• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Першыя «падрабязныя звесткі» аб заводах арлоўскай рысістай пароды былі надрукаваны ў 1839 годзе, значыцца, па часу заснавання студбук нашых рысакоў старэй за многія іншыя і
    20*
    1 The Flock Book of Shropshise Sheep, V. 16, 1898.
    выдан у адзін год з прускім студбукам чыстакроўнага каня. У цяперашні час мы маем ужо 19 тамоў заводскай кнігі рускіх рысакоў, а 20-ы том, як мы чулі, ужо гатоў да друку. Нягледзячы на ўсё, у нас да гэтага часу вядуцца спрэчкі аб чыстапароднасці арлоўскага рысака і прапануюцца дробы (у межах ад */2 да » якія вызначаюць ступень кроўнасці тых коней, якія могуць быць зноў прыняты ў студбук. Паколькі пры заснаванні студбука арлоўскіх рысістых коней не было вызначана тэрміну для яго закрыцця, то занясенне коней ішло ў вышэйшай ступені павольна і не закончана да цяперашняга часу; гэтая акалічнасць калі не загубіла, то сапсавала ўсю справу. Можна было памірыцца на самым скромным патрабаванні пры заснаванні арлоўскага студбука (напрыклад 3Д арлоўскай крыві), але неабходна было назначыць яшчэ да 1875 года тэрмін, пасля якога ў студбук арлоўскіх коней прымаліся-б толькі патомкі рэгістраваных бацькоў. Замест гэтай яснай і простай формулы ў нас пачалі падзяляць арлоўскіх коней на проста рысістых, чыстых рысістых, чыстых непародных, пародных чыстапародных і пародных нечыстапародных, г. зн. была ўстаноўлена, — гаворыць I. А. Лісаневіч, — такая тэрміналогія, якая ў зоатэхнічным сэнсе павінна быць прызнана зусім неадпаведнай і немагчымай. He меншай памылкай з’яўляецца думка, якая абараняецца і да гэтага часу, што чыстапароднымі арлоўскімі рысакамі павінны лічыцца толькі тыя, якія ўзялі пачатак ад завода графа Орл^ра (да 1810 года); усякая іншая кроў, прылітая да коней графа Орлова, яават у пачатку ўтварэння пароды, лічыцца гэтымі абаронцамі чыстаты змяншэннем кроўнасці арлоўскага каня. У той час, як гэтая група асоб патрабуе ад арлоўскага рысака такой чыстаты крыві, якая зусім немагчыма пры яго метысным паходжанні, другая група рускіх конназаводчыкаў адносіцца амаль з поўным недавер’ем і да студбукаў арлоўскіх рысакоў і да намераў урада аказаць гэтай пародзе асаблівае заахвочванне перад усякімі метысамі, якія фабрыкуюцца ў цяперашні час. Пароды рускіх рысакоў, — гавораць конназаводчыкі апошняй групы, — не існуюць. У нашым дакладзе Імператарскаму Маскоўскаму таварыству сельскай гаспадаркі мы ўжо ўказалі на безгрунтоўнасць абодвух поглядаў. He жадаючы паўтараць сказанага ў дакладзе, мы толькі дабавім тут, спасылаючыся на практыку жывёлагадоўлі ўсіх краін, што метысы першых пакаленняў ніколі не з’яўляюцца тыповымі выражальнікамі той пароды, якая з іх утвараецца ў далейшым; тыповых прадстаўнікоў можна чакаць долькі ў пазнейшых генерацыях. Ці будуць метысы пазнейшых генерацый з прымессю іншай крыві ці не, але калі справа вялася ўмелымі жывёлазаводчыкамі, то гэтыя метысы, будучы больш дасканалымі, павінны лічыцца больш каштоўнымі. для данай пароды, чым метысы першых пакаленняў. Студбукі ўво-
    дзяцца не для таго, каб канстатаваць чыстапароднасць абавязкова ўсіх занесеных у іх жывёл, а для таго, каб гарантаваць дакладнасць паходжання для патомства жывёл, запісаных у першыя тамы студбука. Праз пэўны тэрмін, вызначаемы ўласцівасцямі кожнай пароды і ўменнем жывёлазаводчыкаў, патомства рэгістраваных жывёл робіцца больш прадукцыйным, больш прыгожым, больш аднародным, больш канстантным у атрыманні ў спадчыну сваіх якасцей, г. зн., такім чынам, ператвараецца паступова ў культурную пароду. Hi адна культурная парода, нават і чыстакроўная скакавая і шартгорнская, не пазбегла таго, каб у студбук яе не трапілі ў першы час асобіны з невядомым або нават прама метысным паходжаннем. У правільным разуменні гэтай ісціны і заключаецца вырашэнне ўсяго пытання адносна студбукаў і ўплыву іх на ўдасканаленне парод.
