Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Для ўразумення гэтага прыкладу мы дапусцім, што заводская вартасць матак 1 класа роўна 000 00 +. Спароўваючы гэтых матак з такімі-ж або нават некалькі лепшымі, 000 000, баранамі, мы атрымліваем пастаяннае ўдасканальванне і паляпшэнне гэтага класа. Але, з прычыны яго нязначных размераў, на прадукцый-
1 У аўчарні A. А. Апушкіна, Тамбоўскай губ., Кірсанаўскага павета, якая ўзяла пачатак ад метызацыі авечак мазаеўскага тыпу з авечкамі рамбулье, маткі 4 класа давалі на 1 ф., а ў некаторыя гады на Р/і ф. воўны больш, чым маткі 1 класа.
15*
насць усяго статка авечкі 1 класа не будуць мець істотнага ўплыву. Галоўная карысць, якую прыносіць гэты клас, закліочаецца ў тым, што ён дае племянных бараноў для ўсіх іншых класаў. Далей, дапусцім, згодна з прыведзенымі ўказаннямі, што заводская вартасць матак 4 класа роўна 000 00, а матак 3 класа — усяго толькі 000. Спароўваючы першых з іх з баранамі, заводская вартасць якіх роўна 000, а другіх з баранамі, заводская вартасць якіх буцзе ад 0000 Дда 000 00, мы, дапускаючы нават поўнае ўраўноўванне адзнак, ні ў тым, ні ў іншым выпадку не можам чакаць патомства з такой-жа заводскай вартасцю, як маткі 4 або як бараны, прызначаныя для 3 класа. Але паколькі несумненныя факты паказваюць, што многія адзнакі не зліваюцца і ўплыў аднаго з бацькоў часта з’яўляецца пераважаючым, то пры такім гетэрагенным спароўванні лёгка можна чакаць значна горшых вынікаў, а і.менна, заўсёды магчыма з’яўленне негарманічных жывёл, у якіх захаваліся ў чыстаце адзнакі двух розных тыпаў, як, напрыклад,жывёл з малым ростам, тонкай воўнай, але вельмі неўраўнаваным руном, або авечак з буйным ростам, вузкай галавой, вузкім каркам, але кароткай потнай воўнай і г. д.
3 усяго сказанага, несумненна, вынікае, што метад ураўноўвання вядзе да змяншэння колькасці жывёл з высокай заводскай вартасцю і павялічэння ліку жывёл малакаштоўных, або, як іх называюць авечкаводы, ардынарных, жывёл, якія хоць і не маюць прыкметных недахопаў, але і не адзначаюцца высокай прадукцыйнасцю.
Задача падбору заключаецца не ў тым, каб выпраўляць недахопы жывёл найменш каштоўных для завода, а ў тым, каб павялічыць колькасць і ступень прадукцыйнасці найбольш каштоўнай часткі статка. Метад ураўноўвання, як было паказана, зусім не дасягае гэтай мэты.
Чым статак болып аднатыповы, тым менш прымяняецца спосаб ураўноўвання, таму што для ліквідацыі дробных недахопаў прыйдзецца ахвяроўваць найлепшымі баранамі, ды і, апрача таго, авечкавод для выпраўлення кожнага з недахопаў, пры самых лепшых умовах, як зусім правільна зазначае Мерцалаў, не можа мець дастатковай колькасці бараноў. Абаронцы метаду ўраўноўвання звычайна ўказваюць на неабходнасць ураўноўвання ўласцівасцей воўны — акалічнасць, якая быццам-бы робіць вялікі ўплыў на цану воўны. Але гэтае меркаванне ніколькі не справядлівае, па крайняй меры, для нашага воўнавага рынку, дзе адсутнічае ўсякая расцэнка не толькі па ўраўнаванасці партыі, але нават па таніне і па выхаду чыстай воўны. 3 другога боку, амаль уся воўна паступае ў рукі гандляроў воўнай, якія сартуюць партыі і, змешваючы іх паміж сабой, прадаюць воўну ў мытым выглядзе па сартыментах. Пры такіх умовах гаспадару няма ніякай падставы ахвяроўваць найбольш буйнымі і многашэрснымі жывёламі для
мэты ўраўнавання воўны паміж авечкамі ўсяго статка. Да таго-ж гэтая мэта ніколькі не павольней, але непараўнана больш паспяхова дасягаецца шляхам аднароднага спароўвання лепшых з лепшымі, сярэдніх з сярэднімі і г. д^ Атрымліваючы племянных бараноў з 1 класа, авечкавод прызначае лепшых з гэтых бараноў для 1 і 4 класаў і горшых для 3 класа. Паколькі бараны з 1 класа з’яўляюцца жывёламі, якія найбольш набліжаюцца да пажаданага тыпу, і атрыманы ад аднароднага спароўвання, то бясспрэчна, што мала-памалу ўвесь статак набудзе той-жа характар і зробіцца зусім аднародным.
