Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
«Мендэлізм» праф Е. А. Багданава прадстаўляе самую поўную зводку на рускай мове эксперыментальных доследаў скрыжавання і шматлікіх прыкладаў з практыкі жывёлагадоўлі. Кніга забяспечана масай выдатных ілюстрацый; напісана цікава і проста. Аб поглядзе аўтара на індывідуальную патэнцыю Зетэгаста і на прымяняльнасць мендэлізма да сельскагаспадарчай жывёлагадоўлі намі будзе сказана ў канцы гэтай заметкі. Істотнае пярэчанне мы маем супраць тэрміналогіі відаў скрыжавання паводле праф. Хлюдзінскага. Класіфікацыя відаў скрыжавання праф. Хлюдзінскага, змененая і дапоўненая Е. А. Багданавым, падаецца ў такім выглядзе:
Скрыжаванне
I. Прамысловае.
II. Пераўтваральнае (паглынанне).
III. Уводнае (прыліццё крыві).
IV. Узнаўляльнае.
Замест таго каб сказаць, што палавінчатае скрыжаванне прымяняецца і для прамысловых мэт і для вывядзення новых тыпаў або парод, праф. Багданаў устанаўлівае тэрмін «узнаўляльнае» скрыжаванне, такі-ж незразумелы, як і словы «пераўтваральнае» і «ўводнае», замест тэрмінаў простых і ясных: «паглынанне» і «прыліццё крыві».
Лічачы сябе паслядоўнікам англійскай зоатэхнічнай школы, узначальваемай Беквелем і Дарвіным, я маю намер самым рашу-
чым чынам адстойваць іх паняцці і іх тэрміналогію. Падобна Р. Пенету, магу з поўным перакананнем сказаць, што «працы гэтай школы нікому не ўступяць свайго першынства».
Строга гаворачы, пад скрыжаваннем (cross-breeding) разумеецца спароўванне жывёл двух розных парод; толькі зрэдку некаторыя жывёлаводы гэтым словам абазначаюць спароўванпе жывёл двух тыпаў адной і той-жа пароды, калі гэтыя тыпы замацаваны: напрыклад, тыпы мерыносаў або белых англійскіх свіней.
Палавінчатае скрыжаванне, пры якім адзнакі двух парод больш ці менш роўнамерна перамешаны ў прадукце, прымяняецца з двайной мэтай: па-першае, для вывядзення новых самастойных парод — скрыжаванне заводскае і, па-другое, для атрымання больш карысных у гаспадарчых адносінах жывёл — скрыжаваннспрамысловае. Заводскім скрыжаваннем атрыманы былі арлоўскі і англа-нармандскія рысакі, англійскія пароды белых свіней, польска-кітайская і чэстэрская свінні ў Амерыцы, а таксама аксфардшырская парода авечак у Англіі. He трэба думаць, што пры такім скрыжаванні парод кроў кожнай з іх змешваецца ў роўных частках; прапорцыя крыві ў атрыманым метысе можа быць розная, у залежнасці ад мэты, якую ставіць жывёлавод. Пры вывядзенні буйной белай пароды свіней удзел вытвараючых парод можна паказаць, паводле думкі амерыканскага праф. Дытрыха, у наступным выглядзе:
Буйная белая англійская свіння
(дробная белая
। йаркшырскаI лейстэрская
I кітайская (старая англійская [ лейстэрская або I беквелеўская |буйная
I йаркшырская
(патомак індыйскай ( свінні
[патомак кабана
/кітайская старая
I англійская
Ікітайская старая англійская
Можна думаць, што пры вывядзенні белай дробнай пароды было прыменена палавінчатае скрыжаванне або нават кітайскай крыві было ўзята больш 50%; пры вывядзенні сярэдыяй пароды белай свінні ўдзел адной і другой крыві быў амаль роўны, а ў пародзе буйной кітайская кроў была, мабыць, толькі прыліта, г. зн. яе было многа менш палавіны. Палавінчатым скрыжаваннем выведзены былі беркшыры — ад неапалітанскіх і англійскай простай або чырвонай валійскай, а ў Амерыцы — польска-кітайская свіння — ад беркшыраў і доўгавухай польскай.
