• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Да гэтага часу вядома мала фактаў і назіранняў адносна хуткасці і ступені зменлівасці форм, звязаных з карыснай прадукцыйнасцю жывёлы; несумненна толькі тое, што рацыянальнае кармленне маладой жывёлы мае наогул вялікі ўплыў на ўтварэнне форм і карыснасць свойскіх жывёл: пры дрэнным кармленні немагчыма было-б атрыманне тых дасканалых мясных форм, якія мы бачым цяпер у шартгорнах або саутсдаунскіх авечках. Дакладных назіранняў, якія пацвярджаюць гэта, ёсць мала, і таму на многае мы яшчэ не можам даць здавальняючых адказаў. Для практыкі перш за ўсё цікава ведаць: калі найбольш моцна можна ўздзейнічаць на жывёлу для таго, каб зрабіць яе найбольш здольнай аплачваць корм. Несумненна, што падатлівасць форм праяўляецца з большай сілай у час росту жывёлы, — у час развіцця арганізма жывёлы: у маладым узросце адбываецца найбольшая асіміляцыя пажыўных рэчываў, якая выражаецца ў хуткім пры-
    росце жывой вагі *; але пры гэтым заўважана, што не ўсе тканкі і органы павялічваюцца ў аднолькавай ступені: адны прырастаюць больш, другія —• менш. Ведаць ухіленні ў арганізацыі жывёлы, якія выклікаюцца тым або іншым родам кармлення, надзвычай важна для гаспадара, а таму мы разгледзім гэтае пытанне некалькі больш падрабязна. У Англіі некалькі гадоў назад звярнулі ўвагу на адну вельмі важную акалічнасць, а іменна, што адпаведным кармленнем можна зрабіць значны ўплыў на хуткасць росту жывёлы; раскошным кармленнем можна паскорыць, а дрэнным замарудзіць рост. У першым выпадку будзе скораспелая, а. ў другім — познеспелая жывёла. Скораспеласць абумоўлівае пэўныя формы цела: тулава робіцца больш шырокае і аб’ёмістае параўнальна з канечнасцямі; галава і ногі ў скораспелай жывёлы малыя, грудзі і спіна шырокія, рэбры крута выгнутыя. Скораспеласць у многіх выпадках — якасць пажаданая, бо скораспелыя жывёлы пры пэўнай мэце ўтрымання іх лепш аплачваюць корм, чым познеспелыя. Апрача ўказаных адзнак, скораспеласць выражаецца яшчэ раннім прарэзваннем зубоў, заўчасным зрашчэннем эпіфізаў касцей з дыяфізамі і ўзмоцненым развіццём тлушчавой тканкі і мускулаў.
    Цікава прасачыць больш падрабязна асаблівасці арганізацыі скораспелай жывёлы. Пачнем з касцяка. Даследаванні Сансона паказваюць, што касцяк скораспелых жывёл больш багаты мінеральнымі рэчывамі, мае большую ўдзельную вагу і цвёрдасць; наадварот, арганічнага рэчыва ў гэтых касцях менш, у сувязі з чым яны карацей, лягчэй і танчэй. Сансон параўноўваў бёдры двух бараноў скораспелага і познеспелага, прычым атрымаў наступныя лічбы:
    Ранаспелы баран Познеспелы » .
    Даўжыня касці паіа
    13 см	93,95 г
    16 »	99,46 »
    .	ПІчыль-
    Аб ем	насць
    70 см3	4,342
    78 »	1,247
    Гэтыя даныя дазваляюць думаць, што косці
    скораспелых
    жывёл патрабуюць для свайго кармлення меншай колькасці пажыўнага матэрыялу, чым косці познеспелых жывёл. Паводле
    Сансона, скораспеласць у значнай ступені залежыць ад кармлення жывёлы рэчывамі, якія багаты фосфарнакіслай вапнай, як, напрыклад, зернямі бабовых раслін і злакаў 2. He менш цікавымі з’яўляюцца даследаванні над параўнальным адрозненнем лёгкіх у скораспелых, інтэнсіўна кормленых, жывёл. Паміж прак-
    1 Па некаторых даследаваннях, цяля ў першыя дні пасля нараджэння прырастае па 0.030 сваёй першапачатковай вагі, к канцу месячнага ўзросту — па 0,015 і к канцу трэцяга месяца — па 0,006.
    2 У попеле аўсян.іга зерня знаходзіцца 22,33% РаОз і 3,89°/о СаО; у зернях гароху 38,21% РаОз і 5,04 СаО.