    Апрача таго, практыка жывёлагадоўлі паказала, што пры' ўмелым падборы і ўмелым карыстанні заводскімі кнігамі, з метысаў могуць быць выпрацаваны ў высокай ступені карысныя пароды, значыцца, пытанне аб чыстапароднасці арлоўскага рысака — пытанне зусім беззмястоўнае, якое не мае ніякіх адносін ні да заводскіх кніг, ні да заахвочванняў, што аказваюцца гэтым коням на выстаўках і скачках.
    Патрабаваць, каб у студбук арлоўскіх рысакоў былі запісаны толькі прамыя патомкі Барса і хрэнаўскіх кабыл без прымесі іншай крыві, значыць ісці ўразрэз з інтарэсамі паляпшэння гэтай пароды і ўзводзіць павагу да таленту графа А. Г. Орлова да фетышызма.
    Даказваючы прыкладамі з гісторыі іншых парод неабходнасць закрыцця студбукаў, мы павінны яшчэ да гэтага дадаць, што закрыццё асабліва важна ў тым выпадку, калі ёсць канкурыруючая парода, прымесь крыві якой здольна звесці' да нуля самастойнасць той пароды, для якой студбук устанаўліваецца, У такім іменна стане знаходзіцца арлоўскі рысак у адносінах да рысака амерыканскага. Калі мы, атрымаўшы некалькі выдатных коней ад арлоўскіх кабыл з амерыканскімі жарабцамі або наадварот, пусцім гэтых метысаў у заводы і запішам у арлоўскі студбук (усё роўна, пры якіх умовах), то амерыканскія конназаводчыкі, ды і ўсе іншыя будуць мець поўнае права раз^ глядаць арлоўскую пароду, як метысаў ад амерыканскай. Усякая парода. кроў якой прымешваецца да іншай, менш удасканаленай (хоць-бы і менш удасканаленай у адной якой-небудзь асабл'н васці), прызнаецца ў адносінах да апошняй як паляпшаючая. У зоатэхніі ўжо даўно прынята ставіць назву паляпшаючай пароды ўперадзе, а паляпшаемай ззаду, так што нашы рысакі павінны пасля афіцыяльнага пасведчання аб занясенні коней з крывёй амерыканскай у наш студбук называцца ўжо не арлоўскімі рысакамі, а амерыканска-арлоўскімі метыса*мі. Гэтая рызыка
    страціць самастойнасць арлоўскай пароды, хоць-бы толькі па назве, прымушае нас катэгарычна выказацца за неабходнасць закрыцця заводскай кнігі арлоўскіх коней для прыёму метысаў з амерыканскай крывёй. Перад закрыццём студбука неабходна, зразумела, уключыць у яго ўсіх сучасных арлоўскіх рысакоў, якія маюць права быць зарэгістраваны, па іх паходжанню; для магчыма поўнага дасягнення гэтай мэты патрабуецца самае шырокае абвяшчэнне конназаводчыкаў, якое пры сучасных умовах з’яўляецца зусім дасягальным. Норма І5/'е арлоўскай крыві можа, напэўна, прымірыць усе партыі нашых конназаводчыкаў.
