Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
7) ФОРМЫ ЦЕЛА
3/ 8 азначае нармальную будову цела (сярэдні рост, добры склад, правільную пастаноўку ног і нармальную галаву).
Vs і 2/в— ухіленне ў бок пераразвітасці, малы рост, вузкую галаву, тонкія ногі, востры карак і г. д.
4/ 8 і 5/в— ухіленне да форм грубых, буйных і тоўстакасця вых жывёл.
8) ДАЛІКАТНАСЦЬ I ГРУБАСЦЬ КАНСТЫТУЦЫІ, РЫХЛАСЦЬ I ШЧЫЛЬНАСЦЬ СКУРЫ
е — перад 3/s, або е 3/8, — азначае высокародства жывёлы, тонкую скуру.
в — пасля 3/8, або 3/8 е, — азначае грубасць жывёлы, тоўстую скуру.
е 3/8 е — авечка буйнога росту, шчыльная, ^сярэдняй таніны скура (нармальная для воўнавых авечак).
е 3/8— пераразвітая жывёла з вельмі тонкай скурай, чырвонымі вушамі і куткамі вачэй.
9) КЛАСЫ АВЕЧАК
1ПЛ авечка 1-га класа
12"л » 2-га »
13/!Я » 3-га »
14п/г » 4-Га »
Паколькі сустракаюцііа жывёлы. якія па сваіх якасцях стаяць паміж двума класамі, то іх клас можна абазначыць так I""2; 1"”— 3; Jnn —4; |2лл—2|2лл—3. |2лл —4 j г д Калі авеЧКЭ тыповая для свайго класа, але па якасцях не зусім здавальняючая, то замест l'w ставяць Iзамест l2n", I2', 13л і 14я.
10) ЗАВОДСКАЯ ВАРТЛСЦЬ ЖЫВЕЛЫ, АБО ГАРМАНІЧНАСЦЬ У СКЛАДЗЕ РАЗАМ СА СТУПЕННЮ ПРАДУКЦЫЙНАСЦІ АВЕЧКІ
Заводская вартасць жывёлы вызначаецца сукупнасцю ўсіх добрых якасцей, г. зн. якасцю і колькасцю воўны, пры адпаведных тыпу складзе і росце.
000 000 — зусім гарманічная або найбольш каштоўная племянная жывёла (выдатная); 00000—000 менш гарманічныя жывёлы, а авечкі, абазначаныя 00 і 0, звычайна паступаюць у брак, з племяннога-ж статка — у воўнавы.
Для таго каб паказаць ужыванне гэтага ключа для банітыроўкі, прыводзім прыкладную банітыроўку авечкі I класа, з воўнай сартыменту прыма, з закрытым штапелем, са штофным характарам воўны, даволі буйнога росту, добрай абросласці, са змытаю звітасцю і ўраўнаваным руном; авечка мае найвышэйшую заводскую вартасць:
U + +Д 1 — or alnn 000 000.
о
Неабходна даць дакладнае азначэнне таго, што трэба разумець пад заводскай вартасцю. Несумненна, што гэтае паняцце ў поўнай меры адпавядае таму, што Мерцалаў называў паказчыкамі чыстакроўнасці. Тонкарунная і мясная авечка прадстаўляе сабой жывёл, прызначаных для вытворчасці як воўны, так і мяса; вось чаму з гаспадарчага пункту гледжання самымі важнымі асаблівасцямі авечкі з’яўляюцца колькасць і якасць воўны, рост або вага і, нарэшце, склад жывёлы. Ці разводзім мы племянных авечак, ці трымаем карыстальны статак, і ў тым і ў другім выпадку важна, каб авечка разам са здольнасцю даваць пэўную воўну ў дастатковай колькасці, мела нармальны склад і нармальны рост, якія вызначаюць мяснасць і здольнасць да скарыстання Корму. Зразумела, што ў розных тыпах кожная з гэтых стацей мае рознае значэнне. Калі замест нулёў абазначыць заводскую вартасць пэўным лікам, то для кожнага з тыпаў можна вызначыць у працэнтах адноснае значэнне асобных стацей. Для прыкладу мы прымем найвышэйшую заводскую вартасць роўнай 100; тады для кожнага з напрамкаў адноснае значэнне кожнай стаці можна будзе выразіць наступнымі лічбамі:
Найбольш вядомыя тыпы мерыносаў
Якасць воўны
Колькасць воўны
Склад
Рост
Сума
Рамбулье
10
45
25
20
100
Інфантадо
20
45
20
15
100
Мазаеўскі
8
62
15
15
100
Палепшанае негрэці . .
30
45
15
10
100
Электараль-негрэці ....
40 .
35
15
10
100
Прыведзеная табліца не мае іншай мэты, як толькі паказаць, якое прыблізнае значэнне трэба надаваць галоўнейшым стацям пры розных напрамках тонкаруннай авечкагадоўлі.
