады падтрымлівалі толькі пароды, якія прызнаны і ўстанавіліся. Калі сярод парод, якія ўстанавіліся, аказаліся пароды, выпрацаваныя намаганнямі конназаводчыкаў данай краіны, то такім пародам усюды аддавалася асаблівая перавага, як, напрыклад, у Бельгіі брабансонам, у Францыі першаронам, у Германіі гановерскім коням і г. д.
    Усё падтрыманне для арлоўскай рысістай пароды выражаепца да гэтага часу ў тым, што для гэтых коней у нас устаноўлены чатыры спецыяльныя прызы, на якія адпускаецца толькі 5% з усёй сумы грошай, якая разыгрываецца на сталічных іпадромах. Ці магчыма для заахвочвання рысакоў патрабаваць менш гэтага.
    Паколькі арлоўскі рысак з’яўляецца сапраўды нацыянальнай пародай Расіі, якая аказала велізарны ўплыў на паляпшэнне конегадоўлі ўсёй імперыі, то рускія конназаводчыкі маюць права разлічваць, па-першае, на выданне зусім адасобленага студбука для арлоўскіх рысакоў, а па-другое, на значнае павелічэнне ўзнагарод на выстаўках і іпадромах для коней гэтай пароды.
    Друкуецца па тэксту, апублікаванаму ў «Вестннке сельского хозяйства», № 12, 13, 14, 1900 г.
    ЯК ЗАХАВАЦЬ АРЛОЎСКУЮ РЫСІСТУЮ ІШОДУ І ПАЛЫІШЫЦЬ ЯЕ ВАРТАСЦІ
    Спрэчкі аб напрамку нашага рысістага конназаводства ўсё больш і болын абвастраюцца. Справа дайшла да адкрытых петыцый галоўнаўпраўляючаму дзяржаўным конназаводствам, петыцый, якія па зместу рашуча супярэчаць адна другой. Мы прызнаем, пішуць адны, рускіх рысакоў толькі зачаткам пароды, якая абавязкова патрабуе паляпшэння шляхам прыліцця больш чыстай крыві. Тыя, што падпісаліся пад гэтай петыцыяй, у роўнай меры спачуваюць намерам дзяржаўнага конназаводства консалідаваць арлоўскіх рысакоў саміх у сабе ў Хрэнаўскім казённым заводзе, але патрабуюць поўнай свабоды дзеяння для конназаводчыкаў прыватных. Ажыццяўленне свабоды дзеяння, на думку гэтай групы конназаводчыкаў, павінна выразіцда ў тым, каб на іпадромах і на выстаўках усе коні, народжаныя ў Расіі, карысталіся аднолькавымі правамі.
    Другая група конназаводчыкаў і, па ўсёй відавочнасці, больш шматлікая, прызнае арлоўскага рысака не толькі пародай, але пародай універсальнай (?), для захавання якой патрабуе толькі аднаго: абмежавання на скачках для ўсіх метысаў больш позняга паходжання, г. зн. тых коней, якія не маюць права быць занесенымі ў студбук арлоўскіх рысакоў.
    Для падтрымання першага з хадайніцтваў, адзін з выдатных і вельмі аўтарытэтных конназаводчыкаў арлоўскіх рысакоў дадае яшчэ, што, паляпшаючы нашу рысістую пароду амерыканскімі і жарабцамі чыстакроўнай верхавой пароды, мы можам атрымаць рэзвых прызавых і шлейных коней, якія адпавядаюць замежнаму густу і мясцовым патрабаванням. Наш рысак, гаворыць высокапаважаны аўтар гэтага артыкула, за граніцай не цэніцца; ён цаніўся, пакуль не з’явіліся на мацерыку амерыканцы (амерыканскія рысакі), якія і па рэзвасці і па сіле аказаліся многа вышэй за нашага. «Наогул, — гаворыцца ў гэтым артыкуле далей, — для нас не зразумелы прынцып чыстапароднасці ў пародзе метысаў, метызацыя якіх прыліццём новай крыві прадаўжалася па гэты дзень; прымесь амерыканскай крыві з’яўляецца ўжо і таму
    дапушчальнай, што амерыканскі рысак атрымаўся прыблізна такім-жа змяшаннем крыві, як і наш рускі» \
    У далейшым выкладанні мы пастараемся даказаць, наколькі кожная з прыведзеных думак безгрунтоўная. Несумненна, што пытанне толькі тады можа быць ясным, калі яно будзе асветлена з усіх бакоў. Пытанне аб пароднасці арлоўскага рысака і спосабах яго далейшага ўдасканалення мы пастараемся разгледзець перш за ўсё на падставе фактаў, дастаўленых гісторыяй узнікнення штучных (культурных) або заводскіх парод і на падставе галоўных палажэнняў вучэння аб жывёлазаводскім майстэрстве 2.
    Коні, як і ўсе свойскія жывёлы, узялі пачатак ад дзікіх прабацькйў. Навуковыя даследаванні, несумненна, устанавілі існаванне ў дагістарычныя часы дзікага прабацькі цяжкага еўрапейскага каня; даследаваннямі нашага славутага падарожніка Н. М. Пржэвальскага амаль несумненна-даказана існаванне ў цяперашні час дзікіх прабацькаў мангольскіх парод свойскага каня. He знойдзена толькі прабацькаў коней арабскага тыпу; але зусім магчымым з’яўляецпа меркаванне, што арабскія коні прадстаўляюць культурны тып каня мангольскай групы.
