Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Усходнепруская
Суфолькская
Чорпая буйная
Арлоўскі рысак
Холмагорская
Бордэр-лестэрская
Польска-кітайская
Амерыканскі рысак
Тагільская
Шэвіёцкая
Чэстэрская
Ан гла -на рмандская
Нармандская
Карыдэльская
Чэшырская
Альдэнбургская Астфрысландская Тракененская Гановерская Першэронская Булонская Шайрская
Шартгорнская
(малочная) Ангельнская Фюненская Каланісцкая
(чырвоная) Гарбатаўская(тыралізаваная)
Дышлей-мерыносавая (меле)
Дзюрок-джэрзе ская
Няменкая (высокародная)
Краонеская
Дацкая
Клейдэсдальская
Айршырская
Суфолькская
Герэфордская
Ахал-тэкінская
Абердын-ангуская
Швіцкая Сіментальская
IV. Туземныя, або абарыгенныя, пароды Еўропы і Азіі. Неабходнасць гэтых парод, нягледзячы на іх нізкую прадукцыйнасць, выклікаецца або несграяльнымі ўмовамі, у якіх яны знаходзяцца і разводзяцца, або нізкай культурай сельскай гаспадаркі ў раёнах іх распаўсюджвання.
Шатландскае поні
Вялікаруская
Мангольска-кітай-
(з яраслаўскімі
скае поні
і іншымі адгалінаваннямі)
Кіргізская
Калмыцкая
Украінская Калмыцкая
Кабардзінская Шведская Фінская Галандская
Кіргізская
Дацкая
Пінцгауэрская
Раманаўская
Баконская
Тушынская
Нямецкая (палеп
Курдзючная
шаная)
Валахская
Гановерская
Цыгайская
Гільдэсгеймская
Астфрызская
Гемпшырская
Шатландская
Эгекская
(горная)
Весекская
Мангольская
Гламоргенская
Харасанская
Глостэрская
Кашгарская
Прывяду прыклады дакладнасці гістарычных даследаванняў, запазычаныя з навейшай літаратуры.
Выдатны сучасны вучоны Дзюрст з Берна, які правёў масу абследаванняў, рашыў вызначыць моманты прыручэння жывёл і даты ўзнікнення века каменнага, бронзавага і жалезнага. Дзюрст дае наступныя лічбы: пачатак прыручэння свойскіх жывёл — 8 000 гадоў да нашай эры; а другі нямецкі вучоны, Шмідт, вызначае пачатак прыручэння—5 000 гадоў да гэтай эры.
Яшчэ большае разыходжанне існуе адносна момантаў узнікнення гістарычных эпох: Дзюрст вызначае існаванне каменнага века за 6 000 гадоў да нашай эры, Шмідт — за 3 000 — 4 000' гадоў; існаванне меднага века Дзюр.ст вызначае за 4 000— 5 000 гадоў, Шмідт — за 2 000 гадоў і жалезнага века: Дзюрст — за 400 гадоў, а Шмідт — за 1 000 гадоў.
Ніхто не ведае, як узніклі старажытныя культурныя пароды, аб іх ёсць адны толькі здагадкі. Адкуль, напрыклад, з’явіўся арабскі конь, нам нічога невядома. Даследаванне праф. Рыджвея даказвае, што Поўночная Афрыка была радзімай самага лепшага кроўнага каня, але дакладных даных аб гэтым ніякіх няма. Мы можам сказаць толькі словамі Дарвіна, што даўно людзі адбіралі лепшых жывёл і знішчалі горшых. Я нават гатоў ісці далей і думаць, што быў і заводскі падбор, а не толькі адзін адбор. Так іменна ішло паляпшэнне старажытных свойскіх жывёл.
Сапраўды, калі-б не было арабскага і варварыйскага каня, не было-б цэлай групы парод, якія мы называем пародамі шпаркіх рухаў. Усе яны ўзніклі дзякуючы ўвядзенню ў Еўропу ўсходняга каня.
. Другога культурнага каня — бельгійскага — я адношу да па-
род, якія маюць значэнне да 1700 года. Гістарычныя даследаванні паказваюць нам, што ў гэты час не было ні англійскага, ні французскага рабочага каня, і ўсюды ўводзіўся, як паляпшаючы матэрыял, бельгійскі конь. Заўсёды, калі патрабавалася паляпшэнне рабочага каня, карысталіся крывёй бельгійскіх коней. Ен спачатку служыў, як лепшы рыцарскі конь, а потым зрабіўся лепшым сельскагаспадарчым. Гэтую толькі пароду я і выводжу, як заснавальніцу ўсёй культурнай рабочай конегадоўлі.