Вышэй ужо было ўказана на думку праф. Дэвенпорта адносна цяжкасці атрымання новых парод скрыжаваннем, і, сапраўды, гэты метад значна часцей выкарыстоўваўся для гаспадарчых мэт, чым для племянных. Прыкладаў удалага прамысловага або гас-
падарчага скрыжавання вельмі многа. Англа-мерыносавыя авечкі, або так званыя крос-брэд, нараджаюцца штогод мільёнамі ў заакіянскіх дзяржавах. He менш каласальнай з’яўляецца вытворчасць метысаў ад скакавога каня і іншых парод, метысаў ад англійскіх свіней з простымі, а таксама шартгорнаў і іншых культурных мясных і малочных парод жывёлы з простай жывёлай ва ўсім свеце.
Розніца паміж прамысловым і заводскім палавінчатым скрыжаваннем існуе не толькі ў адносінах іх мэт, але таксама і заводскіх прыёмаў: у першым выпадку ад матак чыстай пароды, напрыклад, мерыносаў і англійскіх бараноў пастаянна адводзяцца поўкроўныя метысы або крос-брэды, а ў другім — метысы першай генерацыі спароўваюцца паміж сабой.
Пры метызацыі двух парод часта бывае болын карысным не спыняцца на поўкроўным прадукце, а прызнаць больш выгадным крыць атрыманых поўкровак зноў чыстапародным самцом. Так, натуральна ўстанавіўся самы распаўсюджаны цяпер у культурных краінах прыём скрыжавання — паглынанне крыві непалепшанай жывёлы крывёй культурнай — грэдынг англічан (grading). Метысы 3/4 і 7/8 крыві, г. зн. метысы II і III пакалення спароўвання называюцца проста метысамі (grades), а метысы пакаленняў далейшых, метысы вышэйшага парадку — хайгрэдс (highgrades), па-англійску — многакроўныя і воісокакроўныя жывёлы. Самы-ж працэс такога скрыжавання — апгрэдынг (upgrading) англічан лепш за ўсё перакласці словамі: далейшае паглынанне крыві.
Паглынаннем крыві выведзены дзесяткі розных культурных парод у Еўропе і Амерыцы.
Выдатная чыстакроўная скакавая парода коней была выведзена ў пачатку шляхам паглынання крыві туземнага англійскага каня крывёй коней некалькіх усходніх парод; мерыносы ў многіх дзяржавах былі атрыманы такім-жа шляхам, і ў нас нашы мазаеўскія мерыносы; смушкавыя авечкі—-ад каракуляў на поўдні Расіі; амерыканскі рысак — ад скакавой пароды; пароды некаторых амерыканскіх і нямецкіх свіней — ад англійскіх парод і, нарэшце, многія пароды буйной рагатай жывёлы ў Еўропе і Амерыцы — ад галандскай, сіментальскай, швіцкай, джэрзейскай, айршырскай і шартгорнскай парод.
Калі па мясцовых гаспадарчых умовах і адпаведна патрабаванням жыцця бывае неабходна захаваць карысныя якасці, вынослівасць і характар прадукцыйнасці мясцовых парод, палепшыць у той-жа час рост жывёл, іх скораспеласць, мяснасць або малочнасць, то яму прыходзіцца абмежавацца толькі невялікай прыбаўкай паляпшаючай крыві — прыліццём культурнай крыві. Гэта і ёсць паляпшэнне ўласна, або наданне лепшай якасці, improving — англічан.
Прыліццём крыві лейстэраў былі палепшаны многія пароды доўгашэрсных авечак, напрыклад лінкольнская і катсвольдская, а крыві саутсдаунаў — гемпшырскія і суфолькскія авечкі. Апошняй пародзе, апрача крыві саутсдаунскай, прыліта была яшчэ нязначная колькасць крыві шрапшыраў. У сваю чаргу, шрапшыры атрымліваліся прыліццём, галоўным чынам, крыві саутсдаунаў завода Эльмана, але таксама і невялікай колькасці крыві лейстэраў.
Галоўным паляпшаючым матэрыялам гемпшырскай пароды ў першы час былі бараны з невялікай прымессю крыві саутсдаунаў. ГІры паляпшэнні гемпшыраў славуты авечкавод Гемфры спачатку карыстаўся двума саутсдаунскімі баранамі, а потым поўкроўкамі ад іх або нават баранамі, якія мелі ў сабе толькі невялікую частку, кроплю крыві, паляпшаючай пароды. Прыліццём крыві паляпшаліся дацкія і французскія буйныя пароды свіней. Гэты спосаб скрыжавання параўнальна рэдка прымяняўся ў апошні час.