Калі тып авечак у воўнавай аўчарні ўстарэў і робіцца ўжо нявыгадным пры існуючых умовах, то паляпшэнне гэтага тыпу рацыянальней праводзіць праз 1 клас, або праз племянны статак, які неабходна пераўтварыць на першы час шляхам спароўвання з паляпшаючым тыпам на працягу многіх генерацый. Бараны, атрыманыя з 1 класа, будуць менш адрознівацца ад авечак усяго статка, чым чысты паляпшаючы тып, і, з другога боку, гэтыя бараны будуць каштаваць гаспадару непараўнана таней. У рускіх аўчарнях такі спосаб тым больш неабходны, што недарагіх метысных бараноў, прыгодных для паляпшэння ўсяго воўнавага статка, амаль немагчыма мець, і кожны буйны авечкавод, па неабходнасці, павінен заняцца сам вывядзеннем такога племяннога матэрыялу.
Спароўваючы жывёл па заводскай вартасці, баніцёр або авечкавод мае магчымасць разбіць авечак на большую колькасць класаў, чым гэта дапускае банітыроўка па тыпах або па ўласцівасцях воўны. Падзяліўшы, прыкладна, авечак па заводскай вартасці на тры сарты, кожны з сартоў можна падзяліць яшчэ на дзве або на большую колькасць груп, строга прытрымліваючыся такога парадку, каб лепшай групе даставаўся лепшы баран. Што датычыць 1 сорту матак або племяннога статка, то ў ім для кожнага з лепшых бараноў можна скласці асобную групу ў 50 і нават 100 штук матак, якія ў поўнай меры адпавядаюць заводскай вартасці барана.
У племянных статках метад ураўноўвання недахопаў кожнай з матак індывідуальным спароўваннем, па нашаму глыбокаму перакананню, апрача шкоды, нічога не можа прынесці. Калі авечкавод не забывае таго ідэалу, да якога ён імкнецца, то галоўная яго задача заключаецца, па-першае, у тым, каб скласці, як мага больш аднародны статак матак з высокай заводскай вартасцю і, па-другое, падшукаць да гэтых матак хоць-бы аднаго барана, які найбольш адпавядае ідэалу, г. зн. жывёлу з высокай заводскай вартасцю, тыповую для гэтага напрамку і атрыманую ад продкаў, як мага больш гамагенных. Пры такім патрабаванні племянны статак матак не можа быць вялікім, ды і прыклад Захаду і Злучаных Штатаў Амерыкі паказвае, што найлепшы
поспех дасягаецца пры размерах племяннога статка ў 100— 200 галоў.
Ацэньваючы племяннога барана па яго заводскай вартасці, г. зн. па суме галоўных якасцей, а не па прыгоднасці яго выпраўляць той ці іншы недахоп, усякі вопытны авечкавод можа лёгка пераканацца, што найлепшы баран для кожнага з напрамкаў заўсёды толькі адзін, нават і ў тым выпадку, калі авечкавод знаходзіць такога барана не толькі ў сваім, але і ў многіх іншых лепшых заводах. Амерыканскі авечкавод Поверс робіць з гэтага поваду наступную трапную заўвагу. Уменне выбраць заводскага барана, гаворыць ён, даецца вельмі нямногім людзям, і Дарвін правільна сцвярджае, што з тысячы людзей наўрад ці знойдзецца адзін, які мае дастаткова адпаведнае вока і здольнасць, каб зрабіцца добрым жывёлазаводчыкам. Велізарнай большасці авечкаводаў не хапае таленту Беквеля або Гемонда, каб выбіраць з масы бараноў найлепшага. Славуты вермондскі спецыяліст па авечкагадоўлі, Гемонд, ва ўсёй сваёй акрузе не мог знайсці больш аднаго барана, які-б поўнасцю адпавядаў яго мэце. Другі-ж менш вопытны авечкавод знойдзе, несумненна, тысячу бараноў, якія ўсе будуць яму аднолькава падабацца (117, стар. 49).
