Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Спачатку ўзніклі на ўсходзе культурныя пароды верхавога каня, які быў яшчэ больш удасканалены ў Еўропе і Амерыцы, ператварыўшыся ў каня скакавога і рысістага.
У Еўропе значна пазней выведзены былі культурныя пароды рабочага каня.
На працягу многіх стагоддзяў паляпшэнне парод жывёлы рухалася, гаворыць Дарвін, павольна, адборам бессвядомым, і толькі з XVIII стагоддзя яно пайшло ўперад буйнымі крокамі шляхам адбору сістэматычнага, або свядомага. Пачатак заводскай дзейнасці выдатнага Роберта Беквеля прынята лічыць і пачаткам прымянення заводскага падбору (1755 г.). Несумненна, што кроўным і сваяцкім спароўваннем англічане карысталіся яшчэ ў пачатку паляпшэння скакавога каня, але гэты заводскі прыём у шырокім маштабе, і прытым са здзіўляючым поспехам, быў прыменены ўпершыню Беквелем пры паляпшэнні лестэрскіх авечак і свіней, доўгарогай жывёлы і шайрскай пароды коней. He менш удала скарысталі метад кроўнага спароўвання вучні і паслядоўнікі Беквеля — бр. Колінгі, Бетс, Бузс пры развядзенні шартгорнаў, Бенжамін Томкінс на герэфордах, Уотсан на ангускай жывёле, Джон Эльман і Веб на саутсдаунскіх авечках і Эдвін Гемонд на мерыносах.
Скрыжаваннем парод карысталіся, несумненна, і старажытныя жывёлаводы ўсходу, а таксама англічане і жывёлаводы кантынента Еўропы ў шырокіх размерах з мэтай паляпшэння пародамі больш карыснымі парод жывёлы некультурнай.
Шматлікія доказы гэтага сабраны як у цытаваным вышэй творы Дарвіна, так і ў многіх іншых працах зоатэхнікаў і натуралістаў. Скрыжаваннем скарыстаны былі ў поўднёвай Еўропе і Англіі карысныя якасці індыйскай або кітайскай свінні, мерыносавай авечкі, а таксама ўсходняга каня ва ўсім свеце.
Першым таленавітым, але зусім безгрунтоўным абаронцам метаду скрыжавання быў французскі натураліст Бюфон, а многа пазней яшчэ больш няўдалым абаронцам яго быў нямецкі праф. Зетэгаст.
3 усяго сказанага вышэй відавочна, што практычнае прымяненне метадаў заводскага развядзення не стаяла да гэтага часу ў залежнасці ад навукова-тэарэтычнай распрацоўкі вучэння аб спадчыннасці. Практычнаму жывёлаводу неабходна толькі быць знаёмым на вопыце з прымяненнем метадаў заводскага падбору, а таксама ўмець тонка распазнаваць вартасці лепшых жывёл па
знадворных адзнаках або прымяняць адбор па прадукцыйнасці, умела выхоўваць маладых жывёл, умела карміць і ўтрымліваць іх. Вызначэнне рэкордаў прадукцыйнасці ў скакавым і рысістым конназаводстве, а таксама пры развядзенні мерыносавых авечак і малочнай жывёлы дало і дае цяпер самыя здзіўляючыя вынікі.
Таго-ж погляду трымаецца вядомы цяпер нямецкі свінавод Хеш.
Першай і самай капітальнай працай па заводскай жывёлагадоўлі з’яўляецца, несумненна, указаны вышэй твор Дарвіна, у якім з выдатнай паўнатой выкладзена скрыжаванне ў раслін і, асабліва, у свойскіх жывёл. Дарвін прыводзіць шматлікія прыклады скрыжавання і першы ўстанаўлівае тэрмін паўторных скрыжаванняў, або паглынанне крыві. Са здзіўляючай дакладнасцю Дарвін перадае аб атрыманні ў спадчыну адзнак у першым пакаленні і ў далейшых, аб змяшанні адзнак і аб чыстай перадачы некаторых з іх, г. зн. усё тое, што ў далейшым было пацверджана Мендэлем і іншымі назіральнікамі. Дарвін гаворыць аб аднаразовым далучэнні лепшай крыві, г. зн. аб прыліцці крыві, па маёй тэрміналогіі, і ўказвае на тое, што спроба ўтварыць новую пароду, прамежкавую паміж двума, з’яўляецца часта безнадзейнай; толькі паглынанне крыві дае, на яго думку, у большай частцы выпадкаў пажаданыя вынікі. Зусім акрэслена ён указвае на скрыжаванне, як на прычыну зменлівасці, г. зн. з’яўлення новых адзнак.
Хоць раздзел аб цесным, або сваяцкім, развядзенні выкладзен у яго значна слабей, чым скрыжаванне, але і тут Дарвін выказвае асабліва трапна тую асноўную думку, што выгады цеснага размнажэння па ўтрыманню пэўных адзнак несумненныя і часта перавышаюць шкоду ад лёгкай страты ,ў сіле складу; працяглае-ж размнажэнне ў цесных межах ён прызнаваў зусім шкодным.
Дзевяццю гадамі пазней кнігі Дарвіна з’явіўся на англійскай мове выдатны твор праф. Мічыганскага ўніверсітэта Менлі Майльса «Аб заводскім майстэрстве» у якім аўтар з вялікай паўнатой і веданнем справы разбірае як кроўнае развядзенне, так і скрыжаванне і з поўнай перакананасцю прызнае першае адным з самых надзейных фактараў паляпшэння сучасных культурных парод. 3 нямецкіх твораў таго-ж часу, якія трактуюць аб заводскім развядзенні, заслугоўвае не толькі ўвагі, але і сур’ёзнага вывучэння кніга Германа Натузіуса «Лекцыі аб жывёлагадоўлі і пазнанні парод», чытаныя ім у Берліне ў 1870 г.
Гэты твор, у адносінах тэрміналогіі, не дадае нічога да таго, што было прапанавана Дарвіным, бо, як ужо было сказана вышэй Натузіус і сам прытрымліваўся англійскіх тэрмінаў і паняццяў.
1 Menlu Miles. Stock Breeding, 1879.
Усё-такі некаторыя недахопы ў тэрміналогіі былі прычынай таго, што Г. Натузіус прызнаваў магчымасць называць скрыжаваннем той выпадак, калі спароўваюцца жывёлы той-жа пароды, але некалькі розныя па сваіх адзнаках. Цяпер мы такія выпадкі называем гетэрагенным спароўваннем, а не скрыжаваннем. Хоць Натузіус і прызнаваў, што скрыжаванне і ёсць спароўванне жывёл двух розных парод, але разам з тым ён не лічыў за скрыжаванне і такі выпадак, як, напрыклад, спароўванне англійскага скакуна з кіргізскай кабылай толькі таму, што і скакун і кіргізка здольны скакаць. 3 гэтым поглядам Натузіуса не згодзіцца цяпер, зразумела, ні адзін з аўтарытэтаў конназаводства Еўропы і Амерыкі.
Твор праф. Зетэгаста аб жывёлагадоўчым майстэрстве з яго прглядамі на вучэнне аб экстэр’еры, аб скрыжаванні і аб чыстым развядзенні і яшчэ болып дзіўнай тэорыяй яго аб індывідуальнай патэнцыі бадай ці нават заслугоўвае таго, каб на ім спыняцца падрабязна, таму што ён пабудован на многіх няправільных фактах з галіны жывёлагадоўлі і зусім супярэчыць вопыту і назіранням жывёлаводаў.
Замест класічнага правіла англійскіх жывёлаводаў «падобнае з падобным дае падобнае» Зетэгаст прапанаваў сваё — «Непадобнае з непадобным узаемна ўроўнаважваецца». Гэты заводскі прынцып Зетэгаста быў у свой час заклеймаваны Г. Натузіусам як шкодная памылка.
Факты, якія прыводзіць Зетэгаст, здзіўляюць сваёй наіўнасцю і відавочнай неверагоднасцю: так, напрыклад, метысы шартгорна з галандскімі каровамі давалі, быццам-бы, прадукт вельмі прыгодны да вупражнай работы (ч. I, стар. 85), а ад метызацыі галандскай, лімпургскай, альдэрнейскай жывёлы і зебу атрымалася, быццам-бы, прыгожае і карыснае рэзенштэйнскае племя жывёлы (?).
На падставе гэтых, нібыта несумненных, фактаў ён у аддзеле аб скрыжаванні піша: «Часам можа быць пажаданым, каб пры вывядзенні новых заводаў скрыжоўваліся не дзве, але тры і больш парод» (ч. II, стар. 156). Усё гэта, зразумела, таксама няправільна, як і яго паведамленне аб машанскай пародзе, анконскіх авечках, «аб новавыведзенай у Амерыцы кентукскай авечцы або аб паляпшэнні айршыркскай малочнай жывёлы шартгорнамі» (т. I, стар. 138).
Доктар Людвіг Гофман, у яго цікавай кнізе аб англійскіх прынцыпах заводскай справы (1909 г.), крытыкуючы многа разоў погляды Зетэгаста на скрыжаванне і кроўнае развядзенне, піша з поваду апошняга наступнае: «Зетэгаст сцвярджае, што Эльман і. Веб, на якіх указваюць, як на паслядоўнікаў Беквеля, зусім не былі прыхільнікамі сваяцкага развядзення. Гэтае сцверджанне Зетэгаста зусім памылковае, — піша Гофман, — таму што сам Эльман у прадмове да першага тома заводскай кнігі саутсдаунаў
пацвярджае тое, што ён карыстаўся пры паляпшэнні авечак блізкім сваяцкім развядзеннем, а Іонас Веб з 1823 г. не ўводзіць новай крыві, а ўвесь яго статак развёўся ад трох зусім самастойных і, значыцца, вельмі сваяцкіх фамілій»
Аб непрыгоднасці схемы Зетэгаста па экстэр’еру, яго заводскіх тэорыях і недакладнасці фактаў, якія ім прыводзяцца, было напісана многа ў свой час Г. Натузіусам і Бомам у Германіі, Рандалем і Гумфры ў Амерыцы і мною ў маім творы па банітыроўцы авечак.
На мой погляд, твор праф. Зетэгаста з’яўляецца суцэльным непаразуменнем, скажоным разуменнем тэорыі і фактаў, якое з’явілася, мабыць, вынікам недастатковай навуковай падрыхтоўкі і слабой назіральнасці аўтара. *
Аднак уплыў зетэгастаўскіх поглядаў і тэрміналогіі да гэтага часу яшчэ адлюстроўваецца ў нямецкай літаратуры нават навейшага часу, накшталт твора праф. Адамца. У англійскай-жа і амерыканскай літаратуры аўтарытэт Зетэгаста зусім невядомы.
Пасля звароту з-за граніцы і заняцця кафедры прыватнай зоатэхніі ў Петроўскай акадэміі я разам з тым прыняў дзейны ўдзел у практыцы жывёлагадоўлі і асабліва банітыроўцы авечак у многіх гаспадарках сярэдняй і поўднёвай палос Расіі.
Пасля васьмі гадоў такой практычнай работы і вывучэння літаратуры па жывёлагадоўлі ў мяне ўзнікла думка напісаць кнігу аб заводскім падборы прымяняльна да авечкагадоўлі. Мая кніга «Аб падборы племянных авечак» з’явілася ў 1890 годзе.
Праф. Е. А. Багданаў, спасылаючыся многа разоў на гэты мой твор, у сваёй абшырнай і цікавай працы «Аб мендэлізме», піша, між іншым, наступнае: «вельмі павучальны і наглядны тыя прыклады, на якіх спыняецца падрабязна праф. П. Н. Куляшоў у сваёй вядомай дысертацыі; яны прадстаўляюць тым болыпую цікавасць, — піша ён далей, — што Куляшоў не толькі вялікі знаўца жывёлагадоўлі, але і значна большы прыхільнік скрыжавання, чым яго праціўнік».
3 поваду гэтай заўвагі праф. Багданава я павінен катэгарычна заявіць, што не адношу сябе ні да праціўнікаў, ні да абаронцаў скрыжавання. Я стараўся аднесціся да пытанняў аб скрыжаванні і кроўным развядзенні навукова, аб’ектыўна, а таксама спрабаваў устанавіць, прытрымліваючыся англійскіх паняццяў, рускую наменклатуру па жывёлагадоўлі. Прызнаючы велізарнае значэнне скрыжавання і, асабліва, паглынання крыві ў справе карыстальнай жывёлагадоўлі, у той-жа час пры племянным развя-
1 Dr. J. Hoffmann, Welche Zuchtungsgrundsatze etc., 1909.
дзенні культурных парод я, уразрэз са школай Зетэгаста, Кунітца і іншых нямецкіх пісьменнікаў, прызнаваў, што ў гэтым выпадку поспех дасягаецца толькі спароўваннем асобін, як мага лепшых і як мага больш падобных паміж сабой, г. зн. гамагенным спароўваннем, а не ўраўноўваннем, або спароўваннем гетэрагенным.
Лагічным вынікам такога погляду было прызнанне мною за кроўным спароўваннем велізарнага значэння ў справе ўдасканальвання культурных парод. Да гэтага прыйшоў я, зразумела, не на падставе асабістага вопыту, але кіруючыся неаспрэчнымі звесткамі англійскай літаратуры і больш чым стогадовай дзейнасцю англійскіх жывёлаводау. Ва ўсякім выпадку гэты крок быў вельмі смелым з майго боку, таму што руская зоатэхнія і аграномія знаходзіліся раней, ды і знаходзяцца яшчэ да гэтага часу, у выключным падпарадкаванні нямецкай школе, якая рашуча паўставала ў той час супраць кроўнага спароўвання,' а рускія жывёлаводы і конназаводчыкі таксама баяліся яго як агню. Нават праф. Е. А. Багданаў, пры яго абшырнейшай эрудыцыі ў зоатэхнічнай літаратуры, пачаў прызнаваць значэнне кроўнага развядзення, мяркуючы па яго літаратурных працах, толькі з 1916 г., пасля з’яўлення на нямецкай мове працы Шапаружа. Толькі пасля павароту, які адбыўся ў нямецкай школе, праф. Багданаў звярнуў увагу і на маю работу па гэтаму пытанню. «Многа правільнага выказана было, — піша ён у артыкуле аб развядзенні па лініях, — некаторымі асобамі ўжо ў 90-х і 80-х гадах, іменна прафесарам П. Н. Куляшовым. Але найбольшую ўвагу выклікаў твор Шапаружа». «Паваротам у нашых уяўленнях аб сваяцкім развядзенні мы абавязаны, — піша праф. Багданаў, — перш за ўсё двум выдатным нямецкім аўтарам — графу Г. Лендорфу і Шапаружу».