Калі пароды, якія атрымаліся ад скрыжавання, пачынаюць траціць некаторыя з карысных уласцівасцей або адзнак, тады жывёлазаводчык робіць новае прыліццё паляпшаючай крыві — асвяжае, або абнаўляе, кроў (freshing і refreshing).
Пераходзячы цяпер да чыстага і чыстапароднага (purebreeding) развядзення, трэба сказаць, што гэты тэрмін можна ўжываць як для жывёл, што разводзяцца ў межах той-жа пароды або аднаго і таго-ж устанавіўшагася тыпу, так і ў тых выпадках, калі спароўваюцца паміж сабой жывёлы беспародных або метысных груп, але падобнага паходжання. Вядома, напрыклад, што развядзеннем дургама-галандскіх метысаў саміх у сабе ўзнікла шартгорнская парода ў Англіі і многія іншыя пароды ў Ёўропе. Каб атрымаць хуткія і пэўныя вынікі, неабходна спароўваць паміж сабой як мага лепшых і найбольш падобных жывёл, найбольш гамагенных.
Гамагеннае спароўванне вядзе да ўстанаўлення, або кансалідавання, крыві, а спароўванне непадобных па адзнаках, або гетэрагенных, жывёл толькі павялічвае рознатыповасць завода або пароды.
Адбор лепшых і найбольш падобных асобін па прынцыпу, што лепшае з лепшым і падобнае з падобным дае жывёл найлепшых, праводзіцца або па знешніх адзнаках з устанаўленнем шкал стацей для племянных жывёл, або нават па стандарту прадукцыйнасці, г. зн. рэкордаў шпаркасці бегу ў коней, колькасці малака ў кароў і вазе руна ў авечак.
Рэкордныя і падобныя па паходжанню жывёлы прызнаюцца вартымі занясення іх у заводскія кнігі адпаведнай пароды. Адбор па прадукцыйнасці дае найлепшыя вынікі, як гэта даказваюць англійскія скакавыя, амерыканскія рысістыя коні, а таксама амерыканская джэрзейская, галандская жывёла і амерыканскія і
аўстралійскія мерыносы. Гэтым шляхам атрымліваюцца не толькі рэгістраваныя (registred) жывёлы, але высоказаводскія (highbreeding) поўнакроўныя (full-blood), чыстакроўныя, або адборныя па якасці і крыві, жывёлы (thoroughbred).
Для большасці-ж культурных парод студбукі* заводскія кнігі, або педыгры ўстанаўліваюцца для таго, каб лепшых жывёл занесці ў іх і разводзіць толькі ад гэтых жывёл, не дапускаючы запісу новых, хоць-бы і вельмі падобных па паходжанню, жывёл. Закрыццё студбука праз болын ці менш кароткі тэрмін прымянялася для ўсіх культурных парод.
Англійскія спецыялісты, а за імі нямецкія і ўсе іншыя прызнаюць за чыстакроўных толькі англійскіх скакавых коней, а пароды іншых культурных жывёл называюць толькі чыстапароднымі, ч. п. у рускім рысістым конназаводстве.
Вельмі часта ў англійскім і амерыканскім вызначэнні высоказаводскае развядзенне ўжываецца як адназначнае, як сінонім, з развядзеннем сваяцкім (inbreeding, або elossbreeding) L Асабліва часта пачалі карыстацца спароўваннем сваяцкіх жывёл пасля Роберта Беквеля ў Англіі і Амерыцы з мэтай, галоўным чынам, замацавання выдатных асаблівасцей або згушчэння крыві найбольш каштоўных і, значыцца, нямногіх вытворнікаў. Калі англічане гавораць, што такі вось скакун інбрэд да Экліпса, або такі вось шартгорн да Камета, то па-руску можна выказаць тую-ж думку так: у гэтым скакуне згушчана кроў Экліпса, або ў гэтым шартгорне згушчана кроў Камета.
Пад развядзеннем па лініях (breeding in the line) англійская тэрміналогія разумее спароўванне жывёл, якія маюць у трэцяй або чацвёртай генерацыі аднаго і таго-ж вытворніка.