    тычнымі гаспадарамі распаўсюджана думка, што мясныя пароды рагатай жывёлы маюць больш развітыя лёгкія; гэтая думка знаходзіла сабе, як відаць, пацверджанне ў вымярэннях грудзей ззаду лапатак (падпруга); у мясных парод аб’ём грудной клеткі большы, чым у малочных парод. Параўналыіыя даследаванні Бодэмана над буйной рагатай жывёлай і Kogel’a над авечкамі паказваюць, наадварот, што ў мясных парод вага лёгкіх, у адносінах да жывой вагі, меншая, чым у парод больш познеспелых (малочнай або рабочай жывёлы). Шматлікія даныя, сабраныя Бодэманам, паказваюць, што з павелічэннем аб’ёму грудзей змяншаецца абсалютная і адносная вага лёгкіх. Мала таго, нават паміж жывёламі адной і той-жа пароды, тыя жывёлы мелі параўнальна найменшыя лёгкія, у якіх была болыпая ўбойная вага і большы аб’ём грудзей. Матэрыялам для вывадаў Бодэмана служылі вымярэнні і ўзважванні адкормленых быкоў наступных трох парод:
    
    Сярэднія лічбы
    з вымярэнняў грудзей
    1
    Вага
    лёгкіх
    Ва га
    чвэртак
    На 100 ф. жывой агі ўбойная вага
    Кілограмаў жывой вагі
    Адносіны вагі лёгкіх да жывой вагі
    Гаронска-лімузінская ....
    2,57 м
    6,40
    545
    59,56
    915
    1 : 143
    Нармандская . .
    2,97 »
    5,80
    804
    64,36
    1250
    1 : 216
    Шортгорна-ангуская	
    3,01 »
    3,85
    875
    72,31
    1210
    1 : 314
    3 гэтых трох парод шартгорна-ангуская была самая скораспелая і, як мы бачым, у яе: найлепшыя адносіны ўбойнай вагі да жывой, найбольшы аб’ём грудзей і найменшыя лёгкія. Натузіус, грунтуючыся на даследаваннях Бодэмана і сваіх уласных, робіць наступныя вывады:
    1)	лёгкія, несумненна, павялічваюцца з павелічэннем аб’ёму грудной клеткі, але павелічэнне лёгкіх не знаходзіцца ў залежнасці ад павелічэння абхвату грудзей;
    2)	пры роўнай жывой вазе лёгкія маюць тым большы аб’ём, чым маладзейшая і большая жывёла;
    3)	пры роўных іншых умовах вага лёгкіх тым большая, чым меншы абхват грудзей;
    4)	тыя жывёлы маюць меншыя лёгкія, якія вызначаюцца большай здольнасцю да адкорму, — большай скораспеласцю і большай убойнай вагой.
    Усе гэтыя даныя дазваляюць думаць, што акісляльныя працэсы ў жывёл, якія хутка развіваюцца і здольны да хуткага ад-
    кормлівання, развіты слабей. Нарэшце, даследаванні Roloff’a над авечкамі паказалі, што пад уплывам кармлення змяняецца нават касцяк грудной клеткі; так, авечкі, якія кормяцца канцэнтраваным кормам (саутсдауны), маюць вельмі кароткую грудную косць і параўнальна кароткія грудныя пазванкі. Kogel, на падставе шматлікіх вымярэнняў касцей грудной клеткі, прыходзіць да тых-жа вывадаў. Мы прывядзем толькі сярэднія адносіны, выведзеныя з вымярэння 7 штук мерыносаў і 4 штук саутсдаунаў:
    Мерыносы Саутсдауны
    1.	Даўжыня грудной касці к даўжыні спінной і паяснічнай часткі пазваночшка= 100	46,7	41,9
    2.	Даўжыня грудной касці к спінной частцы пазваночніка= 100 , ,			 ,	71,8	67,6
    3.	Адлегласць ад пазваночніка да канца грудной касці к даўжыні грудной касці — = 100 	   104,3	92,5
    Такім чынам, грудная клетка ў саутсдаунаў меншая якудаўжыню, так і ў глыбіню. Апрача таго, Kogel узважыў лёгкія і сэрца, прычым аказалася, што ў мерыносаў на 1 кг жывой вагі прыпадае 11,6 г лёгкіх і 4,1 г сэрца, а ў саутсдаунаў толькі 8,2 г лёгкіх і 3,3 г сэрца. Усе гэтыя даныя не зусім пераконваюць нас у тым, што кармленнем можна выклікаць значныя змяненні ў арганізацыі жывёлы: амаль усе прыведзеныя назіранні праводзіліся над рознымі пародамі, а таму ўхіленні ў будове грудной клеткі можна