    Апасенне, што з закрыццём студбука з рускіх нерэгістраваных рысакоў могуць у далейшым утварыцца коні вельмі шпаркія або вельмі прыгожыя, мы таму прызнаем не заслугоўваючым увагі, што скромныя патрабаванні, прад’яўляемыя да рысакоў, якія заносяцца ў студбук (15/і6 арлоўскай крыві), дае поўнае права думаць, што ў яго трапяць усе коні, здольныя даць добрае патомства. Магчымасць стварыць метызацыяй арлоўскіх кабыл з амерыканскімі, англа-нармандскімі або англійскімі вытворнікамі добрых запражных коней ніколькі не павінна перашкаджаць закрыццю заводскай кнігі арлоўскіх рысакоў. Якімі-б добрымі ні былі гэтыя метысы, але па іх паходжанню і іх знадворных формах япы не могуць задавальняць ідэал конназаводчыка арлоўскага рысістага каня. Нас не можа захапляць перспектыва атрымання добрых метысаў яшчэ і таму, што вывядзенне тыповага і выдатнага арлоўскага рысака можа быць з поспехам ажыццёўлена і без прымесі пабочнай крыві. Кожны дзень мы пераконваемся ў магчымасці атрымання прыгожых, магутных і шпаркіх арлоўскіх рысакоў развядзеннем гэтай пароды самой у сабе. Як заводскі вытворнік, арлоўскі рысак, які не мае прымесі пабочнай крыві, павінен быць прызнаны нязмерна вышэй за рысака метыснага; так, па крайняй меры, думаюць вопытнейшыя жывёлазаводчыкі Заходняй Еўропы, ды і з навуковага пункту гледжання гэты погляд павінен лічыцца зусім даказаным. Нам гавораць: але чаму-ж не прымаць у студбук арлоўскіх рысакоў тых коней, у якіх кроў амерыканская будзе паглынута арлоўскай крывёй (напрыклад з 7іб або 7зг амерыканскай крыві). Супраць гэтага дапушчэння амерыканскіх метысаў самае важнае меркаванне ўжо было прыведзена вышэй, а іменна тое, што пажадана захаваць поўную незалежнасць арлоўскай пароды ад пароды падобнага з ёю прызначэння і прэтэндуючай на большую культурнасць. Разам з тым непажадана ўнясеннем амерыканскай крыві змяніць экстэр’ер арлоўскага рысака. Галоўны прабацька амерыканскіх рысакоў Рыздык-Гамблетаніян меў кароткую тоўстую шыю, цяжкую гарбатую галаву і высокі прыўзняты круп. Гэтыя формы атрымліваліся ў спадчыну многімі першакласнымі рысакамі Аме-
    рыкі. Да характэрных асаблівасцей экстэр’еру амерыканскіх рысакоў трэба аднесці яшчэ доўгую бабку і берцо і высокія ногі; прыгожая, выгнутая (лебядзіная) шыя, арабская форма галавы і крутая хада сустракаюцца ў амерыканцаў як рэдкія выключэнні. Апрача непахвальнай думкі графа Врангеля аб экстэр’еры амерыканскіх рысакоў, ужо цытаванай у нашых спартыўных часопісах, мы прывядзем тут думку другога аўтарытэту па конегадоўлі, праф. Дзюнкелберга, які ў сваім навейшым творы гаворыць аб амерыканцах наступнае: «з пункту гледжання еўрапейскага конназаводчыка прыгожым амерыканскага рысака прызнаць нельга; ногі і галава яго вельмі доўгія, крыж высокі, круп звіслы і заднія ногі вывернуты вонкі» L
    Горас Гейс, у яго выдатным творы па экстэр’еру коней, вызначае амерыканскага рысака «як каня ў сярэднім невялікага росту (2 арш. 2,5—3 вярш.), з вялікай галавой, кароткай і тоўстай шыяй, глыбокай папругай, кароткім тулавам, нізкай грыўкай і мясістым плячом. Параўнальна са скакавым канём ён здаецца гусцей нагамі і больш мускулістым. Часцей за ўсё амерыканскі рысак мае звіслы зад». Гейс прызнае ўвогуле амерыканскага рысака за лёгкага запражнога гарадскога каня (Light harnes horses) 2.
    Вядомы англійскі знаўца коней сэр Вальтэр-Гільдэ так апісвае ідэал гарадскога запражнога каня: «прыгожая шыя і галава, глыбокае тулава, не асабліва кароткая спіна, акруглыя рэбры, мускулісты зад, энергічны тэмперамент і прыгожыя, высокія рухі канечнасцей». Бадай ці хто-небудзь будзе пярэчыць супраць таго, што гэтаму ідэальнаму экстэр’еру непараўнана больш адпавядае арлоўскі рысак і гакне, чым амерыканскі. У.студзеньскім нумары чыкагскай газеты жывёлагадоўлі змешчана фатаграфія рысістай кабылы Скарлет (фатаграфія якой надрукавана на першай старонцы гэтага нумара), якая атрымала вышэйшую ўзнагароду за прыгожасць на выстаўцы ў Н’ю-йорку ў 1899 годзе. Па аленевай форме шыі, вузкай, доўгай галаве, тонкіх нагах, якія значна перавышаюць па даўжыні глыбіню тулава, кабыла Скарлег хутчэй нязграбная, чым прыгожая; ні рускія, ні заходнееўрапейскія конназаводчыкі за прыгожасць гэтую кабылу не прэміравалі-б.