Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Гэты погляд праф. Е. А. Багданава, што працы Лендорфа і Шапаружа з’яўляюцца паваротным пунктам у поглядах жывёлаводаў і зоатэхнікаў на значэнне кроўнага спароўвання, не магу не прызнаць нязгодным з фактамі.
Лічу патрэбным перш за ўсё дадаць, што ў маіх іншых творах, і асабліва ў «Трэніроўцы рысакоў», я, кіруючыся данымі амерыканскіх рысістых конназаводчыкаў, выказваюся яшчэ больш рашуча за кроўнае спароўванне. Звесткі, сабраныя Гонтам, паказваюць, несумненна, што больш або менш цеснае сваяцкае развядзенне ў межах выбраных рысістых фамілій ёсць самы правільны шлях для атрымання шпаркіх рысакоў. Славутыя рысакі Бадэн, Бінген, Манрыка і іншыя з’яўляюцца наглядным прыкладам інбрыдзінгаў да Жоржа Вількеса, Гамблетаніяна і Элекшыяніра. Многія з амерыканскіх рысакоў, як, напрыклад, Мак Лолін, Блек-Клауд, Эмі, Гольдсміс і іншыя, атрыманы былі нават блізкім сваяцкім развядзеннем, г. зн. ад спароўвання бацькі з дачкой, маткі з сынам і гэтак далей. Нават тую форму кроўнага спароў-
вання — звядзенне сваяцкіх ліній выдатных продкаў у трэцім і больш аддаленых генерацыях — англійскія спецыялісты прымянялі і рэкамендавалі многа раней Лендорфа (за 50—70 гадоў), як гэта відаць з твора праф. Вільсана (Principles of Stock-breeding, стар. 15).
Несумненным паваротам у поглядах на кроўнае спароўванне жывёлаводаў усяго свету з’яўляецца перш за ўсё работа англійскіх конназаводчыкаў кроўнага каня, а яшчэ больш работы Р. Беквеля, Колінгаў, Бетса, Буэза і іншых вядомых жывёлаводаў, конназаводчыкаў і авечкаводаў Англіі і Амерыкі. Гэтых фактаў нельга было не заўважыць яшчэ і таму, што аб іх зусім катэгарычна гаварылі англійскія і французскія аўтарытэты па зоатэхніі, напрыклад, Мальс, Рандаль, Станегенч, Валляс, Сансон і Ро, указаныя ў маім творы. Апрача таго, раней Шапаружа з’явіўся ў Амерыцы (1912 г.) твор праф. трэматалогіі Ілінойскага ўніверсітэта Дэвенпорта, які на падставе глыбокага вывучэння літаратуры жывёлагадоўлі, спадчыннасці і абшырнага матэрыялу, сабранага ад конназаводчыкаў, прыходзіць да пэўнага вываду, што «сваяцкае развядзенне ёсць лепшы метад у жывёлагадоўлі!». «Ніякі іншы метад не даваў такіх вынікаў, — піша Дэвенпорт, — як сваяцкае развядзенне. Калі разумна скарыстаць сучасныя даныя навукі, то ніякі іншы метад не можа так грунтоўна выкарыстаць даную пароду і прытым з найвялікшай упэўненасцю ў далейшым вядзенні. Адзіная ўмова заключаецца ў тым, —■ гаворьгць ён, — каб не спыняць індывідуальнага падбору». «Амаль беспамылкова можна прадказаць сутнасць вынікаў, якія атрымліваюцца пры дапамозе гэтага метаду. Племянныя запісы многіх парод даказваюць выдатныя вынікі, якія суправаджаюць разумнае сваяцкае развядзенне. Цэлую кнігу можна было-б, — піша Дэвенпорт далей, — напоўніць паказамі вядомых жывёл, атрыманых такім чынам» (164).
He думаю, каб Е. А. Багданаў пачаў аспрэчваць, што аўтарытэт Дэвенпорта ў пытаннях аб заводскіх метадах развядзення і спадчыннасці стаіць многа вышэй за аўтарытэт не толькі Шапаружа, але нават і Лендорфа. Працы Дэвенпорта адносна спадчыннасці хвароб, колеру вачэй, скуры, альбінізма, шпаркасці бегу коней і іншых асаблівасцей людзей і свойскіх жывёл вядомы біёлагам, медыкам і жывёлаводам усяго свету. У цяперашні час Дэвенпорт, апрача заняцця кафедры ў агранамічным факультэце Ілінойскага ўніверсітэта, з’яўляецца яшчэ кіраўніком адной з лепшых даследчых станцый, якая займаецца работамі па генетыцы.
