• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Умелае гамагеннае, а яшчэ больш сваяцкае, спароўванне не толькі вядзе да ўзмацнення спадчыннай сілы — прэпатэнцыі — атрыманых пры гэтым жывёл, але таксама ўзмацняе ў іх тэндэнцыю да больш высокага праяўлення карысных якасцей, як, напрыклад, шпаркасці бегу, малочнасці і да т. п. Дэвенпорт так фармулюе гэтае палажэнне: «чыстакроўныя лініі (жывёл, падобных па продках) неабходна захоўваць чыстымі, усяляк ахоўваць іх чыстату пры дапамозе адбору. Спецыяліст-жывёлазаводчык павінен добра ведаць гісторыю той пароды. якую ён разводзіць, таму што толькі пры гэтых ведах магчымы разумны адбор». Апрача гэтага, «пры прагрэсіўным адборы жывёл з паслядоўна павышанымі стандартамі могуць з’явіцца новыя і вышэйшыя велічыні» (585).
    Гісторыя амерыканскіх рысакоў і мерыносавай пароды паказвае, несумненна, што аднароднае спароўванне па прадукцыйнасці
    1	Слова «inbreeding» нядаўна перакладзена на рускую мову — развядзеннем у сабе. Можна разводзіць жывёл саміх у сабе і чыстапародных і Memcay. не ўжываючы пры гэтым сваяцкага спароўвання.
    173ак. 473
    і крывях (фамільнае, лінейнае развядзенне) — надзейны шлях да павышэння стандартаў або павышэння ступені прадукцыйнасці (гл. Куляшоў, Банітыроўка, раздзел VII).
    Метад-жа ўраўноўвання, або гетэрагеннае спароўванне, які рэкамендаваў Зетэгаст, несумненна, вядзе да паніжэння стандарта прадукцыйнасці.
    У закончаным выглядзе схему метадаў развядзення і наменклатуру іх я ўяўляю сабе цяпер такімі.
    МЕТАДЫ РАЗВЯДЗЕННЯ
    А. РАЗВЯДЗЕННЕ ЧЫСТАЕ (PURE-BREEDING)
    1.	Развядзенне чыстапароднае (Pedigree breeding, thorough breeding).
    Чыстакроўная (full-blood, thorough-bred) i чыстапародная жывёла.
    Развядзенне гамагеннае і гетэрагеннае ў межах той-жа пароды.
    2.	Кроўнае развядзенне (Inbreeding): сваяцкае (Highbreeding) або развядзенне ад лепшага пры аддаленым сваяцтве; больш блізкае сваяцкае развядзенне (close-breeding) і цеснае сваяцкае развядзенне (in and in breeding) або згушчэнне крыві лепшых вытворнікаў.
    Б. СКРЫЖАВАННЕ (GROSS BREEDING)
    I.	Скрыжаванне ўласна або палавінчатае, гібрыдызацыя (у англічан) і метызацыя (у французаў).
    1.	Скрыжаванне заводскае для вывядзення новых парод або тыпаў.
    2.	Скрыжаванне прамысловае або гаспадарчае для атрымання рыначных і карыстальных жывёл.
    II.	Прыліццё крыві, паляпшэнне (Improving), або наданне высокароднасці. Сюды-ж адносіцца абнаўленне, або асвяжэнне, крыві (refreshing of blood).
    III.	Паглынанне крыві (grading), грэдынг у першых генерацыях і опгрэдынг (upgrading) у далейшых.
    Метысы з вялікай колькасцю паляпшаючай крыві называюцца многакроўнымі або высокакроўнымі (highgrades) — метысы вышэйшага парадку.
    Застаецца яшчэ сказаць, ці маем мы, апрача заводскага падбору, яшчэ і іншыя спосабы да хуткага паляпшэння парод.
    Пастановамі НКЗ СССР у якасці асноўнага метаду паляпшэння нашай жывёлагадоўлі бярэцца метызацыя або гібрыдызацыя з культурнымі, высокапрадукцыйнымі пародамі нашых мала-
    прадукцыйных масіваў жывёл. Характарыстыка нізкай прадукцыйнасці нашых мясцовых парод жывёлы была зусім правільна дадзена на VI з’ездзе Советаў з указаннем бясспрэчнай неабходнасці паляпшэння гэтай прадукцыйнасці. Улік-жа як сусветнага зоатэхнічнага вопыту, так ужо і значнага нашага з відавочнасцю гаворыць за эфектыўнасць выкарыстання культурных парод у справе паляпшэння прадукцыйнасці масіваў жывёл некультурных малапрадукцыйных парод.
    Калі не былі-б выкарыстаны ў Еўропе ўсходні конь, кітайская свіння, мерыносавыя і каракульскія авечкі, то насельніцтва ўсяго свету не мела-б лепшых парод і тыпаў коней, авечак і свіней, якія разводзяцца ўсюды ў цяперашні час. Тое-ж самае можна сказаць адносна скарыстання англійскіх мясных парод жывёлы, авечак і свіней, а таксама галандскай, джэрзейскай, гернзейскай і айршырскай малочных парод, перанесеных у многія дзяржавы Еўропы, у Злучаныя Штаты Амерыкі, у Аргенціну, Аўстралію і поўднёваафрыканскія калоніі. Усюды выкарыстанне высокай прадукцыйнасці культурных парод аказалася прыбытковым, выгадным у гаспадарчых адносінах; жывёлагадоўля ва ўсіх гэтых дзяржавах, дзякуючы крыві культурных парод, не толькі палепшылася, але і павялічылася да каласальных размераў.
    Сцвярджаць, што з мясцовых непалепшаных парод можна стварыць у некалькі гадоў пароды, якія не ўступаюць па сваёй карыснасці арабскаму каню, англійскаму скакуну, шартгорну, мерыносу, каракулям, галандцы і джэрзейцы, могуць толькі прафаны. 3 практычнага пункту гледжання можна толькі апраўдаць жаданне палепшыць яшчэ больш існуючыя культурныя пароды, але ні ў якім выпадку не вывядзенне іншых, ім падобных. Апошняя мэта, на думку Германа Натузіуса, такая-ж недарэчная, як і намер выдумваць порах у другі раз.
    Хоць ранейшыя рускія жывёлаводы, у выніку нізкага ўзроўню ўсёй нашай гаспадаркі ў мінулым па прычыне яе дробнасці і маламоцнасці, не скарысталі ў такой меры кроў культурных парод, як іншыя народы, але ўсё-такі і мы маем даволі многа прыкладаў велізарнага значэння такога скарыстання. Пераносам крыві арабскай і галандскай парод намі створан арлоўскі рысак, які зрабіў такі велізарны ўплыў на масавае паляпшэнне ўсёй рускай конегадоўлі. Ад англійскага кроўнага каня і ўсходніх парод палепшыўся данскі і наогул верхавы конь Поўночнага Каўказа, Закаўказзя, поўдня і захаду СССР. Іспанская авечка, якая размножылася на поўдні да 15—20 мільёнаў галоў, забяспечвала нашы фабрыкі дасканалай воўнай, і рускімі авечкаводамі былі выведзены ад яе два самастойныя тыпы — мазаеўскі і мерцалаўскі. Ад метызацыі з культурнымі замежнымі пародамі паходзяць нашы лепшыя адгалінаванні малочнай жывёлы, халмагорскае на поўначы і чырвонае каланісцкае на поўдні, а таксама некалькі іншых 17*
    менш самастойных тыпаў: жывёла ■ бестужаўская, бабінская і тыралізаваная сярэдніх губерняў.
    Каракульскай авечкай з велізарным поспехам паляпшаюцца многія пароды авечак на поўдні і поўднёвым захадзе СССР. Ніхто не стане адмаўляць таксама і таго, што руская свінагадоўля рушыла ўперад толькі дзякуючы прыліццю крыві англійскіх свіней і, галоўным чынам, буйной белай.
    Неабходна адзначыць, што прыгоднасць паляпшэння культурнай крывёй адмаўлялася ў нас толькі ў адносінах нашых парод буйной рагатай жывёлы і некаторых парод авечак. Hi рускія спецыялісты-коневоды, ні рускія свінаводы ніколі не адмаўлялі значэння культурных парод. Такім чынам, спрэчным заставалася толькі пытанне аб прыгодкасці культурных парод для паляпшэння, галоўным чынам, буйной рагатай жывёлы і ч.асткова простых грубашэрсных авечак.
    Несумненна, што тут розніца ў поглядах зоатэхнікаў была ўжо не прынцыповая, а тлумачыцца прычынамі зусім прыватнага характару.
    Справа ў тым, што паміж рускай поўночнай малочнай жывёлай сустракаюцца нярэдка даволі ўдойлівыя і тлустамалочныя каровы; такіх кароў нямала ў б. Яраслаўскай, Кастрамской, Владзімірскай, Тверской і Валагодскай губернях, а таксама ў некаторых месцах Смаленскай і Разанскай. Парода ўкраінская па рабочых якасцях, а калмыцкая як мяса-рабочая вызначаюцца сваімі вартасцямі і тыповасцю ў параўнанні з астатняй масай нашай дрэннай беспароднай, амаль прымітыўнай жывёлы.
    Было-б памылкова пярэчыць супраць жадання і спроб некаторых жывёлаводаў паляпшаць гэтыя пароды саміх у сабе.
    Разам з тым гісторыя заходнееўрапейскай культурнай жывёлагадоўлі дае нам поўную падставу дапусціць, што прадукцыйнасць рускай, украінскай і калмыцкай жывёлы можа быць яшчэ з большым поспехам і хуткасцю палепшана і даведзена да высокай ступені дасканаласці прыліццём крыві культурных парод. Прымесь крыві сіментальскай, кіянскай і шаралезскай жывёлы да ўкраінскай давала надзвычайныя па эфекту вынікі, а жывёла калмыцкая ад метызацыі з шартгорнамі паляпшалася ўжо ў першай генерацыі ў скораспеласці, росце, мяснасці і здольнасці да адкорму. Калі гэты спосаб паляпшэння жывёлы ўкраінскай і калмыцкай не атрымаў шырокага распаўсюджвання, то толькі таму, што ў ранейшай Расіі яшчэ не зусім наспела эканамічная патрэбнасць у добрай мясной жывёле.
    Глыбока перакананы, што з прыліццём крыві чырвоных лін,кольнскіх шартгорнаў да жывёлы калмыцкай хутка палепшыліся-б не толькі мясныя якасці, але і малочнасць апошняй. Ужо каровы першай генерацыі давалі на Каўказе і ў Сібіры столькі малака, колькі нельга атрымаць ад чыстых калмычак і кіргізаў
    пасля 50—70 гадоў чыстапароднага паляпшэння іх у сабе. 3 такімжа перакананнем рэкамендую для паляпшэння нашай поўночнай малочнай жывёлы выпрабаваць прымесь крыві гернзейскай жывёлы, такой-жа густа і багата малочнай, як і джэрзейская, але больш буйной і вельмі падобнай да рускай па складу і масці.
    Для такога доследу метызацыі неабходна набыць не толькі патомка гернзейкі добрай малочнасці, але і быка, які даказаў здольнасць даваць добрых малочных кароў. Доследы амерыканскага праф. Экліза паказваюць, напрыклад, што ад такога быка можна чакаць павышэння ўдою ў метысных кароў на 50—60% пры выключна правільных, ідэальных знадворных формах. Удача такога паляпшэння з’яўляецца несумненнай яшчэ і таму, што добрая яраслаўка і па знадворнаму складу і па ўсёй яе арганізацыі вельмі падобна да жывёлы гернзейскай. Лічыў-бы вялікім для сябе шчасцем ажыццявіць дослед такога паляпшэння нашай малочнай жывёлы на адной з навучальных ферм або ў соўгасе.
    Паляпшэнне большай часткі беспароднай і малапрадукцыйнай жывёлы з асаблівым поспехам можа ісці паглынаннем яе крыві крывёй парод змешанай прадукцыйнасці: сіментальскай, швіцкай і часткова шартгорнскай малочнага напрамку. Для паляпшэння халмагорскай жывёлы прыгодна, зразумела, толькі галандская парода.
    Што датычыць паляпшэння нашай авечкагадоўлі, то погляд рускіх спецыялістаў зусім аднадушны ў тым, што паглынанне крывёй каракуляў крыві авечак рэшацілаўскіх, курдзючнай, малічэй, чушкі і нават чорных валахскіх з’яўляецца зусім прымяняльным і вельмі выгадным. Буйныя адгалінаванні валахскіх авечак — белай і чорнай — павінны паслужыць таксама для паглынання крыві іншых, менш карысных адгалінаванняў тлустахвостай і худахвостай авечкі. Самі ў сабе павінны паляпшацца пароды раманаў' ская, цыгайская, сакольская і курдзючная. У сваю чаргу, раманаўская з’яўляецца самым каштоўным матэрыялам для масавага паляпшэння метадам паглынання крыві кароткахвостай авечкі многіх абласцей поўначы СССР.