ААожна з упэўненасцю сказаць, што недастатковая ацэнка племянных жывёл будзе існаваць да таго часу, пакуль большасць жывёлазаводчыкаў будзе прытрымлівацца метаду ўраўноўвання. Пры такім поглядзе на падбор племянных жывёл бараны, якія маюць адну якую-небудзь якасць, але з нізкай ступенню заводскай вартасці, могуць мець такую-ж цану, як і жывёлы, якія маюць усе галоўныя стаці, а значыцца, і высокую прадукцыйнасць. Да гэтага трэба дадаць, што слабае выкарыстанне найлепшых племянных вытворнікаў з’яўляецца ў нас адной з галоўных прычын павольнага поспеху ў жывёлазаводстве. Як конназаводчыкі, так і авечкаводы ў рэдкіх выпадках даюць больш 30— 40 матак на аднаго вытворніка, і ў выніку выдатны самец дае так мала патомства, што яго ўплыў на паляпшэнне пароды застаецца амаль непрыкметным. Дастаткова ўказаць на факты з практыкі жывёлазаводства.
У англійскай авечкагадоўлі і ў амерыканскіх авечкаводаў лепшыя бараны звычайна пакрываюць па 80—100 матак. У штаце Н’ю-йорку і Вермонце, дзе нам удалося агледзець многа племянных аўчарань, звычайна не трымаюць больш аднаго племяннога барана, пакрываючы ім усіх, без выключэння, матак. Такія-ж дакладна ўказанні ёсць адносна розных напрамкаў конегадоўлі. У Англіі, Амерыцы і нават Германіі ламавыя і кроўныя жарабцы атрымліваюць па 100 і 120 кабыл у адзін сезон, прычым працэнт ажарэбу кабыл бывае нават некалькі вышэй, чым у Расіі, а жарабцы служаць да глыбокай старасці. Што датычыць амерыканскага рысістага конназаводства, то тут мы маем многа
цудоўных фактаў выкарыстання выдатных вытворнікаў. Прывядзем адзін з такіх прыкладаў. Вядомы рысісты вытворнік Рыс•дык-Гамблетаніян на працягу 21 года службы ў заводзе пакрыў 1 843 маткі, ад якіх нарадзілася 1 287 жарабят (амаль 70% ажарэбу), прычым быў адзін год, калі Гамблетаніян атрымаў у злучку 217 матак, на працягу 7 гадоў пакрываў ад 101 да 193 матак. Толькі ў апошнія 4 гады сваёй заводскай кар'еры ён атрымліваў ад 20 да 30 матак у год (66, стар. 178).
Рэкамендуючы як мага лепшае выкарыстанне выдатных вытворнікаў, мы разам з тым для племянных аўчарань раім выключна ручную злучку, пры якой моцны баран на працягу 2—3 месяцаў можа пакрыць ад 100 да 120 матак. Пры добрым кармленні і ўмелым доглядзе, нягледзячы на такую ўзмоцненую функцыю палавых органаў, баран можа служыць ад 4 да 5 гадоў, трацячы вельмі нязначна ў жывой вазе ў час злучнога перыяду.
Наколькі розныя нават лепшыя племянныя бараны па сваёй заводскай вартасці, пакажа наступны прыклад з Гаўрылаўскай племянной аўчарні, якая належыць A. Н. Сацінай. У цяперашні час у гэтай аўчарні ёсць 186 чыстакроўных і адборных матак. Гэтыя маткі павінны быць размеркаваны паміж трыма баранамі, з якіх два куплены ў аўчарні Кейзера, у Саксоніі, і адзін нарадзіўся ў Гаўрылаўскай аўчарні ад барана Кейзера і маткі завода Рожэ. Па заводскай вартасці гэтыя бараны павінны быць пастаўлены ў наступным парадку:
№ 416 (нарадзіўся ў Кейзера) мае воўну таніной прыма, з закрытым штапелем, штофнага характару. Склад і фігура бездакорныя; жывая вага барана 6 пуд. 32 ф. перад злучкай і 6 пуд. 25 ф. у канцы злучкі. Вага руна з абножкай — да 27 ф. Абросласць дасканалая, асабліва на бруху. Ураўнаванасць руна і характар звітасці добрыя, і наогул па тыпу гэты баран з’яўляецца ідэалам, да якога імкнецца аўчарня. Вось банітыровачны запіс гэтага барана: