Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
1 Die Zucht — Stammbiicher alter Lander. Benno Martiny. 1883.
продаж. Дзякуючы іменна выданню студбука, цікавасць да развядзення гэтай новай пароды моцна ўзрасла, і Каралеўскае таварыства сельскай гаспадаркі адводзіць для буйных чорных свіней асобны клас на сваіх выстаўках.
У прадмове да першых тамоў шайргорскай і клейдэсдальскай заводскіх кніг вядомыя конназаводчыкі Стрыт і лорд Дунмор гавораць, што ўстанаўленне заводскіх кніг мае велізарнейшы ўплыў на паляпшэнне пароды, таму што індывідуальныя якасці каня толькі тады маюць цану ў вачах конназаводчыкаў, калі гэты конь мае зусім верагоднае педыгры. Для кожнага, хто знаёмы з гісторыяй англійскай жывёлагадоўлі і англійскай зоатэхнічнай літаратурай, вядома, што англічане, як практычныя людзі, менш за ўсё кіруюцца ў сваіх дзеяннях прадузятымі тэорыямі. Патрабаванне ад заводскай жывёлы верагоднага паходжання грунтуецца на тым несумненным назіранні, што жывёла перадае патомству не толькі свае індывідуальныя якасці, але і якасці яе бліжэйшых і аддаленых продкаў.
Бенно Мартыні дае наступныя навуковыя падставы для неабходнасці племянных кніг пры развядзенні заводскіх жывёл:
1. Вялікая частка карысных якасцей нашых свойскіх жывёл, гаворыць ён, прышчэплены ў іх майстэрствам чалавека шляхам падбору і практыкавання, а не ўласцівы ім ад прыроды.
2. Набытыя якасці жывёла толькі тады перадае напэўна патомству, калі яна спароўваецца з жывёлай, ёй падобнай ва ўсіх асаблівасцях (роўнае з роўным дае роўнае).
3. Атрыманне ў спадчыну якасцей яшчэ больш узмацняецца, калі не толькі бацькі гэтай жывёлы, але і яе аддаленыя продкі былі падобны паміж сабой. Надзейнасць у атрыманні ў спадчыну павялічваецца па меры ўзрастання пакаленняў або генерацый аднароднага і нават сваяцкага спароўвання. Вось чаму конназаводчык або жывёлазаводчык, які не жадае рызыкаваць сваёй справай, павінен пазбягаць жывёл няпэўнага або не зусім даказанага паходжання *.
Ужо ў нашым дакладзе аб мерах, накіраваных на паляпшэнне арлоўскай рысістай пароды, надрукаваным у газетах, мы ўпаміналі, што большасць культурных парод свойскіх жывёл атрымалася або ад скрыжавання некалькіх парод або ад прыліцця крыві паляпшаючай пароды да пароды мясцовай, або, нарэшце, ад паглыыання крыві мясцовых парод пародамі паляпшаючымі. Які-б спосаб скрыжавання ні ўжываўся пры першапачатковым узнікненні пароды, але несумненна, што сфарміраванне пароды пачынаецца толькі з таго моманту, калі метысы спароўваюцца з падобнымі сабе метысамі, інакш кажучы, калі жывёлазаводчыкі пераходзяць да развядзення метысаў саміх у сабе. Да таго часу
1 Benno Martiny. S. 322.
пакуль карыстаюцца метызацыяй, новай культурнай пароды яшчэ не існуе; яна з’яўляецца ў болыіі або менш закончаным выглядзе з трэцяй, чацвёртай і далейшых генерацый развядзення метысаў саміх у сабе. Так сапраўды паступалі англічане пры стварэнні аксфардшырдаунскай пароды авечак, так паступіў Вільямс Гумфрэ пры стварэнні палепшанай гемпшырскай пароды, да якой была прыліта кроў саутсдаунаў, так паступалі пры паляпшэнні шэвіётаў і многіх іншых парод авечак, буйной рагатай жывёлы і свіней. Чым больш аднародным будзе матэрыял, які бярэцца для замацавання тыпу самога ў сабе, тым хутчэй дасягаецца ўтварэнне культурнай пароды. Студбукі, або заводскія кнігі, з’яўляюцца для ажыццяўлення гэтай мэты самым надзейным, калі не адзіным, сродкам. Пры стварэнні студбука асабліва важна, каб у яго трапілі як мага больш аднародныя асобіны, таму што толькі спароўванне падобнага з падобным дае магчымасць замацаваць і ўдасканаліць тып. Аднароднасць жывёлы бывае не толькі па паходжанню, але і па якасцях, г. зн. па экстэр’еру і прадукцыйнасці. Зразумела, вельмі пажадана, каб пры стварэнні студбука ў яго ўвайшлі жывёлы як мага больш аднародныя і па якасцях, таму што гэта дало-б магчымасць весці спароўванне не толькі падобнага з падобным, але і лепшага з лепшым. Але гэтае ідэальнае патрабаванне ад студбука ў большасці выпадкаў неажыццявіма на практыцы: вялікая чыстата крыві не заўсёды гарантуе лепшыя якасці, а агляд і выпрабаванні ўсіх паступаючых у студбук жывёл немагчымы па многіх прычынах. Вось чаму выбар лепшых асобін, з усіх занесеных у студбук, павінен быць перададзены на меркаванне саміх конназаводчыкаў. Застаецца, значыцца, выканальнай толькі адна ўмова — гэта, каб коні, якія заносяцца ў студбук, былі па магчымасці больш аднароднымі па паходжанню. Пры стварэнні студбукаў нават і ў адносінах гэтага патрабавання прыходзіцца быць вельмі памяркоўным, каб прыцягнуць да ўдзелу ў выданні студбука па магчымасці большую колькасць конназаводчыкаў і захапіць у ім усіх лепшых коней гэтага напрамку. Ставячы аднароднасць паходжання рэгістраваных коней важнейшай умовай кожнага студбука, неабходна, каб студбук пасля зарэгістравання ўсіх дастойных коней як мага хутчэй закрываўся, таму што занясенне ў яго коней усякага іншага паходжання расхіствае тып, а таксама перашкаджае выпрацоўцы аднастайных форм і пэўнага прызначэння.
Класічны прыклад у гэтых адносінах даюць нам студбукі ўсіх дзяржаў для англійскіх кроўных коней, у якія прымаюцца толькі патомкі рэгістраваных кабыл і жарабцоў. Хоць заводская кніга шартгорнаў і дапускае па старых правілах жывёл, якія маюць восем генерацый скрыжавання з рэгістраванымі быкамі, але фактычна ў заводскую кнігу шартгорнаў не паступаюць зусім патомкі ад нерэгістраваных бацькоў. Студбук клейдэсдальскіх коней быў 20 Зак. 473
заснаваны ў 1875 годзе, і нягледзячы на тое, што гэтая парода ўзяла пачатак ад паступовага паляпшэння мясцовых коней, Таварыства конназаводчыкаў, якое выдае клейдэсдальскі студбук, ужо ў 1882 годзе пачало патрабаваць, каб новарэгіструемыя коні мелі або рэгістраванага бацьку і дзеда або рэгістраваную маці і бабку. У 1887 годзе патрабаванні для рэгіструемых коней былі яшчэ больш павышаны, а ў 1893 годзе клейдэсдальскае Таварыства пастанавіла, што дзеці толькі тых кабыл і жарабцоў паступаюць у студбук, якія ўжо запісаны ў яго. Закрыццё студбука клейдэсдальскіх коней адбылося пры колькасці: матак 13 677 і жарабцоў 10 664
Першы том кнігі англійскіх ламавікоў выдан усяго толькі ў 1880 годзе. У гэты том запісаны былі прэміраваныя на выстаўках коні і коні тых вядомых заводаў, якія вялі радаслоўную з 50— 60-х гадоў гэтага стагоддзя. Пры выданні трэцяга тома Таварыства пачало патрабаваць, каб толькі патомкі рэгістраваных бацькоў заносіліся ў студбук, а з 1889 года ўжо было пастаноўлена, што толькі тыя жарабяты будуць занесены ў студбук, бацька і маці якіх рэгістраваны. «Зразумела, —’гаворыць адносна гэтага адзін з вядомых англійскіх конназаводчыкаў, — у першыя тамы студбука англійскіх ламавікоў было прынята не мала дрэнных коней з недаказаным паходжаннем, але якую шкоду магло гэта прычыніць справе. Як і пры ўтварэнні кожнай пароды, так і ў даным выпадку мелі поспех і размнажаліся толькі патомкі асобін больш дасканалых, асобіны-ж заганныя або нетыповыя ўжываліся, як карыстальныя, для работы. Здаровы сэнс падказвае конназаводчыкам, што перавагі заслугоўваюць лепшыя жывёлы. Таварыства конназаводчыкаў англійскіх ламавікоў дасягнула ў кароткі час, дзякуючы правільна пастаўленаму студбуку і шматлікім выстаўкам, самых бліскучых вынікаў» 2.