    аднесці на кошт пародных адзнак; але дослед, праведзены
    праф. Wollny, не пакідае ніякага сумнення ў існаванні залежнасці формы грудной клеткі ад роду кармлення. Wollny
    ўзяў для даследавання маткі і карміў іх да ком. Пасля гэтага адна лаком, а другая на
    двух казлянят ад адной і той-жа чатырох тыдняў каровіным малажывёла кармілася 9 месяцаў мапрацягу таго-ж часу — аб’ёмістым
    раслінным кормам. Перад пачаткам доследу казляня, прызначанае для кармлення малаком, было значна меншае і сла-
    бейшае за другое казляня (кормленае сенам). Першае важыла 2 066 г, а другое 2 550 г. Ужо на восьмы тыдзень доследу казляняты зраўнаваліся ў вазе і не адрозніваліся адно ад другога па знадворнаму выгляду; у канцы доследу (8 месяцаў) казляня, кормленае малаком, ужо важыла 27 950 г, а казляня, кормленае рас-
    лінным кормам, — 25 550 г; апрача таго, у першага мускулатура была развіта значна мацней. Будова тулава малочнага казляняці адрознівалася ад другога большай шырынёй грудзей і крупа, моцнымі членамі і тоўстай шыяй. Што датычыць формы грудной клеткі, то ў малочнага казляняці яна была конусападобная, а ў сеннага — бочкападобная. Асабліва звужана грудная клетка ў
    малочнага казляняці ў пярэдняй частцы і наогул рэбры ў яго
    болып плоскія. Лепш за ўсё гэта відаць з даных вымярэнняў грудной клеткі:
    Малочнае Сеннае
    назляня назляня
    Даўжыня грудной касці	
    21,5 см
    20,0 см
    Шырыня грудной касці паміж 4-й і 7-й парай рэбраў 	
    3,0 »
    2,6 »
    Шырыня грудной касці паміж 1-й парай рэбраў 	
    1,5 »
    0,9 »
    Адлегласць задняга канца грудной касці ад пазваночніка	
    17,7 »
    16,5 »
    Даўжыня пазваночніка	
    30,0 »
    28,4 »
    3 гэтых вымярэнняў мы бачым, што форма грудной клеткі малочнага казляняці надзвычай нагадвае форму грудной клеткі мясных авечак; наадварот, грудная клетка сеннага казляняці падобна да грудной клеткі мерыносаў. Умяшчальнасць грудной клеткі ў малочнага казляняці была значна меншая, між тым як абхват у папрузе — на тры сантыметры большы, чым у сеннага казляняці. Такім чынам, доследы Wollny, сапраўды, паказалі, што адпаведна змяненню ў кармленні жывёлы змяняюцца і формы грудной клеткі і ўвесь экстэр’ер жывёлы.
    Больш важнымі ў практычных адносінах з’яўляюцца вывады, якія можна зрабіць з даследаванняў, праведзеных над страўнікава-кішэчным каналам інтэнсіўна і экстэнсіўна кормленых жывёл. Вількенс цэлым радам надзвычай цікавых доследаў паказаў, што змяненні страўнікава-кішэчнага канала, пад уплывам рознага корму, вагаюцца ў шырокіх межах. Мы не будзем спыняцца на яго больш ранніх доследах з парасятамі і авечкамі, а пяройдзем проста да даследаванняў над буйной рагатай жывёлай. Ва ўсіх дарослых жвачных жывёл трыбушына (1 страўнік) —самы вялікі з усіх аддзелаў страўніка, наадварот, у сысункоў больш развіт сычуг; але як паказвае дослед Вількенса над двума цялятамі, кармленне змяняе гэтыя адносіны.
    Бычок, які нарадзіўся 14 чэрвеня 1865 года, на працягу 18 дзён ссаў матку і яшчэ падпойваўся малаком. Пасля гэтага ён быў адняты ад маткі і 25 дзён паіўся 3 разы ў дзень нязнятым малаком. У гэтыя 25 дзён цяля павялічылася ў вазе на 47‘/з ф., значыцца, у дзень на 1,9 ф. Ha 1 ф. прыросту пайшло 12 ф. малака. На 44 дзень бычок быў забіты, прычым жывая вага яго была 153,5 ф., а убойная 97,5 ф., такім чынам, жывая вага адносілася да ўбойнай як 1 : 0,615. Страўнікі па два вымяраліся вадой, прычым атрымаліся