    Прымітыўныя, або натуральныя, свойскія пароды, якія ўтварыліся ад дзікіх, не адзначаюцца вялікай карыснасцю, таму што барацьба за існаванне развівала ў жывёле зусім не тыя якасці, якія патрэбны для чалавека. Вялікі рост, прыгожасць форм, значная шпаркасць на кароткія дыстанцыі, скораспеласць, рысістасць, прыгожы бег, здольнасць да хуткага абучэння пад сядлом і ў вупражы — прышчэплены ў свойскіх конях чалавекам шляхам тысячагадовай культуры, заснаванай на адпаведным падборы племянных жывёл, адпаведным мэце кармленні і трэніроўцы.
    Тыя коні, якімі карыстаецца чалавек у цяперашні час, належаць да парод заводскіх, штучных або культурных (сінонімы). Пароды гэтыя ўтварыліся двума спосабамі: або паступовым удасканальваннем парод туземных або скрыжаваннем, метызацыяй парод паміж сабой. Hi той, ні другі спосабы не маюць права прэтэндаваць на выключную перавагу. Думка тэарэтыкаў жывёлаводаў, што культурныя пароды, якія ўтварыліся ўдасканальваннем прымітыўных, уладаюць быццам-бы большай канстантнасцю
    1 «Думка старога конназаводчыка» •—№ 11 часопіса «Спорт», 1900 г., артыкул гр. I. I. Варанцова-Дашкава.
    2 «Заводская парода з’яўляецца прадуктам асэнсаванага імкнення да загадзя вызначаных мэт. Заалагічныя адзнакі, якімі адрозніваюцца паміж сабой пароды, натуральныя або першабытныя, у пародах заводскіх не маюць значэння.
    На першы план тут выступаюць адзнакі карыснасці, якія ўказваюць на пэўнае прызначэнне пароды. Патрабаванні культурнага жыцця змяняюцца; разам з імі павінны змяніцца і заводскія пароды — для задавальнення новых патрэб чалавека» (Зетэгаст, «Вучэнне аб жывёлагадоўчым майстэрстве». Натузіус, «Пазнанне парод»).
    атрымліваць у спадчыну адзнакі, безгрунтоўная, таму што карысныя адзнакі, якія цэняцца чалавекам, у прымітыўных парод не існавалі, а значыцца, і не маглі быць перададзены ў спадчыну культурным пародам, з іх узнікшым. На падставе гэтага большая канстантнасць парод чыстых перад пародамі, якія ўзніклі ад скрыжавання, крытыкі не вытрымлівае. Тэорыя аб канстантнасці з’яўляецца безгрунтоўнай яшчэ і таму, што ў многіх, і прытым самых карысных з культурных парод прылівалася многа разоў пабочная кроў. Яшчэ большую памылку, чым тэорыя канстантнасці, прадстаўляе англаманская думка, якая нярэдка ў нас выказваецца, «што канстантнасць і кроўнасць парод коней могуць быць дасягнуты толькі праз 'прыліццё крыві чыстакроўнай верхавой пароды». Няўжо-ж дзеля гэтай дзіўнай, калі не сказаць больш, тэорыі трэба перапсаваць нашых рысакоў, клейдэсдаляў, брабансонаў і многія іншыя самастойныя пароды, якія не менш канстантны, чым скакуны. А што-ж рабіць з шартгорнскай жывёлай, лейстэрскімі і іншымі авечкамі, якім крыві скакуноў нават і прыліць ніяк нельга. He чыстая кроў, а аднастайны і ўмелы падбор, які ставіць пэўную мэту, фарміруе заводскія пароды і стварае іх канстантнасць. Гэта даўно прызнана конназаводчыкамі і жывёлазаводамі ўсіх краін, за выключэннем хіба толькі некаторых рускіх конназаводчыкаў. Неабходнасць метызацыі парод паміж сабой выклікаецца двума ў вышэйшай ступені важнымі практычнымі меркаваннямі: неабходнасцю хуткага паляпшэння малакарысных туземных парод пародамі больш карыснымі, культурнымі і неабходнасцю правесці шляхам метызацыі камбінацыю двух форм або відаў карыснай прадукцыйнасці, уласцівых крайнім тыпам культурных парод. Прыклады першага са спосабаў усім вядомы і вельмі шматлікія; так, шляхам паляпшэння нашых стэпавых туземных парод пародамі ўсходнімі і англійскай скакавой утварыўся наш палепшаны данскі конь; скрыжаваннем іспанскай авечкі з рускімі туземнымі пародамі ўтварыліся нашы мерыносы; і ў Поўночнай Амерыцы ўся мясцовая жывёла ператворана метызацыяй у англійскія мясныя або малочныя пароды і ў жывёлу галандскую. Лепшымі прыкладамі выпрацоўкі новых карысных тыпаў ад метызацыі крайніх па ўласцівасцях парод могуць служыць: гонтэры, англа-нарманы, аксфардшырдаунская парода, аўстралійскія авечкі (ад мерыносаў і мясных англійскіх), наш арлоўскі рысак і многія іншыя пароды.