Таварыства конназаводчыкаў коней гакне ўтварылася 17 гадоў таму назад і ў першы-ж год надрукавала звесткі аб найбольш вядомых заводах і ўсіх прэміраваных конях гэтага тыпу. У гэтым годзе выдан 17 том студбука гакне, у які занесена некалькі соцень кабыл (да № 13208) і некалькі дзесяткаў жарабцоў (да № 7023). Камітэт, які выдае студбук для гакне, аб’явіў цяпер, што толькі тыя коні будуць прыняты ў студбук, бацькі і маткі якіх рэгістраваны 3. 3 прыведзеных даных відаць, што не адзін толькі студбук скакавых коней закрыт, а што гэты прыклад узялі многія іншыя студбукі. Неабходнасць закрыцця студ-
1 The Glydesdale stud Book, V.XX, 1898. «No horse foaled after, 1893, Will guality Stock for registration unless he be himself registrated», p. XIII.
2 Live Stock journal, 1900 p. 211.
3 Mark Lane Express, 1900, p. 242.
букаў вынікае з жадання конназаводчыкаў працаваць з матэрыялам больш аднародным і даць конназаводчыкам жывёл новай фармацыі з засведчаным паходжаннем, замест паходжання няпэўнага. Трэба зазначыць, што гакне таксама, як і наш арлоўскі рысак, паходзяць ад змяшання коней усходняга тыпу з канём еўрапейскім халоднакроўным. Англічане, нягледзячы на даволі абмежаваную колькасць рэгістраваных гакне, не пабаяліся закрыць студбук. Аднатыповасць гэтых коней таксама не болыпая, чым арлоўскага рысака. Чаму-ж англічане не разлічваюць на тое, што ад чыстакроўных скакуноў і мясцовых сырых коней могуць быць атрыманы лепшыя гакне, чым тыя, якія ўжо ёсць. Несумненна, што конназаводчыкі гакне не кіруюцца гэтымі меркаваннямі па той прычыне, што ўпэўнена спадзяюцца, апіраючыся на шматлікія прыклады, дасягнуць шляхам развядзення адасобленай групы ў сабе хуткіх і правільных вынікаў. Асноўнае правіла заводскага майстэрства гаворыць нам, што прагрэс удасканальвання форм і ўсіх іншых якасцей каня магчымы ў тым выпадку, калі спароўваюцца аднародныя па якасцях і формах жывёлы, прытым, [пры] паходжанні ад падобных з імі бацькоў; увядзенне крыві коней іншага паходжання і іншых форм будзе толькі замаруджваць удасканальванне пароды, а таксама шкодзіць яе тыповасці і надзейнасці ў атрыманні ў спадчыну якасцей.
Заведскія кнігі (Flock Book) лейстэрскай, саутсдаунскай і многіх іншых парод авечак таксама закрыты ў цяперашні час для прыёму авечак, народжаных не ад рэгістраваных бацькоў. Адзін з навейшых студбукаў — шрапшырскай пароды быў заснаваны ў 1883 годзе, а ў 1898 годзе камітэт заводскай кнігі пачаў прымаць толькі патомкаў рэгістраваных бацькоў Ч Апрача вышэйуказаных меркаванняў, закрыццё студбука хутка пасля яго заснавання мае таму яшчэ большае значэнне, што каштоўнасць рэгістраваных жывёл ад гэтага ўзрастае, таму што толькі пасля закрыцця рэгістраваныя жывёлы атрымліваюць спецыяльнае значэнне племянных або заводскіх, а жывёлы, падобныя да іх, але не трапіўшыя ў студбук, павінны разглядацца выключна як карыстальныя. Магчымасць пастаянна зноў фарміраваць племянных жывёл пэўнай пароды, якая даецца пры адкрытым студбуку, моцна падрывае значэнне студбука і можа нават зусім ахаладзіць цікавасць да яго. Гісторыя студбука нашых арлоўскіх коней самым пераканаўчым чынам пацвярджае правільнасць гэтага палажэння.