У адносінах буйной рагатай жывёлы можна сказаць, што існавала адна адзіная галандская парода, якая выдзелілася з агульнай масы жывёлы і служыла для паляпшэння жывёлагадоўлі ва ўсёй Еўропе; ад яе-ж узяла пачатак і наша халмагорская парода.
Вось якая мізэрная колькасць культурных парод была ў той час. Між тым уплыў іх быў каласальны. Галандская парода перасяляецца ў Англію і дае там шартгорнаў. Гэта таксама не падлягае сумненню. Лепшыя англійскія старыя пісьменнікі: Паркінсон, Кулей, праф. Давід Лоу зусім дакладна гавораць, што першы час, калі галандская парода была ўведзена ў Англію, яе называлі тысватэрскай і хальдэрнейскай, г. зн. пародай з галандскіх нізін, а некаторыя называлі проста шартгорнскай пародай, таму што ўся кароткарогая жывёла Англіі ўтварылася ад галандскай.
У цяперашні час англічане гавораць, што шартгорны маюць схільнасць да малочнасці ў сувязі з іх паходжаннем ад галандскай жывёлы. 3 гэтым згодны і лепшыя галандскія вучоныя. Гэтая нязначная па размерах парода дала штуршок усёй і мясной і малочнай жывёлагадоўлі.
Што датычыць парод авечак, то толькі дзве дагістарычнай важнасці культурныя пароды маюць права лічыцца гэтакімі: з аднаго боку — мерыносы, і з другога — каракульская. Ніякая іншая дагістарычная парода авечак, па-мойму, не мела якога-небудзь значэння для далейшага ўзнікнення культурных парод. Ад іспанскай пароды мае паходжанне ўсё, што ёсць добрага не толькі ў Еўропе (ад яе паходзяць і ўсе лепшыя англійскія пароды), але і ў заакіянскіх краінах. Па схеме паходжання свойскіх авечак, складзенай славутым англійскім вучоным, прафесарам Юартам, усе, абсалютна, англійскія авечыя пароды, якія маюць аднародную воўну, паходзяць ад мерыносаў. Спачатку кроў мерынэсаў была прымешана да нямногіх парод Англіі, а потым гэтае паляпшэнне распаўсюдзілася і на ўсе грубашэрсныя пароды з аднароднай воўнай. Гэтым указаннем Юарта вырашылася надзвычай хваляваўшая нас задача. Нам здавалася неверагодным, што англійскія авечкаводы самі стваралі авечку з аднароднай воўнай. Мы ніяк не маглі дапусціць, каб падборам можна было дасягнуць так хутка гэтага паляпшэння; нашы практычныя назі-
ранні зусім з гэтым не вяжуцца: як ні падбірай, а воўна застаецца ўсё-ж змяшанай; яна робіцца доўгай і далікатнай. Так было і з нашай раманаўскай авечкай — яна ўсё застаецца авечкай са змяшанай воўнай, і зрабіць яе авечкай з аднароднай воўнай накшталт мерыносаў нікому да гэтага часу не ўдалося.
Каракульскую авечку я лічу найбольш старажытнай пародай, на вывядзенне якой затрачаны тысячагоддзі заводскай работы. Патрэбна была авечка, якая дае прыгожы смушак у маладым узросце. Некаторыя англійскія пісьменнікі сцвярджаюць, што Персія дала першы штуршок у гэтым напрамку. Жаданне мець футру для прыгожых шапак і ўпрыгожвання верхняга адзення прымусіла персаў звярнуць увагу на развядзенне смушковых авечак. Прайшлі стагоддзі і тысячагоддзі, і атрымалася выдатная каракульская парода. Наколькі гэта было, сапраўды, цяжка зрабіць, ведае ўсякі, хто займаецца жывёлагадоўляй, дзе малейшы крок уперад патрабуе сотні гадоў карпатлівай работы ў гэтым напрамку. I раптам мы атрымліваем авечку з цудоўным смушком у ягнят такой высокай якасці па звітку, бляску і колеру, якіх не мае ні адна іншая авечка! Значыцца, гэтае каласальнае паляпшэнне ёсць, несумненна, вынік падбору на працягу многіх стагоддзяў. Жартуючы, я прапанаваў-бы самым выдатным зоатэхнікам і генетыкам у другі раз стварыць гэтыя дзве пароды — мерыносаў і каракуляў. Я думаю, што не толькі Нобелеўскую, але і ведізарную Беквелеўскую прэмію можна было-б даць таму, хто падышоў-бы да вырашэння гэтага пытання, не скарыстоўваючы крыві мерыноса або каракуля. Зразумела, калі гэтыя пароды будуць скарыстаны, то ператварэнне можа быць вельмі хуткім, але калі яны не будуць скарыстаны, то, я ўпэўнен, гэтая Нобелеўская прэмія застанецца на многія стагоддзі зусім нескарыстанай.