«Агульная жывёлагадоўля» праф. Н. П. Чырвінскага 1 майго вучня праф. I. I. Калугіна («Роля падбору ва ўдасканальванні парод»), якая з’явілася значна пазней маёй кнігі, ніколькі не супярэчаць прынятым мною паняццям і маёй тэрміналогіі. He магу таго-ж сказаць пра некаторыя іншыя творы, як, напрыклад, кнігу
праф. I. I. Папова «Курс агульнай жывёлагадоўлі», якая з’явілася ў 1900 г. Праф. Папоў называе чыстае развядзенне несваяцкім, а скрыжаванне падраздзяляе: на паляпшэнне, уласна паляпшэнне і стварэнне новых парод.
Апрача такой няяснай тэрміналогіі, прыклады, узятыя праф. Паповым, нельга назваць удалымі, а некаторыя факты зусім не ■адпавядаюць сапраўднасці. Так, праф. Папоў указвае на аднаразовае скрыжаванне культурнай галандскай малочнай жывёлы з украінскай, як на прыклад пажаданага паляпшэння. Далей ён зусім няправільна сцвярджае, што шартгорнская жывёла не вырадзілася канчаткова толькі дзякуючы своечасоваму скрыжаванню яе з шатландскай і галавейскай жывёлай.
Па-першае, шатландскай жывёлы існуе некалькі парод і галавейская ў тым ліку, а па-другое, і гэта самае галоўнае, кроў галавейская была прыліта толькі нязначнай частцы завода Ч. Колінга і прытым частцы найменш каштоўнай па вартасці. Патомкі гэтай метызацыі цаніліся вельмі нізка пры распродажы статка Ч. Колінга, а пазней і зусім страцілі значэнне. Думаю, што гэтую няправілыіую гісторыю аб шартгоріюкай жывёле праф. Папоў узяў у Зетэгаста, думку якога адверглі Г. Натузіус і іншыя нямецкія зоатэхнікі, а таксама і я ў маёй кнізе па заводскаму падбору.
Перакладзены маім вучнем, праф. Давідам, на рускую мову твор доктара Вільсдорфа «Жывёлагадоўля» (у 1913 г.) адзначаецца вялікімі недакладнасцямі ў тэрміналогіі і няяснасцю разумення гэтых тэрмінаў.
Пад чыстым развядзеннем д-р Вільсдорф, таксама як і Натузіус, ррзумее спароўванне жывёл рознага тыпу. Тлумачэнні да гэтага даволі невыразныя. Рэгістрацыя племянных жывёл (паводле Вільсдорфа) з’яўляецца, быццам-бы, лепшым сродкам для замацавання аднатыповасці. «Некаторыя жывёлаводы, — піша далей Вільсдорф, — гавораць аб скрыжаванні і тады, калі жывёлы, якія спароўваюцца не зусім адпавядаюць ідэалу». Але, на нашу думку, гэта не скрыжаванне, а толькі няўдалы падбор. Наменклатура па скрыжаванню ўзята ім, як гаворыць сам Вільсдорф, у Ганзена.
Тэрміны гэтыя правільныя і даволі ўдала перакладзены на рускую мову, за выключэннем тэрміну «пераўтваральны», які ўжываецца замест больш яснага — «паглынанне крыві». Прыклады-ж і тлумачэнні да гэтых тэрмінаў зроблены так няўдала, што цяжка, напрыклад, разабрацца ў тым, ці трэба разумець «прыліццё крыві» пад «пераўтваральным» скрыжаваннем ці пад «паляпшаючым». Магчыма, што пад першым. Даволі цікавая кніга д-ра Вільсдорфа ў аддзеле аб кроўным і лінейным развядзенні. «Жывёлаводы Германіі доўгі час не прызнавалі кроўнага спароўвання, — піша Вільсдорф, — прытрымліваючыся таго
пункту гледжання, што развядзенне сваяцкіх жывёл не толькі нямэтазгодна, але нават у вышэйшай ступені небяспечна».
«Асабліва ўвяло ў зман нямецкіх жывёлаводаў вучэнне Зетэгаста аб выраджэнні. Лендорф першы парваў сувязь, — піша Вільсдорф, — з нямецкімі зоатэхнікамі Зетэгастам, Натузіусам, Менцэлем, Вікерлінам і інш. Асабліва паспяховым Лендорф прызнае звядзенне крыві або звядзенне ліній каштоўных жарабцоў у трэцім п-акаленні, каб кроў аднаго з продкаў знайшла падтрыманне ў крыві другога» (стар. 69).
«Наогул спадчынная перадача бывае больш надзейнай, калі ў радаслоўнай продкаў адна і тая-ж выдатная жывёла паўтараецца некалькі разоў». «Такім чынам сучаснае заводскае развядзенне становіцца, — піша ў заключэнне Вільсдорф, — на той пункт гледжання, што для вывядзення пэўных тыпаў сваяцкае развядзенне з’яўляецца самым хуткім і надзейным сродкам».
Усё сказанае Вільсдорфам патрабуе толькі адной папраўкі: першая прапаганда кроўнага спароўвання ў Германіі належыць не Лендорфу і Шапаружу, а бацьку нямецкай. аграноміі — Альбрэхту Тэеру, які ў сваёй кнізе аб англійскай сельскай гаспадарцы яшчэ ў 1804 г. пераканана прапаведваў цеснае кроўнае спароўванне, як самы надзейны сродак пры паляпшэнні парод (Гофман, стар. 131).
Капітальны дапаможнік праф. Дэвенпорта «Асновы племяннога развядзення» (1912 г.), аб якім упаміналася вышэй, рэкамендуецца намі не толькі студэнтам і зоатэхнікам, але і практычным работнікам. Асабліва каштоўнай з’яўляецца апошняя, IV частка дапаможніка «Аб практыцы жывёларазвядзення»; вельмі цікавыя таксама аддзелы аб зменлівасці і спадчыннасці. Прыклады, прыведзеныя Дэвенпортам з гісторыі рысістага конназаводства, высвятляюць перадачу адзнак з такой паўнатой, з якой гэта не было зроблена раней. Уразрэз з тэорыяй Зетэгаста, Дэвенпорт даказвае, што выдатная спадчыннасць — прэпатэнцыя — часта не звязана са ступенню індывідуальнай прадукцыйнасці. Найвялікшыя жарабцы і маткі, якія так многа садзейнічалі працвітанню рысістай пароды, нічым не вызначаліся як індывіды. Найвялікшыя ў свеце вытворнікі вытворнікаў Р. Гамблетаніян і Элекшыянір не мелі рэкордаў; таксама не выдзяляўся па шпаркасці бегу і Джорж Вількес, які даў найбольшую колькасць рзкордных рысакоў — 2 573. Са сказанага вынікае, што прэпатэнцыю англічан Дэвенпорт разумее ў тым-жа сэнсе, як і самі англічане і французскія зоатэхнікі (Сансон, Дэшамбр), ніколькі не звязваючы яе з вышэйшай ступенню індывідуальных варыяцый.
Паводле Дэвенпорта, перавага ўсякага завода або пароды падтрымліваецца і ўдасканальваецца не агульнай масай, але ’ нямногімі выключнымі вытворнікамі — героямі; разам з тым такі вытворнік не абавязкова выключны індывід.
Надзвычай цікавым з’яўляецца і раздзел XVII дапаможніка — «Метады племяннога развядзенвя». Дэвенпорт зусім правільна гаворыць, што мэт племяннога развядзення можа быць толькі тры: гаспадарчае паляпшэнне статка, для найвыгаднейшай вытворчасці прадуктаў; паляпшэнне ўжо існуючых культурных парод і вывядзенне парод новых, яшчэ больш адлавядаючых гаспадарчым патрабаванням. Самым важным у практычных адносінах Дэвенпорт прызнае паглынанне крыві, якое перакладчык яго твора назваў няправільна прыліццем крыві. Палавінчатае скрыжаванне Дэвенпорт называе гібрыдызацыяй; лічу патрэбным дадаць, што старыя англійскія пісьменнікі, напрыклад Маркам (1689 г.), называлі патомкаў двух парод — бастардамі, а французы — метысамі. Гібрыдызацыю Дэвенпорт лічыць малапрыгоднай для жывёлагадоўлі з прычыны цяжкасці зліцця адзнак, а таксама і ў выніку велізарнай масы працяглых рэверсій; але скрыжаваш-іе ён лічыць «магутным сродкам для ўзбуджэння зменлівасці і зараджэння новых рас».
Аб поглядзе Дэвенпорта на сваяцкія адносіны было ўжо сказана вышэй; у агульных вывадах ён дадае толькі, што «ўдасканальванне пароды шляхам паляпшэння сямейных ліній найбольш дасягальна сваяцкім развядзеннем і нават развядзеннем цесным; скрыжаванне-ж больш прыгодна для раслін», а не для жывёл.