Было-б зусім непрактычна карыстацца такой схёмай для мэт банітыроўкі, як гэта, напрыклад, рэкамендуе Зетэгаст. Нават самаму вопытнаму авечкаводу будзе цяжка пры банітыроўцы авечак для кожнай асобнай стаці даць адпаведны лік, таму што і максімальны лік устанаўліваецца зусім адвольна, бо ў нашых руках няма ніякіх навуковых падстаў, каб дакладна выразіць у ліках адноснае значэнне кожнай стаці. Апрача таго, трэба зазначыць, што як толькі вартасць якой-небудзь стаці знізілася да пэўнай мяжы, то значэнне іншых стацей ужо не можа вызначаць заводскай вартасці жывёлы; інакш кажучы, адна моцна выражаная загана робіць жывёлу непрыгоднай не толькі для заводскіх мэт, але нават часта і для працяглага гаспадарчага карыстання.
Возьмем для прыкладу напрамак рамбулье. Найвышэйшую прадукцыйнасць для племяннога барана гэтага напрамку можна прыняцьу 30 ф. бруднай воўны. Цяпер уявім, што мы маем выдатнага па складу барана з тонкай воўнай, вельмі буйным ростам, але з рунам у 20 ф. вагі. Ацэнены па ўказанай шкале, гэты баран мог-бы мець заводскую вартасць, выражаную лічбай 85, або выражаючы заводскую вартасць найлепшага барана 000000, гэтаму барану прыйшлося-б, зыходзячы з ацэнкі барана па шкале, паставіць некалькі больш 00000. На самай-жа справе такая жывёла зусім непрыгодна для племянных мэт, і адносна яе заводская вартасць павінна быць выражана не больш як 00 або 000.
Гэты прыклад, як нам здаецца, дастаткова пераканаўча паказвае непрыгоднасць спосабу ацэнкі жывёл па шкале і прыводзіць да заключэння, што выражэнне заводскай вартасці агульнай сумай, не ацэньваючы кожную стаць у паасобку, ёсць адзіны прыгодны на практыцы спосаб. Падобна таму як вопытны авечкавод вельмі дакладна, у рублях, ацэньвае племянных бараноў, гэтак-жа сама ён можа выразіць іх заводскую вартасць нулямі.
Для таго каб ацэньваць жывёлу такім чынам, трэба мець вялікі навык і вопытнасць, бо без гэтых якасцей авечкавод не здольны наогул весці справу падбору племянных жывёл. Пачынаючаму авечкаводу можна параіць спосаб, які значна аблегчыць яго задачу. Калі ён мае ў сваім распараджэнні статак авечак, то будзе практычней за ўсё выдзеліць з гэтай групы жывёл найлепшых і гэтых апошніх зноў, паступовым выбарам лепшых экземпляраў, разбіць на некалькі груп. Такім чынам, можна буйны статак матак раздзяліць на многа партый, якія адрозніваюцца адна ад другой па заводскай вартасці і, значыцца, патрабуюць розных па каштоўнасці племянных бараноў. Бараны дзеляцца на партыі такім-жа чынам. Усе жывёлы, г. зн. як маткі, так і бараны, якія стаяць па заводскай вартасці ніжэй пэўнага ўзроўню, напрыклад 15 Зак. 473
00 і нават 000, павінны быць выключаны з завода або забракаваны.
Даўшы банітыровачны ключ, якім я карыстаўся раней, і растлумачыўшы, што трэба разумець пад заводскай вартасцю жывёлы, пяройдзем цяпер да доказу непрыгоднасці метаду ўраўноўвання, як пры класным, так і пры індывідуальным спароўванні1.
Пры класнай банітыроўцы могуць быць два выпадкі: першы — калі статак складаецца з аднароднага матэрыялу, і другі — калі статак узяў пачатак ад змяшання двух або некалькіх тыпаў тонкаруннай авечкі. Статкаў другога роду ў Расіі ёсць непараўнана больш, таму што заводчыкі старога электаральнага тыпу або тыпу негрэці вымушаны былі ў болыпасці выпадкаў звярнуцца да паляпшэння сваіх статкаў змяшаннем з больш сучаснымі тыпамі мерыносавай авечкі. Толькі аўчарні тыпу інфантадо і мазаеўскай авечкі з’яўляюцца аднароднымі па характару.
Якога-б сорту аўчарню мы ні мелі на ўвазе, усё-ж няма ніякай падставы рэкамендаваць метад ураўноўвання тыпаў. Дапусцім, што мы маем аўчарню, якая ўзяла пачатак ад змяшання электаральных авечак з рамбулье. Нармальнымі жывёламі, або жывёламі першага класа, будуць у гэтай аўчарні авечкі, якія маюць сярэднюю па таніне штофную воўну з дастаткова закрытым штапелем, добрай ураўнаванасцю, вагой руна ў 9—10 ф. і жывой вагой у 3—3,5 пуд. для матак. Ухіленні, якія мы можам назіраць у гэтай аўчарні, будуць у двух напрамках — у бок рамбулье, г. зн. у бок доўгашэрсных і грубых жывёл і ў бок далікатнай электаральнай авечкі. Маючы справу з многімі аўчарнямі такога сорту мы можам даць дакладныя ўказанні для кожнага з гэтых ухіленняў. Звычайна авечак, якія ўхіляюцца да тыпу рамбулье, мы абазначалі чацвёртым класам. Сюды належаць маткі з сярэдняй жывой вагой ад 3,5 да 4 пуд., г. зн. больш цяжкія, чым нават маткі 1 класа. Ужо з гэтага боку маткі 4 класа з’яўляюцца вельмі каштоўным матэрыялам, які мала чым або зусім не ўступае па заводскай вар-
1 Што датычыць прыёмаў банітыроўкі, якія практыкуюцца ў Расіі іншаземнымі і рускімі баніцёрамі, то аб гэтым ёсць падрабязныя звесткі ў справаздачах па «Даследаванню сучаснага стану авечкагадоўлі ў Расіі» і асабліва ў IV выпуску гэтых «Даследаванняў». Большая частка баніцёраў Расіі прытрымліваецца пры ўстаноўцы класаў і складанні ключа сістэм Кунітца, Зетэгаста або Кертэ. Класіфікацыя і ключ, прапанаваныя вядомым баніцёрам Карлаўскай эканоміі Б. Кохам не прадстаўляюць сабой таксама нічога арыгінальнага. Знакі банітыровачнага ключа былі запазычаны Кохам у Э. Кунітца, а яго 10 класаў грунтуюцца таксама на ўхіленні авечак да трох галоўных тыпаў. Яго I клас прадстаўляе нармальны тып або электараль-негрэці:
2 клас — нармальнае негрэці; 3 — лёгкае ўхіленне да электаральнага тыпу; 4 — больш грубое негрэці; 5—лёгкарунны і яшчэ больш пераразвіты электаральны тып; 6 — грубое, пераразвітае негрэці; 7 — вельмі пераразвіты электаральны тып; 8 — рэдкашэрснае і грубое негрэці са схільнасцю да камвольнага тыпу; 9 — больш грубое, але многашэрснае негрэці з камвольным характарам; 10 — тое-ж самае, што і 9, але горшае па вартасці (15).
тасці маткам 1 класа. Да гэтага трэба дадаць яшчэ, што маткі 4 класа даюць ад 9 да 10 ф. воўны, хоць некалькі грубой і менш ураўнаванай, але затое менш потнай, і адзначаюцца заўсёды моцнасцю канстытуцыі, здароўем і найбольшай здольнасцю для скарыстання корму
Наадварот, маткі, якія набліжаюцца да электаральнага тыпу, якіх мы ставілі ў 3-ці клас, прадстаўляюць сабой найменш каштоўны па заводскай вартасці матэрыял, нягледзячы на вялікую таніну і ўраўнаванасць руна. Галоўным недахопам жывёл 3 класа з’яўляецца іх малашэрснасць (не больш 8 ф. на галаву), далікатнасць складу і малая жывая вага (да 3 пуд.).
Чым лягчэйшае руно, горшы склад і драбнейшая жывёла, г. зн. чым ніжэй заводская вартасць яе, тым больш падстаў мае баніцёр выбракаваць авечку 3 класа, і звычайна брак і складаецца з гэтага класа.
Дапусцім, што ўвесь статак разбіт на тры такія класы і што для авечак кожнага з іх трэба прызначыць адпаведных бараноў.
Якой-бы сістэмы спароўвання мы ні трымаліся, 1 клас, які складаецца з самых адборных матак, павінен атрымаць самых лепшых па заводскай вартасці і аднародных па тыпу з маткамі бараноў. Кіруючыся метадам ураўноўвання, мы для матак 4 класа павінны прызначыць бараноў, якія паляпшаюць, г. зн. набліжаюцца па тыпу да 3 класа, і наадварот: для матак 3 класа — найболып масіўных, многашэрсных і буйных бараноў; інакш кажучы, для лепшых матак мы прызначым горшых бараноў, і для горшых матак, большую частку якіх трэба было-б зусім выключыць з завода, мы павінны прызначыць бараноў амаль настолькі-ж каштоўных, як і для матак 1 класа. He можа быць ніякага сумнення ў дрэнным зыходзе такога спароўвання. Многашэрсныя буйныя маткі 4 класа ад тонкарунных, але дробных і малашэрсных паляпшаючых бараноў дадуць патомства з меншай заводскай вартасцю, чым яны самі, і, такім чынам, колькасць добрых матак у статку зменшыцца. Ад матак-жа 3 класа з цяжкімі, многашэрснымі масіўнымі баранамі ўсё-ж можна чакаць толькі сярэдніх па заводскай вартасці жывёл, і, ва ўсякім выпадку, горшых, чым бараны, прызначаныя для гэтага класа.