Усё лепшае па воўне ў Азіі, Еўропе і іншых частках свету ўзяло пачатак ад іспанскай авечкі, але і каракульская авечка ў гэтай справе мае вельмі важнае значэнне, настолькі важнае, што над гэтым пытаннем нам трэба сур’ёзна задумацца.
У апошні час амерыканцы, асабліва аргенцінцы, немцы, венгры, прэтэндуюць на захоп кіраўніцтва смушковай авечкай у свае рукі. Радзіма гэтай авечкі так блізка да нас і так даўно мы займаемся каракульскай пародай, што было-б недаравальна ўпусціць гэтую авечкагадоўлю са сваіх рук.
У адносінах свіней трэба сказаць, што толькі дзве старажытныя пароды мелі ўплыў на еўрапейскую свінагадоўлю: кітайская свіння і неапалітанская. Тое, што скораспеласць, пладавітасць і высокая якасць мяса былі створаны ў грубой, дрэннай еўрапейскай свінні пад прамым уздзеяннем кітайскай свінні, — прызнаецца ўсімі даследчыкамі. Калі ўведзена кітайская свіння ў Еўропу, пытанне застаецца нявырашаным. Даследаванні, якія
былі праведзены яшчэ раней Рутымейерам, а цяпер праводзяцца англійскімі вучонымі, паказваюць, што многія еўрапейскія пароды, якія мы лічылі самастойнымі, без усякага ўплыву азіяцкай або сіямскай крыві, аказваецца, маюць чарапныя адзнакі, зусім падобныя да азіяцкай пароды. На гэтай падставе Рутымейер, а затым аўстрыйская школа, з праф. Адамцам на чале, лічаць, што азіяцкая або сіямская свінні былі вывезены з Кітая на многа соцень гадоў раней, чым яны з’явіліся ў Англіі, г. зн., як пішуць аб гэтым, у 1760—1770 гг. Лічаць, што разам з перасяленнем народаў, адначасова з пераходам тлустахвостых і курдзючных авечак, таксама перайшла ў Еўропу і азіяцкая свіння. У Італіі яна, несумненна, вадзілася значна раней, чым у Англіі, таму што многія гарады Італіі вялі тады сусветны гандаль, і кітайская свіння, трапіўшы туды, утварыла чорную неапалітанскую пароду. Ад гэтай апошняй, у сваю чаргу, утварыўся беркшыр, а ад беркшыра — белая свіння ва ўсіх яе відах. Такая паслядоўнасць у цяперашні час лічыцца цвёрда ўстаноўленай.
Дзякуючы аўстрыйскім вучоным мы маем цяпер больш дакладныя звесткі аб гэтай кітайскай пародзе. He якая-небудзь маленькая свіння з маленькімі стаячымі вушамі была адзінай кітайскай пародай. Побач з ёй там існуе больш буйная, чорная кітайская парода, якая мае вялікае падабенства да неапалітанскай свінні. Я лічу, што неапалітанская свіння, ад якой паходзяць самыя лепшыя культурныя пароды Англіі, заслугоўвае права ста-. яць сярод старажытных культурных парод, а беркшыры, бясспрэчна, з’яўляюцца самай культурнай і старой англійскай пародай, — у гэтым таксама няма ніякага сумнення. Мы знаходзім у старых пісьменнікаў, напрыклад у Паркінсона, пэўнае ўказанне, што беркшыр узнік у вялікай колькасці зараз-жа пасля з’яўлення кітайскай свінні ў Англіі. Беркшыр, нягледзячы на тое, што ён, бясспрэчна, быў прамы метыс ад кітайскай пароды, атрымліваў вялікія прэміі на выстаўках, і англійскія знаўцы лічылі яго нязмерна вышэй за ўсе астатнія англійскія пароды. Белай пароды ў той час яшчэ не было; была нейкая пярэстая англійская свіння. Той-жа Паркінсон апісвае 17 парод, з якіх 7 былі метысы ад кітайскіх і 10 — прымітыўныя пароды англійскія. На першым месцы сярод культурных парод стаяў беркшыр.